Востраў Скарбаў
Робэрт Льюіс Стывэнсан
Выдавец: Юнацтва
Памер: 239с.
Мінск 1993
Найвялікшую карысць можа прынесці нам зараз Джым,— сказаў доктар,— Матросы пры ім вальнейшыя, а ён — хлопец пільны.
Хоўкінс, я разлічваю на цябе,— дадаў сквайр.
Шчыра кажучы, я вельмі баяўся, што не спраўджу іхняга даверу. Але акалічнасці склаліся такія, што мне сапраўды прыйшлося ўратаваць ім жыццё.
MAE ПРЫГОДЫ HA BOCTPABE
I
РАЗДЗЕЛ ХІП
Як пачаліся мае прыгоды на востраве
Калі ўранку я выйшаў на палубу, востраў здаўся мне зусім іншым, чым учора. Хоць вецер і сціх, за ноч мы ўсё ж зусім наблізіліся да вострава і цяпер стаялі ў штылі, за паўмілі ад нізкага ўсходняга берага. Болыпую частку вострава пакрываў цёмны лес. Ягоная амаль суцэльная шэрань перабівалася сям-там у лагчынах жаўцізною пясчанага берага альбо зелянінаю нейкіх высокіх, падобных на сосны, дрэў, якія раслі то паасобку, то купамі. Яны падымаліся над узроўнем лесу, але агульны выгляд вострава быў усё ж вельмі аднастайны і змрочны. На вяршыні кожнае гары тырчалі вострыя голыя скалы. Дзіўныя абрысы былі ў гэтых гор! Падзорная труба была метраў на трыста — чатырыста вышэйшая за астатнія горы і здавалася самай незвычайнай: стромкія адхоны і зрэзаная плоская вяршыня рабілі яе падобнаю на п’едэстал пад статую.
Акіян так моцна гойдаў «Іспаньёлу», што вада хвастала ў шпігаты1, ростры2 біліся аб бло-
1 Шпігаты адтуліны ў борце на ўзроўні палубы для сцёку вады.
Ростры — драўляны насціл на палубе для шлюпак і снасцей.
кі', і ўвесь карабель скакаў, стагнаў і трашчаў усё роўна як цацачны. Я ўчапіўся рукою ў бакштаг2: свет, здавалася, перакуліўся. За час падарожжа я паспеў прызвычаіцца да мора і добра сябе пачуваў, калі карабель бег па хвалях, але калі ён, як цяпер, стаяў на якары і адначасна круціўся ў вадзе, быццам бутэлька, мне рабілася блага, асабліва ўранку, на пусты страўнік.
He ведаю, што на мяне паўплывала — ці то гойданка, ці то гэты шэры, змрочны лес, дзікія голыя камяні, грукат прыбою, што біў аб круты бераг,— але сэрца маё ахапіў смутак. I сонца ззяла горача і ярка, і птушкі лёталі вакол, з крыкамі ловячы ў моры рыбу, і, увогуле, любы чалавек, натуральна, узрадаваўся б, убачыўшы зямлю пасля такога доўгага плавання, аднак я з першага позірку ўзненавідзеў Востраў Скарбаў.
Паколькі ветру не было, мы мусілі спусціць шлюпкі, верпаваць3 шхуну тры-чатыры мілі, абагнуць мыс і ўвесці яе ў вузкі праліў за Востравам Шкілета.
Я сеў у адну з шлюпак, хоць мне ў ёй не было чаго рабіць. Сонца пякло няіпчадна, і матросы ўвесь час бурчалі, праклінаючы цяжкую працу. Нашай шлюпкай камандаваў Эндэрсан. Замест таго каб стрымліваць астатніх, ён сам бурчаў і лаяўся гучней за ўсіх.
— Нічога,— сказаў ён і зноў вылаяўся.— Хутка ўжо канец.
«Дрэнная прыкмета»,— падумаў я. Дагэтуль матросы працавалі старанна і ахвотна. Але варта
1 Блокі — бярвёны, на якіх трымаюцца ростры.
2 Б а к ш т а г — нацягнуты канат, які падтрымлівае мачту з кармавога боку.
3 Верпаваць — весці карабель з дапамогаю малога якара — верпа; верп перавозяць на шлюпках, а потым падцягваюць да яго судна.
было ім убачыць востраў, як дысцыпліна адразу ж аслабла.
Цыбаты Джон стаяў не адыходзячы каля рулявога і дапамагаў яму весці карабель. Ён ведаў праліў, як уласную далонь, і зусім не бянтэжыўся, калі бачыў, што глыбіня пры прамерах была большая за пазначаную на карце.
— Гэты вузкі праход прарыты акіянскім адлівам,— сказаў ён.— Адліў паглыбляе яго кожнага разу, як рыдлёўка.
Мы спыніліся ў тым самым месцы, дзе на карце быў намаляваны якар. Трэць мілі аддзяляла нас ад галоўнага вострава, і трэць мілі — ад Вострава Шкілета. Дно было чыстае, пясчанае. Загрукатаў, падаючы, наш якар, і з лесу хмараю ўзняліся птушкі, з гвалтам закружылі над вершалінамі, але праз якую хвіліну зноў схаваліся ў галлі і змоўклі.
Праліў быў выдатна закрыты з усіх бакоў. Ён губляўся ў густым лесе, які пачынаўся ля самае вады. Бераг быў плоскі. А ўдалечыні амфітэатрам уздымаліся горы. У праліў упадалі дзве балоцістыя рачулкі, што рабіла яго падобным да ціхае сажалкі. Кідалася ў вочы ядавітая яркасць раслін каля гэтых рачулак. 3 карабля не было відаць ні пабудовы, ні частаколу — дрэвы засланялі іх цалкам, і, каб не карта, можна было б падумаць, што мы — першыя людзі, якія наведалі гэты востраў з тае пары, як ён узняўся з акіяна.
Усё вакол нібыта застыла. Цішыню паруійаў адзін толькі аддалены гул прыбою, які разбіваўся аб скалы ў другім канцы вострава. I пах тут стаяў нейкі дзіўны, затхлы — пах прэлага лісця і драўнянае гнілі. Я заўважыў, што доктар усё прынюхваецца і моршчыцца, нібыта яму трапілася тухлае яйка.
— He ведаю, ці ёсць тут скарбы,— сказаў ён,— але клянуся сваім парыком, ліхаманка ёсць пэўна.
Паводзіны каманды, якія ўстрывожылі мяне ў шлюпцы, яшчэ больш пагоршыліся, калі мы вярнуліся на карабель. Матросы бадзяліся па палубе і пра нешта перагаворваліся. Загады, нават самыя дробязныя, яны выслухоўвалі панура і выконвалі вельмі неахвотна. Сумленных матросаў таксама, напэўна, ахапіла зараза непакорлівасці — незадаволенасць была агульная. Небяспека бунту павісла над нашымі галовамі, як навальнічная хмара.
Але не толькі мы, насельнікі каюты, прыкмецілі гэтую небяспеку. Цыбаты Джон з усяе сілы стараўся падтрымаць парадак, пераходзячы ад аднае групы матросаў да другой, то ўгаворваў, то сам падаваў прыклад. Ён са скуры лез, намагаючыся быць паслужлівым і пачцівым. Калі аддаваўся які-небудзь загад, Сільвер першы з вясёлым крыкам кідаўся на сваёй драўляшцы выконваць яго.
— Ёсць, сэр!
А ўсміхаўся ўжо ён кожнаму.
Калі ж не было чаго рабіць, ён спяваў песні, адну за адною, каб не так кідалася ў вочы панурасць каманды.
3 усяго, што адбывалася ў гэты злавесны дзень, найперш непакоілі нас хітрыкі Цыбатага Джона.
Мы сабраліся ў каюце на нараду.
— Сэр,— сказаў капітан,— калі я аддам хоць адзін загад, на нас кінецца ўвесь карабель. Вы бачыце, сэр, што робіцца. Мне .грубяць на кожпым кроку. Калі я адкажу на грубасць, нас разарвуць на інматкі. Калі ж я не зраблю гэтага, Сільвер можа западозрыць, што мы аб чымсьці здагадваемся, і гульня будзе намі прайграная. А мы зараз можам разлічваць толькі на аднаго чалавека.
— На каго? — спытаўся сквайр.
— На Сільвера, сэр,— адказаў капітан,— Ён
не менш нас з вамі хоча парадку. Гэта ў іх прыхамаць такая, і, калі яму даць мажлівасць, ён угаворыць іх не бунтаваць да часу. Я прапаную даць яму такую мажлівасць. Адпусцім матросаў на бераг пагуляць. Калі яны выправяцца ўсе разам, мы захопім карабель. Калі ўсе застануцца, мы запромся ў каюце, і няхай бог дапаможа тым, на чыім баку праўда. Калі ж на востраў паплыве толькі частка каманды, то, паверце мне, Сільвер даставіць усіх назад на карабель паслухмянымі як авечкі.
Мы згадзіліся з капітанам. Пасля раздалі надзейным людзям зараджаныя пісталеты, расказалі пра ўсё Хантэру, Джойсу і Рэдруту. Яны не дужа здзівіліся і паставіліся да нашага паведамлення наіпмат спакайней, чым мы чакалі. Затым капітан выйшаў на палубу і звярнуўся да каманды.
— Хлопцы! — сказаў ён,— Сёння шмат прыйшлося папрацаваць, і мы ўсе страшэнна стаміліся. Прагулка на бераг нікому не пашкодзіць. Шлюпкі спушчаны. Хто хоча, няхай адпраўляецца ў іх на бераг. За паўгадзіны да захаду сонца я дам стрэл з гарматы.
Напэўна, гэтыя дурні вырашылі, што знойдуць скарбы адразу ж, як толькі высадзяцца на бераг. Усю іхнюю панурасць быццам рукою зняло. Яны так гучна закрычалі «ўра», што ў далёкіх гарах пачулася рэха, а спалоханыя птушкі зноў закружлялі над стаянкаю.
Капітан быў вельмі абачлівы і адразу ж пайшоў у каюту, каб Сільвер мог камандаваць адплыццём. Дый ці мог капітан павесці сябе інакш? He прытварыўся ж бы ён зусім ужо някемлівым, калі б застаўся на палубе?
Усё было ясна як дзень. Капітан быў Сільвер, і за ім стаяла вялікая каманда мяцежнікаў. А сумленныя матросы — неўзабаве выявілася, што былі і такія,— павялі сябе вельмі неразумна.
Магчыма, зрэшты, што і іх усіх настроілі супраць нас завадатары піратаў, адных больш, іншых менш, але заходзіць надта далёка ім не хацелася. Адна справа — непаслухмянасць, бурчашіе і лайдацтва і зусім іншая — захоп карабля і забойства ні ў чым не вінаватых людзей.
Нарэшце каманда раздзялілася так: шасцёра засталіся на караблі, а астатнія трынаццаць, у тым ліку і Сільвер, пачалі рассаджвацца ў шлюпках.
Тут я і рашыўся на адзін з тых адчайных учынкаў, якія пазней уратавалі нас ад смерці. Я разважаў так: мы не можам захапіць карабель, раз Сільвер пакінуў на борце шэсць сваіх чалавек. 3 другога боку, раз іх засталося ўсяго толькі шасцёра, значыцца, на караблі я зараз патрэбны не буду і мне можна выправіцца на бераг. Я ўмомант пералез цераз борт і спусціўся ў насавы люк бліжэйшае шлюпкі, якая амаль адразу ж і адчаліла.
Ніхто не звярнуў на мяне ўвагі, толькі пярэдні грабец сказаў:
— Гэта ты, Джым? Трымай галаву ніжэй.
Але Сільвер, які сядзеў у другой шлюпцы, уважліва ўгледзеўся ў нашую і гукнуў мяне, каб упэўніцца, што гэта і праўда я. Вось тут я і пачаў шкадаваць, што паплыў.
Шлюпкі памчаліся да берага наперагонкі. Але тая шлюпка, у якую сеў я, адчаліла першая. Яна была лягчэйшая, грабцы ў ёй падабраліся самыя лепшыя, і мы апярэдзілі другую шлюпку. Ледзь толькі нос нашае шлюпкі дакрануўся да берага, як я ўхапіўся за галіну, выскачыў і кінуўся ў гушчар. Сільвер і ягоныя таварышы засталіся ярдаў' за сто ззаду.
Джым, Джым! — крычаў аднаногі.
1 Я р д — асноўная адзінка даўжыні ў англійскай сістэме мер, роўная 91,44 см.
Але, вядома, я не звярнуў на ягоны крык ніякае ўвагі. Падскокваючы, ламаючы кусты, ныраючы ў траву, я бег, пакуль не выбіўся з сілы.
РАЗДЗЕЛ XIV
Першы ўдар
Задаволены, што ўцёк ад Цыбатага Джона, я развесяліўся і стаў з цікаўнасцю разглядваць незнаёмую мясцовасць.
Спярша я трапіў у балота, зарослае вербамі, трыснягом і нейкімі дрэвамі невядомае мне пароды. Потым я выйшаў на ўзлесак адкрытае пясчанае раўніны, каля мілі даўжынёю, дзе раслі нейкія скручаныя, крывыя дрэвы, падобныя на дубы, але са светлым лісцём, як у вярбы. Паміж імі сустракаліся сосны. Удалечыні было відаць двухгаловую гару, абедзве яе дзіўныя скалістыя вяршыні ззялі на сонцы.
Упершыню ў жыцці я адчуў радасць вандроўніка-даследчыка. Востраў быў ненаселены. Матросы, якія прыплылі сюды са мною, засталіся далёка ззаду, і мне ніхто не мог тут сустрэцца, апроч дзікіх звяроў. Я асцярожна прабіраўся скрозь гушчар. Усюды мне трапляліся якія-небудзь невядомыя расліны і кветкі. To тут, то там я натыкаўся на змей. Адна з іх сядзела ў расколіне каменя. Яна ўзняла галаву і зашыпела на мяне. Уражанне было такое, што перада мною круціцца нейкая юла. Адкуль мог я ведаць, што гэта грымучая змяя, укус якой смяротны?