Востраў Скарбаў
Робэрт Льюіс Стывэнсан
Выдавец: Юнацтва
Памер: 239с.
Мінск 1993
Ледзь толькі сонца ўзнялося над вершалінамі дрэў, стала цёпла і туман знік. Неўзабаве запякло так, што пясок гарэў пад нагамі, а на бярвеннях блакгауза выступіла растопленая смала. Мы скінулі камзолы, расшпілілі каўняры кашуль і закасалі рукавы. Кожны стаяў на сваім пасту, чакаючы нападу. Спякота рабілася бязлітасная.
Так прайшла гадзіна.
— Чорт! — сказаў капітан.— Так можна і замаркоціцца. Грэй, засвісці якую-небудзь песню.
Джойс першы адчуў, што атака пачнецца зараз.
— Дазвольце спытацца, сэр,— звярнуўся ён да капітана, нічым не выдаючы свайго хвалявання. — Калі я ўбачу каго-небудзь, я павінен страляць?
— Вядома! — крыкнуў капітан.
— Дзякуй, сэр,— адказаў Джойс усё гэтак жа спакойна.
Мы не прыкмецілі ніякае небяспекі, аднак пасля пытання Джойса насцеражыліся. Стралкі трымалі мушкеты напагатове, а капітан стаяў пасярэдзіне блакгауза, сціснуўшы вусны і нахмурыўшыся.
Прайшло некалькі секунд. Раптам Джойс прасунуў мушкет у байніцу і стрэліў. He паспеў яшчэ гук яго стрэлу заціхнуць, як нас сталі абстрэльваць з усіх бакоў, залп за залпам. Некалькі куль трапіла ў блакгауз, але ўсярэдзіну не заляцела ніводная, і калі дым рассеяўся, у лесе зноў запала цішыня. He зварухнулася ніводная галінка, не бліснула нівэднае дула — ворагі нічым не выдавалі сваю прысутнасць.
— Трапіў ты ў каго-небудзь? — спытаўся капітан.
— He, сэр,— адказаў Джойс.— Здаецца, што не.
— Добра й тое, што праўду кажаш,— прабурчаў капітан,— Зарадзі ягоную стрэльбу, Хоўкінс... Як вам здаецца, доктар, колькі стрэлаў было на вашым баку?
— Mary адказаць дакладна,— сказаў доктар,— тры. Я бачыў тры ўспышкі — дзве побач і адну бліжэй да захаду.
— А колькі на вашым баку, містэр Трэлані? — спытаўся капітан.
Сквайру было цяжка адказаць: з паўночнага боку стралялі найбольш. Сквайр запэўніваў, што ўсяго было сем стрэлаў, а Грэй — што восем ці дзевяць. 3 усходу і захаду стрэлілі толькі па адным разе. Было відавочна, што напад рыхтаваўся з поўначы, а з іншых бакоў стралялі, каб адцягнуць нашую ўвагу. I ўсё ж капітан не адмяніў аддадзеных раней загадаў.
— Калі ім удасца пералезці цераз частакол,— сказаў ён,— яны могуць захапіць любую непрыкметную байніцу і перастраляць нас усіх, як пацукоў, ва ўласнай крэпасці.
Але часу для роздуму ў нас ужо не было. Раптам з паўночнага боку пачуўся гучны крык, і невялікі атрад піратаў, выскачыўшы з лесу, кінуўся да частаколу. У тое ж імгненне нас зноў пачалі абстрэльваць з усіх бакоў. У адчыненыя дзверы ўляцела куля і раскрышыла ў шчэпкі доктараў мушкет.
Нападнікі лезлі цераз частакол, што тыя малпы. Сквайр і Грэй адкрылі агонь. Трое піратаў зваліліся адзін на тэрыторыі форта, двое за частакол. Праўда, адзін з іх, напэўна, толькі спалохаўся, а не быў паранены, бо адразу ж ускочыў і знік у лесе.
Двое ляжалі на зямлі, адзін уцёк, чатыром удалося пералезці цераз частакол. Сем ці восем астатніх — у кожнага з іх было, напэўна, па некалькі мушкетаў — няспынна стралялі з лесу, але марна — усе кулі траплялі ў сцены блакгауза.
Тыя чацвёра, што пералезлі цераз частакол, беглі з крыкамі да блакгауза. Тыя, што заселі ў лесе, таксама крычалі, падбадзёрваючы таварышаў. Нашы стралкі стралялі бесперастанку, але так спяшаліся, што ні ў кога не трапілі. Піраты ўмомант узабраліся на пагорак і напалі на нас.
У сярэдняй байніцы з’явілася галава Джоба Эндэрсана, боцмана.
— Бі іх! Бі іх! — зароў ён.
У тое ж імгненне другі пірат, схапіўшы за дула Хантэраў мушкет, вырваў яго, прасунуў у байніцу і ўдарыў Хантэра прыкладам з такой сілаю, што нябога грымнуўся ў непрытомнасці на падлогу. Тым часам трэці, абагнуўшы блакгауз, нечакана з’явіўся ў дзвярах і кінуўся з корцікам на доктара.
Мы апынуліся ў становішчы, у якім яшчэ некалькі імгненняў назад знаходзіліся нападнікі. Толькі што мы стралялі з блакгауза ў нічым не прыкрытых ворагаў, а цяпер самі былі безабарон-
ныя перад корцікамі піратаў. Блакгауз зацягнула парахавым дымам, і менавіта дзякуючы гэтаму мы засталіся жывыя. У вушах у мяне гудзела ад крыкаў, стогнаў і пісталетных стрэлаў.
На вылазку, уперад, урукапашную! Корцікі! — закрычаў капітан.
Я схапіў са штабеля корцік. Нехта іншы, таксама хапаючы корцік, разануў мяне ім па суставах пальцаў, але я нават не адчуў болю. Я кінуўся ў дзверы, на сонечнае святло. Нехта іншы выскачыў услед за мною. Акурат перада мною доктар гнаў уніз па адхоне пірата. Я ўбачыў, як доктар адпым ударам выбіў з ягоных рук корцік і паласнуў сваім пірата па твары.
— Вакол зруба, хлопцы, вакол зруба! — закрычаў капітан.
Нягледзячы на ўвесь гармідар, я адчуў перамену ў ягоным голасе.
Падпарадкоўваючыся машынальна загаду, я збочыў на ўсход, з узнятым корцікам абагнуў рог блакгауза і апынуўся сам-насам з Эндэрсанам. Ён зароў і занёс свой корцік над маёй галавою. Усё здарылася ўмомант: цясак бліснуў на сонцы, я, не паспеўшы нават адчуць страх, ухіліўся ад удару, заграз нагою ў мяккім пяску і, не утрымаўшы раўнавагу, пакаціўся ўніз па адхоне.
Калі я выскокваў з дзвярэй, іншыя піраты ўжо лезлі цераз частакол, каб пакончыць з намі. Адзін з іх, у чырвоным начным каўпаку, трымаючы корцік у зубах, ужо закідваў ногі, збіраючыся скочыць уніз. Я так хутка скаціўся па адхоне, што, калі я ўзняўся на ногі, пірат у чырвоным каўпаку ўсё яшчэ быў на частаколе, толькі побач з ім высунулася галава другога. I ўсё ж за гэты кароткі час усё вырашылася — мы перамаглі.
Грэй паклаў на месцы бамбізу-боцмана, калі той замахваўся на яго корцікам. Другі пірат быў застрэлены ў той момант, калі ён сам збіраўся стрэліць у байніцу. Ён скурчыўся на пяску ў пе-
147
радсмяротнай агоніі, у руках у яго дыміўся пісталет. Трэцяга закалоў доктар. 3 чатырох піратаў, якія пералезлі цераз частакол, у жывых застаўся толькі адзіп. Кінуўшы свой корцік на зямлю, ён, ахоплены жахам блізкае смерці, караскаўся на частакол.
— Страляйце! Страляйце з блакгауза! — крычаў доктар.— А вы, хлопцы, назад у блакгауз!
Але марна крычаў ён: ніхто не стрэліў. Апошні нападнік пералез цераз частакол і знік разам з усімі ў лесе. Піраты страцілі пяць чалавек; чацвёра ляжалі на тэрыторыі форта, адзін за частаколам.
Доктар, Грэй і я кінуліся ў дзверы: піраты вось-вось маглі зноў адкрыць агонь.
Парахавы дым рассеяўся, і мы ўбачылі, якой цаною здабылі перамогу: Хантэр, непрытомны, ляжаў ля сваёй байніцы, Джойс, з прастрэленай галавою, застыў назаўжды, сквайр падтрымліваў капітана, абодва былі жудасна бледныя.
— Капітан ранены,— сказаў містэр Трэлані.
— Усе ўцяклі? — спытаўся капітан.
— Усе, хто мог,— адказаў доктар,— Алё пяцярым ужо не бегаць ніколі!
— Пяцярым! — ускрыкнуў капітан.— He так ужо і блага. У іх выбылі са строю пяцёра, у нас толькі трое. Цяпер нас чацвёра супраць дзевяці. Гэта лепш, чым было напачатку: сямёра супраць дзевятнаццаці'.
1 У жывых засталося толькі восем мяцежнікаў, бо чалавек, падстрэлены містэрам Трэлані на борце шхуны, памёр у той самы вечар. Але, натуральна, мы даведаліся пра гэта нашмат пазней. (Дж. Хоўкінс.)
MAE ПРЫГОДЫ HA МОРЫ
РАЗДЗЕЛ XXII
Як пачаліся мае прыгоды на моры
Мяцежнікі болып не атакавалі нас. Ніхто з іх нават не стрэліў з лесу. «Яны атрымалі свой паёк на сёння»,— сказаў капітан. Мы маглі спакойна перавязаць раненых і гатаваць абед. Кухарылі сквайр і я. Нягледзячы на небяспеку, мы шчыравалі на дварэ, але і там чулі жудасныя стогны доктаравых пацыентаў.
Раненых было трое: пірат, падстрэлены ля байніцы, Хантэр і капітан. Стан двух першых быў безнадзейны. Пірат неўзабаве памёр у час аперацыі, а Хантэр, нягледзячы на ўсе нашы намаганні, так і не апрытомнеў. Увесь дзень ён цяжка дыхаў, як Білі Бонс пасля сардэчнага ўдару. У нябогі былі зламаны рэбры, разбіты, пры падзенні, чэрап, і ўначы ён ціха, у непрытомнасці, памёр.
Капітан пакутаваў ад ран, але жыццё ягонае было ў бяспецы. Ніводны орган не быў моцна пашкоджаны. Эндэрсанава куля — першы стрэліў у містэра Смолета боцман — прабіла яму лапатку і закранула лёгкае. Другая куля трапіла ў лытку і пашкодзіла звязкі. Доктар запэўніваў, што капітан неадменна паправіцца, але на працягу некалькіх тыдняў яму нельга хадзіць, варушыць рукою і шмат гаварыць.
Выпадковы парэз на маім пальцы быў дробязны. Доктар Ліўсі заляпіў яго пластырам і ласкава тузануў мяне за вуха.
Пасля абеду сквайр і доктар селі каля капітана і сталі раіцца, як трымацца далей. Калі яны ўсё абмеркавалі, неўзабаве пасля поўдня доктар узяў капялюш і пісталеты, сунуў за пояс корцік, паклаў у кішэню карту, павесіў на плячо мушкет і, перабраўшыся цераз частакол з паўночнага боку, хутка знік ў лесе.
Мы з Грэем сядзелі ў процілеглым куце блакгауза, дзе не было чуваць, пра што ішла гаворка. Знікненне доктара збянтэжыла Грэя.
— Ну і ну! Ён што, звар’яцеў? — сказаў ён.
— Наўрад ці,— адказаў я.— Калі мы звар’яцеем, дык доктар Ліўсі будзе апошні.
— Бадай, што так, хлопец,— сказаў Грэй.— Але калі не з’ехаў з глузду ён, дык з’ехаў я.
— Думаю,— разважыў я,— у яго ёсць нейкі план. Мне здаецца, ён пайшоў убачыцца з Бэнам Ганам.
Як выявілася пазней, я не памыліўся.
Тым часам спякота ў зрубе стала нясцерпная, і ў галаву мне закралася сапраўды вар’яцкая думка. Я стаў зайздросціць доктару, які ішоў цяністым лесам, слухаў птушак, удыхаў смалісты пах соснаў, а я ўсё роўна як падсмажваўся ў гэтым праклятым пекле, дзе адзежа прыліпала да смалы, дзе ўсё было ў крыві, дзе, куды ні глянь, ляжалі мерцвякі. Агіда да нашае фартэцыі нарастала ўва мне і рабілася амаль такая ж моцная, што і страх, які выклікала задума пакінуць гэтую фартэцыю.
Я мыў падлогу, мыў посуд — і з кожнай хвілінаю адчуваў, як гэтая агіда і зайздрасць да доктара ўсё больш і больш апаноўваюць мяне. Нарэшце я выпадкова апынуўся каля торбы з сухарамі. Мяне ніхто не бачыў, і я наклаў сухароў у абедзве кішэні камзола.
Вы можаце назваць мяне дурнем. Вядома, я ішоў на безразважную, адчайную рызыку, але, рыхтуючыся ўцячы, я вырашыў зрабіць усё, што можна, каб адчуваць сябе ў найболын магчымай бяспецы. Гэтыя сухары не дадуць мне памерці з голаду, прынамсі, два дні.
Затым я прыханіў два пісталеты. Кулі і порах у мяне былі, і я адчуваў сябе выдатна ўзброеным.
План мой, па сутнасці, быў не такі ўжо і кепскі. Я хацеў пайсці на пясчаную касу, якая аддзяляла з усходу нашую бухту ад адкрытага мора, знайсці белую скалу, якую заўважыў учора ўвечары, і паглядзець, ці не пад ёю хавае Бэн Ган сваю лодку. Справа, па-мойму, была вартая. Але я ведаў пэўна, што пакінуць блакгауз мне не дазволяць, і вырашыў уцячы, калі мяне ніхто не будзе бачыць. Вядома, шлях, які я абраў для ажыццяўлення свайго намеру, быў благі, так што і намер мой нельга было адобрыць. Але ж я быў хлапчук і ўжо прыняў рашэнне.