• Газеты, часопісы і г.д.
  • Востраў Скарбаў  Робэрт Льюіс Стывэнсан

    Востраў Скарбаў

    Робэрт Льюіс Стывэнсан

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 239с.
    Мінск 1993
    67.62 МБ
    — He, я думаю, што там мяцежнікі,— сказаў я.
    He! — усклікнуў ён.— На гэтым востраве, дзе нікога не бывае, апроч джэнтльменаў удачы, Сільвер падняў бы «Вясёлага Роджэра»1, можаш мне паверыць. He, гэта твае сябры. Мабыць, была бойка і яны адолелі Сільвераву кампанію. I цяпер яны тут, за гэтым старым частаколам. Яго паставіў некалі Флінт. Шмат гадоў таму. Эх, што за галава быў гэты Флінт! Толькі ром і мог яго зваліць. Нікога ён не баяўся, аднаго Сільвера. Сільвера ён пабойваўся.
    Ну што ж,— сказаў я,— раз за частаколам свае, трэба ісці туды.
    — Чакай, хлопец,— спыніў мяне Бэн.— He спяіпай. Ты, здаецца, слаўны хлапчук, але ўсё ж толькі хлапчук. А Бэн Ган хітруга. Ніякай выпіўкай мяне туды не зацягнеш, за твой частакол, ніякай... Я павінен сам убачыць твайго сапраўднага джэнтльмена, і няхай ён дасць мне слова гонару. А ты не забудзь, што я табе сказаў: толькі — так і нерадай яму — толькі пры асабістым знаёмстве магчымы давер. I ўшчыкні яго за руку.
    I ён трэці раз ушчыкнуў мяне з тым самым шматзначным выглядам.
    — А калі Бэн Ган вам спатрэбіцца, ты ведаеш, дзе яго можна знайсці. Там, дзе ты знайшоў яго сёння. I той, хто прыйдзе па яго, павінен трымаць у руцэ што-небудзь белае. I няхай ён прыйдзе адзін. Ты ім так і скажы: «У Бэна Гана ёсць на тое прычыны». Так і скажы.
    — Добра,— сказаў я.— Здаецца, я вас зразумеў. Вы хочаце нешта прапанаваць, і вам трэба ўбачыцца са сквайрам ці доктарам. А знайсці вас можна будзе там, дзе і сёння. Гэта ўсё?
    — А калі мяне можна знайсці тут?..— пагля-
    1 «Вясёлы Роджэр» — пірацкі сцяг з выяваю чалавечага чэрапа.
    дзеў ён мне ў вочы,— Скажы ім, піто я прымаю з апоўдня да шасці скляяак.
    — Я ўсё зразумеў,— сказаў я.— Mary я ісці?
    — А ты не забудзешся? — спытаўся ён трывожна.— Скажы яму, што толькі пры асабістым знаёмстве і іпто на тое ёсць свае прычыны. Свае прычыны, вось галоўнае. Я пагавару з ім як мужчына з мужчынам. А зараз можаш ісці, Джым.— Ён усё яшчэ трымаў мяне за руку,— Паслухай, Джым, а калі ты ўбачыш Сільвера, ты не прадасі яму Бэна Гана? Нават калі цябе прывяжуць да хваста дзікага каня? Дай слова, што не. А калі ўранку піратаў паменее, што ты пра гэта скажаш?..
    Тут яго перапыніў грукат гарматнага стрэлу. Ядро пранеслася паміж дрэвамі і ўпала на пясок за сотню ярдаў ад нас. Мы кінуліся ў розныя бакі.
    3 гадзіну стралялі піраты па форце. Ядры праляталі па лесе, вынішчаючы ўсё на сваім шляху. Я хаваўся то тут, то там, і ўсюды мне здавалася, што ядро ляціць якраз на мяне. Але ў канцы абстрэлу я ўзяў сябе ў рукі, хоць і не рашаўся яшчэ падысці да частаколу, ля якога ядры падалі найчасцей. Рухаючыся ў абход, я дабраўся нарэшце да дрэў, піто раслі ля самага берага.
    Сонца толькі што села, у лесе свістаў марскі брыз, ад якога шэрая паверхня бухты пакрывалася рабаціннем. Адліў агаліў шырокую пясчаную водмель. Пасля дзённае спякоты стала так холадна, што я, у сваім лёгкім камзоле, стаў нават дрыжаць.
    «Іспаньёла» ўсё яшчэ стаяла на якары. Высока над ёю быў бачны «Вясёлы Роджэр». Над бортам бліснула чырвоная ўспышка, і гулкае рэха апошні раз разнесла па востраве грукат гарматнага стрэлу. Кананада скончылася.
