• Газеты, часопісы і г.д.
  • Востраў Скарбаў  Робэрт Льюіс Стывэнсан

    Востраў Скарбаў

    Робэрт Льюіс Стывэнсан

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 239с.
    Мінск 1993
    67.62 МБ
    Мінула ноч, і назаўтра, пасля абеду, мы з Рэдрутам зноў выйшлі на дарогу. Я развітаўся з маці, з бухтаю, каля якой жыў ад самага
    	да	 нараджэння, з дарагім старым «Адміралам Бенбоў» — хаця, нанова пафарбаваны, ён ужо быў меней любы майму сэрцу. Згадаў я ўрэшце і капітана, які так часта гуляў па гэтым беразе, ягоны трохвугольны капялюш, шабельны шнар на шчацэ і медную падзорную трубу. Мы рупіылі ў дарогу — і нарэшце мой дом стаў нябачны.
    Ужо цямнела, калі мы селі каля «Гатэля караля Георга» ў паштовы дыліжанс. Мяне ўціснулі паміж Рэдрутам і нейкім старым тоўстым джэнтльменам. Нягледзячы на хуткую язду і холад, я адразу ж заснуў. Мы імчаліся то ўверх, то ўніз, спыняліся на станцыях, а я спаў як забіты, пакуль Рэдрут не разбудзіў мяне нарэшце штурхалём у бок. Я раснлюпічыў вочы. Мы стаялі перад вялікім будынкам на гарадской вуліцы.
    — Дзе мы? — спытаўся я.
    У Брыстолі,— сказаў Том.— Вылазь.
    Містэр Трэлані жыў у карчме непадалёк ад докаў — гэта каб назіраць за работамі на нашай «Іспаньёле». На вялікую маю радасць, нам прыйшлося ісці па ўзбярэжжы досыць доўга, міма мноства караблёў самых розных памераў, тыпаў, краін. На адным нрацавалі і спявалі, на другім матросы высока над маёй галавою віселі на канатах, якія знізу здаваліся мне танюткімі, бы павуцінкі. Хоць я і пражыў усё жыццё на беразе мора, але тут яно здзівіла мяне так, быццам я ўбачыў яго ўпершыню. Усюды пахла дзёгцем і соллю. Я разглядваў розныя фігуркі на насах караблёў, якія вярнуліся з акіянскіх прастораў, старых маракоў, што бадзяліся па беразе — з завушніцамі ў вушах, з завітымі бакенбардамі, з прасмоленымі коскамі. А іх няўклюдная паходка! Калі б замест іх мне паказалі каралёў ці архіепіскапаў, я ўзрадаваўся б нашмат менш.
    Я таксама адпраўляюся ў мора! На шхуне,
    з боцманам, які грае на дудцы, з матросамі, якія носяць коскі і спяваюць флоцкія песні! Я адпраўляюся ў мора, я паплыву да невядомага вострава шукаць захаваныя там у зямлі скарбы!
    У гэтых салодкіх марах я і прайшоў усю дарогу да вялікае карчмы, дзе нас сустрэў сквайр Трэлані, адзеты ў сіні мундзір, якія носяць зазвычай марскія афіцэры. Ён выходзіў з дзвярэй, шырока ўсміхаючыся, перавальваючыся — старанна пераймаў марацкую паходку.
    Вось і вы! — усклікнуў ён.— А доктар яшчэ ўчора ўвечары прыбыў з Лондана. Выдатна, уся каманда на месцы!
    — 0, сэр,— закрычаў я,— калі ж мы адплываем?
    Калі мы адплываем? — перапытаў сквайр,— Заўтра.
    РАЗДЗЕЛ VIII
    Пад шыльдаю «Падзорная Труба»
    Калі я паснедаў, сквайр даў мне запіску да Джона Сільвера ў карчму «Падзорная Труба», растлумачыўшы мне, як знайсці яе: ісці ўздоўж докаў, пакуль не ўбачыш маленькую таверну з вялікай трубою замест піыльды.
    Я ўзрадаваўся, што змагу яшчэ раз паглядзець на караблі і матросаў, і адразу ж руіпыў у дарогу. 3 цяжкасцю прабіраючыся скрозь натоўп, які сабраўся на прыстані, паміж фургонамі і пакамі, я знайіпоў нарэшце карчму.
    Яна была сапраўды невялікая, але досыць утульная: шыльда нядаўна пафарбаваная, на вокнах — чыстыя чырвоныя фіранкі, падлога пасыпаная найчысцейшым пяском. Выходзіла карчма на дзве вуліцы. Абое дзвярэй былі расчыненыя насцеж, і ў нізкім пакоі было досыць светла, нягледзячы на клубы тытунёвага дыму.
    За столікамі сядзелі пераважна маракі. Яны так гучна гаварылі між сабою, піто я спыніўся ля дзвярэй, не рашаючыся ўвайсці.
    Пакуль я стаяў там, з бакавога пакоя выйшаў чалавек. Я адразу зразумеў, іпто гэта і ёсць Цыбаты Джон. Яго левая нага была аднятая па самае сцягно. Ён трымаў пад левым плячом мыліцу і надзвычай спрытна карыстаўся ёю, падскокваючы, як птушка, на кожным кроку. Гэта быў вельмі высокі і дужы мужчына, з шырокім, як кумпяк, бледным і плоскім, але разумным і вясёлым тварам. 3 выгляду настрой у яго быў выдатны. Пасвістваючы, ён хадзіў паміж столікаў, жартаваў, паляпваў па плячы некаторых наведнікаў, напэўна, сваіх улюбёнцаў.
    Шчыра кажучы, прачытаўшы пра Цыбатага Джона ў сквайравым лісце, я з жахам падумаў, ці не той гэта аднаногі марак, якога я так пільнаваўся ў старым «Бенбоў». Але варта было мне зірнуць на гэтага чалавека, як усе мае сумненні зніклі. Я бачыў капітана, бачыў Чорнага Пса, бачыў сляпога П’ю і меркаваў, іпто ведаю, як выглядаюць піраты. Гаспадар карчмы, акуратны і зычлівы, быў зусім не падобны да іх.
    Я набраўся смеласці. пераступіў цераз ганак і руіпыў да Сільвера. Абапершыся на мыліцу, той гаманіў з наведнікам.
    — Містэр Сільвер, сэр? — спытаўся я, працягваючы яму запіску.
    — Ён самы, хлопчык,— сказаў ён.— Мяне завуць Сільвер. А хто ты будзеш?
    Убачыўшы сквайраў ліст, ён, як здалося мне, нават уздрыгнуў.
    — О,— усклікнуў ён, працягваючы мне руку,— я ўжо зразумеў. Ты — наш новы юнга. Рады цябе бачыць.
    1	ён моцна сціснуў маю руку ў сваёй шырокай далоні.
    У гэты самы момант нейкі чалавек, які сядзеў у далёкім ад мяне куце, ускочыў з месца і рвануўся да дзвярэй. Дзверы былі побач з ім, і ён умомант знік. Але ягоная таронкасць кінулася мне ў вочы, і я адразу пазнаў яго. Гэта быў трохпалы марак з азызлым тварам, той самы, што прыходзіў да нас у карчму.
    — Гэй,— закрычаў я,— трымайце яго! Гэта Чорны Пёс!
    Пляваць мне на тое, як яго зваць! — закрычаў Сільвер,— Але ён уцёк і не занлаціў мне за выпіўку. Гары, бяжы і злаві яго!
    Адзін з наведнікаў, які сядзеў непадалёк ад дзвярэй, ускочыў і кінуўся наўздагонку.
    — Быў бы гэта хоць сам адмірал Хоўк, я ўсё роўна прымусіў бы яго заплаціць! — крычаў Сільвер.
    Потым, адпусціўшы раптам маю руку, ён спытаўся:
    Як яго завуць? Ты сказаў — Чорны... а як далей?
    — Чорны Пёс, сэр! — сказаў я.— Хіба містэр Трэлані не расказваў вам пра тых піратаў, што былі ў нас? Ён з іхняй хеўры.
    — Што?! — закрычаў Сільвер,— У маёй карчме!.. Бэн, бяжы і дапамажы Гары дагнаць яго... Дык ён адзін з тых гіцляў, гэты Пёс? Гэй, Морган, ты, здаецца, піў разам з ім? Хадзі сюды.
    Чалавек, якога ён назваў Морганам — стары, сівы, загарэлы марак,— пакорліва падышоў да яго, жуючы тытунёвую жвачку.
    — Ну, Морган,— сказаў Цыбаты Джон,— ці бачыў ты калі-небудзь раней гэтага Чорнага... як яго... Чорнага Пса?
    — Ніколі, сэр,— адказаў Морган, накланіўшыся.
    — I нават імені яго не чуў?
    — He, сэр.
    — Тваё шчасце, Морган! — усклікнуў Сільвер.— Калі ты станеш цягацца з прайдзісветамі, нагі тваёй не будзе ў маёй карчме! Пра што ён з табою гаварыў?
    — Толкам не памятаю, сэр,— адказаў Морган.
    — I ты можаш называць галавою тое, што ў цябе на плячах? Ці гэта ў цябе юферс1? — закрычаў Цыбаты Джон.— Ён толкам не памятае! Можа, ты і паняцця не маеш, з кім размаўляў? Ну, выкладвай, пра што ён табе плёў — плаванні, караблі, капітаны?.. Ну? Пра што?
    — Мы гаварылі пра тое, як працягваюць людзей пад кілем“,— адказаў Морган.
    — Вось як? Ды пра што ладнае можаш ты гаварыць! Ох, Том, Том... Ну, сядай на месца, дурань...
    Калі Морган сеў, Сільвер па-прыяцельску нахіліўся да майго вуха — гэта дужа ўсцешыла маё самалюбства — і прашаптаў:
    — Найсумленнейшы хлопец гэты Том Морган, але дурань з дурняў. А зараз,— загаварыў ён гучна,— паспрабуем згадаць, што ж гэта за Чорны Пёс... He, ніколі не чуў пра такога... Але, здаецца,недзе бачыў... А... ён, бывала, заходзіў сюды... з нейкім сляпым жабраком...
    — Але, са сляпым! — закрычаў я.— Я і сляпога гэтага ведаў, яго звалі П’ю.
    — Правільна! — усклікнуў Сільвер, цяпер ужо вельмі ўсхваляваны,— П’ю! Менавіта так яго і звалі. I выдаваў ён на цёртага хлопца. Калі гэты Чорны Пёс трапіць нам у рукі, капітан Трэлані будзе дужа задаволены. У Бэна добрыя ногі, мала хто з маракоў бегае хутчэй
    1 Ю ф е р с — блок для нацягвання тросаў.
    2 Працягванне пад кілем (бэлькі пасярэдзіне дна карабля ад носа да кармы) — від пакарання ў англійскім флоце ў XVIII стагоддзі.
    за Бэна. Бэн яго дагоніць, няма пра што і казаць!.. Дык ён гаварыў пра тое, як працягваюць маракоў пад кілем?.. Во будзе, як мы працягнем яго самога...
    Гаворачы, Сільвер увесь час скакаў на сваёй мыліцы, стукаў кулаком па сталах і так шчыра абураўся, што нераканаў бы нават суддзю ці паліцэйскага. Але сустрэча з Чорным Псом абудзіла мае ранейшыя падазрэнні, і цяпер я ўважліва сачыў за кухарам.
    Нарэшце вярнуліся тыя двое маракоў, якіх Сільвер паслаў даганяць Чорнага Пса. Цяжка дыхаючіл, яны сказалі, што ўцекачу ўдалося знікнуць у натоўпе. I Сільвер пачаў лаяць іх так люта, што я канчаткова ўпэўніўся: ён не мае з гэтым Чорным Псом ніякіх агульных спраў.
    — Слухай, Хоўкінс,— сказаў ён,— для мяне гэтая гісторыя можа дрэнна скончыцца, разумееш? Што падумае пра мяне капітан Трэлані? Гэты чортаў галандзец сядзеў у маёй карчме і жлукціў мой ром! Потым прыходзіш ты і кажаш, іпто ён з іхняй хеўры, а я даю яму адчаліць перад самымі маімі ілюмінатарамі1. Ну, Хоўкінс, падтрымай мяне перад капітанам! Ты малады, але разумны, цябе не падманеш. Я гэта адразу ўбачыў, толькі ты ўвайшоў. Дык растлумач капітану: піто я мог зрабіць? Мне ж не дагнаць на сваёй кавяле гэтага гіцля. Вось калі б я быў першакласны марак, як некалі, ён бы ад мяне нікуды не дзеўся, я б насадзіў яго яа ражон умомант, але цяпер...
    Ен раптам змоўк і шырока разявіў рот, быццам згадаў нешта.
    А грошы! — крыкнуў ён,— За тры піклянкі! Чорт, пра грошы ж я і забыўся!
    Упаўшы на лаўку, ён зарагатаў і рагатаў да
    1 Ілюмінатарыкруглыя вокны ў борце карабля. Тут Сільвер мае на ўвазе ўласныя вочы.
    тае пары, пакуль слёзы не пацяклі ў яго па шчаках. Ен так смяяўся, што і я не вытрымаў і зарагатаў разам з ім, а неўзабаве ўся карчма задрыжала ад рогату.
    — Я хоць і стары, а якое марское цяля разыграў! — сказаў ён нарэшце, выціраючы шчокі.— Бачу, Хоўкінс, мы з табою будзем добрай параю. Я ж цяпер быў не лепшы за юнгу... Аднак трэба ісці: справа ёсць справа, хлопцы. Надзену сваю старую трохвуголку і пайду разам з табою да капітана Трэлані далажыць яму пра ўсё, што здарылася. А справа сур’ёзная, Хоўкінс, і трэба прызнацца, ні мне, ні табе гонару тут няма. Няма! Hi мне, ні табе, нас абодвух абдурылі. Аднак як ён мяне, чорт лазаты, абвёў вакол пальца з гэтымі грапіыма!
    Ён зноў зарагатаў, ды так, іпто я, хоць і не бачыў тут нічога смешнага, зноў міжволі засмяяўся разам з ім.
    Мы пайшлі па ўзбярэжнай. Было з ім вельмі цікава. Сільвер расказваў пра кожны карабель, міма якога мы праходзілі, паведамляючы мне, якія ў яго снасці, колькі ён можа падняць грузу, з якой ён краіны, тлумачыў, што робіцца ў порце: адно судна разгружаюць, другое нагружаюць, а вунь тое, трэцяе, выходзіць зараз у мора. Расказваў ён мне і розныя вясёлыя гісторыі пра караблі і маракоў, перасыпаў сваю гутарку марскімі слоўцамі і паўтараў іх па некалькі разоў, каб я запамятаў іх. Я ўпэўніваўся патроху, што лепшага марака цяжка знайсці.