Востраў Скарбаў
Робэрт Льюіс Стывэнсан
Выдавец: Юнацтва
Памер: 239с.
Мінск 1993
Ён нацадзіў у конаўку каньяку з бочачкі.
— He хочаш пакаштаваць, прыяцель? — спытаўся ён.
Я адмовіўся.
— А я вып’ю трохі, Джым,— сказаў ён.— Наперадзе столькі ўсякага клопату, што трэба крыху разагрэцца. Дарэчы, аб клопаце. Навошта было доктару аддаваць мне гэтую карту, Джым?
Па маім іпчыра здзіўленым твары Сільвер зразумеў, што распытваць мяне на гэты конт бескарысна.
— Так, ён аддаў мне сваю карту,— сказаў Цыбаты Джон.— За гэтым нешта стаіць, несумненна... нешта за гэтым тоіцца, Джым... благое ці добрае...
Ён зноў глытнуў каньяку і пакруціў сваёй вялікай галавою з выглядам чалавека, якога чакаюць непазбежныя беды.
РАЗДЗЕЛ XXIX
Зноў чорная метка
Сходка піратаў працягвалася яшчэ нейкі час. Нарэшце адзін з іх вярнуўся ў блакгауз і, насмешліва аддаўшы Сільверу чэсць, папрасіў дазволу ўзяць галаўню. Сільвер дазволіў, і пасланнік выйшаў, пакінуўшы нас абодвух у цемрадзі.
— Набліжаецца шторм, Джым,— сказаў Сільвер.
Ён зноў ужо звяртаўся да мяне па-прыяцельску.
Я падышоў да бліжэйшае байніцы і зірнуў на двор. Вогнішча амаль дагарала. Святла яно ўжо не давала ніякага, нічога дзіўнага, што змоўшчыкі і папрасілі галаўню. Яны згуртаваліся на адхоне пагорка на паўдарозе паміж блакгаузам і частаколам. Адзін з іх трымаў галаўню, другі ўкленчыў. Астатнія трохі нагнуліся, глядзелі, што ён робіць. У руках у яго былі адкрыты нож, лязо якога паблісквала ў святле месяца і галаўні, і нейкая кніга. Пакуль я гадаў, як магла трапіць у іхнія рукі кніга, піраты ўзняліся, і ўсе змоўшчыкі рушылі да блакгауза.
QO
— Яны ідуць сюды,— сказаў я і вярнуўся на ранейшае месца, бо не хацеў, каб піраты заўважылі, што я падглядваю за імі: гэта было ніжэй маёй годнасці.
— Просім ласкава, прыяцель, няхай ідуць! — весела сказаў Сільвер.— У мяне ёсць чым іх сустрэць.
Дзверы расчыніліся, і пяцёра піратаў застылі ў нерашучасці на ганку, падштурхоўваючы адзін аднаго наперад.
У іншых абставінах было б забаўна назіраць, як павольна, баязліва, спыняючыся на кожным кроку і выцягнуўшы правую руку, заціснутую ў кулак, набліжаўся да Сільвера выбарны.
— Падыдзі бліжэй, прыяцель,— сказаў Сільвер,— не бойся, не з’ем. Давай, цюлень, што там у цябе? Я ведаю звычаі. Дэпутата не крану.
Узбадзёраны гэтымі словамі, пірат хутка падышоў да Сільвера і, сунуўшы нешта яму ў руку, таропка адбег назад да таварышаў.
Кухар глянуў на далонь.
— Чорная метка! Я так і думаў,— прамовіў ён.— Дзе вы ўзялі паперу?.. Чакайце!.. Што гэта?.. Ах вы, нясчасныя!.. Выразалі з Бібліі! Які гэта ёлуп дадумаўся?..
— Вось бачыце! — сказаў Морган.— Што я казаў? Нічога добрага з гэтага не выйдзе.
— Ну, цяпер гэта вам залічыцца,— працягваў Сільвер.— Вас усіх павесяць, можна не сумнявацца. Што за дурань прыхапіў з сабою Біблію?
— Дзік,— сказаў нехта.
— Дзік? Ну, прыяцель, маліся богу,— сказаў Сільвер.— Гіблая твая справа, можаш мне паверыць.
Але тут умяшаўся жаўтавокі бамбіза.
— Хопіць часаць языком, Джон,— сказаў ён.— Каманда, згодна з нашым звычаем, параіўшыся на сходцы, паслала табе чорную метку.
Перавярні яе, як патрабуе звычай, і прачытай напісанае. Тады і пагамонім.
