Востраў Скарбаў
Робэрт Льюіс Стывэнсан
Выдавец: Юнацтва
Памер: 239с.
Мінск 1993
Выявілася, што ў бочцы толькі адзін яблык. Каб дастаць яго, прыйшлося лезці ў бочку. Апынуўшыся там у цемрадзі, закалыханы пляскам вады і мерным пагойдваннем судна, я ледзь не заснуў. Раптам нехта цяжка апусціўся побач з бочкаю на палубу. Бочка трохі гайданулася: чалавек абапёрся аб яе спінаю. Я ўжо збіраўся быў выскачыць, як раптам гэты чалавек загаварыў. Я адразу пазнаў Сільвераў голас і вырашыў, перш чым ён паспеў сказаць некалькі слоў, не вылазіць з бочкі ні за што на свеце. Я ляжаў на дне, дрыжаў і ўслухоўваўся, задыхаючыся ад страху і цікаўнасці. Ужо з першых слоў я зразумеў, што жыццё ўсіх сумленных людзей на судне знаходзіцца ў мяне ў руках.
1 Траверс — накірунак, перпендыкулярны курсу судна.
2 Бушпрыт — брус, які выступае перад носам карабля.
3 Надветраны бок — бок, на які дзьме вецер. Падветраны бок — процілеглы таму боку, на які дзьме вецер.
РАЗДЗЕЛ XI
Што я пачуў, седзячы ў бочцы з-пад яблыкаў
— He, не я,— сказаў Сільвер.— Капітанам быў Флінт. А я быў кватармайстрам1, бо ў мяне драўляная нага. Я страціў яе ў той самай справе, у якой стары П’ю страціў свае ілюмінатары. Мне ампутаваў яе вучоны хірург — ён вучыўся ў каледжы і ведаў усю латынь на памяць. А ўсё ж не адкруціўся ад шыбеніцы яго павесілі ў КорсаКасле як сабаку сушыцца на сонейку... разам з іншымі. Гэта былі людзі Робэртса, і загінулі яны таму, што мянялі гіазвы сваіх караблёў. Сёння карабель яазываецца «Каралеўская фартуна», а заўтра як-небудзь інакш. А па-нашаму — як ахрысцілі судна, так яно і павінна заўсёды называцца. Гэта я вам кажу. Мы не мянялі назвы «Касандры», і яна шчасліва даставіла нас дадому з Малабара, пасля таго як Інглэнд захапіў віцэкараля Індыі. He мянялася назва і ў «Маржа», старога карабля Флінта, які да бартоў поўніўся крывёю, а золата на ім было столькі, што ён ледзь не пайшоў на дно.
— Эх,— пачуў я голас аднаго з самых маладых матросаў,— што за малайчына гэты Флінт!
— Дэвіс, кажуць, быў не горшы,— сказаў Сільвер.— Але я ніколі не хадзіў з ім у мора. Спярша я плаваў з Інглэндам, потым з Флінтам, а цяпер выйшаў вось сам. Я зарабіў дзевяцьсот фунтаў у Інглэнда і тысячы дзве ў Флінта. Гэта не так ужо і блага, як для простага матроса. Грошы ўкладзены ў банк. He так цяжка зарабіць, як зберагчы... Дзе цяпер усе людзі Інглэнда? He ведаю... А людзі Флінта? Пераважна тут, на караблі, і рады, калі ім даюць пудзінг, во як! Многія з іх
1 Кватармайстар — чалавек, які адказвае на судне за запасы прадуктаў.
былі на беразе жабракамі. 3 голаду падыхалі! Стары П’ю, калі страціў вочы, а разам з імі і сорам, стаў пражываць тысячу дзвесце фунтаў у год, нібыта лорд з парламента. Дзе ён цяпер? Памёр і гніе ў зямлі. Але ўжо два гады назад яму не было чаго есці, прысягаю сваёй мазгаўнёю, ён жабраваў, краў, рэзаў глоткі — і ўсё-такі не мог пракарміцца, во як!..
— Вось і будзь піратам! — сказаў малады марак.
He будзь адно дурнем! — усклікнуў Сільвер.— Зрэшты, не пра цябе гаворка: ты хоць і малады, ды не дурны. Цябе вакол пальца не абвядзеш! Я гэта адразу прыкмеціў, як толькі ўбачыў цябе, і буду гаварыць з табою як з мужчынам. Можаце сабе ўявіць, што я адчуваў, пачуўшы, як гэты стары жулік кажа другому тыя ж самыя ліслівыя словы, што казаў мне! Каб я мог, я яго зараз жа забіў бы!..
Тым часам Сільвер працягваў гаварыць, не падазраючы, што яго падслухоўваюць:
Так заўсёды з джэнтльменамі ўдачы1. Жыццё ў іх цяжкае, яны рызыкуюць трапіць на шыбеніцу, але ядуць і п’юць, як баявыя пеўні, а з плавання вяртаюцца з сотнямі фунтаў замест тых медных пенсаў, з якімі выйшлі ў мора. Прапіць здабычу, прагуляць усё да апошняга — і зноў у мора ў адных кашулях. Але я раблю не так. Я ўкладваю ўсе свае грошы па частках у розныя банкі і нідзе не кладу занадта шмат, каб не ўзнікла падазрэнне. Мне пяцьдзесят гадоў, заўваж. Вярнуўшыся з гэтага плавання, я буду жыць, як сапраўдны джэнтльмен. Час ужо, кажаш? Ну што ж, я і дагэтуль нядрэнна жыў. Меў усё, што хацеў, мякка спаў і смачна еў. Хіба што ў моры бывала нялёгка. А як я пачаў? Матросам, як ты.
— Але ж усе вашыя сабраныя раней грошы
1 Джэнтльмены ўдачы — піраты.
прападуць,— сказаў малады матрос.— Як вы пакажацеся ў Брыстолі пасля гэтага плавання?
А дзе, па-твойму, цяпер мае грошы? спытаўся Сільвер насмешліва.
— У Брыстолі, у банках, і іншых месцах, — адказаў матрос.
— Яны былі там,— сказаў кухар.— Яны былі там, калі мы падымалі якар. Але цяпер мая старая ўжо ўзяла іх адтуль. «Падзорная Труба» прададзена разам з арандаваным участкам, кліентураю і ўсімі снасцямі, а старая таксама адчаліла і чакае мяне ў дамоўленым месцы. Я сказаў бы табе, дзе, бо давяраю табе, але, баюся, астатнія пакрыўдзяцца, што я не сказаў і ім.
— А старой сваёй вы давяраеце? — спытаўся матрос.
— Джэнтльмены ўдачы,— адказаў кухар,— рэдка давяраюць адзін аднаму. I правільна робяць. Хто паспрабуе адпусціць канат, каб стары Джон грымнуўся, нядоўга пажыве ў адным са мною свеце... Адны баяліся П’ю, другія — Флінта, а мяне баяўся сам Флінт. Баяўся мяне і ганарыўся мною. Каманда ў яго была адчайная. Сам чорт і той не рашыўся б пусціцца з ёю ў мора. Ты мяне ведаеш, я выхваляцца не стану, я зычлівы і вясёлы чалавек, сам бачыш, але калі я быў кватармайстрам, старыя Флінтавы піраты слухаліся мяне як авечкі. Парадак на судне ў старога Джона быў што трэба!
Скажу вам шчыра,— прызнаўся малады матрос,— да гэтай размовы, Джон, справа вашая была мне не зусім даспадобы. Але цяпер вось вам мая рука, я згодны.
— Ты смелы хлопец і кемлівы,— адказаў Сільвер і з такім імпэтам паціснуў працягнутую руку, што бочка мая загойдалася.— 3 цябе выйдзе такі выдатны джэнтльмен удачы, якога я яшчэ не бачыў!
Патроху я пачынаў разумець іхнюю мову.
« Джэнтльменамі ўдачы» яны называлі піратаў.
Я апынуўся сведкам апошняга раздзелу ў гісторыі пра тое, як угаворвалі сумленнага матроса ўступіць у разбойніцкую хеўру — мажліва, апошняга сумленнага матроса на ўсім судне. Але я адразу ж пераканаўся, што гэты матрос не адзіны. Сільвер ціхенечка свіснуў, і каля бочкі прысеў яшчэ нехта.
— Дзік ужо наш,— сказаў Сільвер.
— О, я ведаў, што Дзік будзе наш,— пачуў я голас другога боцмана, Ізраэля Хэндса.— Ён не дурань, гэты Дзік.
Нейкі час ён моўчкі жаваў тытунь, іютым сплюнуў і загаварыў з Сільверам:
— Скажы, Кумпяк, доўга мы будзем круціцца, як падбітая шлюпка? Клянуся сваімі вантробамі, я ўжо сыты па горла капітанам! Хопіць яму камандаваць мною! Я хачу жыць у ягонай каюце, хачу іхніх прысмакаў і пойла.
— Ізраэль,— сказаў Сільвер,— твой цэбар каштуе вельмі нядорага, бо ў ім ніколі не было мазгоў. Але слухаць ты можаш, вушы ў цябе вялікія. Дык вось што я табе скажу: ты будзеш спаць, як і спаў, у кубрыку, будзеш есці простую ежу, будзеш паслухмяны, ветлівы і цвярозы як шкельца да тае пары, пакуль я не скажу табе, што рабіць далей. Даверся ва ўсім мне, сынок.
— Хіба я адмаўляюся? — прабурчаў Хэндс.— Я адно пытаюся: калі?
— Калі, трасца на цябе? — зароў Сільвер,— Добра, я скажу табе калі. Як мага пазней — вось калі! Капітан Смолет першакласны марак і дзеля нас саміх жа вядзе карабель. У сквайра і доктара карта, але хіба я ведаю, дзе яны хаваюць яе? I ты не ведаеш. Дык вось, няхай сквайр і доктар знойдуць скарбы і дапамогуць нам пагрузіць іх на судна, а тады ўжо мы паглядзім — прысягаю сваёй мазгаўнёю! Калі б я быў упэўнены ў такім га-
ландскім быдле, як вы, дык даў бы капітану мажлівасць давесці нас назад да паловы шляху.
— Чаму ж так,— здзівіўся Дзік,— мы і самі, я думаю, неблагія маракі.
— Неблагія матросы, ты хочаш сказаць,— паправіў яго Сільвер,— Мы ўмеем круціць руль, але хто вылічыць курс? На гэта ніхто з вас няздольны. Была б мая воля, я дазволіў бы капітану давесці нас назад хоць бы да пасата', тады б ведаў, прынамсі, што плывеш правільна і што не прыйдзецца выдаваць па лыжачцы прэснай вады ў дзень. Але я ведаю, што вы за народ! Прыйдзецца пакончыць з імі на востраве, ледзь толькі яны перацягнуць скарбы на судна. А шкада! Але вам бы толькі хутчэй дабрацца да пойла. Шчыра кажучы, у мяне сэрца баліць, калі я думаю, з кім выйшаў у мора.
— Ну-ну, Цыбаты! — крыкнуў Хэндс,— 3 табой ніхто не спрачаецца.
— Хіба мала я бачыў вялікіх караблёў, якія загінулі нізашто? Хіба мала я бачыў такіх малойчыкаў, якіх павесілі сушыцца на сонейку? — усклікнуў Сільвер.— А чаму? А ўсё таму, што спяшаліся, спяшаліся, спяшаліся..1 Паслухайце мяне: я сёе-тре бачыў у моры. Калі б вы ўмелі кіраваць караблём і змагацца з ветрам, то ўсе даўно б ужо каталіся ў карэтах. Але куды вам! Ведаю я вас. Нажлукціцеся рому — і на шыбеніцу.
— Усім вядома, Джон, што ты накшталт ка пелана2,— запярэчыў Хэндс.— Але ж былі і іншыя, яны не горш за цябе маглі кіраваць караблём і любілі гульнуць. He строілі з сябе камандзіраў, самі весяліліся і іншым не заміналі.
— Так,— сказаў Сільвер.— А дзе яны цяпер? Такі быў П’ю — і памёр жабраком. I Флінт быў
1 Пасаты — паветраныя плыні ў тропіках над акіянам.
2 Капелан — святар на флоце.
такі — і памёр ад рому ў Саване. Так, гэта былі прыемныя людзі, вясёлыя... Толькі дзе яны цяпер?
— Што мы зробім з імі,— спытаўся Дзік,— калі яны трапяць нам у рукі?
Вось гэты чалавек мне даспадобы! — з павагаю ўсклікнуў кухар.— Дзельны хлопец. Што ж, па-твойму, трэба з імі зрабіць? Высадзіць іх на які-небудзь пустынны бераг? Так зрабіў бы Інглэнд. Ці зарэзаць усіх, як свіней? Так зрабіў бы Флінт ці Білі Бонс.
— Была ў Білі такая манера,— сказаў Ізраэль.— «Мёртвыя не кусаюцца»,— казаў ён. Цяпер ён сам мёртвы і можа праверыць сваю прымаўку на ўласным вопыце... Калі хто і быў у гэтых справах майстрам, дык гэта Білі...
— Праўду кажаш,— сказаў Сільвер.— Білі быў на гэтыя справы мастак. Але я чалавек доб ры, я джэнтльмен... Аднак, бачу я, тут справа сур’ёзная. А справа ёсць справа, хлопцы. I я галасую — забіць. Мне зусім не хочацца, каб да мяне, калі я стану членам парламента і буду раз’язджаць у карэце, уваліўся, як чорт да мніха, адзін з гэтых танканогіх зануд. Трэба чакаць часу, але калі ён настане, справу мы зробім хутка і дбайна.
— Джон,— усклікнуў боцман,— ты герой!
— Скажаш так, Ізраэль, калі ўбачыш мяне ў справе,— сказаў Сільвер.— Я патрабую толькі аднаго: уступіце мне Трэлані. Я хачу ўласнымі рукамі адсекчы яго цялячую галаву... Дзік,— дадаў ён раптам,— будзь ласкавы, хлопчык, скокні ў бочку і дастань мне яблык, нешта ў горле сушыць.