Востраў Скарбаў
Робэрт Льюіс Стывэнсан
Выдавец: Юнацтва
Памер: 239с.
Мінск 1993
— Я пакажу гэтым разбойнікам, што я сумленная жанчына,— сказала маці.— Вазьму толькі тое, што ён мне вінен, і ані фарцінга2 болей. Трымай кайстру!
I яна пачала адлічваць грошы, якія быў вінен нам капітан, перакладваючы іх з торбы ў кайстру ў маіх руках. Гэта забрала ў нас багата часу: манеты былі самых разнастайных чаканак і краін: і дублоны3, і луідоры4, і гінеі, і піястры, і яшчэ нейкія невядомыя мне. Гіней было мала, а маці ўмела лічыць толькі іх.
Калі яна ўжо адлічыла палову таго, што быў вінен нам нябожчык, я раптам схапіў яе за руку, бо пачуў у ціхім марозным паветры гук, ад якога ў мяне валасы сталі дыбам,— пастукванне куль-
1 Квадрант — старадаўні прыбор для вымярэння вышыні нябесных цел.
2 Фарцінг — англійская манета.
3 Дублон і п і я с т р — старадаўнія іспанскія манеты.
4 Луідор — французская манета.
бы па мёрзлай дарозе. Стук гучнеў, і мы прыслухоўваліся. затаіўшы дыханне. Пасля нехта пастукаў у дзверы карчмы, затым стаў паварочваць дзвярную ручку, бразнуўшы засаўкай,— спрабаваў увайсці. Запала цішыня — знерухомелі мы, сціх і той, хто быў на ганку. Нарэшце зноў пачулася пастукванне кульбы. Як мы ўзрадаваліся: гук аддаляўся, і ўрэшце яго не стала чуваць.
— Мама,— сказаў я,— бяры ўсё, і бяжым адсюль.
Я быў перакананы, што зачыненыя на засаўку дзверы здаліся сляпому падазронымі, і стаў баяцца, што ён прывядзе сюды ўсю хеўру. Але як усё ж такі добра, што я дадумаўся зачыніць дзверы на засаўку!
Аднак маці, нягледзячы на страх, не згаджалася ўзяць ніводнай манетаю болей, чым належала, і ў той самы час упарта адмаўлялася ўзяць меней. Яна казала, што яшчэ няма сямі гадзін, што ў нас процьма часу, а яна ведае свае правы і нікому не саступіць іх. Спрачалася са мною да тае пары, пакуль мы раптам не пачулі працяглы ціхі свіст — недзе ўдалечыні, на ўзгорку.
Тут ужо маці перастала ўпарціцца.
— Я вазьму тое, што паспела адлічыць,— сказала яна, ускочыўшы на ногі.
— А я прыхаплю і гэта, каб было напоўніцу, —сказаў я, беручы загорнуты ў цырату пачак папер.
Праз хвіліну мы былі ўжо ўнізе. Свечка засталася ля пустога куфра. Я адчыніў дзверы, і мы выйшлі на дарогу. Нельга было губляць ні хвіліны. Туман хутка рассейваўся, поўня залівала святлом узгоркі, і толькі ў глыбіні лагчыны і ля дзвярэй карчмы клубілася смуга, усё роўна як дзеля таго, каб дапамагчы нам непрыкметна знікнуць. Але ўжо на палове дарогі да селішча, трохі вышэй, ля падножжа ўзгорка, мы непазбежна траплялі ў паласу святла поўні.
33
2. „Востраў скарбаў’*
I гэта было не ўсё: мы раптам пачулі чыесьці хуткія крокі. Азірнуўшыся, мы ўбачылі дрыготкі агеньчык, што набліжаўся да нас — нехта нёс ліхтар.
— Сынок,— раптам сказала маці,— бяры грошы і бяжы. Я зараз самлею...
«Мы загінулі абое»,— падумаў я. Як праклінаў я баязлівасць вяскоўцаў, як сердаваў на сваю бедную маці — і за яе сумленнасць, і за яе сквапнасць, за яе нядаўнюю смеласць, і цяперашнюю слабасць!
На шчасце, мы праходзілі каля нейкага мастка. Я дапамог маці — яна хісталася — сысці ўніз, да берага. Раптам яна ўздыхнула і прытулілася да мяне. He ведаю, адкуль у мяне ўзялася сіла, але я пацягнуў маці ўздоўж берага пад масток. Баюся толькі, што зрабіў я гэта груба. Масток быў нізенькі, і рухацца пад ім можна было толькі на карачках. Я папоўз далей, пад арку, а маці засталася амаль уся навідавоку. Да карчмы было некалькі крокаў.
