• Газеты, часопісы і г.д.
  • Востраў Скарбаў  Робэрт Льюіс Стывэнсан

    Востраў Скарбаў

    Робэрт Льюіс Стывэнсан

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 239с.
    Мінск 1993
    67.62 МБ
    Нарэшце я ўвайшоў у гушчар дрэў, падобных на дубы. Пазней я даведаўся, што іх называюць вечназялёнымі дубамі. Яны раслі на пяску, вельмі нізкія, як кусты цёрну. Іх вузлаватыя галіны вычварна выгіналіся, лісце густа перапляталася, бы саламяная страха. Зараснікі, усё вы-
    шэйшыя і гусцейшыя, спускаліся з пясчанага адхону да шырокага, зарослага трыснягом балота, праз якое працякала адна з тых дзвюх рачулак, што ўпадалі ў праліў. Ад спякоты над балотам уздымалася задушлівая пара, і абрысы Падзорнае Трубы дрыжалі ў смузе.
    Раптам зашамацеў чарот. 3 краканнем узляцела дзікая качка, за ёю другая, і неўзабаве над усім балотам павісла вялізная хмара птушак, якія з крыкам кружлялі ў паветры. Я адразу ж падумаў, што па балоце ідзе нехта з нашых маракоў, і не памыліўся: неўзабаве я пачуў удалечыні чыйсьці голас, які ўсё гучнеў — чалавек набліжаўся да мяне.
    Я страшэнна спалохаўся, шмыгануў у бліжэйшы гай і затаіўся, як мыш.
    Тут я пачуў другі голас, а затвім зноў загаварыў першы, і цяпер ужо я пазнаў яго — гэта быў голас Сільвера. Гаварыў ён амаль не змаўкаючы, ягоны ж суразмоўца зрэдку нешта адказваў. Мяркуючы па галасах, гутарылі яны горача, амаль злосна, але слоў было не разабраць.
    Нарэшце яны змоўклі і, напэўна, прыселі, бо птушкі спакваля супакоіліся і апусціліся ў балота.
    Тут я падумаў, што не выконваю свайго абавязку. Раз ужо я такі дурны, што выправіўся на бераг разам з гэтымі гіцлямі, дык мушу, прынамсі, падслухаць, аб чым тут яны раяцца. Мой бясспрэчны абавязак — як мага бліжэй падкрасціся да іх, хаваючыся ў густой лістоце крывога, вузлаватага кустоўя.
    Я мог дакладна вызначыць тое месца, дзе спыніліся піраты — і па іхніх галасах, і па мітусні некаторых птушак, якія ўсё яшчэ кружлялі над балотам, пэўна што над галовамі Сільвера і ягонага суразмоўцы.
    Паволі, але ўпарта поўз я наперад. Нарэшце,
    узняўшы галаву і зірнуўшы ў прасвет у лістоце, я ўбачыў на зялёным наплаўцы ля балота, пад дрэвамі, Цыбатага Джона і яшчэ аднаго марака. Яны стаялі адзін насупраць аднаго і гутарылі.
    Спякота была страшэнная. Сільвер скінуў свой капялюш на зямлю, і я ўбачыў на яго вялікім, пульхным, бялёсым, у бліскучым поце твары нешта падобнае на мальбу.
    — Прыяцель,— казаў ён,— ты для мяне чыстае золата. Чыстае золата, можаш ужо мне паверыць! Няўжо ты думаеш, я стаў бы клапаціцца за цябе, калі б не любіў цябе ўсім сэрцам? Усё ўжо зроблена — ты нічога не зменіш. Я толькі таму і гавару з табою, што хачу ўратаваць тваю галаву. Калі б нашыя хлопцы даведаліся, пра што я з табою тут гаманю, як ты думаеш, Том, што б яны са мною зрабілі, га?
    — Сільвер,— адказаў матрос, і я заўважыў, што твар у яго пачырванеў, а хрыплы, надсаджаны голас дрыжыць, як нацягнуты канат,— Сільвер, ты ўжо не малады чалавек і, здаецца мне, маеш сумленне, прынамсі, цябе ніхто не лічыць жулікам... У цябе ёсць грошы... багата грошай, нашмат болып, чым у іншых маракоў. I ты не баязлівец, калі я не памыляюся. Дык растлумач мне, чаму ты звязаўся з гэтымі гнюснымі пацукамі? He, ты не можаш быць з імі заадно! I бог сведка: я хутчэй дам адсекчы мне руку, чым здраджу свайму абавязку...
    Нарэшце я ўбачыў першага сумленнага матроса з нашае каманды!
    I тут сюды данеслася вестка пра другога такога ж — далёка за балотам пачуўся чыйсьці гнеўны і пранізлівы крык, потым другі і, нарэшце, адчайны перадсмяротны енк. Рэха ў скалах Падзорнае Трубы адгукнулася некалькі разоў.