Дзякуй, Джордж,— сказаў Сільвер.— Ты ў нас заўсёды быў чалавек дзелавы і адмыслова ведаеш нашы звычаі, як бачу. Дык што ж тут напісана? Ага! «Звергнуты». Вось як. 1 почырк які выдатны, нібыта надрукована. Гэта ў цябе такі почырк, Джордж? Ды ты ж першы чалавек у камандзе! Я зусім не здзіўлюся, калі капітанам выберуць цябе. Будзь ласкавы, дай мне галаўню, a то люлька нешта не раскурваецца.
— Хоніць, Сільвер, дурыць нас! — сказаў Джордж.— Слухаць цябе можна доўга, аднак злазь з гэтай бочкі — ты ўжо не капітан — і не замінай нам. Мы будзем выбіраць новага KaniTana.
— А я думаў, ты і праўда ведаеш звычаі,— пагардліва запярэчыў Сільвер.— Але калі ты не ведаеш, дык я ведаю. Табе прыйдзецца пачакаць. Я яшчэ ваш капітан. Вы павінны выказаць мне абвінавачанні, а я мушу на іх адказаць. А пакуль што ваша чорная метка не даражэйшая за сухар. Паглядзім, што з гэтага выйдзе.
— Можаш не баяцца,— адказаў Джордж,— звычаяў мы не парушым. Мы дзейнічаем сумленна. Вось табе нашы абвінавачанні. Па-першае, ты праваліў усю справу. Супраць гэтага ты нічога не скажаш. Па-другое, ты дазволіў нашым ворагам выслізнуць з гэтай пасткі. Навошта яны пакінулі блакгауз, не ведаю, але яны захацелі гэтага. Па-трэцяе, ты забараніў нам нагнаць іх. Ды мы цябе наскрозь бачым, Джон Сільвер, ты павёў двайную гульню, але нічога ў цябе не выйдзе. Па-чацвёртае, ты заступіўся за гэтага хлоііца.
— Усё? — спакойна спытаўся Сільвер.
Гэтага досыць,— адказаў Джордж,— Нас павесяць сушыцца на сонцы — і ўсё з-за тваіх пралікаў!
— А зараз паслухайце, што я адкажу на гэ-
тыя чатыры пункты. Буду адказваць па парадку. Вы кажаце, што я праваліў усю справу. Лле вы ўсе ведаеце, чаго я хацеў. Калі б вы паслухаліся мяне, то былі б цяпер усе на «Іспаньёле» жывыя і здаровыя, і золата ляжала б у труме, клянуся ўдачаю! 1 хто перанікодзіў мне зрабіць усё так, як было трэба? Хто мяне прыспеійваў, мяне, вашага законнага капітана? Хто ўручыў мне чорную метку ў першы дзень на гэтым востраве і пачаў гэтыя вар’яцкія скокі? Выдатныя скокі — і я танцую разам з вамі,— у іх такія ж каленцы, якія выкідваюць тыя скакуны, піто матляюцца ў Лондане на шыбеніцы. Дык хто ўсё гэта пачаў? Эндэрсан, Хэндс і ты, Джордж Мэры! 3 гэтых баламутаў ты адзін застаўся жывы, і ў цябе хапае яшчэ нахабства лезці ў капітаны! У цябе, які ледзь не загубіў усіх нас! He, прыяцель, дарма пнешся, прысягаю сваёй мазгаўнёю!
Сільвер змоўк. Па твары Джорджа і астатніх піратаў я адчуў, што гаварыў ён не марна.
— Гэта пункт першы! — усклікнуў абвінавачаны, выціраючы ўспацелы лоб.— Клянуся, мне моташна размаўляць з вамі! У вас няма ні розуму, ні памяці. Дзіўлюся толькі, як гэта вашыя маткі адпусцілі вас у мора. У мора!.. I вы яшчэ лічыце сябе джэнтльменамі ўдачы. Лепш бы вы сталі краўцамі, дальбог...
— Досыць, Джон,— сказаў Морган,— Адказвай на астатнія пункты.
— На астатнія? — усклікнуў Сільвер,— Астатнія таксама не леншыя. Вы кажаце, нашая справа гіблая. Клянуся небам, вы нават не падазраяце, наколькі яна гіблая! Нам так мала засталося да шыбеніцы, што мая шыя ўжо пруцянее ад пятлі. Так і бачу, як мы матляемся ў кайданах, над намі кружляюць груганы, а маракі тыкаюць у нас пальцамі. «Хто гэта?» — пытаецца адзін. «Гэта Джон Сільвер. Я яго выдатна ведаў»,— адказвае другі. Вецер гойдае нас і разносіць лязг
кайданоў. Вось што чакае кожнага з нас з-за Джорджа Мэры, Хэндса, Эндэрсана і іншых ёлупняў! Нарэшце вас цікавіць пункт чацвёрты гэты хлапчук. Няўжо вы, асліныя вашы галовы, не разумееце, піто гэта заложнік?! Нам што, лепей ад таго стане, што мы яго прыкончым? Ён, можа, наша апошняя надзея.
Забіць яго? He, сябры, я гэтага рабіць не стану! Зараз пункт трэці. Слухайце, калі хочаце што-небудзь зразумець. Можа, вам не патрэбны штодзённыя візіты доктара, які скончыў каледж? Табе, Джон, з тваім прадзіраўленым чэрапам, ці табе, Джордж Мэры — ты ж калоцішся ўжо ад ліхаманкі, і вочы жоўтыя, як лімон! Можа, вы не ведаеце, што хутка сюды павінен прыйсці на дапамогу другі карабель? Але ён неўзабаве прыйдзе, і вось тады нам і спатрэбіцца заложнік. Нарэшце пункт другі. Вы абвінавачваеце мяне ў тым, што я заключыў дамову. Дык вы ж самі на каленях упрошвалі мяне заключыць яе. Поўзалі перада мною, скуголілі... Вы б падохлі з голаду, калі б я не заключыў яе... Але ўсё гэта лухта. Паглядзіце — вось галоўнае!
I ён кінуў на падлогу аркуш паперы. Я адразу ж пазнаў яго: гэта была тая самая жоўтая карта з трыма чырвонымі крыжыкамі, якую я колісь дастаў з куфра Білі Бонса.
Збянтэжаны, я ніяк не мог уцяміць, чаму доктар аддаў яе Сільверу.
На піратаў гэтая карта падзейнічала яшчэ мацней. Яны накінуліся на яе, як каты на мыш. Яны вырывалі яе з рук у рукі, лаяліся, крычалі, смяяліся, бы дзеці. Можна было падумаць, што яны ўжо не толькі авалодалі золатам, але і вязуць яго на караблі без аніякіх перашкод.
— Так,— сказаў адзін,— гэта Флінтаў подпіс, можаце не сумнявацца. Д. Ф., а ўнізе мёртвы вузел — ён заўседы так падпісваўся.
— Усё гэта выдатна,— сказаў Джордж,—
але як мы вывезем скарбы, калі ў нас няма карабля?
Тут Сільвер ускочыў, трымаючыся рукою за сцяну.
— Я апошні раз папярэджваю, Джордж! — закрычаў ён.— Яшчэ адно слова, і я буду біцца з табою! Як?.. А адкуль я ведаю, як? Гэта ты мне павінен сказаць, як, ты і ўся твая кампанія, якая правароніла маю шхуну, з тваёй дапамогаю, каб ты сперунеў! Але не, ад цябе разумнага слова не дачакаешся: у цябе ж розум,што ў прусака. Але размаўляць са мной пачціва ты абавязаны, a то я цябе навучу!
— Слушна! — сказаў стары Морган.
— Вядома, слушна! — падхапіў кухар.— Ты пакінуў нас без карабля, а я знайшоў скарбы — хто з нас двух больш заслугоўвае павагі? Але, клянуся небам, з мяне хопіць! Выбірайце ў капітаны каго хочаце, толькі не мяне!
— Сільвера! — зараўлі піраты.— Кумпяка назаўсёды! Кумпяка ў капітаны!
— Дык вось што вы цяпер заспявалі! — закрычаў кухар,— Джордж, табе, бачу, прыйдзецца пачакаць іншага выпадку. Тваё шчасце, што я незлапомны. Ніколі не помсціў. Але што, прыяцелі, рабіць з чорнай меткаю? Цяпер яна, здаецца, непатрэбная? Дзік запаскудзіў сваю Біблію, загубіў сваю душу — і ўсё марна.
— А можа, яна яшчэ прыдатная для прысягі? — спытаўся Дзік, якога, было відаць, дужа трывожыла здзейсненае ім блюзнерства.
— Біблія з адрэзанай старонкаю? — жахнуўся Сільвер.— Ці не звар’яцеў ты, хлопец? Ды ў ёй жа не болып святасці, чым у спеўніку!
Няўжо яна такая спаганеная? — ускрыкнуў Дзік.
— Думаю, яе можна захаваць на ўсякі выпадак,— супакоіў яго нарэшце крыху Сільвер, пасля звярнуўся да мяне, падаючы чорную мет-
ку.— А вось гэта, Джым, вазьмі сабе на памяць.
Велічынёю метка была з крону'. Адзін яе бок быў белы — Дзік ііарэзаў самую апошнюю старонку Бібліі, на другой былі вершы з Апакаліпсіса. Я й дагэтуль памятаю два словы: «псы і забойцы». Тэкст быў увесь выпацканы сажаю, а на чыстым баку меткі было выведзена вуглем: «Звергнуты».
Цяпер гэтая чорная метка, аб якую я колісь адразу ж выпацкаў пальцы, ляжыць перада мною, але ад надпісу засталіся адно сляды драпін, як ад пазногця.