Востраў Скарбаў
Робэрт Льюіс Стывэнсан
Выдавец: Юнацтва
Памер: 239с.
Мінск 1993
— Вахта доктара — да байніц! Вы, Ліўсі, займіце паўночны бок, Джым — усходні, Грэй — заходні. Другой вахце — зараджаць мушкеты. Барзджэй! I будзьце пільныя.
Потым ён зноў звярнуўся да мяцежнікаў:
— Чаго вы хочаце ад нас з вашым белым сцягам?
Гэтым разам адказаў не Сільвер, а ягоны спадарожнік:
— Капітан Сільвер, сэр, хоча падняцца да вас на борт, каб заключыць з вамі дамову! — крыкнуў ён.
— Капітан Сільвер? — спытаўся капітан.— Я такога не ведаю. Хто гэта?
Мы чулі, як ён дадаў напаўголаса:
— Ужо капітан? Хуткае павышэнне!
Цыбаты Джон адказаў сам:
— Гэта я, сэр. Каманда выбрала мяне капітанам пасля вашага дэзерцірства, сэр.— Ён зрабіў націск на слове «дэзерцірства».— Мы гатовыя
—
падпарадкавацца вам, але, вядома, на пэўных умовах, якія трэба абмеркаваць. А пакуль што, капітан Смолет, дайце мне слова гонару, што адпусціце мяне адсюль жывым і не пачняце страляць, перш чым я адыду ад частаколу.
— Сільвер,— адказаў капітан,— у мяне няма ніякага жадання размаўляць з вамі. Але калі вам так хочацца пагаварыць са мною, можаце ісці сюды. Аднак калі вы задумалі нейкую подласць, то не крыўдуйце на мяне.
— Досыць, капітан,— весела ўсклікнуў Цыбаты Джон.— Хопіць аднаго вашага слова. Я ведаю, што вы джэнтльмен і што на вашае слова можна паспадзявацца.
Мы бачылі, як чалавек з белым сцягам намагаўся ўтрымаць Сільвера. Нічога дзіўнага: капітан гаварыў не дужа ласкава. Але Сільвер адно засмяяўся ў адказ і ляпнуў яго па плячы, даючы знаць сваім выглядам, што думка пра небяспеку смешная яму. Ён падыпюў да частаколу, спачатку перакінуў цераз яго сваю мыліцу, а потым вельмі хутка і спрытна пералез сам.
Мушу прызнацца: мяне так захапіла гэтая гутарка, што я забыўся на свае абавязкі вартавога. Я нават пакінуў свой пост і стаяў за капітанам, які сядзеў на ганку, паклаўшы локці на калені і ўпёршыся кулакамі ў падбароддзе, і глядзеў у стары чыгунны кацёл, спакойна насвістваючы «За мною, юнакі й дзяўчаты!».
Сільверу было страшэнна цяжка ўзбірацца па адхоне пагорка. На строме, сярод сыпучага пяску і шырокіх пнёў, ён са сваёй мыліцаю быў бездапаможны, як карабель на водмелі. Але ён цярпліва, моўчкі адолеў нялёгкі шлях, спыніўся перад капітанам і аддаў яму чэсць з найвялікшай вытанчанасцю. На ім быў ягоны лепшы касцюм: доўгі, да каленяў, сіні каптан з мноствам
медных гузікаў і ссунуты на патыліцу капялюш, абшыты тонкімі карункамі.
— Ну вось вы і тут, Сільвер,— сказаў капітан, узняўшы галаву.— Сядайце.
— Зрабіце ласку, пусціце мяне ў дом,— жаласліва папрасіў Цыбаты Джон,— He дужа прыемна сядзець такім халодным ранкам на пяску.
Калі б вы былі сумленным чалавекам, то сядзелі б цяпер у сваім камбузе. Самі вінаваты. Альбо вы мой кок — і тады заслугоўваеце годнага абыходжання, альбо вы капітан Сільвер, мяцежнік і пірат — і тады вас чакае хіба што шыбеніца.
— Досыць, капітан,— сказаў кухар, сядаючы на пясок.— Толькі потым вам прыйдзецца падаць мне руку, каб я мог падняцца... А вы тут, гляджу, няблага ўладкаваліся!.. А, тут і Джым! Добрай раніцы, Джым... Маё шанаванне, доктар! Ды вы тут усе ў зборы, нібыта шчаслівае сямейства, так сказаць...
— Калі ў вас ёсць што сказаць мне, Сільвер, кажыце,— перапыніў яго капітан.
— Слушна, капітан Смолет,— адказаў Сільвер.— Справа ёсць справа. Дык вось: добры манеўр зрабілі вы сёння ўначы, нічога не скажаш. Нехта з вас умее карыстацца гандшпугам'. Сёйтой з маіх хлопцаў быў проста ў шоку. Ды не сёйтой, а ўсе. I я сам, шчыра кажучы, Можа, толькі таму і прыйшоў сюды на перамовы. Але, капітан, вам не ўдасца паўтарыць гэта, клянуся ўдачаю! Мы выставім вартавых усюды і будзем менш выдаваць рому. Вы, мабыць, думаеце, што мы ўсе былі п’яныя як цапы? Я дык зусім быў цвярозы, адно стаміўся як сабака. Калі б я прач-
' Гандшпуг — драўляны ці металічны рычаг для пад’ёму і перасоўвання грузу на караблі.
нуўся на секунду раней, я б вас заспеў на месцы. Ён яшчэ быў жывы, калі я падбег да яго.
— Што далей? — як мага спакойней прамовіў капітан.
Усё, піто казаў Сільвер, было для капітана загадкаю, але ён нічым сябе не выдаў. А я ўжо сёе-тое зразумеў. Мне прыйшлі на памяць агюшнія словы Бэна Гана: «А калі ўранку піратаў паменее, што ты пра гэта скажаш?..» Напэўна, ён прабраўся ўначы ў пірацкі лагер, калі яны п’яныя валяліся ля агню. Я з радасцю падумаў, што цяпер у жывых засталося толькі чатырнаццаць нашыў ворагаў.
Вось у чым справа,— сказаў Сільвер.— Мы хочам знайсці скарбы, і мы іх знойдзем. А вы, вядома, хочаце застацца жывыя. Карта ў вас, ці ж не так?
— Мажліва,— адказаў капітан.
— Я пэўна ведаю, што яна ў вас ёсць,— працягваў Цыбаты Джон.— I я не раіў бы вам так холадна гаварыць з чалавекам, гэта не прынясе вам ніякай карысці... Нам патрэбна вашая карта, вось і ўсё. А вам асабіста я зла не жадаю...
— He трэба, Сільвер,— перапыніў яго капітан,— расказваць мне байкі. Мы дакладна ведаем, што вы збіраліся зрабіць. Але нас гэта мала турбуе — не выйдзе ў вас тое, што вы задумалі.
Капітан спакойна зірнуў на яго і стаў набіваць сваю люльку.
— Калі б Эйб Грэй...— пачаў быў Сільвер.
— Стоп! — закрычаў містэр Смолет.— Грэй нічога мне не казаў, і я ні аб чым яго не распытваў. Скажу болей: я з вялікім задавальненнем узарваў бы і вас, і яго, і ўвесь гэты пракляты востраў! Вось і ўсё, што я думаю пра вас і ўсю вашую хеўру.
Гэтая ўспышка, відаць, супакоіла Сільвера. Ён пачаў ужо быў злаваць, але стрымаўся.
— Як хочаце,— сказаў ён,— так і думайце, я вам тут замінаць не стану... Вы, здаецца, збіраецеся закурыць люльку, капітан. I я, з вашага дазволу, зраблю тое ж самае.
Ён набіў тытунём сваю люльку і закурыў. Яны доўга моўчкі сядзелі, то зазіраючы адзін аднаму ў твар, то зацягваючыся, то нагінаючыся ўперад, каб сплюнуць. Цікавае было відовішча, усё роўна як у тэатры.
— Дык вось,— пачаў нарэшце Сільвер,— нашы ўмовы: вы даяце нам карту, каб мы маглі знайсці скарбы, вы перастаяце падстрэльваць няшчасных маракоў і раскавельваць ім галовы, калі яны спяць. Калі вы згаджаецеся, мы прапануем вам выбар. Пагрузіўшы скарбы, мы дазваляем вам вярнуцца на карабель, і я даю вам слова гонару, прысягаю, што мы высадзім вас дзе-небудзь на бераг. Калі вас гэта не задавальняе, бо многія мае матросы даўно точаць на вас зубы, можаце заставацца на востраве. Правізію мы падзелім з вамі, кожнаму чалавеку сваю долю, і я зноў прысягаю, што пашлю па вас першы стрэчны карабель. Усё не так ужо і блага. Лепшага вам не дамагчыся. Спадзяюся,— узвысіў ён голас,— усе вашы людзі чуюць, што я сказаў, бо сказанае аднаму — сказана ўсім.
Капітан Смолет узняўся і вытрас попел з люлькі ў далонь левай рукі.
— Усё? — спытаўся ён.
— Гэта маё апошняе слова, клянуся ўдачаю! — адказаў Джон.— Калі вы адмовіцеся, замест мяне загавораць наіпы мушкеты.
