Востраў Скарбаў
Робэрт Льюіс Стывэнсан
Выдавец: Юнацтва
Памер: 239с.
Мінск 1993
1 М ы т н я — таможня.
39
Нягледзячы на перажыты страх, яна ўсё скардзілася, што не паспела ўзяць з капітанавых грошай належную суму.
Тым часам містэр Данс, не марудзячы, паскакаў са сваімі людзьмі ў Логава Кіта. Але, спускаючыся гта схоне, ахоўнікі спешыліся і асцярожна вялі коней за аброць, a то і зусім падтрымлівалі іх. Ды яшчэ і засады баяліся. I, натуральна, калі яны дабраліся нарэшце да бухты, судна паспела падняць якар, хоць і было яшчэ непадалёк ад берага. Данс гукнуў уцекачоў. У адказ яму пачуўся голас, які раіў яму трымацца далей ад мясцін, асветленых поўняю, калі ён не хоча пачаставацца свінцом — і адразу ж ля ягонага пляча прасвісцела куля. Неўзабаве судна знікла за мысам. Як расказваў містэр Данс, ён адчуваў сябе, стоячы на беразе, усё роўна як рыба, выкінутая з вады. Ён адразу ж паслаў чалавека ў Б... перадаць, каб выслалі ў мора кутэр1.
— Ды марна ўсё гэта,— сказаў ён.— Яны ўцяклі, ужо не дагоніш. Зрэшты,— дадаў ён,— я рады хоць бы таму, што наступіў на мазоль пану П’ю.
(Я паспеў ужо ўсё яму расказаць.)
Разам з містэрам Дансам я вярнуўся ў нашую карчму. I не расказаць, які там быў рэзрух! Шукаючы мяне і маці, ашалелыя піраты нават сарвалі са сцяны гадзіннік. I хоць, апроч капітанавай торбы з граіпыма і некалькіх срэбраных манет з нашае касы, яны нічога з сабою не забралі, я адразу зразумеў, які страшны быў нанесены нам удар.
Містэр Данс нічога не мог зразумець.
— Кажаш, яны ўзялі грошы? Дык што ж яшчэ яны шукалі? Можа, яшчэ якія-небудзь грошы?
— He, сэр, не грошы,— адказаў я.— Тое, што
1 Кутэр — аднамачтавае судна.
яны шукалі, ляжыць у мяне ў бакавой кішэні. Па праўдзе кажучы, я хацеў бы пакласці гэтую рэч у больш бяспечнае месца.
— Слушна, Хоўкінс, слушна,— сказаў Данс.— Дай яе мне, калі хочаш.
— Я думаў аддаць яе доктару Ліўсі,— сказаў я.
— Слушна! — згадзіўся ён.— Абсалютна слушна! Доктар — джэнтльмен і суддзя. Мабыць, і мне самому трэба было б з’ездзіць да яго ці да сквайра і далажыць пра ўсё. Што ні кажы, а сляпы памёр. Я зусім не шкадую гэтага прайдзісвета, але могуць знайсціся людзі, якія ўзваляць віну на мяне, наглядчыка. Ведаеш што, Хоўкінс? Калі хочаш, я вазьму цябе з сабою.
Я падзякаваў яму, і мы пайшлі ў селішча, дзе стаялі коні. Пакуль я развітваўся з маці, усе ўжо селі ў сёдлы.
— Догер,— сказаў містэр Данс аднаму з ахоўнікаў,— у цябе добры конь, пасадзі гэтага хлопца да сябе за спіну.
Толькі я сеў ззаду гэтага Догера і ўзяўся за ягоны пояс, наглядчык загадаў рушыць, і атрад імкліва паскакаў да дома доктара Ліўсі.
РАЗДЗЕЛ VI
Капітанавы паперы
Мы несліся стрымгалоў. Калі мы спыніліся ля доктаравага дома, ужо цямнела.
Містэр Данс сказаў мне саскочыць з каня і пастукацца ў дзверы. Догер падставіў стрэмя, каб мне было зручней сысці.
На стук выйшла служанка.
Я спытаўся, ці дома гаспадар.
— Не,— адказала служанка.— Ён вярнуўся ў абед, а цяпер пайшоў вячэраць да сквайра.
— Едзем туды,— сказаў містэр Данс.
Да сквайравай сядзібы было недалёка. Я нават не стаў садзіцца ў сядло, бег побач з канём, трымаючыся за стрэмя.
Ад паркавае брамы скакалі бязлістымі прысадамі, якія ўжо залівала святло поўні. Нарэшце містэр Данс саскочыў з каня і павёў мяне ў сквайраў дом. Нас адразу ж упусцілі туды.
Слуга павёў нас ііа доўгім, засланым дываном калідоры ў кабінет гаспадара. Уздоўж сцен спрэс стаялі кніжныя іпафы, на кожнай з іх быў бюст. Сквайр і доктар Ліўсі сядзелі ля каміна і курылі люлькі.
Я ніколі не бачыў сквайра так блізка. Гэта быў высокі мужчына, болып за шэсць футаў ростам, мажны, з тоўстым суровым тварам, які агрубеў і абветрыўся ў доўгіх падарожжах. У яго былі чорныя рухавыя бровы, што выдавалі не злы, але фанабэрысты і гарачы характар.
— Праходзьце, містэр Данс,— сказаў ён паблажліва-высакамерна.— Добры вечар!
— Добры вечар, Данс,— сказаў доктар і кіўнуў галавою,— Добры вечар, сябра Джым. Якім спадарожным ветрам занесла вас сюды?
Наглядчык выцягнуўся ў фрунт і выклаў усе нашыя нрыгоды, нібыта завучаны ўрок. Бачылі б вы, як шматзначна пераглядваліся доктар і сквайр у час ягонага расказу! Нават перасталі курыць, з такой цікаўнасцю слухалі. А калі яны пачулі, як мая маці адправілася ўначы назад у карчму, доктар ляпнуў сябе па ляжцы, а сквайр крыкнуў: «Брава!» — і разбіў сваю доўгую люльку аб краты каміна. Містэр Трэлані (так, калі вы памятаеце, звалі сквайра) ужо даўно пакінуў свой фатэль і расхаджваў па кабінеце, а доктар сцягнуў з галавы свой напудраны парык, нібыта так яму было лепей чуваць. Дзіўна было бачыць яго без парыка, з коратка астрыжанымі чорнымі валасамі.
Нарэшце містэр Данс скончыў свой аповяд.
— Містэр Данс,— сказаў сквайр,— вы годны чалавек. А прыкончыўшы гэтага гнюснага, крыважэрнага злачынцу, вы, сэр, здзейснілі высакароднейшы акт — такіх прайдзісветаў трэба душыць, як прусакоў... Хоўкінс, бачу, таксама хлопец, якіх пашукаць. Пазвані ў той званочак, Хоўкінс. Містэру Дансу трэба выпіць трохі піва.
— Значыцца, Джым,— сказаў доктар,— тая штука, якую яны шукалі, цяпер у цябе?
— Вось,— працягнуў я яму загорнуты ў цырату пакет.
Доктар агледзеў яго з усіх бакоў. Было відаць, што доктару карціць ускрыць скрутак, але, замест таго каб зрабіць гэта, ён спакойна паклаў яго сабе ў кішэню.
— Сквайр,— сказаў ён,— калі Данс вып’е піва, яму прыйдзецца вярнуцца да сваіх службовых абавязкаў. А Джым Хоўкінс заначуе ў мяне. 3 вашага дазволу, я папрашу зараз падаць яму халоднага паштэту на вячэру, няхай хлопец паесць.
— Вядома, будзьце ласкавы, —сказаў сквайр,— Хоўкінс сёння не тое заслужыў.
Перада мною на адным з маленькіх столікаў паставілі вялікую порцыю галубінага паштэту. Я быў галодны як воўк і павячэраў з вялікім задавальненнем. Тым часам Данс, выслухаўшы багата новых ухвал, развітаўся і выйшаў.
— Ну, сквайр? — сказаў доктар.
— Ну, доктар? — сказаў сквайр.
— У адзін момант, во як! — засмяяўся доктар.— Думаю, вы чулі пра гэтага Флінта?
— Ці чуў я нра Флінта?! — усклікнуў сквайр.— Вы пытаецеся, ці чуў я пра яго? Гэта быў самы крыважэрны пірат з усіх, хто плаваў калі-небудзь па моры. Чорная Барада' перад ім
1 Чорная Ба ра дa — знакаміты пірат.
дзіцёнак. Іспанцы так баяліся яго, што, прызнаюся вам, сэр, часам я ганарыўся тым, што ён англічаяін. Аднаго разу каля Трынідада бачыў я ўдалечыні верхавінкі ягоных ветразяў, але наш капітан забаяўся і адразу ж павярнуў назад, у Портоф-Снэйн1. Назад, сэр.
— Я таксама чуў пра яго. Тут, у Англіі,— сказаў доктар.— Ды вось пытанне: а ці былі ў яго грошы?
— Грошы?! — ускрыкнуў сквайр,— Ці вы не чулі, што расказваў Данс? Чаго маглі іпукаць гэтыя гіцлі, як не грошай? Што ім трэба, анроч грошай? 3-за чаго, апроч грошай, сталі б яны рызыкаваць сваёй шкураю?
— Хутка мы даведаемся, з-за чаго яны ёю рызыкавалі,— адказаў доктар.— Вы так запаліліся, што слова мне сказаць не даяце. Вось іпто хацеў бы я высветліць: дапусцім, тут, у мяне ў кішэні, ключ, з дапамогаю якога можна даведацца, дзе Флінт схаваў свае скарбы. ІДі вялікія яны?
— Ці вялікія, сэр? — зноў ускрыкнуў сквайр.— Дык слухайце! Калі толькі гэты ключ у нас, я неадкладна іпукаю ў Брыстолі добрае судна, бяру з сабою вас і Хоўкінса і выпраўляюся на пошукі гэтых скарбаў, няхай на тое спатрэбіцца год!
— Выдатна,— сказаў доктар,— А зараз, калі Джым не супраць, ускрыем гэты скрутак.
I ён паклаў скрутак перад сабою на стол.
Пакет быў надзейна зашыты. Доктар дастаў сваю скрынку з інструментамі і разрэзаў ніткі хірургічнымі нажніцамі. У пакеце былі дзве рэчы: сшытак і запячатаны канверт.
— Спярша паглядзім сшытак,— прапанаваў доктар.
Ён ласкава паклікаў мяне да сябе, і я ўстаў
1 Порт-оф-Спэйн — галоўны горад вострава Т рынідад у Карыбскім моры. (Цяпер сталіца дзяржавы Трынідад і Табага.)
з-за стала, за якім вячэраў, каб прыняць удзел у раскрыцці таямніцы. Доктар пачаў гартаць сшытак, сквайр і я з цікаўнасцю глядзелі праз ягонае плячо. Першая старонка была ў нейкіх крамзолях. Выдавала на тое, што выводзілі іх ад няма чаго рабіць або дзеля спробы пяра. Быў тут і той надпіс, які капітан вытатуіраваў у сябе на руцэ — «Хай здзейсняцца мары Білі Бонса», і іншыя, накшталт гэтага — «Містэр У'. Бонс, штурман», «Досыць рому», «Ля Палм-Кі2 ён атрымаў усё, піто яму належала». Былі і іншыя надпісы, пераважна з аднаго слова, не зразумелыя мне. Мяне вельмі зацікавіла, што за чалавек быў той, хто «атрымаў усё, што яму належала», і што менавіта належала яму. Можа, удар нажом у спіну?
— 3 гэтай старонкі багата не выведаеш,— сказаў доктар.
Дзесяць — дванаццаць наступных старонак былі запоўнены малазразумелымі бухгалтарскімі запісамі. У пачатку радка стаяла дата, у канцы — грашовы вынік, як зазвычай у бухгалтарскіх кнігах. Але замест усялякіх тлумачэнняў у прамежку стаяла толькі розная колькасць крыжыкаў. Напрыклад, 12 чэрвеня 1745 года была запісана сума ў семдзесят стэрлінгаў, але ўсе тлумачэнні таго, адкуль яна магла ўзяцца, былі заменены шасцю крыжыкамі. Зрэшты, зрэдку дадавалася назва мясцін, напрыклад — «Насупраць Каракаса», ці проста пазначалася піырата і даўгата, напрыклад — «62°17'20"» або «19°2'40"».
Запісы вяліся на працягу амаль дваццаці гадоў. Запрыходаваныя сумы ўсё павялічваліся. У самым канцы, пасля пяці-шасці закрэсленых падлікаў, падводзіўся вынік, і ўнізе было падпісана: «Доля Бонса».
1 У, —Уільям. Білі — памяншальнае ад Уільям.
2 Палм-Кі — невялікі востраў ля берагоў Фларыды.
— Нічога не разумею,— сказаў доктар.
— Усё ясна, як дзень! — усклікнуў сквайр.— Перад намі прыходная кніга гэтага гнюснага сабакі. Крыжыкамі пазначаюцца затопленыя караблі і абрабаваныя гарады. Лічбы абазначаюць долю гэтага душагуба, а там, дзе ён баяўся памыліцца, ён рабіў тлумачэнні. «Насупраць Каракаса», напрыклад. Гэта значыць, што насупраць Каракаса быў зроблены напад на нейкае няшчаснае судна. Божа, супакой душы тых бедных маракоў, што даўно ператварыліся ў каралы!
— Слушна! — сказаў доктар.— Вось што значыць быць падарожнікам! Слушна! I доля яго расла, як вы бачыце, бо ён павышаўся ў чыне.
Нічога болып у гэтым сшытку не было, апроч назваў некаторых мясцін, запісаных на чыстых аркушах, і табліцы для пераводу англійскіх, французскіх і іспанскіх грошай у хадавую манету.
— Ашчадны чалавек! — усклікнуў доктар.— Гэтага не аблічыш.