• Газеты, часопісы і г.д.
  • Востраў Скарбаў  Робэрт Льюіс Стывэнсан

    Востраў Скарбаў

    Робэрт Льюіс Стывэнсан

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 239с.
    Мінск 1993
    67.62 МБ
    Нарэшце мы прыйіплі ў карчму «Гатэля караля Георга». Сквайр і доктар Ліўсі пілі піва, закусваючы падсмажанымі скібачкамі белага хлеба. Яны збіраліся схадзіць на шхуну — паглядзець, як ідуць работы.
    Цыбаты Джон расказаў ім усё, што здарылася ў ягонай карчме з пачатку да канца, вельмі жыва і цалкам праўдзіва.
    Так яно і было, га, Хоўкінс? — перапытваў ён у мяне раз-пораз, і я пацвярджаў ягоныя словы.
    Сквайр і доктар вельмі шкадавалі, што Чорнаму Псу ўдалося ўцячы. Але што можна было зрабіць цяпер? Выслухаўшы іхнія ўхвалы, Цыбаты Джон узяў мыліцу і рупіыў да выхада.
    Камандзе быць на караблі ў чатыры гадзіны дня! крыкнуў сквайр яму ўздагонку.
    Ёсць, сэр! — адказаў кухар ужо ў дзвярах.
    Ну, сквайр,— сказаў доктар Ліўсі,— шчыра кажучы, я не дужа ў захапленні ад большасці вашых набыткаў, але мушу сказаць, што Сільвер мне даспадобы.
    Хлопец што трэба, — задаволена адгукнуўся сквайр.
    А цяпер Джым пойдзе з намі на шхуну, ці ж не так? — прапанаваў доктар.
    Вядома,— сказаў сквайр,— Вазьмі свой капялюш, Хоўкінс, і пойдзем глядзець наш карабель.
    РАЗДЗЕЛ IX
    Порах і зброя
    «Іспаньёла» стаяла досыць далёка ад берага, і, каб дабрацца да яе, мы былі вымушаны ўзяць лодку і лавіраваць паміж іншых караблёў. Перад намі вырасталі то аздоблены фігуркаю hoc, то карма. Канаты караблёў рыпелі пад нашым кілем і звешваліся ў нас над галовамі.
    Нарэшце мы стунілі на борт, дзе нас вітаў штурман містэр Эроў, стары марак, касавокі і загарэлы, з завушніцамі ў вупіах. Паміж ім і сквайрам былі, мабыць, самыя блізкія, прыяцельскія адносіны, але з капітанам, як я хутка заўважыў, сквайр, пэўна, не ладзіў.
    63
    Канітан быў чалавек змрочны. Здавалася, усё на судне раздражняе яго.
    Неўзабаве ён выклаў сквайру прычыны сваёй незадаволенасці. Як толькі мы спусціліся ў каюту, з’явіўся матрос. і сказаў:
    Сэр, капітан Смолет хоча пагаварыць з вамі.
    — Заўжды гатовы,— адказаў сквайр. — Папрасі яго ўвайсці.
    Тут выявілася, што канітан ішоў услед за сваім паслом. Ен адразу ж увайшоў у каюту і зачыніў за сабою дзверы.
    — Ну, іпто скажаце, канітан Смолет? — спытаўся сквайр. — Спадзяюся, усё ў нарадку і шхуна гатовая да аднлыцця?
    — Вось што, сэр,— загаварыў капітан,— я буду шчыры, нават рызыкуючы пасварыцца з вамі. Мне не падабаецца гэтая экспедыцыя. Мне не падабаюцца ваіпы матросы. Мне не падабаецца мой памочнік. Вось і ўсё — коратка і ясна.
    Можа, сэр, вам не падабаецца і шхуна? — спытаўся сквайр, і я заўважыў, іпто ён раззлаваўся.
    — Я нічога не магу сказаць нра яе, сэр, пакуль не ўбачу яе ў плаванні,— адказаў капітан,— Здаецца, збудавана яна няблага, але болып я не магу сказаць нічога.
    — Тады, сэр,— раз’юшваўся сквайр,— можа, вам не падабаецца ваш гаспадар?
    Але тут умяіпаўся доктар.
    — Чакайце,— сказаў ён,— чакайце. Так усё хіба што сваркаю скончыцца. Капітан сказаў нам і дужа шмат, і дужа мала, і я маю права папрасіць у яго тлумачзння. Вы сказалі, вам не падабаецца наша экспедыцыя. А чаму?
    — Мяне запрасілі, сэр, каб я вёў судна туды, куды пажадае гэты джэнтльмен,— паказаў капітан на сквайра,— але не назвалі мэты падарожжа. Выдатна, я ні аб чым не распытваў. Але
    неўзабаве я пераканаўся, іпто самы апошні матрос ведае пра мэту падарожжа больш за мяне. Мне здаецца, гэта ненармальна. А вам?
    — Мне таксама,— сказаў доктар.
    Затым я даведаўся,— працягваў капітан,— што мы выпраўляемся на пошукі скарбаў. Пачуў я пра гэта, заўважце, ад сваіх падначаленых. А пошукі скарбаў — справа нялёгкая. Гэта ўвогуле не мой канёк, і я не адчуваю ніякае любові да падобных заняткаў, асабліва тады, калі гэтыя заняткі — сакрэтныя, а сакрэт — выбачайце, містэр Трэлані! — выбалбаталі папугаю.
    — Папугаю Сільвера? — спытаўся сквайр.
    He, гэта прымаўка такая,— адказаў капі тан.— Яна азначае, іпто сакрэт перастаў быць сакрэтам. Мне здаецца, вы. джэнтльмены, недаацэньваеце ўсю цяжкасць тае справы, за якую ўзяліся, і я скажу вам, іпто думаю пра гэта: вас чакае барацьба не на жыццё, а на смерць.
    Ваша праўда,— адказаў доктар, — мы дужа рызыкуем. Але вы памыляецеся, мяркуючы, што мы не ўсведамляем небяснекі. Вы сказалі, іпто вам не падабаецца наша каманда. Хіба мы нанялі дрэнных матросаў?
    He падабаюцца яны мне, сэр,— адказаў капітан. I думаю, набіраць каманду павінен быў я.
    Магчы.ма,— сказаў доктар. Майму сябру, бадай, трэба было набіраць каманду разам з вамі. Гэта прамашка, запэўніваю вас, але не наўмысная. I вам не падабаецца містэр Эроў? — He падабаецца, сэр. Я веру, іпто ён добры марак, але ён заліпіне распускае каманду, каб быць добрым памочнікам. ІПтурман павінен трымацца ў баку ад матросаў і не павінен піць з імі.
    Вы хочаце сказаць, што ён п'яніца? ускрыкнуў сввайр.
    — He, сэр,— адказаў капітан.— Я толькі хачу сказаць, піто ён задужа фамільярны з матросамі.
    А зараз,— спытаўся доктар,— скажыце нам, нічога не ўтойваючы, чаго вы ад нас хочаце?
    Вы цвёрда вырашылі ісці ў гэтае плаванне, джэнтльмены?
    — Неадменна,— адказаў сквайр.
    Выдатна,— сказаў капітан.— Калі вы дагэтуль цярпліва слухалі мяне, хоць я і казаў рэчы, даказаць якія не мог, дык паслухайце і далей. Порах і зброю складваюць у насавой частцы судна1. Між тым ёсць цудоўнае памяшканне над вашай каютаю. Чаму б не захоўваць іх там? Гэта першае. Потым, вы ўзялі з сабою чатырох слуг. Некага з іх, як мне сказалі, таксама хочуць размясціцьу насавой частцы. Чаму б не пасяліць іх каля вашай каюты? Гэта другое.
    Есць трэцяе? — спытаўся містэр Трэлані.
    — Ёсць,— сказаў капітан.— Занадта ўжо шмат балбочуць.
    — Згодны. Занадта,— згадзіўся доктар.
    — Скажу вам толькі тое, што чуў на свае ўласныя вушы,— працягваў капітан.— Кажуць, нібыта ў вас ёсць карта нейкага вострава. Нібыта на карце крыжыкамі пазначаны месцы, дзе захаваны скарбы. Нібыта гэты востраў знаходзіцца...
    Тут ён абсалютна дакладна назваў шырату і даўгату нашага вострава.
    'Я не называў іх ніводнаму чалавеку! — усклікнуў сквайр.
    — Матросы ведаюць іх, сэр,— сказаў Ka­ni тан.
    — Гэта вы, Ліўсі, прагаварыліся! — закрычаў сквайр.— Ці ты, Хоўкінс!
    1 У насавой частцы судна размяшчаліся матросы.
    — Цяпер ужо ўсё роўна, хто, — сказаў док-
    тар.
    Я заўважыў, што ні доктар, ні капітан не паверылі містэру Трэлані, як ён ні крычаў. Я таксама тады не наверыў, бо ведаў, што сквайр сапраўды не ўмеў трымаць язык за зубамі. Але цяпер я думаю, што містэр Трэлані казаў усётакі праўду і што матросы і без нас ведалі, дзе знаходзіцца востраў.
    He ведаю, джэнтльмены,— працягваў капітан,— у каго з вас захоўваецца гэтая карта, але я настойваю, каб доступ да яе не мелі ні я, ні містэр Эроў. Інакш я буду прасіць вас звольніць мяне.
    — Разумею,— сказаў доктар,— Па-першае, вы хочаце, каб не было лішняе балбатні. Падругое, каб зброя і порах, што маюцца на борце, былі размешчаны ў кармавой частцы судна і каб там пасялілі слуг. Іншымі словамі, вы баіцеся бунту.
    — Сэр,— сказаў капітан,— я не буду крыўдзіцца, але не хачу, каб вы прыпісвалі мне словы, якіх я не гаварыў. Нельга апраўдаць KaniTana, які вырашыў выйсці ў мора, калі ў яго ёсць падставы баяцца бунту. Я ўпэўнены, што містэр Эроў сумленны чалавек. Многія матросы таксама сумленныя людзі. Можа, усе яны сумленныя людзі. Але я адказваю за бяспеку карабля і за кожнае чалавечае жыццё на борце. I бачу, што многае робіцца не так, як трэба было б, і прашу вас прыняць меры перасцярогі або звольніць мяне. Вось і ўсё.
    Капітан Смолет,— пачаў доктар, усміхаючыся,— вы чулі байку пра гару, якая нарадзіла мыпі? Даруйце мне, але вы нагадалі мне гэтую байку. Калі вы ўвайшлі ў каюту, я гатовы быў паклясціся маім парыком, што вы запатрабуеце ў нас нашмат болей.
    Вы вельмі здагадлівы, доктар, — сказаў ка-
    пітан. Увайшоўшы сюды, я хацеў патрабаваць разліку, бо ў мяне не было аніякай надзеі, што містэр Трэлані згодзіцца выслухаць хоць адно маё слова.
    I не слухаў бы! — крыкнуў сквайр.— Каб не Ліўсі, я адразу наслаў бы вас к чорту. Але я ўсё-такі выслухаў вас і зраблю ўсё, што вы хочаце. Аднак думаю я пра вас ужо горш.
    Гэта вы як хочаце, сэр. Потым вы зразумееце, што я выканаў свой абавязак, — сказаў капітан і выйшаў.
    — Трэлані,— сказаў доктар, — насуперак сваім першым уражанням я пераканаўся, іпто вы занрасілі на карабель двух сумленных людзей: капітана і Джона Сільвера.
    — Наконт Сільвера згодны, усклікнуў сквайр, а вось паводзіны гзтага зануды і хлуса я лічу нявартымі мужчыны, марака і, ва ўсякім разе, англічаніна!
    — Добра,— сказаў доктар, набачым.
    Калі мы выйшлі на палубу, матросы ўжо пачалі перацягваць зброю і порах, спяваючы сваё «ё-го-го!». Капітан і містэр Эроў аддавалі загады.
    Мне вельмі спадабалася, як нас размясцілі па-новаму. Усю шхуну пераабсталявалі. На карме ў былой задняй частцы сярздняга трума было цяпер шэсць кают, якія злучаліся запасным праходам па левым борце з камбузам1 і бакам2. Спачатку яны прызначаліся для капітана, містэра Эроў, Хантэра, Джойса, доктара і сквайра. Цяпер дзве з іх аддалі Рэдруту і мне, а містзр Эроў і каііі тан уладкаваліся на палубе, у сходным тамбуры3, які быў так пашыраны з абодвух бакоў,
    1 Камбуз карабельная кухня.
    2 Бак узвышэнне ў пярэдняй частцы карабля.
    3 Сходны тамбур памяпіканне, у якое выходзіць трап (лесвіца, што вядзе ў трум).
    піто мог сысці за карабелыіую рубку1. Ен, вядома, быў цеснаваты, але ўсё ж у ім памясціліся два гамакі. Здавалася, нават штурман быў задаволены такім размяшчэннем. Мажліва, ён таксама не давяраў камандзе. Зрэшты, гэта ўсяго толькі маё меркаванне, бо, як вы хутка ўбачыце, ён нядоўга пабыў на піхуне.
    Мы старанна працавалі, перацягваючы порах і абсталёўваючы нашыя каюты, калі нарэшце з берага падплылі ў іплюпцы анопінія матросы і разам з імі Цыбаты Джон.
    Кухар узабраўся на судна са спрытнасцю малпы і, як толькі заўважыў, што мы робім, крыкнуў:
    — Гэй, прыяцелі, што здарылася?
    Пераносім бочкі з порахам, Джон, адказаў адзін матрос.
    Навошта, халера?! — закрычаў Сільвер. — Мы ж прапусцім гэтак ранішні адліў!
    — Мой загад! — абарваў яго капітан.— Л вы, мілы чалавек, ідзіце ў камбуз, каб матросы маглі павячэраць.
    — Слухаю, сэр,— адказаў кухар.
    I, дакрануўшыся рукою да пасмы валасоў на лб(\ нырнуў у дзверы камбуза.
    Вось гэта чалавек! — сказаў капітану док тар.
    Мажліва, сэр, — адказаў Смолет,— Асцярожней, асцярожней, хлопцы!