Востраў Скарбаў
Робэрт Льюіс Стывэнсан
Выдавец: Юнацтва
Памер: 239с.
Мінск 1993
РАЗДЗЕЛ XXV
Я спускаю «Вясёлага Роджэра»
Толькі я ўзабраўся на бушпрыт, як клівер, хлопнуўшы, быццам гарматны стрэл, надзьмуўся і павярнуў на другі галс. Шхуна ўздрыгнула да самага кіля, але праз імгненне, хоць астатнія ветразі былі ўсё яшчэ надзьмутыя, клівер зноў хлопнуў і павіс.
Ад нечаканага штуршка я ледзь не зляцеў у ваду. He марнуючы часу, я папоўз па бушпрыце і зваліўся галавою ўніз на палубу, трапіўшы на падветраны бок бака. Грот засланяў ад мяне частку кармы. На палубе, не мытай з дня мяцяжу і забруджанай слядамі,— анікога. Пустая бутэлька з адбітым рыльцам каталася ўзад і ўперад.
Раптам «Іспаньёла» зноў пайшла па ветры. Кліверы гучна хлопнулі ў мяне за спінаю, стырно зрабіла паварот, карабель зноў здрыгануўся,
1 Утлегар — працяг бушпрыта.
2 Ш т а г — снасць, якая падтрымлівае мачту.
3 Б р а с — снасць, якую выкарыстоўваюць для павароту рэі.
гік1 грота адкінуўся ўбок, шкот2 зарыпеў аб блокі, і я ўбачыў карму.
Там былі абодва вахтавыя. Чырвоны Каўпак нерухома ляжаў на спіне, ашчэрыўшы зубы. Рукі ў яго былі раскінутыя, як у распятага. Ізраэль Хэндс сядзеў ля фальшборта3, апусціўшы галаву на грудзі. Рукі бездапаможна звісалі ўніз. Твар быў белы, як сальная свечка.
Карабель уставаў на дыбы, нібыта ашалелы конь. Ветразі надзьмуваліся, пераходзілі з галса на галс, гікі рухаліся з такой сілаю, што мачта гучна стагнала. Раз-пораз нос уразаўся ў хвалю, і тады над фальшбортам узляталі снапы лёгкіх пырскаў. Самаробны крывабокі Ганаў човен лепш спраўляўся з хвалямі, чым гэты вялікі карабель з усімі ягонымі снасцямі. Але човен ляжаў ужо на дне мора.
Пры кожным скачку шхуны падскокваў і Чырвоны Каўпак. Але выраз ягонага твару не мяняўся: ён па-ранейшаму ўсміхаўся, ашчэрыўшы зубы. Жудаснае відовішча. А Хэндс скочваўся ўсё далей і далей ад мяне і апынуўся ўрэшце ля самага борта. Адна яго нага павісла над вадою. Цяпер я ўжо бачыў толькі адно яго вуха і пасму кучаравых бакенбардаў.
Тут я разгледзеў на палубе цёмныя палосы крыві і зразумеў, што ў п’янай бойцы піраты перарэзаліся паміж сабою.
Раптам карабель спыніўся на нейкі час, і Хэндс са стогнам адкаціўся на тое самае месца, у якім я яго ўбачыў, калі трапіў на шхуну. Гэты стогн знясіленага чалавека, увесь яго выгляд на імгненне выклікалі ўва мне спачуванне. Але я згадаў размову, якую падслухаў, седзячы ў боч-
1 Г і к — гарызантальная жэрдка, па якой нацягваецца ніжні край ветразя.
Ш к о т снасць для кіравання ніжнім канцом ветразя.
3 Фальшборт —працяг борта вышэй палубы.
да- цы з-пад яблыкаў, усе Хэндсавы словы, і шкадоба прайшла.
Я падышоў да грот-мачты.
— Вось я зноў на шхуне, містэр Хэндс,— насмешліва сказаў я.
Ён з цяжкасцю расплюшчыў вочы, зірнуў на мяне, але такі быў п’яны, што не здзівіўся ані каліва, адно здолеў прамовіць:
— Брэндзі'!
Я зразумеў, што часу губляць нельга, і, праслізнуўшы пад гікам грота, спусціўся ў каюту.
Цяжка сабе ўявіць, які там быў рэзрух. Замкі ва ўсіх скрынях былі зламаныя. Піраты, напэўна, шукалі карту. Падлога была ўся ў нанесеным з балота брудзе. Белыя перагародкі, аздобленыя залатым багетам, мала не пачарнелі ад слядоў днямі нямытых рук. Дзесяткі пустых бутэлек перакочваліся, са звонам удараючыся адна аб адну, з кута ў кут. Адна з медыцынскіх кніг доктара ляжала разгорнутая на стале. Палова лістоў было з яе вырвана. Побач з ёю па-ранейшаму чадзела лямпа.
Я зазірнуў у пограб. Бочак з выпіўкаю не было, на падлозе валялася безліч пустых бутэлек. Можна было не сумнявацца: з самага пачатку мяцяжу піраты аніразу не працверазіліся.
Пашнарыўшы, я ўсё ж знайшоў адну недапітую бутэльку брэндзі. Сабе я ўзяў трохі сухароў, сушанай садавіны, жменю разынак і кавалак сыру. Узняўшыся на палубу, я склаў усё гэта ля стырна, далей ад Хэндса, каб ён не змог дастаць, напіўся вады і толькі тады працягнуў боцману бутэльку. Ён выпіў не менш як палову.
— Клянуся ўдачаю,— сказаў ён, адарваўшыся ад бутэлькі,— якраз гэта мне і было патрэбпа!
Я ўсегўся ў куце і пачаў есці.
1 Брэндзі — англійскі каньяк.
— Моцна паранены? — спытаўся я ў яго.
— Быў бы тут доктар,— усё роўна як прагаўкаў Хэндс,— я хутка б ачомаўся. Але сам бачыш, мне не шанцуе... А гэты пацук памёр,— дадаў ён, кінуўшы ў бок чалавека ў чырвоным каўпаку.— Дрэнны быў марак... А ты адкуль узяўся?
— Я прыбыў сюды,— сказаў я,— каб камандаваць караблём, містэр Хэндс. Лічыце мяне да наступнага загаду капітанам.
Ён змрочна паглядзеў на мяне, але нічога не сказаў. Шчокі ў яго трохі паружавелі, але выгляд быў хваравіты, і пры кожным скачку карабля ён валіўся на бок.
— Дарэчы,— працягваў я,— мне не падабаецца гэты сцяг, містэр Хэндс. 3 вашага дазволу, я яго спушчу. Лепей зусім без сцяга, чым з гэтым.
Я падбег да мачты, зноў праслізнуўшы пад гікам, тузануў патрэбную вяроўку, і спусціўшы пракляты чорны сцяг, выкінуў яго за борт.
— Божа, дапамагай каралю! — крыкнуў я, махаючы шапкаю.— Далоў капітана Сільвера!
Хэндс назіраў за мною пільна і з нейкай хітрынкаю ў вачах, хоць і не падымаў галавы.
— Я мяркую,— сказаў ён нарэшце,— я мяркую, капітан Хоўкінс, што вы былі б не супраць высадзіцца на бераг. Пагаворым пра гэта...
— Пагаворым,— сказаў я,— з вялікім задавальненнем, містэр Хэндс. Працягвайце,— I я зноў пачаў з апетытам есці.
— Гэты чалавек...— пачаў ён, слаба кінуўшы ў бок трупа.— Яго звалі О’Браян... смярдзючы ірландзец... Мы паставілі з ім ветразі і хацелі вярнуцца ў бухту. Але ён памёр... і смярдзіць, як гнілая вада ў труме... He ведаю, хто павядзе зараз карабель... Без маіх загадаў табе з ім не справіцца. Паслухай, дай мне паесці і папіць, перавяжы рану старым шалікам ці хусткаю, і я пакажу табе ўсё, што трэба рабіць.
да
— Майце толькі на ўвазе,— сказаў я, — на стаянку капітана Кіда я вяртацца не збіраюся. Я хачу ўвесці карабель у Паўночную стаянку і там спакойна прыстаць да берага.
— Хай будзе па-твойму! — ускрыкнуў ён.— Хіба я такі ёлуп, каб не разумець, што я зрабіў свой ход і прамахнуўся і што перамога твая?.. Клянуся ўдачаю, я данамагу табе весці карабель хоць да самага памоста маёй шыбеніцы!
Мне здалося, ён разумее, што кажа. Мы заключылі дамову. Праз тры хвіліны «Іспаньёла» ўжо ішла па ветры ўздоўж берага Вострава Скарбаў. Я спадзяваўся абагнуць Паўночны мыс і ўвайсці ў Паўночную стаянку да прыліву. Тады мы зможам спакойна падвесці «Іспаньёлу» да берага, дачакаемся спаду вады і высадзімся.
Я ўмацаваў румпель, сышоў уніз, адшукаў свой куфэрак і дастаў з яго мяккую шоўкавую насоўку — матчын падарунак. 3 маёй дапамогаю Хэндс перавязаў гэтай насоўкаю глыбокую крывавую рану на сцягне. Трохі паеўшы і выпіўшы яшчэ два-тры глыткі брэндзі, ён прыкметна павесялеў, сядзеў ужо, узняўшы галаву, гаварыў больш гучна і выразна — словам, зрабіўся зусім іншым чалавекам.
Дзьмуў спадарожны брыз. ПІхуна неслася як птушка. Краявіды на беразе мяняліся з кожнай хвілінаю. Урэшце мы мінулі горную частку вострава і імчаліся ўздоўж нізкага пясчанага берага, зарослага рэдкімі карлікавымі соснамі, а неўзабаве абагнулі скалісты пагорак — самы паўночны край вострава.
Мне падабалася кіраваць караблём. Было радасна ад цудоўнага сонечнага надвор’я і маляўнічых краявідаў. Ежы і пітва цяпер у мяне хапала, і я ўжо не папракаў сябе за дэзерцірства — апраўданнем мне была атрыманая вялікая перамога. Усім я быў задаволены, хіба што
непакоіў боцман. Ён неадступна сачыў за мною кплівымі вачыма, і на твары ў яго расплывалася нейкая дзіўная ўсмешка. Былі ў ёй і накута, і знямога. Але таілася за змрочнай грымасаю старога чалавека і штосьці з’едлівае, хітраватае, здрадніцкае. Я вёў карабель, а ён сачыў за мною, сачыў, сачыў...
РАЗДЗЕЛ XXVI
Ізраэль Хэндс
Вецер, усё роўна як стараючыся дагадзіць нам, стаў дзьмуць цяпер з захаду. Мы вельмі лёгка прайшлі адлегласць ад паўночна-ўсходняга канца вострава да ўваходу ў Паўночную стаянку. Але мы баяліся ўвайсці ў бухту, перш чым падымецца вышэй прыліў, бо не мелі якара. Трэба было чакаць. Боцман растлумачыў, як пакласці карабель у дрэйф, і неўзабаве я гэта зрабіў. Затым мы моўчкі селі на палубу і пачалі сілкавацца.
— Капітан,— сказаў ён з усё той жа непрыемнай усмешкаю,— тут ляжыць мой стары таварыш О’Браян. Ці не выкінеш ты яго за борт? Я чалавек не дужа далікатны і не адчуваю асаблівых пакут з-за таго, што адправіў яго на той свет, але, мне здаецца, ён не надта ўпрыгожвае карабель. Ты нязгодны?
— У мяне не хопіць сілы. Дый не падабаецца мне такая работа. Па-мойму, няхай ляжыць,— сказаў я.
— Што за няшчасны карабель гэтая «Іспаньёла», Джым! — працягваў Хэндс, падміргнуўшы,— Колькі людзей забіта на гэтай «Іспаньёле», колькі бедных маракоў загінула з тае пары, як мы пакінулі з табою Брыстоль! Ніколі не бачыў такога няўдалага плавання. Вось і О’Браян памёр — ён жа памёр, ці ж не так?
Дык вось, я чалавек непісьменны, а ты ўмееш чытаць і лічыць, скажы мне, мёртвы так і застанецца мёртвым ці ўваскрэсне калі-небудзь?
— Вы можаце забіць цела, містэр Хэндс, але толькі не дух,— гэта ўжо вы павінны ведаць,— адказаў я.— О’Браян цяпер на тым свеце і сочыць за намі адтуль.
— Як гэта крыўдна,— сказаў Хэндс,— здаецца, я змарнаваў час... Зрэшты, па-мойму, ад духаў вялікае шкоды няма. Я не баюся іх, Джым... Слухай, ты цяпер усё роўна без справы, зрабі ласку, спусціся ў каюту і прынясі мне... а, трасца на мяне!.. забыўся, аб чым хацеў цябе папрасіць... Ага, прынясі мне бутэлечку віна, Джым, гэтые брэндзі задужа моцны для мяне.
Ваганні боцмана здаліся мне ненатуральнымі, дый не паверыў я, што віно падабаецца яму болып за брэндзі. Гэта ўсяго толькі прэтэкст. Вядома, ён проста хоча, каб я пакінуў палубу. Але навошта яму гэта трэба, спрабаваў здагадацца я. Ён хавае ад мяне свае вочы, ягоны позірк блукае па баках, спыняецца то на небе, то на мёртвым О’Браяне. I ўвесь час усміхаецца, высунуўшы з рота кончык языка. Хітруга... Тут і дзіцёнак здагадаўся б, што ён нешта задумаў.
— Віна? — амаль адразу ж адказаў я,— Выдатна. Але якога — белага ці чырвонага?
— А ўсё роўна,— адказаў ён.— Абы мацнейшае было ды паболей...
— Добра... Я прынясу вам партвейну, містэр Хэндс. Але прыйдзецца яго пашукаць.
Трымаўся я спакойна, нічым не выдаючы сваю насцярожанасць. 3 такім безнадзейна тупым чалавекам зрабіць гэта было не надта цяжка.