    1	тут адразу ж з’явіліся піраты. Я ляжаў у кустах і назіраў за імі. На беразе, якраз насупраць частаколу, некалькі чалавек секлі нешта
    сякерамі. Потым я даведаўся, што гэта быў наш ялік. Удалечыні, ля вусця рэчкі, палала ў лесе вялікае вогнішча. Паміж ім і караблём бесперапынна сноўдала шлюпка. Матросы, такія змрочныя ўранку, цяпер, вяслуючы, крычалі і смяяліся, як дзеці. Я здагадаўся па іхніх галасах, што яны напіліся рому.
    Нарэшце я рашыўся накіравацца да частаколу. Я быў досыць далёка ад яго, на нізкай пясчанай касе, якая замыкала нашую бухту з усходу і даходзіла пры адліве да самага Вострава Шкілета. Узняўшыся, я ўбачыў далей на касе сярод нізкага кустоўя адзінокую, даволі высокую скалу дзіўнага белаватага колеру. Мне прыйпіло ў галаву, што гэта і ёсць тая самая белая скала, пра якую казаў Бэн Ган, і што калі мне спатрэбіцца лодка, я буду ведаць, дзе яе знайсці.
    Я ішоў па ўзлеску, пакуль не ўбачыў перад сабою задні, самы далёкі ад мора край частаколу. Неўзабаве мае сябры з радасцю абдымалі мяне.
    Распавёўшы ім пра свае прыгоды, я агледзеўся. Блакгауз быў пабудаваны з неабчасаных сасновых бярвенняў — і сцены, і дах, і падлога, якая ў некаторых мясцінах па фут-паўтара ўзвышалася над пяском. Ля ўвахода меўся ганак, пад якім журчаў ручаёк. Вада сцякала ў вельмі арыгінальны штучны басейн: велізарны карабельны чыгунны кацёл з выбітым днішчам, закапаны ў пясок, як казаў капітан, па самую ватэрлінію.
    Ніякіх рэчаў у форце не было, адно што ў куце ляжала каменная пліта для ачага з жалезнымі кратамі ў форме каша над ёю, усталяванымі, каб не даць агню выйсці за межы пліты.
    Усе дрэвы на схонах пагорка, на якім стаяў форт, былі ссечаны, пэўпа, на пабудову. Мяркуючы па пнях, тут загінуў адмысловы гай. Верхні слой глебы пасля знішчэння дрэў быў змыты і знесены дажджамі, усюды быў голы пясок. Толькі там, дзе выцякаў з катла ручаёк, раслі мох, па-
    параць і нізкае кустоўе. Непадалёк ад частаколу пачынаўся густы і высокі лес. Залішне блізка, сказалі мне, каб далей, дык лягчэй было б абараняцца. 3 боку сушы лес быў чыста сасновы, а спераду, з боку праліву, расло яшчэ багата вечназялёных дубоў.
    Халодны вячэрні брыз, пра які я ўжо казаў, дзьмуў ва ўсе шчыліны груба складзенага зруба, пасыпаючы падлогу дробным пяском. Пясок трапляў нам у вочы, хрумсцеў на зубах, ён быў усюды — і ў паветры, і ў ежы, і ў вадзе. Дым — мы варылі крупяную кашу — выходзіў праз квадратную адтуліну ў даху і, перш чым знайсці сабе дарогу да выхада, распаўзаўся па ўсёй пабудове — мы бесперапынна кашлялі, слязіліся вочы.
    Грэй, наш новы таварыш, сядзеў з перавязаным тварам — мяцежнікі, калі ён вырываўся ад іх, парэзалі яму шчаку. А стары Том Рэдрут, усё яшчэ не пахаваны, ляжаў, скарчанелы, ля сцяны, накрыты сцягам.
    Калі б мы сядзелі склаўшы рукі, то хутка б нас апанавала роспач. Але капітан Смолет знайшоў справу кожнаму. Ён раздзяліў нас на дзве вахты. У адну трапілі доктар, Грэй і я, у другую — сквайр, Хантэр і Джойс. Мы вельмі стаміліся за дзень, але капітан паслаў дваіх у лес па дровы, а дваім загадаў капаць магілу Рэдруту. Доктар стаў кухарам, я стаяў ля дзвярэй на варце, а сам капітан памагаў усім і ўсіх падбадзёрваў.
    Раз-пораз доктар падыходзіў да дзвярэй падыхаць паветрам і даць адпачыць пачырванелым ад дыму вачам і перакідваўся са мною двума-трыма словамі.
    — Гэты Смолет,— сказаў ён мне,— нашмат лепшы за мяне. Калі я ўжо гэта прызнаў, Джым, значыцца, так яно і ёсць.
    Другі раз ён спачатку памаўчаў, потым павяр-
    нуў галаву і, уважліва паглядзеўшы мне ў вочы, спытаўся:
    — Гэтаму Бэну Гану можна верыць?