РАЗДЗЕЛ V
Канец сляпога
Цікаўнасць мая пераважыла страх, на месцы мне не сядзелася. Я асцярожна вылез у лагчыну і схаваўся за кустом ракіты. Адсюль я добра бачыў дарогу перад дзвярыма карчмы. Ледзь я заняў свой назіральны пункт, як з’явіліся ворагі — сем ці восем чалавек. Яны хутка набліжаліся, гучна і бязладна стукаючы чаравікамі. Чалавек з ліхтаром бег паперадзе ўсіх. За ім, трымаючыся за рукі, імкліва крочылі трое. Нават у тумане я разгледзеў, што сярэдні ў гэтым «трыо» — сля-
пы жабрак. Неўзабаве я пачуў ягоны голас і ўпэўніўся, іпто не памыляўся.
— Ламайце дзверы! — крыкнуў ён.
— Ёсць, сэр,— адгукнуліся на загад двое ці трое і кінуліся ў атаку на дзверы «Адмірала Бенбоў». Чалавек з ліхтаром апынуўся ззаду. Ля самых дзвярэй яны спыніліся і пачалі шэптам раіцца: мабыць, іх здзівіла, што дзверы не былі зачыненыя. Але паўза была кароткая, бо сляпы зноў стаў выкрыкваць загады. Ягоны нецярплівы, раз’юшаны голас гучнеў і рабіўся ўсё болып вісклівы.
— У дом, у дом! — крычаў ён, праклінаючы сваіх людзей за марудлівасць.
Чацвёра ці пяцёра адразу ж падпарадкаваліся яму і ўвайшлі ў карчму, двое засталіся на дарозе разам з жудасным жабраком. Занала цішыня. Раптам з карчмы пачуўся крык:
Білі мёртвы! — Адчувалася, што гэта дужа ўразіла чалавека.
Але сляпы зноў вылаяў людзей у карчме за тое, што яны марнуюць час.
— Абшукайце яго, гнюсныя гультаі! Астатнія наверх — браць куфар!
Людзі ў карчме застукалі чаравікамі па даўно не рапараваных прыступках, і ўвесь дом задрыжаў ад іхняга тупату. Затым зноў пачуліся здзіўленыя галасы. Акно ў капітанавым пакоі расчынілася насцеж, і ўніз са звонам пасыпаліся аскепкі разбітага шкла. 3 акна высунуўся чалавек, у святле поўні было добра відаць ягоныя плечы і галаву.
— Гэй, П’ю,— закрычаў ён сляпому,— нас апярэдзілі! Нехта ўжо вывернуў куфар!
— А тое на месцы? — зароў П’ю.
— Грошы тут.
— Гараць яны гарам! — ажно закалаціўся сляпы,— Ці ёсць Флінтавы паперы?
— Папер не відаць,— адказаў чалавек у акне.
— Гэй вы, там, унізе! — зноў крыкяуў сляпы.Гляньце, ці няма іх у Білі!
Другі чалавек, напэўна, адзін з тых, хто застаўся ўнізе абшукваць труп капітана, з’явіўся ў дзвярах карчмы.
Яго паспелі абшнарыць да нас,— сказаў ён,— нічога не пакінулі.
Гэта людзі з карчмы. Той шчанюк! Шкада, што я не выкалаў яму вочы! — крыкнуў П’ю. Яны былі тут зусім нядаўна. Калі я хацеў увайсці, дзверы былі зачыненыя на засаўку. Шукайце іх, хлопцы, шукайце ўсюды, дзе можна!
— Твая праўда, П’ю! Яны пакінулі тут запаленую свечку,— сказаў чалавек у акне.
Шукайце іх ва ўсіх кутках! Перакапайце ўвесь дом! — закрычаў П’ю, стукаючы кульбаю па дарозе.
Тады ў напіай старой карчме пачаўся сапраўдны гармідар. Усюды чуліся грукат і бегатня. Яны ламалі мэблю і бразгалі дзвярыма ўверсе і ўнізе так, што да мяне ажно даносілася ад скал рэха гэтага пагрому. Ды ўсё дарма: людзі выскоквалі адзін за адным з карчмы і дакладвалі, што не знайшлі нас нідзе.
I тут удалечыні зноў пачуўся той самы свіст, што так напалохаў маці і мяне, калі мы лічылі нябожчыкавы манеты. На гэты раз ён прагучаў двойчы. Тады я падумаў, іято гэтым свістам сляпы склікае сваіх людзей на іптурм карчмы, але цяпер я заўважыў, што свіст даносіцца аднекуль са схілу ўзгорка з боку селішча, і здагадаўся, што гэта сігнал, якім вартавы папярэджвае піратаў аб небяспецы.
— Гэта зноў Дэрк,— сказаў адзін.— Двойчы! Трэба змывацца, хлопцы.
— Змывацца? — крыкнуў П’ю,— Блупні! Дэрк заўсёды быў дурань і баязлівец, няма чаго яго слухаць! Яны недзе тут, паблізу, не маглі ж яны ўцячы далёка. Трэба накрыць іх. Шукай-
це ж, псы, шукайце ўсюды! Чорт! — усклікнуў ён.— Былі б у мяне вочы!
Гэты крык трохі падбадзёрыў дваіх — яны сталі шныпарыць паміж дрэвамі ў гаі, але без асаблівае ахвоты, ледзь варушыліся. Відалася, што яны больш думалі пра тое, як уцячы, чым як знайсці нас. Астатнія застылі ў разгубленасці пасярод дарогі.
— У вас у руках тысячы, а вы, ёлупні, ні жывыя ні мёртвыя! Вы станеце багацейшыя за караля, калі знойдзеце гэтую паперу! I яна тут, а вы ледзь поўзаеце! Сярод вас не знайшлося ніводнага, хто асмеліўся б перадаць Білі чорную метку. Гэта зрабіў я — сляпы! I праз вас я губляю цяпер сваё шчасце! Я павінен гніць у жабрацтве і выпрошваць пенсы на іпкляначку рому, замест таго каб раз’язджаць у карэтах!
— Кінь, П’ю, у нас жа дублоны,— буркнуў адзін.
— А паперу яны, мусіць, прыхавалі,— сказаў другі.— Бяры грошы, П’ю, і перастань вар’яцець.
П’ю і праўда нібыта звар’яцеў. Апошнія пярэчанні канчаткова раз’юшылі яго. У прыпадку лютае злосці ён кінуўся на сваіх таварышаў і пачаў біць іх сваёй кульбаю направа і налева.
Тыя, у сваю чаргу, адказвалі яму лаянкаю і жудаснымі пагрозамі і спрабавалі вырваць з ягоных рук кульбу.
Гэтая бойка была нам уратаваннем. Пакуль яны біліся і сварыліся, з узгоркаў, з боку селішча, данёсся конскі тупат. Амаль у тое ж самае імгненне дзесьці за агароджаю бліснуў агеньчык і грымнуў пісталетны стрэл. Гэта быў апошні сігнал трывогі. Піраты кінуліся ў розныя бакі — адны да мора, па беразе бухты, другія ўверх, па адхоне ўзгорка. Праз паўхвіліны на дарозе застаўся адзін П’ю. Яны кінулі яго — можа, апанаваныя панічным страхам, забыліся на тавары-
ша, а можа, адпомсцілі яму за лаянку і пабоі. Застаўшыся адзін, сляпы шалёна стукаў кульбаю па дарозе і клікаў таварьшіаў. Урэшце ён збіўся з дарогі і кінуўся ў накірунку да селішча. Бег за некалькі крокаў ад мяне і крычаў:
— Джоні, Чорны Пёс, Дэрк...— Ён называў і іншыя імёны.— Вы ж не кінеце старога П’ю, таварышы, не кінеце ў бядзе!
Конскі тупат тым часам набліжаўся, ужо можна было разгледзець пяць ці шэсць верхнікаў. Яны несліся іпто было сілы па адхоне ўзгорка.
Тут сляпы зразумеў, што ідзе не туды, куды трэба. Ускрыкнуўшы, ён павярнуўся і пабег да прыдарожнае канавы, куды адразу ж і скаціўся. Але ўмомант ускочыў і, зусім ужо страціўшы розум, выкараскаўся на дарогу — якраз пад ногі каню, іпто скакаў паперадзе ўсіх.
Верхнік спрабаваў уратаваць яго, але было позна. Адчайны енк сляпога быццам разарваў начную цемрадзь. Конскія капыты змялі і раздушылі яго. П’ю ўпаў на бок, павольна перакуліўся, на спіну і больш ужо не рухаўся.
Я ўскочыў на ногі і гукнуў верхнікаў. Яны спыніліся, наяалоханыя гібеллю жабрака. Я адразу ж пазнаў іх. Хлопец, які скакаў ззаду, быў падлетак з селішча, што абраўся выправіцца па доктара Ліўсі. Астатнія былі ахоўнікі з мытні’, якіх хлопец сустрэў на дарозе.
Як я даведаўся, чуткі пра нейкі люгер у Логаве Кіта і раней даходзілі да мытнага наглядчыка містэра Данса. Дарога да Логава Кіта праходзіла ля нашае карчмы, і вось менавіта дзякуючы гэтай выпадковасці мы з маці ўратаваліся ад непазбежнае смерці.
П’ю быў забіты напавал. Маці маю аднеслі ў селішча. Там ёй далі панюхаць араматычнае солі, апырскалі яе халоднай вадою, і яна ачнулася.