Востраў Скарбаў
Робэрт Льюіс Стывэнсан
Выдавец: Юнацтва
Памер: 239с.
Мінск 1993
— Мяне пакінулі тут тры гады назад,— пачаў расказваць чалавек.— 3 таго часу я харчуюся казляцінай, ягадамі, вустрыцамі. Чалавек можа жыць усюды, дзе б ні апынуўся. Але каб ведаў ты, як знудзіўся я па хрысціянскай ежы! Ці няма ў цябе часам з сабою кавалачка сыру?.. Не?.. Ну вось, а я ўжо шмат доўгіх начэй бачу ў сне сыр на лустачцы хлеба... Прачынаюся, а сыру няма...
— Калі мне ўдасца вярнуцца на карабель,— сказаў я,— вы атрымаеце вялізную галоўку сыру.
Увесь гэты час ён абмацваў маю куртку, гладзіў мае рукі, разглядваў мае чаравікі і, змаўкаючы, па-дзіцячы радаваўся, што бачыць чалавека.
Але пачуўшы мае апошнія словы, ён неяк хітравата зірнуў на мяне:
— Калі табе ўдасца вярнуцца на карабель, так ты сказаў? А хто ж табе замінае?
— Ведама ж, не вы,— адказаў я.
— Вядома, не я! — усклікнуў ён.— А як цябе завуць, прыяцель?
— Джым,— сказаў я.
— Джым, Джым...— паўтараў ён з асалодаю,— Так, Джым, я жыў такім жыццём, што co-
рамна нават расказваць. Ці паверыў бы ты, гледзячы цяпер на мяне, што маці мая была прыстойная набожная жанчына?
— Цяжка паверыць,— згадзіўся я.
— Цяжка...— сказаў ён,— але яна і праўда была надзіва добрая жанчына. I я быў выхаваны, паслухмяны хлопчык. Так хутка паўтараў катэхізіс , што словы проста ліліся. I вось што з мяне выйшла, Джым, а ўсё таму, што з малых гадоў стаў хадзіць на стары могільнік гуляць у арлянку! 3 арлянкі пачалося — і пайшло-паехала! Маці казала, што я дрэнна скончу, так яно і выйшла! Добра, мабыць, што лёс закінуў мяне на гэты востраў. Я шмат думаў тут у адзіноце і раскаяўся. Цяпер ужо мяне не спакусіш вьшіўкай! Вядома, я і цяпер бы крышачку выпіў, але самае каліва, не больш за панарстак, на шчасце... Я даў сабе слова выправіцца і не сыду з добрага шляху! А галоўнае, Джым,— азірнуўшыся, прашаптаў ён,— цяпер я багаты.
Тут я канчаткова пераканаўся, што нябога звар’яцеў у адзіноце. Напэўна, ён здагадаўся па маім твары, аб чым я падумаў, бо ён пачаў з імпэтам пераконваць мяне:
— Багаты, вельмі багаты, вер мне! I слухай, што я табе скажу: я зраблю з цябе чалавека, Джым! Ах, Джым, ты будзеш бласлаўляць лёс, што першы напаткаў мяне! Паглядзіш!
Раптам ягоны твар яшчэ больш пацямнеў, ён сціснуў маю руку і пагрозліва ўзняў палец.
— Скажы мне праўду, Джым: гэта не Флінтаў карабель? — спытаўся ён.
I тут я падумаў: гэты ж чалавек можа стаць нашым саюзнікам! I я адразу ж адказаў яму:
— He, не Флінтаў. Флінт памёр. Але раз вы
1 Катэхізіс — рэлігійная кніга, якая змяшчае кароткі выклад хрысціянскага веравучэння ў пытаннях і адказах.
хочаце ведаць праўду, вось вам праўда: на караблі ёсць некалькі старых сяброў Флінта, і для нас гэта вялікае няшчасце.
— А ці няма ў вас... аднаногага? — выкрыкнуў ён, задыхаючыся.
— Сільвера? — спытаў я.
— Сільвера! — яадхапіў ён.— Так яго звалі!
— Ён у нас кок. I верхавод усёй хеўры.
Ён усё япічэ трымаў мяне за руку і пры маіх гэтых словах ледзь не зламаў яе.
— Калі ты падасланы Цыбатым Джонам,— сказаў ён,— я прапаў... Але ці ведаеш ты, дзе знаходзішся?
Я адразу ж вырашыў, што мне рабіць, і расказаў яму ўсё — і пра нашае падарожжа, і пра цяжкае становішча, у якім мы апынуліся. Ён слухаў мяне вельмі ўважліва і, калі я кончыў, пагладзіў мяне па галаве.
— Ты добры хлопец, Джым,— сказаў ён.— Але цяпер вы ўсе завязаны мёртвым вузлом. Даверся ты Бэну Гану, і ён вас не падвядзе. Скажы, а як паставіцца сквайр да чалавека, які развяжа гэты вузел?
Я сказаў яму, што сквайр — самы шчодры чалавек ва ўсім свеце.
— Я, хлопец,— сказаў ён,— не збіраюся прасіць у яго месца брамніка, лёкайскую ліўрэю і ўсё такое. Гэтым мяне не спакусіш. Што хацеў бы я ведаць, Джым, дык гэта тое, ці згодзіцца ён аддаць мне хоць тысячу фунтаў, якія і без таго мае?
— Упэўнены, што дасць,— адказаў я.— Усе матросы павінны былі атрымаць сваю долю.
— А ён забярэ мяне з сабою? — спытаўся Ган, зазіраючы мне ў самыя вочы.
— А як жа? — усклікнуў я.— Сквайр — сапраўдны джэнтльмен. Апроч таго, калі мы пазбавімся ад злачынцаў, дапамога такога вопытнага марака. як вы, будзе нам вельмі патрэбная.
— Значыцца,— сказаў ён, вы і праўда не пакінеце мяне тут.
Відаць было, што ён паверыў.
— А зараз вось што я табе раскажу,— пачаў ён.— Я быў на караблі ў Флінта, калі ён закапаў скарбы. 3 ім было яшчэ шэсць маракоў — дужых мужчын. Яны прабылі на востраве з тыдзень, a мы сядзелі на старым «Маржы». Нарэшце Флінт падаў сігнал і вярнуўся, але ў шлюпцы сядзеў адзін ён, і галава ў яго была абвязана сіняй хусткаю. Узыходзіла сонца. Ён быў бледны як смерць... а астатнія шасцёра былі забітыя... забітыя і пахаваныя... Як ён расправіўся з імі, так ніхто з нас ніколі і не даведаўся. А ён быў адзін супраць шасцёх!.. Білі Бонс быў у яго штурманам, а Цыбаты Джон — кватармайстарам. Яны спыталіся ў яго, дзе скарбы. «Можаце пайсці на бераг і пашукаць, калі хочаце,— адказаў ён,— Але, клянуся ўдачаю, карабель вас чакаць не стане». Вось як ён сказаў. А тры гады назад я плыў на іншым караблі, і мы ўбачылі гэты востраў. «Хлопцы,— сказаў я,— Флінт закапаў тут скарбы. Сыдзем на бераг і пашукаем». Капітан дужа раззлаваўся, але ўсе матросы заахвоціліся, і мы сталі каля гэтага берага. Дванаццаць дзён мы шукалі скарбы, і з кожным днём таварышы лаялі мяне ўсё больш, пакуль не вярнуліся аднае раніцы на судна. «А ты, Бэнджамэн Ган, заставайся тут! — сказалі яны.— Вось табе мушкет, жалязняк і лом. Шукай тут Флінтавы грошы!» Вось што яны сказалі. 3 тае пары, Джым, я вось ужо тры гады жыву тут і не трымаў у роце нармальнай хрысціянскай ежы. А зараз зірні на мяне: хіба я падобны да простага матроса? He, скажаш ты. I я скажу, што не.
Тут ён неяк дзіўна падміргнуў мне адным вокам і моцна ўшчыкнуў мяне за руку.
— Так і скажы свайму сквайру, Джым: ён ніколі не быў падобны да простага матроса... Вось
як ты яму скажаш... Скажы яму, што Бэн тры гады сядзеў тут, на востраве, адзін, і ўдзень, і ўначы, і ў добрае надвор’е, і ў дождж, думаў, можа, часам аб малітве, іншы раз згадваў сваю старую маці, хоць яе даўно ўжо няма ў жывых — так і скажы яму. Але большую частку часу Ган... так вось і скажы... большую частку часу ён займаўся іншымі справамі. А сказаўшы гэта, ушчыкні яго вось так.— I ён зноў ушчыкнуў мяне па-сяброўску.— I вось што яшчэ ты яму скажы: Ган добры чалавек — так яму і скажы, Ган нашмат больш давярае джэнтльмену сапраўднаму, нашмат болып, чым джэнтльмену ўдачы, бо сам ён быў колісь піратам.
— Добра,— сказаў я.— Я нічога не зразумеў з таго, што вы мне гаварылі. Зрэшты, гэта цяпер і неважна, бо я ўсё роўна не ведаю, як мне вярнуцца на карабель.
— А,— сказаў ён,— кепскія твае снравы, гэта ўжо пэўна. Але ў мяне ёсць лодка, якую я зрабіў уласнымі рукамі. Яна схавана пад белай скалою. Калі якая бяда, мы можам паплыць на ёй, як сцямнее... Чакай! — ускрыкнуў ён раптам.— Што гэта там такое?
Якраз у гэты самы момант на караблі грымнула гармата. Гулкае рэха падхапіла стрэл і разнесла яго па востраве. Між тым да захаду сонца заставалася сама меней гадзіна, калі не дзве.
