Востраў Скарбаў
Робэрт Льюіс Стывэнсан
Выдавец: Юнацтва
Памер: 239с.
Мінск 1993
— А зараз,— сказаў сквайр,— паглядзім, што тут.
Канверт быў запячатаны ў некалькіх месцах. Пячаткі ставіліся напарсткам. Мажліва, тым самым, які я знайшоў у капітана ў кішэні. Доктар асцярожна зламаў пячаткі, і на стол выпала карта нейкага вострава, з указанымі каардынатамі, з абазначэннем глыбінь мора ля берагоў, з назваю скал, заліваў і мысаў — словам, тут было ўказана ўсё, што можа спатрэбіцца, каб, нічым не рызыкуючы, падысці да вострава і кінуць якар.
Востраў меў дзевяць міль у даўжыню і пяць у шырыню. Сваімі абрысамі ён нагадваў тлустага дракона, які ўзняўся на дыбы. Мы заўважылі дзве гавані, дзе можна было перачакаць шторм, і пагорак пасярэдзіне вострава, названы «Падзорная Труба».
На карце было шмат дадатковых надпісаў,
зробленых пазней, але больш за ўсё кідаліся ў вочы тры крыжыкі, зробленыя чырвоным атраментам1,— два ў паўночнай частцы вострава і адзін у паўднёва-заходняй. Каля гэтага крыжыка тым самым чырвоным атрамантам дробным, выразным почыркам, зусім непадобным на капітанавы крамзолі, было напісана:
«Галоўная частка скарбаў тут».
На адваротным баку карты былі тлумачэнні, зробленыя той самай рукою:
«Высокае дрэва на плячы Падзорнай Трубы, накірунак да Пн. ад Пн.-Пн.-У.
Востраў Шкілета У.-Пдн.-У. і на У. Дзесяць футаў.
Зліткі срэбра ў паўночнай яміне. Адшукаеш яе на схоне ўсходняга пагорка, за дзесяць сажняў на поўдзень ад чорнан скалы, калі стаць да яе тварам.
Зброю лёгка знайсці ў пясчаным пагорку на Пн. краі Паўночнага мыса, кіруючыся на У. і на чвэрць румба да Пн.
Д. Ф.».
1 ўсё. Мне гэтыя запісы здаліся зусім незразумелымі, але, нягледзячы на ўсю іх сцісласць, сквайр і доктар не знаходзілі сабе месца ад радасці.
— Ліўсі,— сказаў сквайр,— вам трэба неадкладна кінуць вашую вартую жалю практыку. Заўтра я еду ў Брыстоль. Праз тры тыдні... не, праз два... не, праз дзесяць дзён у нас будзе лепшае судна, сэр, і самая адборная каманда ва ўсёй Англіі. Хоўкінс пойдзе юнгаю... 3 цябе, Хоўкінс, атрымаецца выдатны юнга... Вы, Ліўсі,— карабельны доктар, я — адмірал. Мы возьмем з сабою Рэдрута, Джойса і Хантэра. Спадарожны вецер
1 Атрамант — чарніла.
2 Марскі сажань—6 футаў (182 см).
хутка дамчыць нас да вострава. Адшукаць там скарбы будзе не дужа цяжка. А пасля ў нас будзе столькі грошай, што мы зможам купацца ў іх, кідаць іх, гуляючы, бы каменьчыкі, у ваду...
— Трэлані,— перапыніў яго доктар,— я плыву з вамі. Будзьце ўпэўнены: мы з Джымам спраўдзім вапі давер. Але ёсць чалавек, якому я баюся даверыцца.
— Хто? — усклікнуў сквайр.— Назавіце гэтага пса, сэр!
— Вы,— адказаў доктар,— таму што вы не ўмееце трымаць язык за зубамі. He мы адны ведаем нра гэтыя паперы. Піраты, што разнеслі ўначы карчму, як бачыце, народ вельмі смелы, як і тыя, што засталіся на судне, ёсць і яшчэ ў іх сябрукі, можаце не сумнявацца, дык яны зробяць усё, што ў іх сілах, каб завалодаць скарбамі. Мы нідзе не павінны хадзіць паасобку, пакуль не выйдзем у мора. Я застануся тут разам з Джымам да ад’езду, а вы бярыце Джойса і Хантэра і адпраўляйцеся з імі ў Брыстоль. I, самае галоўнае, мы нікому і слова сказаць не павінны пра напіую знаходку.
— Ліўсі,— адказаў сквайр,— вапіа праўда, як заўсёды. Я буду нямы як магіла.
