Востраў Скарбаў
Робэрт Льюіс Стывэнсан
Выдавец: Юнацтва
Памер: 239с.
Мінск 1993
Пятнаццаць чалавек на куфры мерцвяка — Ё-го-го, і бутэлька рому!
Пі, і даканае цябе д’ябла рука — Ё-го-го, і бутэлька рому!
Думаючы пра тое, што цяпер вытвараюць ром і д’ябал у каюце «Іспаньёлы», я адчуў раптам штуршок. Човен рэзка нахіліўся і змяніў курс. Хуткасць плыні надзіва моцна павялічылася.
Я расплюшчыў вочы. Вакол мяне іскрыліся лёгкім фасфарычным святлом дробныя шумныя хвалі. «Іспаньёла», за некалькі ярдаў ад якой несла мой човен, здавалася, таксама змяніла курс. Я цьмяна бачыў яе мачты ў цёмным небе. I чым больш я ўзіраўся, тым больш пераконваўся, што цяпер яе нясе ўжо на поўдзень.
Я азірнуўся, і ад страху сэрца маё закалацілася ў грудзях: цяпер вогнішча гарэла якраз у мяне за спінаю. Цячэнне крута збочыла ўправа і, набіраючы ўсё болыпую сілу, несла за сабою праз вузкі праліў у адкрытае мора і вялікую шхуну, і мой лёгкі, вяртлявы човен.
Раптам шхуна зрабіла яшчэ адзін рэзкі паварот, прынамсі, на дваццаць градусаў, і праз нейкі момант з карабля данесліся два п’яныя крыкі. Неўзабаве я пачуў, як піраты спускаюцца па трапе, і зразумеў, што яны перасталі біцца: бяда працверазіла абодвух.
Я лёг на дно майго кволага чоўна і даверыўся лёсу. Калі мы выйдзем з праліву, то трапім адразу ж у такія буруны, якія хутка пазбавяць мяне ад усялякага клопату. Я не так баяўся смерці, як пакутаваў праз тое, што прыходзіцца, скарыўшыся, чакаць яе надыходу, анічога не могучы змяніць.
Так я праляжаў некалькі гадзін. Хвалі шпўф'лялі мой човен ва ўсе бакі, абдавалі ўсяго мяне пырскамі, і кожная такая хваля магла абарваць маё жыццё. Але патроху мяне адолела стома. Я здранцвеў і, нягледзячы на жахлівасць майго становішча, заснуў. Мне сніліся родныя мясціны і стары «Адмірал Бенбоў».
РАЗДЗЕЛ XXIV
У чоўне
Калі я прачнуўся, ужо зусім развіднела. Я ўбачыў, што мяне нясе ўздоўж паўднёва-заходняга берага Вострава Скарбаў. Сонца ўжо ўзышло, але яго засланяла аграмадзіна Падзорнае Трубы, якая спускалася да мора непрыступнымі скаламі.
Буксірная Галава і пагорак Бізань-мачты былі ў мяне пад бокам: пагорак — голы і цёмны. Галава — акружаная скаламі, у сорак — пяцьдзесят футаў вышынёю, і вялізнымі грудамі камення. Ад мяне да вострава было сама болей чвэрць мілі. Я вырашыў веславаць да берага. Але неўзабаве быў вымушаны спыніцца: каля Галавы віравалі буруны. Высачэзныя шумныя хвалі адна за адной з грукатам уздымаліся ўверх, заліваючы рэшткі зруйнаваных часам скал, на якія я думаў быў узабрацца. Я зразумеў, што альбо загіну ў гэтых .хвалях, альбо змарную астатнія сілы.
I не адно гэта палохала. На плоскіх, як сталы, скалах поўзалі нейкія пачвары, неверагодна буйныя. Было іх ці не з паўсотні. Яны раўлі, кідаліся ў ваду — у скалах разлягалася ?’'лушальнае рэха. Гармідар стаяў такі, што хоць затыкай.
Пазней я даведаўся, што гэта былі марскія львы, зусім бяскрыўдныя жывёлы. Але выгляд у іх быў страшны, бераг палохаў сваёй непрыступнасцю, прыбой з грукатам разбіваўся аб скалы — і мне зусім расхацелася плыць да вострава. Лепш ужо памерці з голаду ў моры, чым сустрэцца з такімі жахамі.
Тым часам я ўбачыў другі шлях да выратавання. На поўнач ад Буксірнае Галавы была доўгая жоўтая пясчаная водмель, якая агалялася ў час адліву, а яшчэ далей на поўнач быў другі мыс, пазначаны на нашай карце як Лясісты.
6. „Востраў скарбаў”
Ён увесь, да самае вады, зарос высокімі зялёнымі соснамі.
Я згадаў Сільверавы словы пра тое, што ўздоўж усяго заходняга берага Вострава Скарбаў цячэ на поўнач плынь. Зразумеўшы, што яна ўжо падхапіла мяне, я вырашыў абмінуць Буксірную Галаву, не марнуючы сіл, і паспрабаваць прыстаць да Лясістага мыса, які здаўся мне нашмат болып ветлівым.
На моры быў буйны зыб. 3 поўдня дзьмуў упарты ласкавы вецер, які дапамагаў мне плыць па цячэнні. Хвалі мерна падымаліся і апускаліся.
Калі б вецер быў парывісты, я даўно б патануў. Але і пры роўным ветры заставалася адно дзівіцца, які ж зручны і бяспечны мой маленечкі, лёгкі човен. Лежачы на дне і гледзячы па баках, я не раз бачыў над галавою блакітную вяршыню велізарнае хвалі. Здавалася, яна вось-вось накрые мяне — але мой човен, падскочыўшы, усё роўна як на спружынах, трохі прытанцоўваючы, узлятаў на грэбень і плаўна, нібыта птушка, апускаўся.
Патроху я так асмялеў, што нават паспрабаваў быў грэбці. Аднак маленечкае парушэнне раўнавагі адразу ж адбілася на паводзінах майго чоўна. Ледзь толькі я паварушыўся, як ён, страціўшы ранейшую плаўнасць, імкліва зляцеў з грэбеня і, узняўшы сноп пырскаў, зарыўся носам у наступную хвалю — у мяне ажно галава закружылася.
Мокры, перапалоханы, я зноў лёг на дно. Човен адразу ж утаймаваўся і асцярожна панёс мяне далей паміж хваль. Я канчаткова зразумеў, што грэбці нельга. Але як дабрацца да берага?
Мне стала страшна, аднак я не згубіў галавы. Спачатку я асцярожна вычарпаў з чоўна сваёй матроскай шапкаю ваду, затым, уважліва назіраючы за ходам чоўна, пастараўся зразумець, чаму ён так лёгка адольвае хвалі.
Я заўважыў, што кожная хваля, якая ўяўлялася з берага ці з борта карабля вялізнай роўнай і гладкай гарою, на самай справе больш падобная да шэрагу няроўных пагоркаў з вострымі вяршынямі, адхонамі і далінамі. Човен, калі ім не кіраваць, сам выдатна лавіраваў, кожнага разу знаходзячы шлях у далінах і пазбягаючы стромкіх адхонаў і высокіх вяршынь.
«Выдатна,— сказаў я сабе.— Трэба спакойна ляжаць і не парушаць раўнавагі. Але ў роўных мясцінах можна і падгрэбці да берага».
Так я і зрабіў. Лежачы на локцях у самай нязручнай паставе, я ўзмахваў зрэдку вяслом і накіроўваў човен да вострава. Гэта была нудная, марудная праца, і ўсё ж я дасягнуў пэўнага поспеху. Але, параўняўшыся з Лясістым мысам, я зразумеў, што непазбежна абміну яго — да берага было некалькі сотняў ярдаў. Я бачыў зялёныя вершаліны дрэваў, якія пагойдваў брыз, і адчуваў, што ўжо наступны мыс я не прапушчу. Сонца пякло бязлітасна, сляпіла вочы, вакол мяне расплываліся ў вадзе ягоныя незлічоныя адбіткі. Марская вада высыхала ў мяне на твары, нават вусны пакрыліся соллю. Перасохла горла, балела галава. А дрэвы былі так блізка, так вабілі сваім ценем! Але плынь імкліва пранесла мяне міма мыса. I тое, што я ўбачыў неўзабаве, змяніла ўсе мае планы.
Акурат насупраць мяне, сама больш за паўмілі, плыла пад усімі ветразямі «Іспаньёла». Несумненна, мяне заўважаць і падбяруць. Радавацца мне трэба ці засмучацца, я не ведаў — даймала смага. Але доўга разважаць не давялося: неўзабаве мне засталося адно здзіўляцца.
«Іспаньёла» ішла пад гротам' і двума кліверамі2. Ветразі так і серабрыліся на сонцы —
1 Г р о т — ніжні ветразь на грот-мачце.
2 К л і в е р — касы ветразь перад фок-мачтаю.
прыгажосць была неверагодная. Калі я толькі ўбачыў шхуну, усе яе ветразі былі надзьмутыя і яна трымала курс на паўночны захад. Я падумаў, што людзі на борце вырашылі абагнуць востраў і вярнуцца на ранейшую стаянку. Затым шхуна ўсё больш і больш стала адхіляцца на захад, і я вырашыў, што мяне ўбачылі і хочуць падабраць. Але раптам яна павярнулася акурат супраць ветру і, бездапаможная, спынілася з абвіслымі ветразямі.
«Ну і дундукі! — сказаў я сабе.— Панапіваліся, мабыць, да бяспамяцтва».
Усыпаў бы ім капітан Смолет за такое кіраванне суднам!
Тым часам шхуна, пераходзячы з галса на галс, зрабіла поўны круг, праплыла хуткім ходам адну-дзве хвіліны — і зноў спынілася носам супраць ветру. I так некалькі разоў. Яна плыла то на поўнач, то на поўдзень, то на ўсход, то на захад, лопаючы ветразямі і кожнага разу вяртаючыся да таго курсу, які толькі што змяніла. Я зразумеў, што караблём ніхто не кіруе. Куды ж дзеліся людзі? Альбо яны ляжаць упокат п’яныя, альбо пакінулі судна. Калі я траплю на борт, то мне, можа, удасца вярнуць карабель ягонаму капітану.
Плынь несла човен і шхуну з аднолькавай хуткасцю, але шхуна так часта мяняла галсы, так часта спынялася, што зусім не прасоўвалася наперад. Калі б я мог усесціся ў чоўне і грэбці, я, несумненна, дагнаў бы яе. Тут мяне пацягнула да новых прыгод, а думка аб прэснай вадзе падвоіла авантурны сверб.
Я ўзняўся, і мяне адразу ж абдало з ног да галавы хваляю. Але цяпер гэта не пахіснула маёй рашучасці. Сабраўшыся з сіламі, я пачаў асцярожна грэбці ў накірунку да свавольнае «Іспаньёлы». Аднаго разу хваля так падкінула човен, што сэрца ў мяне страпянулася, нібыта
птушка. Я спыніўся і стаў вычэрпваць ваду. Нарэшце я ўсё ж такі прызвычаіўся трохі да чоўна і ўжо накіроўваў яго сярод бурлівых хваль так, што толькі зрэдку пырскі білі мяне па твары.
Я хутка даганяў шхуну і мог ужо разгледзець медзь румпеля', якая паблісквала пры паваротах. На палубе не было аніводнага чалавека. Мусібыць, мяцежнікі ўцяклі. Л калі не, дык валяюцца п’яныя ў кубрыку — там я іх і запру, тады буду рабіць з караблём усё, што захачу.
А шхуна зноў пачала мяняць курс. Цяпер яна павярнула на поўдзень. Кожнага разу, калі «Іспаньёла» віляла ўбок, як ветразі трохі надзімаліся, і яна зноў ішла па ветры. Нічога горшага для мяне і быць не магло. Якая ні бездапаможная была «Іспаньёла» без людзей, што кіравалі б ёй, плынь і вецер усё ж аддалялі і аддалялі яе ад мяне.
Нарэшце мне пашчасціла: вецер на нейкі час сціх. Плынь павольна павярнула «Іспаньёлу» вакол сваёй восі. Я ўбачыў карму шхуны. Ілюмінатар каюты быў адчынены, на стале гарэла лямпа, хоць даўно ўжо разднела. Грот павіс, як сцяг. Пакараючыся плыні, шхуна запаволіла ход. Я трохі адстаў ад яе, але цяпер, прыклаўшы намаганні, мог зноў дагнаць.
Я быў ужо за нейкія сто ярдаў ад «Іспаньёлы», калі шхуна павярнула на левы галс і зноў імкліва панеслася па хвалях.
Спярша мяне ахапіў адчай, але неўзабаве я ўжо радаваўся: шхуна зрабіла круг і паплыла акурат на мяне, прайшла палову, потым дзве трэці, потым тры чвэрці адлегласці паміж намі. Я ўжо чуў шум буруна пад яе фарштэўнем2. Якою ж велізарнаю здавалася цяпер яна мне з майго малюпасенькага чоўна!
1 Р у м п е л ь — рычаг для кіравання стырном.
2 Ф а р ш т э в е н ь — край носа судна, працяг кіля.
I тут я ўцяміў, што мне пагражае. Часу на роздум ужо не заставалася. Каб уратавацца, трэба было дзейнічаць. Мяне ўзняло на вяршыню хвалі, калі нос шхуны прарэзаў суседнюю. Над галавою ў мяне навіс бушпрыт. Я ўскочыў на ногі і ўхапіўся за утлегар'. Чаўнок пайшоў пад ваду, адна мая нага апынулася паміж штагам2 і брасам3. Я адчуў лёгкі штуршок знізу і зразумеў, што шхуна патапіла мой човен і зараз ужо мне з «Іспаньёлы» нікуды не ўцячы.