• Газеты, часопісы і г.д.
  • Востраў Скарбаў  Робэрт Льюіс Стывэнсан

    Востраў Скарбаў

    Робэрт Льюіс Стывэнсан

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 239с.
    Мінск 1993
    67.62 МБ
    — Ходу! — крыкнуў капітан,— Ужо не важяа, ці ўратуем мы ялік. Калі нам не ўдасца дабрацца да берага, мы праналі.
    — Адчальвае толькі адна шлюпка, сэр,— заўважыў я.— Астатнія пабеглі па беразе, мабыць, каб перарэзаць нам дарогу.
    — Ім прыйдзецца папацець,— стрымана ацаніў небяспеку капітан.— Маракі на сушы, самі ведаеце, не дужа спрытныя. He іх я баюся, а гарматы. Ім няцяжка будзе трапіць у нас: мая гармата б’е дакладна. Папярэдзьце нас, сквайр, калі ўбачыце запалены кнот, і мы скіруем убок.
    Нягледзячы на цяжкі груз, ялік ішоў цяпер досыць ходка і амаль не набіраў вады. Нам заставалася яшчэ разоў трыццаць—сорак узмахнуць вёсламі, і мы дабраліся б да пясчанае водмелі каля дрэў, якую агаліў адліў. Пірацкае шлюпкі ўжо не трэба было баяцца, яна была за мыском. Адліў, які нядаўна замінаў нам, цяпер замінаў нашым ворагам. Адзінай пагрозаю заставалася гармата.
    1 Прыбойнік — жалезны прэнт для забівання ядра ў дула гарматы.
    — Няблага было б спыніцца і падстрэліць яіпчэ аднаго,— сказаў капітан.
    Але было ўжо відаць, што гармата вось-вось стрэліць. Піраты нават не глядзелі на свайго раненага таварыша, хоць ён быў яшчэ жывы — мы бачылі, як ён спрабаваў адпаўзці ўбок.
    — Гатова! — крыкнуў сквайр.
    — Стой! — як рэха адгукнуўся капітан і адразу ж разам з Рэдрутам стаў так моцна грэбці назад, што карма схавалася пад вадою. Грымнуў гарматны стрэл — той самы, які пачуў Джым: сквайраў стрэл да яго не данёсся. Дзе ўпала ядро, ніхто з нас не заўважыў. Мяркую, што яно прасвістала над нашымі галовамі і ўзняты ім вецер стаў прычынаю бяды, якая здарылася з намі: адразу ж пасля стрэлу наш ялік зачарпнуў кармою ваду і пачаў тануць. Глыбіня была невялікая, футы тры. Мы з капітанам сталі на дно адзін насупраць аднаго, астатнія трое акунуліся з галавою і вынырнулі, пырхаючы і аддыхваючыся.
    Зрэшты, мы мала чым паплаціліся: усе засталіся жывыя і шчасліва дабраліся да берага. Праўда, запасы нашы засталіся на дне, і, што горш за ўсё, з пяці стрэльбаў не намоклі толькі дзве: я інстынктыўна ўзняў сваю стрэльбу над галавою, а ў капітана, чалавека вопытнага, стрэльба вісела за спінаю замком дагары. Тры астатнія стрэльбы апынуліся ў вадзе разам з ялікам.
    У лесе, зусім ужо непадалёк, чуліся галасы. Піраты маглі не толькі адрэзаць нас ад частаколу, але і напасці на Хантэра з Джойсам, і мы не былі ўпэўненыя, ці змогуць яны ўтрымацца: Хантэр чалавек цвёрды, а вось Джойс... Гэта паслужлівы і ветлівы слуга, які выдатна чысціць шчоткаю адзежу, але для бою ён зусім непрыдатны.
    Устрывожаныя, мы як мага хутчэй дабраліся да берага ўброд, кінуўшы на волю лёсу наш бедны ялік, у якім знаходзілася амаль палова ўсяго нашага пораху і ўсёй нашай правізіі.
    РАЗДЗЕЛ XVIII
    Доктар працягвае свой аповяд
    Канец першага дня бою
    Мы што ёсць сілы беглі цераз лес, які аддзяляў нас ад частаколу, і з кожным крокам усё бліжэй і бліжэй чуліся галасы піратаў. Неўзабаве мы пачулі тупат іхніх ног і трэск галля. Яны прабіраліся скрозь гушчар.
    Я зразумеў, што нас чакае сур’ёзны бой, і агледзеў сваю стрэльбу.
    — Капітан,— сказаў я.— Трэлані б’е намёртва, але яго стрэльба глытнула вады. Дайце яму сваю.
    Яны памяняліся стрэльбамі, і Трэлані, маўклівы і стрыманы, якім ён стаў ад самага пачатку непрыемных падзей, на момант спыніўся, каб праверыць зарад. Толькі цяпер я заўважыў, што ў Грэя няма ніякае зброі, і аддаў яму свой корцік. Усе мы ўзрадаваліся, калі ён папляваў на рукі, нахмурыў бровы і замахаў корцікам з такою сілаю, што лязо са свістам рассякала паветра. Кожны ўзмах корціка быў яскравым доказам таго, што Грэй будзе нам добрым саюзнікам.
    Крокаў праз сорак мы выбраліся на ўзлесак і апынуліся перад частаколам, прыкладна ля сярэдзіны яго паўднёвага боку. Тым часам сямёра мяцежнікаў на чале з боцманам Джобам Эндэрсанам выскачылі з гучнымі крыкамі з лесу ля паўднёва-заходняга рогу частаколу.
    Збянтэжаныя, яны спыніліся. Мы са сквайрам стрэлілі, не даўшы ім ачомацца. Хантэр і Джойс таксама стрэлілі з блакгауза. Чатыры стрэлы грымнулі амаль адначасна і паспяхова: адзін з ворагаў упаў, астатнія кінуліся за дрэвы.
    Зарадзіўшы стрэльбы, мы пракраліся ўздоўж
    Пь,
    частаколу паглядзець на мяцежніка, які ляжаў на зямлі. £н быў забіты напавал, куля трапіла ў самае сэрца.
    Поспех узрадаваў нас, як раптам у кустоўі шчоўкнуў пісталет, у мяне над вухам прасвістала куля, і нябога Том Рэдрут пахіснуўся і грымнуўся на зямлю. Мы са сквайрам стрэльнулі ў кусты, але зрабілі гэта наўдачу і, напэўна, зарады нашы прапалі марна. Зноў зарадзіўшы стрэльбы, мы кінуліся да Тома.
    Капітан і Грэй ужо аглядалі яго. Я адразу ж зразумеў, што жыць яму засталося нядоўга.
    Мабыць, нашыя стрэлы прымусілі мяцежнікаў адступіць, бо нам удалося без якойсьці перашкоды перацягнуць небараку-егера цераз частакол і занесці пад дах блакгауза.
    Наіп бедны стары таварыіп! Ён не выказваў ніякага здзіўлення, ні на што не скардзіўся, нічога не баяўся і ніколі не бурчаў з самага пачатку нашых прыгод да гэтага моманту, калі мы паклалі яго ў зруб паміраць. Ён, як траянец, мужна ахоўваў калідор на «Іспаньёле», выконваў усе загады маўкліва, пакорліва і сумленна. Ён быў старэйшы ад усіх нас гадоў на дваццаць. I вось цяпер гэты панурлівы, стары адданы слуга паміраў на нашых вачах.
    Сквайр укленчыў перад ім, цалаваў яму рукі і плакаў, як дзіця.
    — Я паміраю, доктар? — спытаўся Рэдрут.
    — Паміраеш, Том, дарагі мой...— сказаў я.
    — Хацелася б мне паслаць ім перад смерцю яшчэ адну кулю,— абвёў ён нас вачыма.
    Том,— сказаў сквайр,— скажы, што ты мне ўсё даруеш...
    — Ці прыстойна мне дараваць або не дараваць нешта свайму гаспадару? — адказаў ён.— Што ўжо будзе, тое будзе. Амінь!
    Памаўчаўшы трохі, ён папрасіў, каб хто-небудзь прачытаў над ім малітву.
    Такі ўжо звычай, сэр,— дадаў ён, нібыта прасіў прабачэння, і неўзабаве сканаў.
    Тым часам капітан — раней я звярнуў увагу, што ў яго неяк дзіўна ўздзьмуліся грудзі і адтапырваліся кішэні,— выклаў прыхаваныя ім самыя разнастайныя рэчы: брытанскі сцяг, Біблію, клубок вяровак, пяро, чарніла, судавы журнал і некалькі фунтаў тытуню. Потым ён адшукаў доўгую абструганую сасновую жэрдку і з дапамогаю Хантэра замацаваў яе над зрубам, на рагу. Затым, узабраўіпыся на дах, прычапіў да жэрдкі і ўзняў сцяг. Рабіў ён усё гэта з відавочным задавальненнем.
    Потым ён спусціўся і пачаў засяроджана перабіраць і пералічваць наіпы запасы. Але зрэдку ўсё ж паглядваў на Тома, і калі той памёр, ён дастаў другі сцяг і накрыў ім нябожчыка.
    He засмучайцеся так, сэр,— сказаў ён, паціскаючы сквайру руку.— Том памёр годна. He трэба баяцца за лёс чалавека, забітага пры выкананні сваіх абавязкаў перад капітанам і гаспадаром. Святара я замяніць не магу, але гэта справы не мяняе.
    Затым капітан адвёў мяне ўбок.
    Доктар Ліўсі,— спытаўся ён,— праз колькі тыдняў можа прыбыць нам на дапамогу карабель?
    Я адказаў, што гэта справа не тыдняў, а месяцаў. Блэндлі вышле судна, калі мы не вернемся да канца жніўня. Hi раней, ні пазней.
    — Вось і лічыце, калі карабель будзе тут,— сказаў я.
    — Ну, сэр,— пачухаў капітан патыліцу,— у такім выпадку нам, які ні спрыяльны будзе лёс, прыйдзецца цяжка.
    — Вы думаеце? — спытаўся я.
    Шкада, сэр, што ўвесь наш другі груз загінуў,— адказаў капітан.— Пораху і куль нам хопіць, а вось правізіі мала, вельмі мала.
    У гэты момант высока над дахам блакгауза праляцела са свістам ядро. Упала яно недзе далёка за намі.
    — Ого! — сказаў капітан.— Бамбардзіроўка! А пораху ў іх не так ужо і шмат.
    Другі прыцэл быў больш удалы. Ядро пераляцела цераз частакол і ўпала перад блакгаузам, падняўшы віхор пяску.
    — Капітан,— сказаў сквайр,— з карабля зруб не відаць. Яны, напэўна, цэляць у сцяг. Ці не спусціць нам яго?
    — Спусціць сцяг? — ускрыкнуў капітан.— He, сэр.
    I мы адразу ж усе з ім згадзіліся.
    Слаўны марскі звычай не дазваляе спускаць сцяг у час бою. Акрамя таго, гэтым мы паказвалі нашым ворагам, што зусім не баімся іхняй страляніны.
    Яны абстрэльвалі нас з гарматы ўвесь вечар. Адно ядро праносілася над дахам блакгауза, другое падала перад частаколам, трэцяе ўзрывала пясок ля самага зруба. Але піратам прыходзілася браць высокі прыцэл, і ядры страчвалі сілу і зарываліся ў пясок. Рыкашэту мы не баяліся. I хоць адно ядро прабіла ў нас дах і падлогу, мы хутка прызвычаіліся да абстрэлу і выдатна трымалі сябе ў руках.
    — Ёсць у гэтым і нешта добрае,— заўважыў капітан.— У лесе паблізу ад нас, здаецца, не павінна быць піратаў. Адліў узмацніўся, і нашыя прыпасы, напэўна, цяпер наверсе. Ці няма ахвотнікаў збегаць па свініну?
    Першыя абраліся зрабіць гэта Грэй і Хантэр. Узяўшы з сабою зброю, яны пералезлі цераз частакол. Але вылазка іх была марная. Піраты былі смялейшыя, чым мы чакалі, а можа, былі ўпэўненыя, што Хэндсава гармата прыкрые іх надзейна.
    Пяцёра мяцежнікаў старанна вылоўлівалі прыпасы з яліка і перацягвалі іх у сваю шлюпку,
    што стаяла непадалёк. Тым, што сядзелі ў шлюпцы, прыходзілася ўвесь час веславаць, бо плынь ^адносіла яе ўбок. Сільвер стаяў на карме і аддаваў загады. Ва ўсіх піратаў былі мушкеты, узятыя імі, мусіць, з якога-небудзь іхняга сховішча.
    Капітан сеў на бервяно і пачаў запісваць у судавы журнал.
    «Аляксандр Смолет — капітан, Дэвід Ліўсі — судавы доктар, Абрахам Грэй — памочнік цесляра, Джон Трэлані — уладальнік шхуны, Джон Хантэр і Рычард Джойс — ягоныя слугі і землякі,— вось і ўсе, хто застаўся верны свайму абавязку. 3 прыпасамі, якіх хопіць сама болей на дзесяць дзён, яны высадзіліся сёння яа бераг і ўзнялі брытанскі сцяг над блакгаузам на Востраве Скарбаў. Томас Рэдрут, слуга і зямляк уладальніка шхуны, забіты мяцежнікамі. Джэймс Хоўкінс, юнга...»
    Тут я задумаўся над лёсам беднага Джыма.
    I раптам у лесе пачуўся чыйсьці крык.
    Нас нехта кліча,— сказаў Хантэр, які стаяў на варце.
    — Доктар! Сквайр! Капітан! Эй, Хантэр, гэта ты? — пачулі мы зноў.
    Я кінуўся да дзвярэй і ўбачыў Джыма Хоўкінса, які пералазіў цераз частакол. Было відаць, што нічога благога з ім не здарылася.
    РАЗДЗЕЛ XIX
    Зноў апавядае Джым Хоўкінс
    Гарнізон у блакгаузе
    Як толькі Бэн Ган убачыў брытанскі сцяг, ён сныніўся, схапіў мяне за руку і сеў.
    — Ну,— сказаў ён,— там няйначай твае сябры.
    129
    5-	„Востраў скарбаў”
    	да