• Газеты, часопісы і г.д.
  • Востраў Скарбаў  Робэрт Льюіс Стывэнсан

    Востраў Скарбаў

    Робэрт Льюіс Стывэнсан

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 239с.
    Мінск 1993
    67.62 МБ
    Можаце ўявіць сабе мой жах! Я выскачыў бы і кінуўся ўцякаць, калі б у мяне хапіла сілы, але сэрца маё і ногі не слухаліся мяне. Дзік ужо ўстаў быў на ногі, як раптам яго спыніў Хэндс:
    — Чакай, Дзік. I хочацца табе смактаць гэтую гніль, Джон! Дай нам лепш рому.
    Дзік,— сказаў Сільвер,— я табе давяраю. Там у мяне прыхавана бочка. Вось табе ключ. Нацадзі конаўку і прынясі.
    Як я ні быў запалоханы, а адразу ж падумаў, што, напэўна, Сільвер і даваў містэру Эроў ром, які пагубіў яго.
    Як толькі Дзік адышоў, Ізраэль пачаў нешта шаптаць кухару на вуха. Я пачуў усяго толькі некалькі слоў, але гэтага было дастаткова:
    — Ніхто з астатніх не згаджаецца.
    Значыцца, на караблі яшчэ заставаліся верныя нам матросы!
    Калі Дзік вярнуўся, усе трое ўзялі па чарзе конаўку і выпілі: адзін «за шчасце», другі «за старога Флінта», а Сільвер нават праспяваў:
    За вецер здабычы, за вецер удачы!
    Каб з вамі павек мы не зналі нястачы!
    У бочцы стала светла. Я глянуў уверх і ўбачыў, што ўзняўся месяц, які пасерабрыў круйсмарс' і надзьмуты фок-зэйл2. I ў той самы момант з вахты пачуўся голас:
    — Зямля!
    РАЗДЗЕЛ XII
    Ваенная нарада
    Палуба загрымела ад тупату. Я чуў, як людзі выбягалі з кают і кубрыка. Выскачыўшы з бочкі, я праслізнуў за фок-зэйл, павярнуў да кармы, выйшаў на адкрытую палубу і разам з Хантэрам і доктарам Ліўсі пабег на надветраную скулу3.
    1 Круйс-марс — назіральная пляцоўка на бізаньмачце (кармавой мачце судна).
    2 Фок-зэйл—ніжні прамы ветразь фок-мачты (першай мачты судна).
    3 G к у л a — месца найбольш крутога выгіну борта, які пераходзіць у насавую ці бартавую частку.
    Тут сабралася ўся каманда. Туман са з’яўлен нем месяца адразу рассеяўся. Мы ўбачылі ўдалечыні на паўднёвым захадзе два нізкія пагоркі, паміж імі было прыкладна дзве мілі, а за імі бачны быў трэці, вышэйшы, яшчэ ахутаны шэрым туманам. Усе тры былі правільнай канічнай формы.
    Я глядзеў на іх быццам у сне, бо не паспеў яшчэ ачомацца пасля толькі што перажытага жаху. Затым пачуў голас капітана Смолета, які аддаваў загады. «Іспаньёла» стала болып крута да ветру, курс яе праходзіў на ўсход ад вострава.
    Хлопцы,— спытаўся капітан, калі ўсе яго загады былі выкананы,— ці бачыў хто з вас гэтую зямлю раней?
    Я бачыў, сэр,— сказаў Сільвер.— Мы бралі тут прэсную ваду, калі я служыў кухарам на гандлёвым судне.
    Здаецца, стаць на якар зручней усяго з поўдня, за гэтым маленькім астраўком? — спытаўся капітан.
    — Так, сэр. Гэты астравок называецца Востравам Шкілета. Раней тут заўсёды спыняліся піраты, і адзін матрос з нашага карабля ведаў усе назвы, якія піраты далі тутэйшым мясцінам. Вунь тая гара, на поўначы, завецца Фок-мачтаю. 3 поўначы на поўдзень тут тры гары: Фок-мачта, Грот-мачта і Бізань-мачта, сэр. Але Грот-мачту тую высокую гару, што пакрыта туманам,— часцей называюць Падзорнай Трубою, бо піраты рабілі на ёй назіральны пост, калі стаялі тут на якары і рапаравалі свае караблі. Яны тут часцей за ўсё рапаравалі караблі, прашу прабачэння,сэр.
    У мяне ёсць карта,— сказаў каійтан Смолет. — Паглядзіце, ці той гэта востраў?
    Калі карта трапіла Цыбатаму Джону ў рукі, вочы ў яго заблішчалі, але, як толькі ён зірнуў на яе, агонь у іх адразу ж згас. Гэта была не тая карта, якую мы знайшлі ў куфры Білі Бонса, a
    яе дакладная копія — з усімі назвамі, з абазначэннямі пагоркаў і глыбінь, але без трох чырвоных крыжыкаў і дадатковых паметак. Аднак, нягледзячы на расчараванне, Сільвер стрымаўся і нічым не выдаў сябе.
    — Так, сэр,— сказаў ён,— востраў гэты самы. Ён вельмі добра намаляваны. Цікава было б даведацца, хто мог намаляваць гэтую карту... Піраты — народ непісьменны... А вось і стаянка капітана Кіда — так называў яе і мой таварыш матрос. Тут моцнае паўднёвае цячэнне. Потым ля заходняга берага яно паварочвае на поўнач. Вы правільна зрабілі, сэр,— працягваў ён,— што пайшлі ў круты бейдэвінд'. Калі вы хочаце ўвайсці ў бухту і крэнгаваць карабель2, лепшага месца для стаянкі вам тут не знайсці.
    — Дзякую,— сказаў капітан.— Калі мне будзе патрэбна дапамога, я зноў звярнуся да вас. Можаце ісці.
    Я быў дужа ўражаны тым, як спакойна Сільвер прызнаўся ў тым, што знаёмы з востравам. Шчыра кажучы, я спалохаўся, калі ўбачыў, што ён падыходзіць да мяне. Канечне, ён не ведаў, што я сядзеў побач з ім у бочцы і чуў усё, што ён казаў. I ўсё ж я адчуваў жах перад ягонымі жорсткасцю, двудушшам, велізарнай уладаю над камандаю і ледзь не скалануўся, калі ён паклаў мне руку на плячо.
    — Неблагое месца гэты востраў,— сказаў ён.— Неблагое месца для хлопчыка. Будзеш тут купацца, лазіць на дрэвы, паляваць на дзікіх коз. 1 сам паскачаш па гарах, нібыта каза. Дальбог, гледзячы на гэты востраў, я і сам раблюся маладым і забываюся на сваю драўляную нагу. Добра быць хлапчуком і мець на нагах дзесяць пальцаў,
    1 Бейдэвінд — курс судна, калі вугал паміж носам карабля і ветрам меншы за 90°.
    2 Крэнгаваць карабель — пакласці яго на бок для рапарацыі бакоў і кіля.
    можаш мне паверыць! Калі ты захочаш пайсці і пазнаёміцца з востравам, скажы старому Джону, і ён згатуе табе закуску на дарогу.
    I, ляпнуўшы мяне па-сяброўску па плячы, ён некуды пайшоў.
    Капітан, сквайр і доктар гутарылі пра нешта на шканцах'. Я хацеў як мага хутчэй перадаць ім усё, аб чым даведаўся. Але я баяўся перапыніць яры ўсіх іхнюю размову. Я хадзіў вакол іх, думаючы, як мне лепш загаварыць з імі, як раптам мяне паклікаў доктар. Ён забыўся ўнізе сваю люльку і хацеў паслаць мяне па яе — курыў ён вельмі шмат, амаль няспынна. ІІадышоўшы да яго настолькі блізка, што ніхто не мог мяне чуць, я хутка ярашаптаў:
    — Доктар, мне трэба з вамі пагаварыць. Няхай капітан і сквайр спусцяцца ў каюту, а потым паклічаце мяне пад якім-небудзь прэтэкстам. У мяне жахлівыя навіны.
    — Дзякуй, Джым, гэта ўсё, пра што я хацеў даведацца,— сказаў доктар наўмысна гучна, зрабіўшы выгляд, нібыта ён спытаўся толькі што ў мяне об нечым.
    Потым ён павярнуўся да сквайра і капітана. Яны па-ранейшаму размаўлялі вельмі спакойна, не павышаючы голасу, ніхто з іх нават не прысвіснуў, але я зразумеў, што доктар перадаў ім маю просьбу. Неўзабаве капітан загадаў Джобу Эндэрсану выклікаць усю каманду на палубу.
    — Хлопцы,— сказаў капітан, звяртаючыся да матросаў,— я хачу сказаць вам некалькі слоў. Вы бачыце перад сабою зямлю. Гэта той востраў, да якога мы плылі. Усе мы ведаем, які шчодры чалавек містэр Трэлані. Ён спытаўся ў мяне, ці добра працавала ўвесь гэты час каманда, і я адказаў, што кожны матрос старанна выконваў свае
    1 Шканцы месца паміж грот-мачтаю і бізаньмачтаю.
    абавязкі і што мне ніколі не прыходзілася жадаць, каб вы неслі сваю службу лепей. Вось чаму мы — містэр Трэлані, я і доктар — пойдзем зараз у каюту выпіць за вашае здароўе і вашую ўдачу, а вам дадуць грогу, каб вы маглі выпіць за нашае здароўе і ўдачу. Калі хочаце ведаць маю думку, то мяркую, што сквайр, частуючы нас, лішні раз паказвае сябе сапраўдным джэнтдьменам. Прапаную крыкнуць у ягоны гонар «ура».
    He было нічога дзіўнага ў тым, што ўсе закрычалі «ўра». Але нрагучала яно так сардэчна і дружна, што, прызнаюся, у той момант я не хацеў верыць, што гэтыя людзі збіраюцца нас забіць.
    — Ура капітану Смолету! — зароў Цыбаты Джон, калі першае «ўра» змоўкла.
    I гэтым разам «ура» было падхоплена ўсімі.
    Калі агульнае свята было ў поўным разгары, капітан, сквайр і доктар спусціліся ў каюту. Трохі пазней мне перадалі, што мяне выклікаюць да іх.
    Калі я ўвайшоў, яны сядзелі за сталом. Перад імі стаяла бутэлька іспанскага віна і талерка з разынкамі. Доктар курыў, трымаючы свой парык на каленях, а гэта, я ведаў, азначала, што ён хвалюецца.
    Кармавы ілюмінатар быў адчынены, бо ноч была вельмі цёплая. Ярка свяціў месяц.
    — Ну, Хоўкінс,— сказаў сквайр,— ты хацеў нам нешта паведаміць. Распавядай.
    Я коратка расказаў ім усё, што ведаў. Яны не перапынялі мяне, пакуль я не кончыў. Слухалі яны нерухома, не адрываючы ад мяне вачэй.
    — Сядай, Джым,— сказаў доктар.
    Яны пасадзілі мяне за стол, налілі мне шклянку віна, насыпалі ў далонь разынак, і ўсе трое па чарзе выпілі за маё здароўе, шчасце і смеласць.
    — Мушу згадзіцца, капітан, —сказаў сквайр,— што я памыляўся. Прызнаю сябе аслом і чакаю вашых загадаў.
    Я такі ж самы асёл, сэр,— сказаў KaniTan.— Упершыню бачу каманду, якая збіраецца бунтаваць, але нічым сябе не выдае. 3 іншай камандаю я даўно здагадаўся б аб усім і прыняў бы меры перасцярогі. Але гэтая перахітрыла мяне.
    Дазвольце з вамі не згадзіцца, капітан,— сказаў доктар,— Вас перахітрыў Джон Сільвер. Што ні кажы, а гэта асоба.
    Але было б лепш, калі б гэтая асоба вісела на рэі',— сказаў капітан.— Аднак, джэнтльмены, усе гэтыя размовы цяпер марныя. 3 усяго сказанага я зрабіў сякія-такія высновы і, з дазволу містэра Трэлані, выкладу іх вам.
    Вы тут капітан, сэр, рабіце тое, што лічыце неабходным! — велічна прамовіў сквайр.
    Па-першае,— заявіў містэр Смолет,— мы павінны працягваць усё, што пачалі, бо дарогі да адступлення ў нас няма. Варта мне толькі заікнуцца пра вяртанне, як яны ўмомант узбунтуюцца. Па-другое, у нас яшчэ ёсць час — прынамсі, да тае пары, пакуль мы адшукаем скарбы. ІІатрэцяе, сярод матросаў засталіся яшчэ верныя нам людзі. Рана ці позна нам прыйдзецца ўступіць з гэтай хеўраю ў бой. Я прапаную не падаваць выгляду, што мы ведаем пра іхнюю задуму, а напасці на іх першымі, калі яны менш за ўсё будуць гэтага чакаць. Мне здаецца, мы можам разлічваць на вашых слуг, містэр Трэлані?
    Як на мяне самога,— заявіў сквайр.
    Іх трое,— сказаў капітан.— Мы ўтраіх ды Хоўкінс — вось ужо сем чалавек. А на каго можна разлічваць з каманды?
    Мабыць, на тых, каго Трэлані наняў сам, без дапамогі Сільвера,— сказаў доктар.
    Не,— запярэчыў сквайр,— Я і Хэндса наняў сам, а між тым...
    1 Рэя — папярэчны брус на мачце, да якога прымацоўваюць ветразі.
    Я таксама думаў, што Хэндсу можна давяраць,— гірызнаўся капітан.
    Падумаць толькі, што ўсе яны англічане! — усклікнуў сквайр,— Дальбог, сэр, мне хочацца ўзарваць увесь карабель!
    Дык вось, джэнтльмены,— працягваў капітан,— гэта ўсё, што я магу прапанаваць. Мы павінны чакаць зручнага выпадку. Згодны, што гэта не надта лёгка. Лягчэй было б напасці на іх зараз жа. Але мы не можам нічога зрабіць да тае пары, пакуль не будзем ведаць, хто з каманды застаўся нам верны. Быць пільнымі і чакаць.