ЧАСТКА ДРУГАЯ
КАРАБЕЛЬНЫ КУХАР
РАЗДЗЕЛ VII
Я еду у Брыстоль
Падрыхтоўка да плавання забрала нашмат больш часу, чым думаў сквайр. Ніводны з нашых першапачатковых планаў не ажыццявіўся, нават намер доктара Ліўсі не развітвацца са мною: яму прыйшлося выправіцца ў Лондан шукаць доктара, які замяніў бы яго ў нашых мясцінах у час плавання. У сквайра было багата работы ў Брыстолі. А я жыў у ягоным маёнтку пад наглядам старога егера Тома Рэдрута, амаль як зняволены, і марыў аб невядомых астравах і марскіх прыгодах. Я правёў над картаю шмат гадзін і вывучыў яе на памяць. Седзячы ля каміна ў пакоі аканома', я падплываў у мроях да вострава з розных бакоў, даследаваў кожны ягоны вяршок, тысячы разоў узбіраўся на высокі пагорак, названы Падзорнай Трубою, і любаваўся адтуль дзіўнымі, усё новымі і новымі краявідамі. Іншы раз востраў кішэў дзікунамі, і мы адбіваліся ад іх, іншы раз на ім жылі ў незлічонай колькасці адны драпежнікі, і мы ўцякалі ад іх. Ды толькі ўсе гэтыя ўяўныя прыгоды аказаліся дробязнымі ў параўнанні з той дзіўнай і трагічнай эпапеяй, якая адбылася на самай справе.
1 А к а н о м — чалавек, які кіраваў у маёнтку гаспадаркаю.
Праходзіў тыдзень за тыднем. Нарэшце мы атрымалі ліст, адрасаваны доктару Ліўсі, з прыпіскаю на канверце:
«Калі доктар Ліўсі яшчэ не вярнуўся, канверт ускрыць Тому Рэдруту ці маладому Хоўкінсу».
Разарваўшы канверт, мы прачыталі — дакладней, я прачытаў, бо егер разбіраў адно друкаваныя літары,— наступнае важнае паведамленне:
«Гатэль «Стары якар», Брыстоль, 1 сакавіка 17.. года.
ДАРАГІ ЛІЎСІ!
He ведаю, дзе вы цяпер, у маёнтку ці ўсё яшчэ ў Лондане, і пішу адначасна і туды і сюды.
Карабель куплены і падрыхтаваны. Ён стаіць на якары і гатовы зараз жа выйсці ў мора. Лепшага судна і ўявіць сабе немагчыма — ім можа кіраваць дзіцёнак. Водазмяшчэнне — дзвесце тон. Назва — «Іспаньёла».
Дастаць яе дапамог мне стары дружбак Блэндлі, надзіва спрытны дзелавы чалавек. Гэты галубок працаваў на мяне, як раб. Зрэшты, кожны ў Брыстолі дапамагаў мне, варта толькі было намякнуць, што мы выпраўляемся па скарбы...»
Рэдрут,— сказаў я, спыніўшыся,— доктару Ліўсі гэта зусім не спадабаецца. Значыцца, сквайр усё-такі не стрымаў свайго слова. А кляўся доктару, што будзе нямы як магіла...
— Няўжо ты думаеш,— прабурчаў Том,— што ён будзе маўчаць, каб дагадзіць нейкаму доктару Ліўсі? Сквайр — гэта сквайр.
Я не стаў нічога тлумачыць і цачаў чытаць далей:
«Блэндлі сам адшукаў «Іспаньёлу», і дзякуючы яго спрытнасці яна дасталася нам амаль за нішто. У Брыстолі ёсць людзі, якія цяр-
пець не могуць Блэндлі. Гэтыя нахабы сцвярджаюць, быццам ён шчыруе толькі дзеля сваёй выгады, быццам «Іспаньёла» належыць яму самому і ён прадаў яе мне неверагодна дорага. Відавочны паклёп. Ніхто, аднак, не асмельваецца адмаўляць, што мы займелі выдатнае судна.
Словам, карабель дастаўся лёгка. Праўда, рабочыя абсталёўваюць яго марудна, але з часам усё будзе даведзена да ладу. Нашмат больш прыйшлося паклапаціцца, падбіраючы каманду.
Я хацеў наняць чалавек дваццаць — на выпадак сустрэчы з дзікунамі, піратамі ці праклятым французам1. Я ўжо з сіл выбіўся, пакуль знайшоў паўтузіна матросаў, але потым лёс злітаваўся і паслаў чалавека, які вырашыў усю гэтую справу.
Я выпадкова разгаварыўся з ім у порце. Выявілася, што ён вопытны марак. Жыве цяпер на сушы, мае сваю карчму. Ён ведае ўсіх брыстольскіх маракоў. Жыццё на сушы сапсавала яму здароўе, і ён хоча зноў пайсці ў мора і шукае месца карабельнага кухара. Ён выйшаў тым ранкам у порт, сказаў ён мне, каб падыхаць марскім паветрам.
Такая любоў да мора дужа кранула мяне, дый вы, упэўнены, адчулі б тое ж самае. Мне стала яго шкада, і я адразу ж прапанаваў яму стаць нашым кухарам. Завуць яго Цыбаты Джон Сільвер. У яго няма аднае нагі, але для мяне гэта найлепшая рэкамендацыя, бо ён страціў яе ў славу бацькаўшчыны, пад сцягамі бессмяротнага Хоўка2. I ўявіце сабе, ён не атрымлівае пенсіі. У які жахлівы час мы жывём!
Вось, сэр, я думаў, што знайіпоў кухара,
1 У XVII—XVIII стагоддзях Англія ваявала з Францыяй, Галандыяй, Іспаніяй. Адсюль варожасць некаторых персанажаў рамана да французаў, галандцаў, іспанцаў.
2 Хоўк — англійскі адмірал таго часу.
а выявілася, знайшоў усю каманду. Разам з Сільверам мне ўдалося за некалькі дзён падабраць экіпаж з сапраўдных, вопытных, прасоленых акіянам маракоў. Праўда, знешнасць у іх не надта прывабная, але затое, мяркуючы па іхніх тварах, усе яны — людзі адчайнае смеласці. Перакананы, з такімі мы можам уступіць у бой хоць з фрэгатам.
Цыбаты Джон параіў мне нават адлічыць двух з нанятых мною раней шасці-сямі чалавек. Ен умомант давёў мне, іпто яны — прэснаводныя швабры, з якімі рызыкоўна звязвацца, калі ідзеш у такое плаванне.
Пачуваю сябе выдатна, ем, як бык, сплю, як бервяно, і ўсё ж я не буду па-сапраўднаму шчаслівы да тае пары, пакуль мае старыя марачкі не затупаюць вакол іппіля1. У мора! Чорт з імі, са скарбамі! Мора, а не скарбы, кружыць мне галаву. Так што, Ліўсі, прыязджайце хутчэй, не губляйце аніводнае гадзіны, калі паважаеце мяне.
Адпусціце маладога Хоўкінса развітацца з Mani. Пашліце разам з ім Рэдрута, а потым няхай абодва, не марудзячы, вяртаюцца ў Брыстоль.
Р. S. Забыўся паведаміць вам, што Блэндлі, які, дарэчы, абяцаў паслаць нам на дапамогу другі карабель, калі мы не вернемся да жніўня, знайшоў нам выдатнага капітана. Капітан гэты, на жаль, упарты што чорт, але ва ўсіх іншых адносінах яму проста цаны няма. Цыбаты Джон Сільвер адшукаў вельмі добрага штурмана, па імені Эроў. Я ж знайшоў боцмана, які ўмее граць на ражку. Як бачыце, на нашай сяброўцы «Іспаньёле» ўсё будзе, як на сапраўдным ваенным караблі.
1 Ш п і л ь — калаўрот, на канат.
які наматваецца якарны
Забыўся напісаць вам, што Сільвер — чалавек нябедны. Як я даведаўся, у яго ёсць рахунак у банку, і зусім не маленькі. Карчму сваю ён перадае на час падарожжа жонцы. Яна ў яго не белае расы, і такім старым халасцякам, як мы з вамі, можна дараваць здагадку, што менавіта жонка, а не толькі благое здароўе гоніць яго ў мора. д т
Р. Р. S. Хоўкінс можа прабавіць адзін вечар у сваёй маці. д т #
Няцяжка ўявіць, як расхваляваў мяне гэты ліст. Я месца сабе не знаходзіў ад радасці і ўсім сэрцам пагарджаў старым Рэдрутам, які адно бурчаў і скуголіў. Любы малодшы егер з задавальненнем паехаў бы замест яго. Але сквайр хацеў, каб ехаў ён, а сквайрава жаданне было ягоным слугам законам.
Назаўтра раніцай мы абодва выправіліся пешкі ў «Адмірал Бенбоў». Маці мая пачувала ўжо сябе зусім добра, і настрой у яе быў неблагі. Са смерцю капітана кончыліся ўсе яе непрыемнасці. Сквайр адрамантаваў за свой кошт наш дом, падарыў нам сякую-такую мэблю, у тым ліку адмысловы фатэль, каб маці было больш зручна сядзець за прылаўкам, наняў ёй у памочнікі хлопчыка, які павінен быў выконваць усе мае ранейшыя абавязкі.
Толькі ўбачыўшы гэтага хлопчыка ў карчме, я ўпершыню адчуў, што надоўга расстаюся з родным домам — дагэтуль я думаў адно пра блізкія прыгоды. Я заліўся слязьмі, гледзячы на няўклюду, які замяніў мяне. Баюся, я быў жорсткі з ім: ён не паспеў яшчэ прызвычаіцца да свайго месца, і я кпіў з яго пасля кожнае прамашкі.