    ' Сільвераў суразмоўца Том адразу ж змоўк,
    уздрыгнуўшы, як прышпораны конь. А Сільвер нават вокам не маргнуў.
    Уся армія балотных птушак чорнаю хмараю зноў узляцела ў неба.
    Доўга яшчэ гэты перадсмяротны енк стаяў у маіх вушах, хоць наўкол зноў запала цішыня, якая парушалася толькі ляпаннем крылаў — птушкі спакваля апускаліся — ды грукатам прыбою ўдалечыні.
    Цыбаты Джон стаяў, абапіраючыся на мыліцу, і глядзеў на Тома, як змяя, гатовая ўджаліць.
    — Джон! — сказаў матрос, працягваючы яму РУКУ-
    — Рукі прэч! — закрычаў Сільвер, адскочыўшы на ярд назад з хуткасцю і спрытам акрабата.
    — Добра, Джон, можаш не баяцца маіх рук,— сказаў Том.— Але, дальбог, толькі нячыстае сумленне прымушае цябе баяцца мяне. Іменем бога, прашу цябе, растлумач мне, што там здарылася?
    Што? — перапытаў Сільвер. Ён усміхнуўся, але не так шырока, як заўсёды, і вочы яго на велізарным твары сталі малюпасенькія, як вастрыі іголак, і зазіхацелі, як шкельцы,— Што здарылася? Здаецца мне, гэта Алан.
    — Алан! — ускрыкнуў Том.— Няхай зямля яму будзе пухам — ён памёр як сапраўдны марак! А ты, Джон Сільвер... Мы доўга былі з табою таварышамі, але зараз ужо гэтаму не быць! Няхай я памру як сабака, але выканаю свой абавязак. Гэта ж вы забілі Алана, га?.. Дык забіце і мяне, калі можаце! Але я не баюся вас!
    3 гэтымі словамі Том павярнуўся да кухара спінаю і рушыў у накірунку да берага. Але далёка не адышоў: ускрыкнуўшы, Джон схапіўся за галіну, выхапіў з-пад пахі сваю мыліцу і з сілаю кінуў яе ўслед Тому. Мыліца трапіла не-
    бараку вострым канцом у спіну паміж лапаткамі. Том узмахнуў рукамі і ўпаў.
    He ведаю, ці моцна ён быў паранены... Мяр куючы на гуку, у яго быў разбіты пазваночнік. Том не пасііеў ачомацца: Сільвер без мыліцы, на адной назе, спрытна, што тая малпа, ускочыў на яго і двойчы ўсадзіў нож па самае дзяржанне ў безабароннага чалавека. Седзячы ў кустоўі, я чуў, як цяжка дыхаў забойца, наносячы ўдары.
    Ніколі раней я не страчваў свядомасці, але тут увесь свет паплыў вакол мяне, як у тумане. I Сільвер, і птушкі, і вяршыня Падзорнае Трубы — усё кружылася і гойдалася. У вушах маіх звінела, дзінькала, чуліся нейкія далёкія галасы.
    Калі я ачуняў, мыліца была ўжо ў гэтага монстра Сільвера пад пахаю, а капялюш на галаве. Перад ім нерухома ляжаў Том. Але забойца нават не зірнуў на яго — чысціў нож ад крыві пучком травы.
    А вакол не змянілася анічога. Сонца няшчадна пякло і высокую вяршыню гары, і балота,— не верылася, што хвіліну назад у мяне на вачах быў забіты чалавек.
    Джон засунуў руку ў кішэню, дастаў свісток і некалькі разоў вельмі гучна свіснуў. Я, канечне, не ведаў значэння гэтага сігналу, але ўва мне адразу ж абудзіўся страх. Сюды прыйдуць людзі. Заўважаць мяне. Яны ўжо забілі двух сумленных маракоў, чаму ж пасля Тома і Алана не стаць ахвяраю і мне?
    Стараючыся нічым не выдаць сябе, я вылез з кустоўя і памчаўся назад у лес, у гушчар. Уцякаючы, я чуў, як перагаворваўся Сільвер са сваімі таварышамі — і ў мяне нібыта крылы выраслі. Я бег так хутка, як ніколі яшчэ ў жыцці. Нёсся, не разбіраючы дарогі, абы як мага далей адбегчы ад гэтых забойцаў. Выскачыў з гушчару — і тут мой страх стаў такі моцны, што ператварыўся нарэшце ў нейкі шалёны жах.
    Што чакала мяне зараз?!. Хіба ж я асмелюся, калі на караблі стрэляць у гармату, сесці ў шлюпку разам з гэтымі злачынцамі, чые рукі яшчэ не высахлі ад чалавечае крыві? Хіба першы ж з іх, хто ўбачыць мяне, не скруціць мне шыю? Ды яны па адной ужо маёй адсутнасці зразумелі, што я баюся іх, а значыцца, пра ўсё здагадваюся.
    «Усё скончана,— думаў я.— Бывай, «Іспаньёла»! Бывайце, сквайр, доктар, капітан! Я загіну альбо ад голаду, альбо ад рук піратаў».
    Праз нейкі час я апынуўся ля падножжа невысокае гары з двухгаловай вяршыняю. У гэтай частцы вострава вечназялёныя дубы раслі не так густа і падобныя былі сваімі памерамі не на кусты, а на звычайныя лясныя дрэвы. Там-сям паміж імі можна было ўбачыць сосны вышынёю ў пяцьдзесят—семдзесят футаў'. Паветра тут было свежае і чыстае, зусім не такое, як унізе, ля балота.
    Але тут мяне чакала іншая небяспека, і сэрца маё зноў сціснулася ад жаху.
    РАЗДЗЕЛ XV
    Астраўлянін
    3 абрывістага камяністага адхону, зашуршэўшы, падскокваючы між ,дрэў, пасыпаўся гравій. Я міжволі ўскінуў вочы ўверх і ўбачыў нейкую дзіўную істоту, якая імкліва скочыла за ствол сасны. Што гэта: мядзведзь, чалавек, малпа? Я паспеў прыкмеціць толькі нешта цёмнае і таўсматае і ў жаху застыў на месцы.
    Абодва шляхі былі адрэзаныя: ззаду мяне пільнавалі забойцы, спераду — гэтая невядомая
    1 Ф у т — мера даўжыні, роўная 30,48 см.
    пачвара. I адразу ж небяспека спазнаная здалася мілейшаю. Нават Сільвер не здаваўся мне ўжо такім страшным, як гэтае лясное адроддзе. Я павярнуўся і, азіраючыся, пабег назад у накірунку да шлюпак.
    Але страшыдла, зрабіўшы вялікі крук, абагнала мяне і апынулася наперадзе. Вядома, я вельмі стаміўся, але калі б нават я быў зусім свежы, то ўсё роўна не змог бы ўцячы ад такога спрытнага ворага. Істота перабягала ад ствала да ствала з хуткасцю аленя. Рухалася яна на дзвюх нагах, па-чалавечы, аднак неяк дзіўна прыгіналася да зямлі, ледзь не складваючыся ўдвая,— я яшчэ такога ніколі не бачыў. I ўсё ж такі гэта пэўна быў чалавек, сумнявацца ўжо не прыходзілася.
    Я згадаў усё, што чуў пра людаедаў, і сабраўся ўжо быў паклікаць на дапамогу. Аднак думка пра тое, што перада мною чалавек, няхай сабе і дзікі, трохі ўзбадзёрыла мяне — і мой страх перад Сільверам стаў ажываць. Я спыніўся, думаючы, як уцячы ад ворага, і раптам усіюмніў, што ў мяне ёсць пісталет. Тут да мяне вярнулася мужнасць, і я рашуча рушыў насустрач астраўляніну.
    Ён хаваўся ад мяне, але як толькі ўбачыў, што я іду да яго, выйшаў з-за дрэва. Потым, нерашуча застыўшы на месцы, ступіў крок назад і раптам, на маё вялікае здзіўленне, укленчыў і ўмольна працягнуў да мяне рукі.
    Я зноў спыніўся.
    — Хто вы? — спытаўся я.
    — Бэн Ган,— адказаў ён. Голас у яго быў хрыплы, рыпеў усё роўна як іржавы замок. Я небарака Бэн Ган. Тры гады я не размаўляў ні з адным хрысціянінам.
    Цяпер я бачыў, што гэта такі ж белы чалавек, як і я, і рысы ягонага твару былі, бадай, прыемныя. Праўда, скура так моцна загарэла на сонцы, што нават вусны ў яго пачарнелі. Светлыя вочы
    дужа рэзка вылучаліся на цёмным твары. Ніколі яшчэ ў жыцці я не бачыў такога абарванца. На ім віселі ашмоткі старога ветразя і старое матроскае кашулі. Адна ануча злучалася з другою або медным гузікам, або прутком, або прасмаленым пакуллем. Адзінаю не надта падранаю рэччу ва ўсім яго, так бы мовіць, касцюме быў скураны пояс з меднай спражкаю.
    — Тры гады! — усклікнуў я.— Вы пацярпелі крушэнне.
    — He, прыяцель,— сказаў ён,— мяне тут пакінулі.
    Я чуў пра гэтае жахлівае пірацкае пакаранне: віноўніка высаджвалі на які-небудзь аддалены і пустынны востраў, з невялікім запасам пораху і куляў.