• Газеты, часопісы і г.д.
  • Востраў Скарбаў  Робэрт Льюіс Стывэнсан

    Востраў Скарбаў

    Робэрт Льюіс Стывэнсан

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 239с.
    Мінск 1993
    67.62 МБ
    1 «Лілібулера» — англійская жартоўная песня.
    2 Я л і к — невялікая шлюпка з адной ці дзвюма парамі вёслаў.
    3 Блакгауз — ваеннае ўмацаванне з байніцамі, прыстасаванае для кругавой абароны.
    сядзеў у блакгаузе,— немагчыма. Нападнікаў можна было расстрэльваць, што тых курапатак, няхай іх збярэцца ажно полк, былі б адно пільнымі вартавыя ды меўся запас правізіі.
    Асабліва ўзрадаваўся я крыніцы. Хоць у каюце «Іспаньёлы» было таксама няблага — багата зброі, боепрыпасаў, правізіі, адмысловых він, але там мы не мелі аднаго — вады. Я ацэньваў вартасці гэтае крэпасці, як раптам пачуўся жудасны перадсмяротны енк. He ўпершыню сутыкаўся я з смерцю — сам служыў колісь у войску Яго Вялікасці герцага Кэмбэрлэндскага' і атрымаў рану пад Фантэнуа2,— але ад гэтага крыку ў мяне сціснулася сэрца. «Загінуў Джым!» — вырашыў я.
    Шмат значыць — быць старым салдатам, але быць доктарам значыць нашмат болей. У нашай снраве нельга было губляць аніводнае хвіліны, і я, умомант усё абдумаўшы, спешна вярнуўся на бераг і скочыў у ялік.
    На шчасце, Хантэр быў выдатны грабец. Мы проста несліся па праліве. Неўзабаве лодка прычаліла да борта, і я падняўся на палубу.
    Сябры мае былі ў шоку. Сквайр сядзеў белы, як папера, і перажываў з-за таго, што падверг нас такім небяспекам. Адзін з шасці матросаў, якія сядзелі на баку, выглядаў не нашмат лепш.
    — Гэты чалавек,— сказаў капітан Смолет, кінуўшы ў яго бок,— яшчэ не прызвычаіўся да такіх спраў. Ён ледзь не самлеў, калі пачуў крык. Яшчэ трохі — і ён будзе наш.
    Я расказаў капітану пра свой план, і мы разам абмеркавалі яго.
    Мы паставілі ў калідоры, паміж каютаю і бакам, старога Рэдрута, даўшы яму тры ці чатыры
    1 Герцаг Кэм бэрл эн дскі — англійскі палкаводзец сярэдзіны XVIII стагоддзя.
    2 Фантэнуа — селішча ў Бельгіі, пад якім у 1745 годзе французскія войскі разбілі англа-галандскія.
    зараджаныя мушкеты і фашынны цюфяк1 для абароны.
    Хантэр падвёў шлюпку да кармы, і мы з Джойсам сталі нагружаць яе порахам, мушкетамі, сухарамі, свінінаю. Апусцілі туды і бочачку з каньяком і маю каштоўную скрынку з лекамі.
    Тым часам сквайр і капітан выйшлі на палубу. Капітан выклікаў другога боцмана, старпіага сярод матросаў, што засталіся на караблі.
    — Містэр Хэндс,— сказаў ён,— нас тут двое, і ў кожнага пара пісталетаў. Той з вас, хто падасць які-небудзь сігнал, будзе забіты.
    Піратаў апанавала збянтэжанасць. Пашаптаўшыся, яны кінуліся да пярэдняга сходнага тамбура, збіраючыся, няма ніякага сумнення, напасці на нас з тылу. Але, наткнуўшыся ў вузкім праходзе на Рэдрута з мушкетамі, яны адразу ж кінуліся назад. Чыясьці галава высунулася з люка на палубу.
    — Уніз, сабака! — крыкнуў капітан.
    Галава знікла. Усе шасцёра, насмерць перапалоханыя, надоўга заціхлі.
    Мы з Джойсам загрузілі ялік да самага верху, кідаючы ўсё як прыйдзецца. Потым спусціліся ў яго праз кармавы порт2 і, вяслуючы з усяе сілы, панесліся да берага.
    Другая наша ходка дужа занепакоіла вартавых на беразе. «Лілібулеры» мы ўжо не чулі. I перш чым мы перасталі іх бачыць, абагнуўшы мысок, адзін вартавы пакінуў сваю шлюнку і пабег у глыб вострава. У мяне мільганула думка скарыстацца гэтым і знішчыць іхнія шлюпкі, але я пабаяўся, што Сільвер з кампаніяй знаходзяцца непадалёк і што мы страцім усё, калі захочам задужа многага.
    1 Фашынны цюфяк —матрац з туга сцягнутых звязак хворасту; ужываецца пры наладжванні абарончых пазіцый.
    2 П о р т — адтуліна ў борце.
    7
    Мы прычалілі да таго ж самага месца, што і мінулы раз, і ўтрох перанеслі ў блакгауз першую частку нашага грузу, перакідаўшы прыпасы цераз частакол. Вартавым пакінулі Джойса. Ён застаўся адзін, затое мушкетаў у яго было не менш як паўтузіна. А мы з Хантэрам вярнуліся да яліка і зноў узвалілі груз на спіну. Такім чынам, шчыруючы без перадыху, мы паступова перацягнулі ўвесь груз. Джойс і Хантэр засталіся ў блакгаузе, а я зноў, што было сілы, паплыў да «Іспаньёлы».
    Мы вырашылі яшчэ раз нагрузіць ялік. Задума рызыкоўная, але не такая ўжо безразважная, як можа здацца. Піратаў, вядома, было больш, чым нас, але мы былі лепш узброеныя. Ніводзін з тых мяцежнікаў, што знаходзіліся цяпер на востраве, не меў мушкета, і перш чым яны паспелі б падысці да нас на адлегласць пісталетнага стрэлу, мы застрэлілі б прынамсі шасцярых.
    Сквайр чакаў мяне ля кармавога акна. Настрой у яго прыкметна палепшыўся. Схапіўшы кінуты мною канец, ён падцягнуў ялік, і мы зноў сталі нагружаць яго свінінаю, порахам, сухарамі. Потым захапілі па адным мушкеце і па адным корціку для мяне, сквайра, Рэдрута і капітана. Астатнюю ж зброю і іюрах выкінулі за борт. Праліў тут быў два з паловаю сажні глыбінёю, і мы добра бачылі, як блішчыць пад сонцам сталь на чыстым пясчаным дне.
    Пачаўся адліў, і шхуна павярнулася вакол якара. Мы пачулі галасы каля шлюпак на беразе, і хоць гэта і сведчыла, іпто Джойс і Хантэр, якія знаходзіліся ва ўсходнім ад шлюпак баку, піратамі яшчэ не заўважаныя, мы вырашылі наспяшацца.
    Рэдрут пакінуў свой пост у калідоры і скочыў у ялік. Мы падвялі яго да другога борта, каб забраць капітана Смолета.
    Хлопцы,— гучна крыкнуў ён,— вы чуеце мяне?
    3 бака ніхто не адказаў.
    — Я звяртаюся да цябе, Абрахам Грэй. Зноў ні слова адказу.
    Грэй,— працягваў містэр Смолет, павысіўшы голас,— я пакідаю карабель і загадваю табе пайсці ўслед за тваім капітанам. Я ведаю, што, па сутнасці, ты чалавек неблагі, дый астатнія не та кія ўжо кепскія хлопцы, якімі хочуць здацца. У мяне ў руцэ гадзіннік. Даю табе трыццаць секунд на тое, каб далучыцца да мяне.
    Маўчанне.
    — Ідзі ж, Абрахам,— зноў загаварыў капітан,— не прымушай нас марнаваць час. Кожная лішняя секунда пагражае смерцю і мне, і астатнім добрым джэнтльменам.
    Пачалася глухая валтузня, пачуліся гукі ўдараў, і на палубу выскачыў Грэй. Шчака ў яго была парэзана нажом. Ён падбег да капітана, бы сабака, якому свіснуў гаспадар.
    — Я з вамі, сэр, сказаў ён.
    Яны абодва скочылі ў ялік, і мы адчалілі.
    Карабель мы пакінулі. Але да частаколу было яшчэ далёка.
    РАЗДЗЕЛ XVII
    Доктар працягвае свой аповяд
    Апошняя ходка на яліку
    Гэтая апошняя — пятая — ходка закончылася не так шчасліва, як папярэдняя. Па-першае, нашая шкарлупіна была страшэнна перагружана. Пяцёра дарослых мужчын, ды прычым трое з іх, Трэлані, Рэдрут і капітан, ростам вышэйшыя за шэсць футаў — для нашага яліка гэта было не так ужо і мала. Дадайце сюды порах, свініну, торбы з
    сухарамі. Нічога дзіўнага, што планшыр' на карме лізала вада. Некалькі разоў нас трохі залівала. He паспелі мы адысці на сотню ярдаў, як мае штаны і фалды камзола прамоклі дашчэнту.
    Капітан загадаў нам размясціць груз інакш, і ялік выраўняўся. I ўсё ж мы нават дыхаць баяліся, бо здавалася, што вось-вось ён перакуліцца.