— Пачаўся бой! — крыкнуў я,— За мною.
Я кінуўся да стаянкі карабля, забыўшыся на свой нядаўні страх. Побач са мною лёгка і спрытна бег астраўны палоннік.
Лявей, лявей! — прыгаворваў ён,— Лявей, прыяцель! Бліжэй да дрэў! Вось у гэтым месцы я ўпершыню падстрэліў казу. Цяпер козы сюды не спускаюцца, бегаюць толькі там, наверсе, у гарах — баяцца Бэнджамэна Гана. А!.. Вось і могілкі.— Ён так і сказаў: «могілкі».— Бачыш пагоркі? Я прыходзіў сюды і зрэдчас
маліўся, калі думаў, што, можа, цяпер святая нядзелька. Гэта табе не капліца, але ўсё роўна хоць троху болып урачыста. Hi капелана, ні бібліі, ні сцяга, але ўсё роўна Бэн Ган маліўся...
Ён усё балбатаў і балбатаў, не змаўкаючы, не чакаючы адказу, а я імчаўся з усяе сілы.
Пасля гарматнага стрэлу запала цішыня, a потым пачуўся залп — у справу пайшлі мушкеты.
I зноў стала ціха. А потым уперадзе над лесам, за чвэрць мілі ад нас, залунаў «Юніён Джэк»
1 «Юніён Джэк» — брытанскі дзяржаўны сцяг.
%'
ЧАСТКА ЧАЦВЁРТАЯ
ЧАСТАКОЛ
РАЗДЗЕЛ XVI
Пра далейшыя падзеі апавядае доктар. Як быў пакінуты карабель
Абедзве шлюпкі адчалілі ад «Іспаньёлы» a палове другой, або, кажучы па-марскому, калі прабіла тры склянкі. Капітан, сквайр і я сядзелі ў каюце і раіліся, што нам рабіць. Калі б дзьмуў хоць які вецер, мы б напалі знянацку на шасцярых мяцежнікаў, што засталіся на караблі, зняліся б з якара і выйшлі ў мора. Але ветру не было, а тут яшчэ прыйшоў Хантэр і паведаміў нам, што Джым Хоўкінс праслізнуў у шлюпку і адплыў разам з часткаю экіпажа на бераг.
Мы, вядома, ніколькі не сумняваліся ў Джыме, але вельмі за яго хваляваліся. Матросы, з якімі ён накіраваўся на бераг, былі такія раззлаваныя, што мы ўжо амаль не спадзяваліся ўбачыць Джыма жывым. Мы паспяшаліся на палубу. У пазах бурбалкамі выступала смала. У паветры смярдзела ад балотнае пары, і мяне ледзь не званітавала. У гэтым гнюсным праліве нас падсцерагалі ліхаманка і дызентэрыя. Шасцёра нягоднікаў змрочна пазіралі на нас з-пад ветразя на баку, дзе яны сядзелі. Шлюпкі стаялі на беразе
каля вусця нейкае рачулкі, і ў кожнай сядзеў матрос. Адзін з іх насвістваў «Лілібулеру»
Чакаць больш было ўжо нельга, і мы вырашылі, што я паплыву з Хантэрам на разведку ў яліку2.
Шлюпкі знаходзіліся справа ад карабля. А мы з Хантэрам накіраваліся да таго месца, насупраць якога на карце быў абазначаны частакол. Прыкмеціўшы нас, матросы, што вартавалі шлюпкі, замітусіліся. «Лілібулера» змоўкла. Я бачыў, як яны спрачаліся, рашаючы, напэўна, што ім рабіць. Калі б яны паведамілі пра нашае з’яўленне Сільверу, усё, мабыць, пайшло б інакш. Але, мяркую, яны атрымалі загад не пакідаць шлюпак ні ў якім выпадку і таму нарэшце спакойна ўселіся. Мы зноў яачулі « Лілібулеру».
Бераг у гэтым месцы трохі выгінаўся, утвараючы нешта накшталт невялікага мыса, і я кіраваў ялікам так, каб мыс засланіў нас ад матросаў у шлюпках. Я выскачыў на бераг і пабег з усяе сілы. Пад капялюш я падклаў шоўкавую насоўку, каб абараніць галаву ад спякоты. У кожнай руцэ ў мяне быў зараджаны пісталет.
He прабег я і ста ярдаў, як натрапіў на частакол.
3-пад зямлі, амаль на самай вяршыні невялікага пагорка, біла празрыстая крыніца. Вакол гэтае крыніцы і стаяў высокі зруб — блакгауз3. У ім магло размясціцца чалавек сорак. У сценах былі байніцы для мушкетаў. Зруб быў абнесены на досыць вялікай ад яго адлегласці частаколам у шэсць футаў вышынёю, у якім не было ніякіх веснічак, ніводнае адтуліны. Зламаць частакол было вельмі цяжка, а схавацца за ім ад тых, хто