• Газеты, часопісы і г.д.
  • Востраў Скарбаў  Робэрт Льюіс Стывэнсан

    Востраў Скарбаў

    Робэрт Льюіс Стывэнсан

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 239с.
    Мінск 1993
    67.62 МБ
    вопратка хавала абрысы ягонага цела. Ніколі ў жыцці я не бачыў такога страшыдлы. Ен спыніўся непадалёк ад мяне і гучна прамовіў — нараспеў, гугнявым голасам, невядома да каго звяртаючыся:
    — Ці не скажа які-небудзь дабрадзей беднаму сляпому, які страціў зрок, мужна абараняючы сваю бацькаўшчыну, Англію, няхай бласлаўляе бог караля Георга, куды я трапіў?
    — Вы непадалёк ад карчмы «Адмірал Бенбоў», у бухце Чорнага Пагорка, добры чалавек,— сказаў я.
    — Я чую голас,— сказаў стары,— малады голас. Дай мне руку, добры юнак, і правядзі мяне ў карчму.
    Я працягнуў яму руку, і гэтая жудасная бязвокая істота, з такім ліслівым голасам, схапіла яе, нібыта абцугамі. Я так спалохаўся, што хацеў уцячы, але сляпы ўмомант прыцягнуў мяне да сябе.
    — А зараз, хлоячык,— сказаў ён,— вядзі Ma­ne да капітана.
    — Сэр,— адказаў я,— дальбог, не магу.«
    — Вось як? — усміхнуўся ён,— He можаш? Вядзі мяне зараз жа, ці я зламаю табе руку.
    Тут ён павярнуў маю руку, што я ўскрыкнуў.
    — Сэр,— сказаў я,— я за вас баюся. Капітан цяпер не такі, як заўсёды. Ён сядзіць, агаліўшы корцік. Адзін джэнтльмен...
    — Жыва, марш! — перапыніў ён мяне.
    Ніколі яшчэ я не чуў такога злога, халоднага і гідкага голасу. Гэты голас так напалохаў мяне, што я, скарыўшыся, адразу ж падпарадкаваўся сляпому і правёў яго ў гасцёўню, дзе сядзеў наш стары пірат, адурманены ромам. Сляпы ўчапіўся ў мяне жалезнымі пальцамі. Хватка ў яго была такая, што я пад ягоным цяжарам ледзь трымаўся на нагах.
    — Вядзі мяне акурат да яго, і калі ён мяне
    ўбачыць, крыкні: «Вось ваш сябра, Білі!» А калі не крыкнеш, я вось што зраблю.— I ён так сціснуў маю руку, што я ледзь не страціў прытомнасць. Я так баяўся сляпога жабрака, што зусім перастаў баяцца капітана і, адчыніўшы дзверы гасцёўні, выкрыкнуў дрыготкім голасам словы, якія загадаў мне пракрычаць незнаёмец.
    Бедны капітан ускінуў вочы ўверх і ўмомант працверазіўся, як і не піў нічога. На твары ў яго быў не так страх, як смяротная пакута. Ён паспрабаваў устаць, але сілы ў яго, я думаю, ужо зусім не было.
    — Нічога, Білі, сядзі дзе сядзіш,— сказаў жабрак.— Я не магу цябе бачыць, але чую, як дрыжаць твае рукі. Справа ёсць справа. Працягні сваю правую руку. Хлопчык, вазьмі яго руку і паднясі да маёй правай рукі.
    Мы абодва падпарадкаваліся яму, і я ўбачыў, як ён пераклаў нешта са сваёй рукі, у якой трымаў кульбу, у канітанаву далонь, і тая адразу ж сціснулася ў кулак.
    — Справа зроблена,— сказаў сляпы.
    Пры гэтых словах ён выпусціў руку і з нечаканым спрытам упэўнена выскачыў з карчмы на дарогу. Я ўсё яшчэ стаяў нерухома, прыслухоўваючыся да стуку ягонае кульбы, які чуўся ўсё далей і далей ад нас.
    Прайшло досыць шмат часу, перш чым мы з капітанам ачомаліся. I толькі цяпер я заўважыў, шт ўсё яшчэ трымаю яго за руку. У той самы момант ён вырваў яе і зірнуў на далонь.
    — У дзесяць гадзін! — усклікнуў ён.— Засталося шэсць гадзін. Мы яшчэ абдурым іх!
    Ён ускочыў, але адразу ж пахіснуўся і схапіўся за горла. Так ён стаяў, пахістваючыся, яшчэ некалькі імгненняў, а потым, нешта прахрыпеўшы, грымнуўся на падлогу.
    Я адразу ж кінуўся да яго і паклікаў маці. Але было позна. Капітан памёр ад апаплексічнага
    ўдару. I дзіўна: мне ніколі, дальбог, не падабаўся гэты чалавек, хоць апошнім часам я пачаў шкадаваць яго, але, убачыўшы капітана мёртвым, я зарыдаў. Гэта была другая смерць запар, якая здарылася ў мяне на вачах, і гора, нанесенае мне першаю, было яшчэ надта свежае ў маім сэрцы.
    РАЗДЗЕЛ IV
    Матроскі куфар
    He губляючы часу, я расказаў маці ўсё, што ведаў. Мажліва, мне трэба было расказаць ёй гэта раней. Цяпер мы былі ў вельмі цяжкім, небяспечным становішчы.
    Частка грошай, што засталіся пасля капітаяа,— калі толькі ў яго былі якіясьці грошы,— бясспрэчна, павінна была адысці нам. Але наўрад ці ягоныя карабельныя таварышы, накшталт тых двух, што я бачыў, Чорнага Пса і сляпога жабрака, згадзіліся б адмовіцца ад сваёй здабычы, каб расплаціцца за нябожчыка. Капітанаў загад сесці на каня і скакаць да доктара Ліўсі я выканаць не мог: нельга было пакідаць маці адну, безабаронную. Пра гэта і думаць не прыходзілася. А заставацца дома мы, канечне, таксама не маглі, бо ўздрыгвалі нават тады, калі вуголле ў нашым ачагу падала на жалезны каласнік, баяліся цікання гадзінніка. Усюды нам чуліся чыесьці крокі, нібыта нехта набліжаўся да нас. Пры думцы аб тым, што на падлозе ляжыць мёртвы KaniTan, а недзе паблізу ходзіць агідны сляпы жабрак, які можа ў любую хвіліну вярнуцца, у мяне па скуры мурашкі прабягалі. Трэба было неадкладна нешта рабіць, і мы вырашылі нарэшце
    вынравіцца ў бліжэйшае селішча па дапамогу. He марудзячы мы з непакрытымі галовамі кінуліся ў дарогу. Быў туманны марозны вечар.
    Селішча ад нас не было відаць, але месцілася яно непадалёк, за некалькі сотняў ярдаў, на процілеглым беразе суседняе бухты. Мяне дужа ўсцешвала думка, што сляпы жабрак, выскачыўшы з наіпага дома, рушыў у адваротны бок. Ішлі мы нядоўга, хоць часам сныняліся, каб прыслухацца. Але наўкол чуліся звыклыя гукі: гудзеў прыбой і каркалі ў лесе вароны.
    У селішчы, калі мы туды прыйшлі, ужо запалілі свечкі, і я ніколі не забуду, з якой радасцю ўбачылі мы іхняе жаўтаватае ззянне ў вокнах. Але гэта было адзінае, што, крыху супакоіўшы, дапамагло нам, бо ніхто з вяскоўцаў, на іхні сорам, не згадзіўся пайсці з намі ў «Адмірал Бенбоў». Чым болып расказвалі мы, чаго баімся, тым больш кожны хінуўся да свайго кута. Імя капітана Флінта, мне дагэтуль не знаёмае, было добра вядомае многім вяскоўцам і наводзіла на іх жах. Некаторыя згадалі, як сёння, працуючы ў полі непадалёк ад нашае карчмы, убачылі на дарозе нейкіх падазроных людзей. Прыняўшы іх за кантрабандыстаў, вяскоўцы таропка рушылі дадому. Адзін нават бачыў у бухце, якую мы называем Логавам Кіта, люгер1. Пачуўшы пра капітанавых прыяцеляў, вяскоўцы дрыжалі ад страху. Знай шліся смельчакі, якія выбраліся з’ездзіць па доктара Ліўсі — але ніхто не хацеў дапамагчы нам абараніць карчму.
    Кажуць, іпто баязлівасць — заразлівая, аднак спрэчкі і пярэчанні, наадварот, могуць зрабіць чалавека смелым. Калі ўсе выгаварыліся, маці дакляравала, што зусім не збіраецца губляць грошы, якія належаць яе асірацеламу сыну.
    — Вы можаце баяцца колькі хочаце,— ска-
    1 Люгер — невялікае паруснае судна.
    зала яна,— мы з Джымам не баімся. Мы вернемся тою ж дарогаю, што і прыйшлі. Ганьба вам, дужым і шыракаплечым мужчынам з сэрцамі куранят! Мы адчынім куфар, няхай нам прыйдзецца памерці праз гэта. Я буду ўдзячная вам, місіс Крослі, калі вы дазволіце мне ўзяць вашую кайстру, каб пакласці ў яе нашы крэўныя грошы.
    Я, вядома, сказаў, што пайду разам з маці, і ўсе закрычалі, што мы з глузду з’ехалі, аднак ніхто з мужчын так і не выбраўся правесці нас. Мне далі зараджаны пісталет ды абяцалі трымаць напагатове асядланыя коні, каб мы маглі ўцячы, калі рабаўнікі пагоняцца за намі. А адзін хлопец паскакаў да доктара прасіць узброенай дапамогі.
    Сэрца маё так і калацілася, калі мы выправіліся ў нашую небяспечную дарогу. Вечар, як я ўжо сказаў, быў халодны. Узыходзіла поўня. Яна ўжо ўзнялася над даляглядам і чырванела ў тумане, з кожнай хвілінаю ўсё ярчэй. Нас ужо няцяжка было прыкмеціць, і мы нячутна краліся ўздоўж плота. He сустрэўшы па дарозе нічога страшнага, дабраліся нарэшце да «Адмірала Бенбоў».
    Увайшоўшы ў дом, я адразу ж зачыніў дзверы на засаўку. Цяжка дыхаючы, стаялі мы ў цемрадзі, адны ў пустым доме, дзе астываў нябожчык. Затым маці прынесла свечку, і, трымаючыся за рукі, мы ўвайшлі ў гасцёўню. Капітан ляжаў у той самай паставе, у якой мы яго пакінулі,— на спіне, з расплюшчанымі вачыма, з адкінутай рукою.
    — Апусці шторы, Джым,— прашаптала маці.— Яны могуць сачыць за намі праз акно. А зараз,— сказала яна, калі я апусціў шторы,— трэба знайсці ключы ад куфра. Але хацела б я ведаць, хто асмеліцца дакрануцца да яго,— кіўнула яна на нябожчыка і ледзь не ўсхліпнула.
    Я ўкленчыў. На падлозе каля рукі капітана
    ляжаў малюпасенькі папяровы кружок, выпацканы з аднаго боку чымсьці чорным. He было сумнення, што гэта і ёсць чорная метка. Я схапіў яе і заўважыў, што на другім яе баку напісана вельмі прыгожым, ясным почыркам: «Даём табе тэрмін да дзесяці вечара».
    — Яны прыйдуць у дзесяць, мама,— сказаў я.
    I ў той самы момант стаў біць наіп стары гадзіннік. Ад гэтага раптоўнага бою мы ажно скалануліся. Аднак мы і ўзрадаваліся, бо было яшчэ толькі шэсць гадзін.
    — Ну, Джым,— сказала маці,— шукай ключ.
    Я абшнарыў капітанавы кішэні адну за адной. Некалькі дробных манет, наяарстак, ніткі і тоўстая іголка, надкусаны з краю кавалак тытуню, нож з крывой ручкаю, кішэнны компас, крэсіва — вось і ўсё, што я знайшоў. Я ўжо стаў адчайвацца.
    — Можа, на шыі? — сказала маці.
    Пераадолеўшы гідлівасць, я разарваў каўнер капітанавай кашулі. I праўда, на прасмоленай вяровачцы, якую я адразу ж перарэзаў знойдзеным нажом, вісеў ключ. Гэтая ўдача абнадзеіла нас, і мы паспяшаліся падняцца наверх, у той цесны пакой, дзе так доўга жыў каяітан і дзе з дня ягонага з’яўлення стаяў куфар.
    Звонку гэта быў звычайны матроскі куфар. На накрыўцы віднелася літара «Б», выпаленая гарачым жалезам. Вуглы былі пацёртыя і збітыя. Стары, мабыць, быў куфар.
    — Дай ключ,— сказала маці.
    Замок паддаваўся туга, аднак ёй удалося адамкнуць яго, і яна імгненна адкінула накрыўку.
    На нас моцна патыхнула тытунём і дзёгцем. Зверху ляжаў добры, рупліва вычышчаны і адпрасаваны касцюм, як заўважыла маці, ні разу яшчэ не надзяваны. Падняўшы яго, мы ўбачылі
    процьму розных рэчаў: квадрант1, конаўку, некалькі кавалкаў тытуню, два вельмі прыгожыя пісталеты, срэбраны злітак, старадаўні іспанскі гадзіннік, некалькі забавак, не дужа каштоўных, пераважна замежных, два компасы ў меднай аправе і пяць-шэсць вычварных вест-індскіх ракавінак. Потым я часта думаў: навошта капітан, чалавек, які жыў такім небяспечным, злачынным жыццём, цягаў за сабою, бадзяючыся, гэтыя ракавінкі?
    Але нічога каштоўнага, апроч срэбранага злітка і забавак, мы не знайшлі. А нам былі патрэбны грошы і толькі грошы. На самым сподзе ляжаў стары марскі плашч, збялелы ад салёнае вады. Маці нецярпліва адкінула яго, і мы ўбачылі апошняе, што ляжала ў куфры: загорнуты ў цырату пакет, накшталт пачка папер, і палатняную торбу, у якой, мяркуючы па звоне, было золата.