    Па-другое, быў адліў, стварылася моцная плынь, якая накіроўвалася да захаду, а потым збочвала да поўдня, у адкрытае мора, цераз той праход, па якім уранку ўвайшла ў праліў нашая шхуна. Наш перагружаны ялік магла перакуліць самая малая хваля адліву. Але горш за ўсё было тое, што плынь адносіла нас у бок ад накірунку да таго месца за мысам, дзе я прычальваў раней. Калі б мы не справіліся з плынню, то прысталі б да берага акурат каля дзвюх шлюпак, дзе кожнае хвіліны маглі з’явіцца піраты.
    — Я не магу кіраваць на частакол, сэр,— сказаў я капітану. Я сядзеў за стырном, а Смолет з Рэдрутам, якія яшчэ не паспелі стаміцца, грэблі.— Плынь адносіць нас. Ці нельга прыналегчы на вёслы?
    — Нас залье, калі мы прыналяжам,— сказаў капітан.— Пастарайцеся, калі ласка, сэр, трымаць рыхтык пасупраць плыні. Трымаць да самага канца.
    Нас адносіла на захад да тае пары, пакуль я не накіраваў нос на ўсход, пад прамым вуглом да таго курсу, па якім мы павінны былі ісці.
    — Гэтак мы ніколі не дабяромся да берага,— сказаў я.
    — Калі пры любым ініпым курсе нас зносіць, сэр, мы мусім трымацца гэтага курсу, — адказаў капітан,— Нам трэба ісці ўверх па плыні. Калі нас знясе, сэр,— працягваў ён,— у падветраны бок да частаколу, цяжка сказаць, дзе мы прыча-
    1 П л а н ш ы р — планка на верхнім краі борта.
    лім, дый пірацкія шлюпкі могуць напасці на нас. А калі мы вытрымаем гэты курс, плынь аслабее, і мы зможам спакойна манеўраваць каля берага.
    — Плынь ужо слабее, сэр,— сказаў Абрахам Грэй. які сядзеў на носе.— Можна трохі павярнуць да берага.
    — Дзякуй, мой даражэнькі,— падзякаваў я яму, быццам паміж намі ніколі не было ніякіх непаразуменняў: мы ўсе моўчкі дамовіліся паводзіць сябе з ім так, нібыта ён быў з намі ад самага пачатку.
    — Гармата! — раптам усхвалявана сказаў капітан.
    Мы азірнуліся і з жахам убачылі, што пяцёра мяцежнікаў завіхаліся ля гарматы, сцягваючы з яе «куртку» — так называлі яны прасмолены парусінавы чахол, накінуты на яе. А мы ж пакінулі на караблі гарматны порах і ядры! Піратам няцяжка дастаць іх са склада — варта ўдарыць добра па дзвярах сякераю.
    — Ізраэль быў у Флінта кананірам,— хрыпла сказаў Грэй.
    Я направіў ялік прама да берага. Цяпер мы спраўляліся з плынню без асаблівае цяжкасці, хоць ішлі ўсё яшчэ не надта хутка. Але, павернуты да «Іспаньёлы» бортам, ялік быў цяпер выдатнай мішэнню.
    Я не толькі бачыў, але і чуў, як гэты чырванаморды гад Хэндс з грукатам каціў па налубе ядро.
    — Хто ў нас лепшы стралок? — спытаўся капітан.
    — Вядома, містэр Трэлані,— адказаў я.
    — Містэр Трэлані, застрэльце, калі ласка, аднаго з гэтых абармотаў. Калі можна, Хэндса, сэр,— сказаў каііітан.
    Трэлані, халодны, што сталь, агледзеў запал сваёй стрэльбы.
    — Асцярожней, сэр! — крыкнуў капітан.—
    He перакуліце ялік! А вы ўсе будзьце напагатове і захавайце, страляючы, раўнавагу!
    Сквайр узняў стрэльбу, Рэдрут з капітанам нерасталі грэбці, усе мы перасунуліся да борта, каб утрымаць раўнавагу, і ўсё выйшла адмыслова: ялік не зачарпнуў аніводнае кроплі.
    Піраты тым часам павярнулі гармату на вяртлюзе, і Хэндс, які стаяў з прыбойнікам1 каля жарала, быў як на далоні. Аднак нам не папіанцавала. Калі Трэлані стрэліў, Хэндс нагнуўся, і куля, прасвісцеўшы над ім, трапіла ў ягонага суседа.
    Ранены закрычаў, і ягоны крык падхапілі не толькі тыя, хто быў разам з ім на караблі,— пачулася мноства галасоў на беразе. Зірнуўшы туды, я ўбачыў піратаў, якія выбягалі з лесу да шлюпак.
    — Яны зараз адчаляць,— сказаў я.