— Выдатна,— сказаў капітан.— А зараз паслухайце мяне. Калі вы ўсе прыйдзеце сюды абяззброеныя па адным, я бяруся закаваць вас у кайданы, даставіць у Англію і яерадаць справядліваму суду. Калі вы гэтага не зробіце, дык памятайце, што завуць мяне Аляксандр Смолет, што я стаю пад гэтым сцягам і што я ўсіх вас
да
аднраўлю на той свет. Скарбаў вам не знайсці. Адплыць адсюль на караблі вам не ўдасца: ніхто з вас не ўмее кіраваць караблём. Справіцца з намі вы таксама не зможаце: супраць аднаго Грэя было пяцёра вапіых, і ён выслізнуў з іхніх рук. Ваш экіпаж на водмелі, капітан Сільвер, і вы не хутка сыдзеце з яе. Гэта апошняе добрае слова, якое вы чуеце ад мяне. Бог сведка, пры наступнай сустрэчы я ўсаджу вам у спіну кулю. А зараз прэч адсюль! Прэч! Паспяшайце, калі ласка.
Вочы ў Сільвера загарэліся. Ён вытрас попел са сваёй люлькі.
— Дайце мне руку, каб я мог падняцца! — крыкнуў ён.
— He дам,— сказаў капітан.
— Хто дасць мне руку? — прароў Сільвер.
Ніхто з нас не паварушыўся. Брыдка лаючыся, Сільвер прапоўз да ганка, ухапіўся за яго і толькі тады змог падняцца. Ён адразу ж плюнуў у крыніцу.
— Вось што вы мне! — крыкнуў ён.— Адзін плявок! Праз гадзіну я падагрэю ваш стары блакгауз, як бочку рому. Смейцеся, смейцеся — прысягаю сваёй мазгаўнёю, праз гадзіну вы паіншаму засмеяцеся. Тыя з вас, хто застануцца жывыя, пазайздросцяць мёртвым!
I, зноў вылаяўшыся, ён зачыкільгаў па пяску. Разоў, можа, пяць спрабаваў ён пералезці цераз частакол — і падаў. Нарэшце яго перацягнуў матрос з белым сцягам, і яны ўмомант зніклі ў лесе.
РАЗДЗЕЛ XXI
Атака
Як толькі Сільвер знік, капітан, які ўвесь час не спускаў з яго вачэй, азірнуўся і заўважыў, што на пасту стаіць толькі адзін Грэй. Мы ўпершыню ўбачылі яго раз’юшаным.
— На месцы! — крыкнуў ён.
Мы кінуліся да байніц.
— Грэй,— сказаў ён,— я занясу тваё імя ў судавы журнал: ты выконваў свой абавязак, як сапраўдны марак... Містэр Трэлані, вы мяне здзівілі, сэр!.. А вы ж, доктар, насілі ваенны мундзір! Калі вы так служылі пры Фантэнуа, сэр, дык лепей бы вы не пакідалі свайго дома.
Доктарава вахта ўжо заняла сваё месца каля байніц, а сквайрава зараджала мушкеты. Усе мы пачырванелі — было сорамна.
— Сябры,— сказаў ён,— я сустрэў Сільвера залпам гармат усяго борта. Наўмысна раз’юшыў яго. Ён сказаў, што не пройдзе і гадзіны, як яны атакуюць нас. Іх болей, і гэта істотна, затое мы ў крэпасці, і хвіліну назад я мог бы сказаць, што ў нас добрая дысціпліна. He сумняваюся, што мы можам перамагчы іх, калі вы гэтага захочаце.
Потым ён абышоў усіх нас і сказаў, што цяпер усё ў парадку.
У дзвюх вузкіх сценах блакгауза — усходняй і заходняй — было толькі па дзве байніцы. А ў паўночнай — пяць. У нас было дваццаць мушкетаў на семярых. Мы склалі дровы ў чатыры штабелі, пасярэдзіне кожнае сцяны. Зладзілі, так бы мовіць, сталы. На кожным з іх пад рукою ў нас ляжалі, побач з боепрыпасамі і корцікамі, па чатыры зараджаныя мушкеты.
— Тушыце агонь,— сказаў капітан.— Дым есць вочы, а ўжо зусім не холадна.
Містэр Трэлані вынес з блакгауза жалезныя краты ачага і раскідаў вуголле па пяску.
— Хоўкінс яшчэ не снедаў... Джым, бяры свой сняданак і еш на пасту,— працягваў капітан Смолет.— Варушыся, хлопец, a то застанешся галодны. А ты, Хантэр, раздай усім грог.
Неўзабаве, падумаўшы, капітан расказаў нам свой план абароны.
— Доктар,— пачаў ён,— займіце пазіцыю ля дзвярэй. Будзьце ўважлівыя, але не выстаўляйцеся дужа ўперад. Стойце ў блакгаузе і страляйце адсюль... Хантэр, бяры ўсходнюю сцяну... А ты, Джойс,— заходнюю... Містэр Трэлані, вы лепшы стралок,— бярыце разам з Грэем паўночную, самую доўгую, з пяццю байніцамі. Гэта самы небяспечны бок. Калі ім удасца дабегчы да яго і яны пачнуць страляць у нас праз байніцы, справы нашы будуць дрэнныя... А мы з табою, Хоўкінс, стралкі няважныя, так што будзем зараджаць мушкеты і дапамагаць усім.