Востраў Скарбаў
Робэрт Льюіс Стывэнсан
Выдавец: Юнацтва
Памер: 239с.
Мінск 1993
А неўзабаве падвярнуўся зручны выпадак. Сквайр і Грэй рабілі капітану перавязку, і ніхто не звяртаў на мяне ніякае ўвагі. Я пералез цераз частакол і знік у лесе. Калі таварышы заўважылі, што мяне няма, я паспеў адысці далёка і не чуў ніякіх крыкаў.
Гэтая другая мая вар’яцкая выхадка была яшчэ горшая за першую, бо ў блакгаузе засталося толькі двое здаровых людзей, аднак, як і першая, яна дапамагала нам уратавацца.
Я накіраваўся напрасткі да ўсходняга берага вострава, бо не хацеў ісці па звернутым да мора баку касы: баяўся, каб мяне не прыкмецілі са шхуны. Ужо вечарэла, хоць сонца стаяла яшчэ высока. Няспынна грукатаў прыбой, высокі лес хваляваўся — дрыжэлі кожны лісток і галінка, a гэта азначала, што сёння марскі брыз мацнейшы як зазвычай. Хутка стала халадаць. Нарэшце я выйшаў на ўзлесак — перада мною распасцерла-
ся неабдымнае, залітае сонцам, сіняе, шумнае мора.
Я ніводнага разу не бачыў, каб мора каля Вострава Скарбаў было спакойнае. Нават у ясныя дні, калі сонца слепіць вочы і паветра нерухомае, велізарныя валы з грукатам накочваюцца на бераг. Наўрад ці ёсць на востраве такая мясціна, дзе можна схавацца ад грукату прыбою.
Як усё ж такі хораша было мне тут, на беразе, пасля спякотнага блакгауза!
Нарэшце, вырашыўшы, што я зайшоў ужо досыць далёка на поўдзень, я асцярожна папоўз цераз густое кустоўе наверх, на хрыбет касы.
Ззаду ў мяне было мора, уперадзе — бухта. Брыз, усё роўна як стаміўшыся ад уласнае лютасці, сціхаў. Яго змянілі лёгкія паветраныя плыні з поўдня і паўднёвага ўсходу, якія неслі з сабою густы туман. У праліве, абароненым Востравам Шкілета, была ўсё такая ж нерухомая свінцовацьмяная вада, як і таго дня, калі мы сюды ўвайшлі. «Іспаньёла» ўся, ад верхавіны мачты да ватэрлініі, з абвіслым «Вясёлым Роджэрам», адбівалася ў вадзе быццам у люстры.
Каля карабля я ўбачыў ялік. На карме сядзеў Сільвер — я пазнаў бы яго з любое адлегласці. Ён гутарыў з двума піратамі, якія перагнуліся цераз борт карабля. У аднаго з іх на галаве тырчаў чырвоны каўпак. Гэта быў той самы мяцежнік, які пералазіў у час нападу цераз частакол. Размаўляючы, яны смяяліся, але паміж намі была прыкладна міля, і, вядома, я не мог разабраць аніводнага слова. Раптам я пачуў жудасны, нечалавечы крык. Я спалохаўся, але хутка пазнаў голас папугая. Мне нават здалося, іпто я разгледзеў стракатую птушку на руцэ ў Сільвера.
Неўзабаве ялік адчаліў і панёсся да берага, a пірат у чырвоным каўпаку разам са сваім таварышам спусціліся ў каюту.
Тым часам сонца схавалася за Падзорнай
Трубою, туман стаў гусцець, хутка цямнела. Я зразумеў, што, калі я хачу адшукаць лодку сёння, нельга губляць аніводнае хвіліны.
Белая скала была добра бачная скрозь зараснікі, але знаходзілася яна даволі далёка ад мяне, і я патраціў багата часу, каб дабрацца да яе. I папоўзаў жа я на карачках, ярадзіраючыся скрозь кустоўе! Была ўжо амаль ноч, калі я дакрануўся рукамі да шурпатых бакоў скалы. Пад ёю знаходзілася невялікая лагчына, зарослая зялёным імхом і схаваная ад чалавечага вока пясчанымі дзюнамі і густым, нізкім кустоўем — прыкладна мне да калена. У яе глыбіні я ўбачыў шацёр з казіных шкур, падобны да тых, што возяць з сабою ў Англіі цыганы.
Я спусціўся ў лагчыну. прыўзняў край шатра — і знайпюў там лодку Бэна Гана. 3 усіх самаробных лодак, якія толькі бачыў калі-небудзь свет, гэтая была, перакананы, так бы мовіць, найсамаробнейпіая. Крывабокая драўляная рама, абіпытая казінымі шкурамі футраю ўсярэдзіну — вось і ўся лодка. Нават я ледзь умяшчаўся ў ёй, а як ужо яна ўтрымлівала дарослага чалавека, аднаму богу вядома. Усярэдзіне былі нізенькая лаўка, падстаўка для ног і вясло з дзвюма лопасцямі.
Ніколі раней я не бачыў плеценых рыбацкіх чаўноў, на якіх плавалі старажытныя брытанцы, але пазней мне ўдалося пазнаёміцца з некаторымі іхнімі ўзорамі, і, каб вы болып дакладна ўявілі сабе Ганаву лодку, скажу, што яна нагадвала самы першы і самы няўдалы з гэтых чаўноў. I ўсё ж лодка мела галоўную перавагу старажытнага чоўна: яна была лёгкая, і яе свабодна можна было пераносіць з месца на месца.
Думаеце, што, знайшоўшы лодку, я рушыў у блакгауз?.. Дзе там! У галаве ў мяне выспеў новы план, і я так загарэўся ім, піто ніякі капітан Смолет не змусіў бы мяне адмовіцца ад яго. Я заду-
маў падплыць уначы да «Іспаньёлы» і перарэзаць якарны канат. Няхай плынь выкіне шхуну на бераг абы-дзе: я быў перакананы, што пасля ранішняга паражэння мяцежнікі збіраюцца падняць якар і выйсці ў мора. Гэтага нельга было дапусціць. Вахтавыя на караблі засталіся без шлюпкі, і я меркаваў, што здзейсню сваю задуму без асаблівае рызыкі.
Чакаючы, пакуль канчаткова сцямнее, я сеў на нясок і пачаў грызці сухары. Цяжка ўявіць сабе ноч, больш спрыяльную для ажыццяўлення майго плана. Усё неба зацягнула густым туманам. Калі згаслі апошнія сонечныя промні, Востраў Скарбаў ахутала суцэльная цемрадзь. Тады я нарэшце ўзваліў на плечы човен, выйшаў з лагчыны і, спатыкаючыся, рушыў да вады.
У змроку бачныя былі два агеньчыкі: піраты на балоце п’янствавалі каля свайго вогнішча, а на моры свяцілася кармавое акно карабля, павернутага да мяне носам,— так што гэта быў усяго толькі адбітак святла ў тумане.
Ужо пачаўся адліў, і паміж вадою і берагам агалілася шырокая паласа мокрага пяску. Я шмат разоў граз у ім па самыя лыткі, пакуль нагнаў ваду, якая на вачах адступала. Прайіпоўшы некалькі крокаў уброд, я спрытна спусціў човен на ваду, кілем уніз.
РАЗДЗЕЛ XXIII
Ва ўладзе адліву
Кіраваць крывабокім і вяртлявым чоўнам не было ніякай магчымасці. Рабі з ім што хочаш, a ён усё круціцца ды круціцца. Сам Бэн Ган потым казаў, што плаваць на гэтым чоўне можа толькі той, хто «ўжо прызвычаіўся да ягонага нораву».
Вядома, я яшчэ не паспеў прызвычаіцца да гэтага нораву. Човен плыў у любым накірунку, апроч патрэбнага мне. Найчасцей ён паварочваў да берага, і калі б не адліў, я нізашто не дабраўся б да карабля. На шчасце, адліў падхапіў мяне і панёс акурат да «Іспаньёлы».
Спачатку я заўважыў пляму, чарнейшую за самую цемрадзь, потым разгледзеў абрысы корпусу і мачтаў, а праз імгненне (бо чым далей я заплываў, тым хутчэй гнаў мяне адліў) апынуўся каля якарнага каната і ўхапіўся за яго.
Ён быў нацягнуты, як цеціва — з такой сілаю імкнулася шхуна сарвацца з якара. Адліў пад яе днішчам віраваў: як горны струмень. Адзін удар майго нажа — і плынь панясе «Іспаньёлу» куды захоча.
Але я паспеў зразумець, што туга нацягнуты канат, калі яго перарэзаць адразу, ударыць Mane, як конскі капыт. Човен перакуліцца, і я пайду на дно.
Я спыніўся і стаў чакаць. Калі б не раптоўная ўдача, я, напэўна, адмовіўся б урэшце ад свайго намеру. Аднак лёгкі вецер, спачатку ўсходнепаўднёвы, потым паўднёвы, ператвараўся спакваля ў паўднёва-заходні. Наляцеў шквал і пасунуў «Іспаньёлу» супраць плыні. Канат, на маю вялікую радасць, аслабеў, і рука, якой я за яго трымаўся, пагрузілася на імгненне ў ваду.
Я зразумеў, што марудзіць нельга, выхапіў свой складны нож, адкрыў яго зубамі і стаў перарэзваць адно за адным валокны каната. Калі засталося перарэзаць усяго два валокны, канат зноў нацягнуўся, і я стаў чакаць наступнага парыву ветру.
3 каюты ўвесь гэты час даносіліся гучныя галасы. Але я быў так заняты сваёй справаю, што зусім не зважаў на іх. Цяпер, ад няма чаго рабіць, я стаў прыслухоўвацца.
Я пазнаў голас другога боцмана, Ізраэля Хэн-
дса, таго самага, што быў некалі ў Флінта кананірам. А размаўляў з ім, напэўна, пірат у чырвоным каўпаку. Абодва былі п’яныя як цапы, але ўсё яшчэ пілі. Адзін з іх адкрыў кармавы ілюмінатар і, гідка крыкнуўшы, кінуў нешта ў ваду, мабыць, „устую бутэльку. Зрэшты, яны не толькі пілі, але і люта сварыліся. Лаянка сыпалася градам, і часам мне здавалася, што зараз яны пачнуць біцца. Аднак галасы рабіліся спакайнейшыя, сварка перапынялася, а потым зноў і зноў то ўспыхвала, то заціхала.
На беразе гарэла паміж дрэвамі вогнішча. Нехта спяваў там старую, нудную матроскую песню, падвываючы ў канцы кожнага радка. У час нлавання я чуў яе шмат разоў. Яна была такая доўгая, што ніхто не мог праспяваць яе ўсю — не хапала цярпення. Я запамятаў з яе толькі некалькі слоў:
Усе семдзесят пяць не вярнуліся з мора — Усіх праглынула марская прастора...
Я падумаў, што гэтая сумная песня дужа адпавядае настрою піратаў, якія панеслі ўранку такія жорсткія страты. Але неўзабаве ўбачыў: гэтыя людзі бяздушныя, што мора, па якім яны плаваюць.
Нарэшце падзьмуў брыз — шхуна рушыла да мяне. Я адчуў, што канат зноў аслабеў, і адным моцным ударам перарэзаў апошнія валокны.
На мой човен вецер не ўплываў ніяк, і я апынуўся раптам ля самага борта «Іспаньёлы». ІПхуна павольна паварочвалася вакол уласнае восі — плынь круціла яе, як хацела.
Я гроб з усяе сілы, увесь час баючыся, што човен вось-вось перакуліцца. Але шхуна цягнула яго за сабою, і я ніяк не мог адплыць ад яе, павольна перасоўваючыся ад носа да кармы. Нарэшце «Іспаньёла» пачала аддаляцца, і я ўжо спадзяваўся, што пазбаўлюся ад небяспечнага
суседства, але раптам у рукі мне трапіў канец каната, які вісеў на карме. Я адразу ж ўхапіўся за яго.
He ведаю, навоіпта я гэта зрабіў. Намеру не меў ніякага. Але калі канат апынуўся ў маіх руках і я пераканаўся, што ён прывязаны надзейна, мяне апанавала цікаўнасць, і я вырашыў зазірнуць у ілюміяатар каюты.
Беручыся рукамі за канат усё вышэй і вышэй, я прыўзняўся. Рызыка была вельмі вялікая: у любы момант човен мог перакуліцца.
Шхуна і човен хутка несліся па цячэнні. Мы параўняліся з вогнішчам на беразе. Карабель, як кажуць маракі, «загаварыў» — пачаў гучна рассякаць хвалі, і я, пакуль не зазірнуў у ілюмінатар, не мог зразумець, чаму вахтавыя не падымаюць трывогі. Стоячы ў хісткім чоўне, я мог хіба што зірнуць на момант у каюту, але аднаго кароткага погляду хапіла, каб зразумець усё: Хэндс і матрос, ухапіўшы адзін аднаго рукамі за горла, біліся не на жыццё, а на смерць.
Я апусціўся на лаўку. Яшчэ імгненне — і човен перакуліўся б. Перад вачыма ў мяне стаялі раз’юшаныя, барвовыя ад прыліву крыві твары піратаў у цьмяным святле закуранай лямпы. Я зажмурыўся, каб вочы зноў прывыклі да цемры.
На беразе нарэшце абарвалася бясконцая балада, і вясёлая кампанія зноў зацягнула сваё вечнае: