Востраў Скарбаў
Робэрт Льюіс Стывэнсан
Выдавец: Юнацтва
Памер: 239с.
Мінск 1993
Тут канітан пабег да матросаў. Яны кацілі бочку з порахам. Раптам ён заўважыў, што я стаю і гляджу на вяртлюжную пушку2, усталяваную ў сярэдняй частцы карабля — медную дзевяціфунтоўку, і адразу ж наляцеў на мяне.
1 Рубка узвышэнне на палубе судна для кіравання.
2 Вяртлюжная іі у пі к а пуіпка, якая „авароч ваецца на спецыяльнай устаноўцы вяртлюзе.
— Гэй, юнга,— крыкнуў ён,— марш адсюль! Ідзі да кухара, ён дасць табе работу.
Спяшаючыся на кухню, я пачуў, як ён гучна сказаў доктару:
Я не пацярплю, каб у мяне на судне былі ўлюбёнцы!
Дальбог, у гэтую хвіліну я цалкам згадзіўся са сквайрам, што канітан — зануда, і ўзненавідзеў яго.
РАЗДЗЕЛ X
Плаванне
Сумятня працягвалася ўсю ноч. Мы перацягвалі рэчы з месца на месца. Шлюпка няспынна прывозіла з берага сквайравых сяброў, накшталт містэра Блэндлі, якія прыплывалі пажадаць містэру Трэлані добрага плавання і шчаслівага вяртання. У «Адмірале Бенбоў» мне ніколі не прыходзілася працаваць так пімат уначы, і я ўжо стаміўся як сабака, калі перад самым золкам зайграў на дудцы боцман і каманда стала падымаць якар.
Зрэшты, калі б я нават стаміўся ўдвая болей, і то б не пайшоў з палубы, гэтак было мне цікава. Адрывістыя каманды, рэзкі гук дудкі, мітусня на палубе ў цьмяным святле карабелыіых ліхтароў — усё гэта было ў маім жыцці ўпершыню.
— Гэй, Кумпяк, зацягні песню! — крыкнуў адзін матрос.
— Старую! — крыкнуў другі.
— Ну, добра,— сказаў Цыбаты Джон, які стаяў тут жа, на палубе, з мыліцаю пад пахаю, і заспяваў гэтак добра знаёмую мне песню:
— Пятнаццаць чалавек на куфры мерцвяка...
Уся каманда падхапіла хорам:
— Ё-го-го, і бутэлька рому!
Пры апошнім «го» матросы дружна націснулі на вымбоўкі шпіля'.
Я адразу ж згадаў наш стары «Адмірал Бенбоў». Мне здалося, нібыта да хору далучыўся голас нябожчыка капітана.
Хутка якар быў падяяты і замацаваны на носе. 3 яго капала вада. Вецер раздзьмуў ветразі. Зямля і караблі. што акружалі «Іспаньёлу», сталі аддаляцца. I перш чым я лёг у ложак, каб паспаць хоць гадзінку, наша шхуна начала сваё плаванне да Вострава Скарбаў.
He стану апісваць падрабязнасці нашае вандроўкі. Яна была вельмі ўдалая. Карабель нам дастаўся ўзорны, каманда — вопытная, капітан выдатна ведаў сваю справу. Але перш чым мы дасягнулі Вострава Сжарбаў, здарыліся дзве-тры падзеі, вартыя згадкі.
Спярша высветлілася, што містэр Эроў наш.мат горшы, чым думаў нра яго капітан. Ён не меў у матросаў ніякага аўтарытэту, і яго ніхто не слухаў. Але гэта яшчэ не самае горшае. Праз дзень-два пасля адплыцця ён стаў з’яўляцца на палубе з мутнымі вачыма і гіачырванелым тварам, язык у яго заплятаўся. Па ўсім было відаць, што ён піў. Раз-пораз яго прыходзілася з ганьбаю гнаць у каюту. Ён часта падаў і разбіваў сабе твар ці руку, а здаралася, дзень пры дні ляжаў у сябе ў ложку не ўстаючы. Бывала, вядома, што дзень-два ён хадзіў амаль цвярозы і тады спраўляўся сяк-так са сваімі абавязкамі.
Мы ніяк не маглі зразумець, дзе ён дастае сабе выпіўку. Гэта была нейкая непадуладная разгадцы таямніца. Мы сачылі за ім, але
1 В ы м б о ў к і шпіля — рычагі калаўрота для пад’ёму якара.
так нічога і не высачылі. Калі мы пыталіся ў яго пра гэта ў лоб, ён, калі быў п’яны, адно рагатаў, а калі быў цвярозы, урачыста кляўся, што ніколі ў жыцці не ніў нічога, апрача вады.
Як штурман ён быў нікуды не варты і дрзнна ўплываў на сваіх падначаленых. Выло відаць. піто ён кепска кончыць, і таму ніхто не здзівіўся, не засмуціўся, калі аднае цёмнае, бурнае начы ён знік з карабля.
Зваліўся за борт. выраіпыў канітан.
Што ж, джзнтльмены, гэта пазбавіла нас ад неаб ходнасці закоўваць яго ў кайданы.
Аднак мы засталіся без штурмана. Трзба было вылучыць на ягонае месца каго небудзь з каман ды. Выбралі Джоба Зндзрсана. Яго па-ранейшаму называлі боцманам. але цяпер ён выконваў штурманскія абавязкі.
Містэр Трэлані, які пімат плаваў раней і няблага ведаў мора, таксама спатрэбіўся ў гэтай справе — стаяў у добрае надвор'е на вахце. Другі боцман, стары Ізразль Хзндс, быў старанны і во пытны марак, якому можна было даручыць амаль любую работу.
Ён, між іншым, сябраваў з (лльверам, пра якога я раскажу болып падрабязна чаму, вы зразумееце трохі пазней.
Матросы называлі яго Кумпяком. Ён прывязваў сваю мыліцу вяроўкаю ды іпыі, каб рукі ў яго былі вольныя. Варта было наглядзець, як ён, упіраючыся мыліцаю ў сцяну, пагойдваючыся разам з караблём, гатаваў, нібыта стаяў на цвёрдай зямлі! Яшчэ цікавей было бачыць, як спрытна і хутка прабягаў ён у бурлівае надвор'е па палубе, хапаючыся за канаты, працягнутыя для яго спецыялыіа ў найболып шырокіх месцах. Матросы называлі гзтыя канаты «завушніцамі Цыбатага Джона». Сільвер то трымаўся за гзтыя «завушніцы», то карыстаўся мыліцаю, то цягнуў яе за сабою на вяроўцы.
Усё ж матросы, якія плавалі з ім раней, шкадавалі, што ён ужо не той, які быў.
— Наш Кумпяк не просты чалавек,— казаў мне другі боцман.— У маладосці ён быў шкаляром і, калі захоча, можа гаварыць, як кніга. А які ён смелы — леў перад ім нішто, перад нашым Цыбатым Джонам! Я бачыў сам, як на яго напалі малойчыкі і ён, без зброі, схапіў іх і стукнуў галовамі лоб у лоб усіх чатырох!
Уся каманда паважала кухара і нават падпарадкоўвалася ўсім яго загадам. Ён умеў пагаварыць з кожным, кожнаму мог дагадзіць. Са мною ён быў нязменна добры, заўсёды радаваўся, калі я заходзіў у камбуз, які ён трымаў у надзвычайнай чысціні. Посуд у яго заўсёды быў акуратна развешаны і начышчаны да бляску. У куце, у клетцы, сядзеў папугай.
— Заходзь, Хоўкінс,— казаў ён мне,— заходзь, пагамані з Джонам. Нікому я не рады так, як табе, сынок. Сядай і слухай, што робіцца. Вось Капітан Флінт... я назваў майго папугая Капітанам Флінтам у гонар знакамітага пірата... дык вось, Капітан Флінт прадказвае, што нашае плаванне закончыцца ўдачаю... Ці ж не так, Капітан?
I папугай пачынаў з неверагоднай хуткасцю паўтараць:
— Піястры! Піястры! Піястры!
I паўтараў, пакуль не выбіваўся з сілы і накуль Джон не накрываў ягоную клетку насоўкаю.
— Гэтай птушцы,— казаў ён,— напэўна, гадоў дзвесце, Хоўкінс,— на папугаяў смерці няма. Хіба што д’ябал пабачыў за свой век столькі зла, колькі мой папугай. Ен плаваў з Інглэндам, з праслаўленым капітанам Інглэндам, піратам. Пабываў на Мадагаскары, на Малабары', у Сурынаме2,
1 Малабар — вобласць на паўднёва-заходнім узбярэжжы Індыі.
2 С у р ы н а м — дзяржава ў Паўднёвай Амерыцы.
на Правідэнсе1, у Порта-Бэла2. Бачыў, як вылоўліваюць груз з затанулых галеонаў3. Вось калі ён навучыўся крычаць «піястры!». Нічога дзіўнага: таго дня вылавілі трыста пяцьдзесят тысяч піястраў, Хоўкінс! Ён прысутнічаў пры нападзе на віцэ-караля Індыі непадалёк ад Гоа4. А выдае на дзіцёнка... Але ты панюхаў пораху, ці ж не так, Капітан?
— Паварочвай на другі галс5! — крычаў папугай.
— Ён у мяне выдатны марак,— казаў кухар і частаваў папугая кавалачкамі цукру, якія даставаў з кішэні.
Папугай дзёўб краты клеткі і лаяўся самымі брыдкімі словамі.
— 3 кім павядзешся, ад таго і набярэшся,— разводзіў рукамі Сільвер.— Гэтая бедная, старая нявінная птушка лаецца як тысяча чарцей, але яна не разумее, што прамаўляе. Яна б лаялася і перад самім богам.
3 гэтымі словамі Джон так урачыста дакрануўся да сваёй пасмы на лбе, што я палічыў яго ў гэты момант найвысакароднейшым чалавекам на свеце.
Адносіны паміж сквайрам і капітанам Смолетам па-ранейшаму былі нацягнутыя. Сквайр, не тоячыся, гаварыў пра капітана пагардліва. Капітан, са свайго боку, ніколі не загаворваў са сквайрам, а калі містэр Трэлані пытаўся ў яго пра штонебудзь, то адказваў рэзка, коратка, суха. Аднак ён вымушаны быў прызнацца, што, як відаць, памыляўся, калі кепска гаварыў пра каманду: мно-
1 Правідэнс — востраў у Індыйскім акіяне.
2 Порта-Бэла — порт у Панаме.
3 Галеоны — іспанскія караблі, на якіх перавозілі золата з Амерыкі ў Іспанію.
4 Г о a — тэрыторыя Індыі на ўзбярэжжы Аравійскага мора.
5 Галс — кірунак руху судна адносна ветру.
гія матросы неслі службу проста бездакорна, нараканняў не заслугоўваў ніхто — у капітана не магло быць ніякіх довадаў на карысць сваёй ранейшай высновы. А ў шхуну ён літаралыіа ўлюбіўся.
— Яна слухаецца руля, як добрая жонка мужа, сэр. Але,— сказаў ён неяк,— дадому мы яшчэ не вярнуліся, і нашая вандроўка мне па-ранейшаму не падабаецца.
Тут сквайр павярнуўся да капітана спінаю і стаў хадзіць па палубе, задраўшы падбародак дагары.
— Яшчэ трохі,— сказаў ён,— і гэты чалавек канчаткова выведзе мяне з сябе.
Нарэшце нам прыйшлося перанесці буру, якая лішні раз пацвердзіла вартасці «Іспаньёл ы » .
Каманда, здавалася, была задаволеная. Нічога дзіўнага ў тым не было. Па-мойму, з тае пары, як Ной уперіпыню выйшаў у мора, ні на адным судне не песцілі гэтак матросаў. Карысталіся любым прэтэкстам, каб выдаць ім двайную порцыю грогу. Варта было сквайру пачуць, што ў каго-небудзь з матросаў дзень нараджэння, як адразу ж усіх частавалі пудзінгам. На палубе заўсёды стаяла бочка з яблыкамі, каб кожны, хто пажадае, мог частавацца імі, калі яму ўздумаецца.
— Нічога добрага з гэтага не будзе,— казаў капітан доктару Ліўсі.— Гэта адно нсуе іх, робіць іх нахабамі. Можаце мне паверыць.
Аднак бочка з яблыкамі, як вы ўбачыце, дужа дапамагла нам. Толькі дзякуючы ёй мы былі своечасова папярэджаны аб небяспецы і не загінулі ад рук здраднікаў.
Вось як гэта здарылася. Мы ішлі спачатку супраць пасатаў, каб выйсці на вецер да нашага вострава — дакладней я сказаць не магу,— а цяпер ішлі да яго па ветры. Удзень і ўначы ўзіраліся мы ўдалячынь, спадзеючыся ўбачыць вост-
раў на гарызонце. Згодна з падлікамі, нам заставалася плыць менш як суткі. Або сёння ўначы, або самае позняе заўтра перад поўднем мы павінны былі ўбачыць Востраў Скарбаў. Мы трымалі курс на поўдзень — паўднёвы захад. Дзьмуў роўны вецер на траверсе'. Мора было спакойнае. «Іспаньёла» неслася наперад, хвалі апырсквалі яе бушпрыт2. Усё ішло як мае быць. Усе былі ў выдатным гуморы, усе радаваліся заканчэнню першае паловы нашага плавання.
Калі зайшло сонца і работа мая была закончана, я, ідучы да свайго ложка, падумаў раптам, што няблага было б з’есці яблык. Я хутка ўскочыў на палубу. Вахтавыя стаялі на носе і глядзелі ў мора. Рулявы, назіраючы за надветраным3 вуглом ветразей, ціхенька пасвістваў. Стаяла цішыня, чулася толькі, як разразаў наш карабель ваду.