    — He ведаю, сэр,— адказаў я.— Я не зусім упэўнены, што ён не хворы на галаву.
    — Думаю, што хоць трохі ды хворы. Калі чалавек тры гады грыз пазногці на бязлюдным востраве, дык галава ў яго не можа застацца такая ж здаровая, як у цябе ці ў мяне. Такая ўжо ў чалавека натура — яму трэба быць з людзьмі. Дык кажаш, ён марыць пакаштаваць сыру?
    — Так, сэр.
    — Добра, Джым,— сказаў ён.— Паглядзі, як карысна быць ласуном. Ты, напэўна, бачыў маю табакерку? Але ж ты ні разу не бачыў, каб я нюхаў з яе тытунь. Дык вось, у ёй не тытунь, а кавалачак пармязану, сапраўднага італьянскага сыру. Вось мы і аддадзім яго Бэну Гану!
    Перад вячэраю мы пахавалі старога Тома ў пяску, потым пастаялі трохі з непакрытымі галовамі на ветры.
    Дроў з лесу нацягалі груду, аднак капітан застаўся незадаволены.
    — Заўтра вы ў мяне папрацуеце як след,— сказаў ён, круцячы галавою.
    Павячэраўшы вэнджанай свінінаю і выніўшы па шклянцы гарачага грогу, капітан, сквайр і доктар адышліся ўбок абмеркаваць нашае становішча.
    Але, відаць, нічога добрага ім у галаву не прыйшло. Правізіі ў нас было так мала, што мы павінны былі непазбежна памерці з голаду задоўга да прыбыцця дапамогі. Нам заставалася адно: забіць як мага болып яіратаў, пакуль яны не спусцяць свой сцяг ці пакуль не выйдуць на «Іспаньёле» ў мора. 3 дзевятнаццаці іх ужо засталося пятнаццаць, прычым двое раненыя, а адзін, падстрэлены ля гарматы, калі не памёр, то прынамсі цяжка паранены. Кожны
    раз, калі нам выпадзе магчымасць стрэліць у іх, мы павінны страляць, ратуючы ўласнае жыццё. Трэба быць вельмі пільнымі і памятаць: у нас ёсць два саюзнікі — ром і клімат.
    Ром ужо рабіў сваю справу: паміж намі і піратамі было прыкладна паўмілі, але мы да позняе ночы чулі іхнія песні і крыкі. А доктар кляўся сваім парыком, што неўзабаве скажа сваё слова і клімат: піраты размясціліся непадалёк ад балота, лекаў не мелі ніякіх, і праз тыдзень палову з іх будзе трэсці ліхаманка.
    — Так што,— сказаў доктар,— калі ім не ўдасца хутка расправіцца з намі, яны будуць рады вярнуцца на шхуну. У іх ёсць карабель, і яны, мяркую, зноў змогуць заняцца марскім разбоем.
    — Гэта першы карабель, які мне прыйшлося страціць,— сказаў капітан Смолет.
    Я страшэнна стаміўся. Доўга круціўся ў ложку, пакуль удалося заснуць, але потым спаў як забіты.
    Усе ўжо даўно ўсталі, паснедалі і нацягалі багата дроў, калі я прачнуўся, разбуджаны гвалтам і крыкамі.
    — Белы сцяг! — пачуў я.
    I адразу ж нехта здзіўлена ўскрыкнуў:
    — Сам Сільвер!
    Я ўскочыў, працёр вочы і кінуўся да байніцы.
    РАЗДЗЕЛ XX
    Сільвер — парламенцёр
    Сапраўды, да частаколу падышлі два чалавекі. Адзін з іх размахваў шматком белае тканіны, а другі — сам Сільвер — стаяў побач, захоўваючы поўны спакой.
    Было яшчэ вельмі рана. He памятаю ў сваім жыцці халаднейшае раніцы. Холад працінаў мяне да касцей. Неба было яснае, ззяла сонца, вершаліны дрэваў ружавелі ў ягоных промнях. Але ўнізе, там, дзе стаяў Сільвер са сваім спадарожнікам, быў густы цень. Каля іхніх ног клубіўся белы туман — начныя выпарэнні балота. Адразу ж згадалася прароцтва доктара Ліўсі: гэты балоцісты востраў з ягонымі начнымі халадамі і туманамі быў сапраўдным рассаднікам малярыі.
    — Усе на свае месцы! — загадаў капітан.— Іду ў заклад, што гэта нейкія хітрыкі.— Затым ён крыкнуў піратам: — Хто ідзе? Стой, ці будзем страляць!
    — Белы сцяг! — крыкнуў Сільвер.
    Капітан выйшаў на ганак і стаў за прыкрыццём: ад гэтых людзей можна было ў любы момант чакаць подлага стрэлу. Азірнуўшыся, ён загадаў нам: