• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вуліца Ціхая, шэсьць  Моніка Марон

    Вуліца Ціхая, шэсьць

    Моніка Марон

    Памер: 184с.
    Мінск 2010
    34.37 МБ
    Бэрэнбаўм зафіксаваў свой шнапс, але не дакрануўся да яго. Фраў Палькоўскі, сказаў ён, болып ня Роза, а фраў Палькоўскі. Ён пытаецца, дзе я, адукаваная, дзе я магла дацца розумам. Ён ня мог наведваць ніводнай вышэйшай школы, ні ўнівэрсытэту, ён, аўтадыдакт, самавук, але што цэлае ёсьць больш, чым сума яго частак, гэта ён ведае. Ён хацеў бы прымірыцца са мною і ўсё яшчэ гэтага хоча, але не дапусьціць, каб я праклінала ідэал, якому ён прысьвяціў усё сваё жыцьцё.
    Ён шумна праглынуў сьліну, ад хваляваньня ці то з прагнасьці да шнапсу.
    Я спыталася, ці сапраўды ён думае і верыць, што людзі будуць нараджаць пакаленьні дзеля таго, каб камуністы маглі выпрабоўваць на іх свае ідэалы. Мой ідэал быць кошкай, бо каты не паддаюцца ні камунізму, ні чаму-небудзь іншаму.
    Роза, сказаў ён, цяпер зноў Роза, ці ставілі вы калі-небудзь сабе пытаньне, кім вы былі б пры нацызме.
    Магчыма, я стала б камуністкай, сказала я.
    Павольным крокам ішлі Бэрэнбаўмавы жалобнікі паміж аднастайных помнікаў аба-
    пал дарогі. Пад кожным каменем папярэднік, былы, кожны асуджаны магільніцкім парадкам быць узгаданым паводле прадпісанага надпісу на надмагільным блёку аднолькавага вымярэньня. Магільніцкая цішыня, магільная цішыня. Здалёку толькі стогны матораў аўтобусаў, якія то спыняюцца, то ад’яжджаюць. Раней я бегала праз могілкі, як праз казкі, даверлівыя, як празь месцы, у якіх схаваныя самыя цёмныя таямніцы. Безьлічныя гісторыі, якія пачыналіся з аднолькавых формул: было раз... Тут ляжалі яны ўсе, бяз скаргі, пластамі адзін над адным. Нейкую хвілінку яны яшчэ маглі заставацца на зямлі і ўспамінаць сваё жыцьцё, пакуль наступнае пакаленьне мёртвых не адапхне іх глыбей. Мая ўласная сьмерць занадта далёка, каб я не паспрабавала яе павабіць: прыйдзі, акажыся, пагуляй са мною. 3 трыюмфам тых, якія толькі што пачалі сваё жыцьцё, ішла я на шпацыр паміж мёртвых, якім я, пераможца, паказала, што цяпер маё жыцьцё. Тут, ля аплоту безабароннай маўклівасьці, я дала сабе пацьвердзіць тое, што сьвет жывых дарослых не дазваляў. Употай пахавала я тут сваіх бацькоў, цётак, дзядзькоў, настаўнікаў і перадаверылася часу, які стане маім. Цяпер адбывалася так, што я чула сябе бліжэй да тых пад зямлёю, чым да бяскрыўдных шчырадушцаў, якія, як я дваццаць гадоў таму назад, пахаджалі сярод іх.
    Бэрэнбаўм памёр праз тры дні пасьля таго,
    як я наведала яго ў бальніцы. Даведалася я пра гэта з газэт.
    Мая апошняя ўява Бэрэнбаўма: разяўлены, бяззубы рот, у ім брудны, як бы зацягнены цьвільлю язык, радужная абалонка яго вачэй пустая і празрыстая, два невялічкія круглыя акны ў сярэдзіну Бэрэнбаўмавай галавы. I Бэрэнбаўмава рука; як беласкурая яшчарка стрэліла яна з-пад коўдры і скокнула разяўленымі пашчэнкамі мне на грудзі. Адчуваньне, як калі б ён дакрануўся да майго голага сэрца. Пазьней я паспрабавала думаць, што гэта ж ён, мабыць, хацеў схапіць мяне за руку альбо за плячо, і толькі нямогласьць адвяла руку ад мэты. Але я не магла забыць паўразяўлены выскалены рот і бясколерныя вочы, у якіх зрэнкі зьбегліся ў адну маленькую кропку. Калі паміраў мой бацька, было яму шэсьцьдзесят тры гады. Памёр ён дома ў сваім ложку, недзе каля гадзіны ночы, адзін. Спальня маці была побач з бацькавай, з пакоя ў пакой былі дзьверы. Ён ня клікаў маці ў тую ноч. Ён ня бачыў, як прыйшла сьмерць, альбо ён хацеў застацца зь ёю сам-насам. Бацька памёр седзячы на краі ложка, калі курыў цыгарэту. Калі цыгарэта дагарэла, ён ужо быў мёртвы. Фільтар паміж ягоных пальцаў абвугліўся. Гэтага ён ужо не адчуваў. Маці, калі знайшла яго такога
    раніцай, падумала, што ён седзячы заснуў. Калі яна асьцярожна хацела разбудзіць яго, ён, спруцянелы, адкінуўся назад на ложак. I з рота выпала сківіца.
    Я думаю, ён ведаў, што памірае. Ён сеў, на разьвітаньне закурыў цыгарэту, як гэта робяць курцы: яшчэ адну цыгарэтку, а тады пайду. Ён нават таршэра не ўключыў. Ён не хацеў больш нічога бачыць, нічога чуць і нічога казаць, нават маці. Ён ужо даўно не хацеў нічога казаць. Часам, калі вымушаны быў гаварыць, яго твар крывіўся, як ад болю. Ён выкладаў у школе да дня сьмерці. Пытаньні, нават простыя, былі яму пакутай. Калі я наведвала бацькоў, наведвала я, зрэшты, толькі маці, ён выходзіў у свой кабінэт, аддзелены ад жылога пакоя шклянымі дзьвярыма. Дзьверы былі занавешаны і цяжка адчыняліся. Кожнага разу, як бацька адольваў гэтую цяжкасьць, твар яго скажала маска злосьці, быццам ён ашчадзіў усю сваю нянавісьць і ўсю роспач, каб укласьці іх у гэты акт. Безжыцьцёвае супраціўленьне дзьвярэй, якое ён ведаў як неадольнае, мусіла для яго значыць больш, чым цяжкая перашкода. Інакш бы ён паклікаў сталяра. Па ім можна было падумаць, што ён хацеў выхаваць дзьверы, раз і назаўсёды высьветліць свае зь імі дачыненьні. У апошнія тыдні перад сьмерцю ён быў такі слабы, што барацьбы зь дзьвярыма зусім не пачынаў і асланяўся ад нашых гаворак гучнымі пласьцінкамі. Больш за ўсё
    любіў слухаць Мірэй Мацьё. Тады я не адчувала да яго ніякай спагады. Мне было нават прыемна назіраць, як ён спакваля слабеў. Я пыталася ў сябе, як што не магла і папытацца ў яго, як гэта ён вытрымлівае дзень у дзень стаяць перад вучнямі і гаварыць пра гісторыю клясавай барацьбы. Кожныя два гады новыя, яшчэ і не паслабленыя ворагі. Некаторыя ёсьць заўсёды, якія не саромеюцца пытацца. Што адказваў бацька, калі такі вось адважнік хацеў даведацца, што ж там такога было з тым гатэлем Люкс і з архіпэлягам Гулагам. Мяркую, ён такі распытваўся, адкуль такі цікаўнік чэрпае свае веды пра так званыя працэсы, дзе ён пра гэта вычытаў, ад каго прачуў, каб тады ўжо адразу, дыфамаваць крыніцу гэтай подлай ілжы альбо злосных перабольшаньняў і перасьцерагчы школьніка, каб у будучым ён не прынікаў вухам да варожай прапаганды. Гэтым самым ён пасьпяхова адбіваў атаку. А пытаньне заставалася. Зь ім бацька ішоў дамоў, зь ім ішоў у ложак, зь ім і ўставаў раніцай. Што бацька рабіў з мноствам пытаньняў. Проста забываўся пра іх. Разглядаў як правакацыі асьлепленых падлеткаў. Калі ён таемна шукаў адказаў, спакушаны недаверлівымі вучнямі, пра якіх ён ведаў, што яны высьмейвалі яго і пагарджалі ім, бо даць адказы, якія яны і самі ведалі, ён не хацеў.
    Ён не павінен быў рабіцца настаўнікам. Калі б ён застаўся токарам, ён мог бы пытац-
    ца сам у сябе. Ён бы баяўся ня толькі падкольных і забароненых пытаньняў. За кожным пытаньнем ён унюхваў бы пагрозу, якая павінна была б даказаць яму, былому рабочаму, яго непрыдатнасьць да гэтай прафэсіі. Ягонае настаўніцтва было яму адзіным, на трыццаць гадоў расьцягненым экзамэнам, на якім ён мог кожны дзень праваліцца. Лексыка любімая тэма ягоных урокаў. Ён вывучыў іх на памяць, строга па алфавіце, каб кампэнсаваць сваю недастатковую з прычыны паходжаньня, вайны і палону адукацыю. Ён ня слухаў опэр, а толькі агляды іх. Ён не пакідаў сабе часу ні на што ад страху застацца тым, кім быў, падвучаным токарам з народнай адукацыяй.
    За заслоненымі букамі вокнамі яго кабінэта, сам бачны толькі абрысам, Бэрэнбаўм аддаўся маім роспытам. За гэта ён плаціў мне 500 марак штомесяц. Магчыма, і ён хацеў толькі даведацца, ці ён, сын рабочага з Рура, аўтадыдакт, прафэсар-саматужнік, выстаіць перад маімі пытаньнямі, якіх ён публічна ніколі цярпець ня мог.
    Цяпер, калі Бэрэнбаўм памёр, а я, сьведка яго пахаваньня, іду за труною, я ўпершыню адчула спагаду да бацькі.
    У панядзелак пасьля абеду я паляцела на Аляксандэрпляц распытацца ў музычнай
    краме, ці не пападалася ім двухмоўнае выданьне “Дон Джыавані”. Я знайшла там коратка пастрыжаную прадаўшчыцу, якую я падкупіла за дваццаць марак. Яна стаяла, са штабэлем нотаў у руках, перад паліцай, паказала свабоднай рукой, каб я пачакала, і са значнасьцю падміргнула. Яна зьнікла за фіранкай і вярнулася са сьветла-зялёным сшыткам, да якога быў прымацаваны канцылярскай скобкай цэтлік, які яна цяпер зьняла. Нарэшце здабылі, сказала яна і пры гэтым усьміхнулася, як чалавек, які пасьля зробленага задаволена скідае зь сябе стому. У мяне не было ахвоты рассыпацца ёй у пахвалах, яна і без таго ж мела дваццаць марак, але тым ня меней, зрабіла гэта. Бяз вас я прапала б, сказала я. Сшытак каштаваў марку восемдзесят пяць. Я падзякавала, падміргнула ёй таксама адным вокам на той выпадак, калі здолею разгадаць таямніцу рэчытатываў з “Дона Джыавані” і разважыць магчымасьці перакладу іншых опэр.
    Кнайпа была яшчэ пустая і пахла палацёрным воскам. Сімона стаяла за канторкай і чысьціла арматуру.
    Ну, Розі, сказала яна. Я сказала: Ну, Сімона.
    Піва?
    Віно.
    Вінца, сказала Сімона і ўзяла з халадзільніка пачатую пляшку.
    Я спыталася ў яе пра амэрыканца.
    Ён напісаў, сказала яна, што хоча прыехаць.
    А калі, яна пацепнула плячыма і паказала пустыя далоні. Сімона была зь Мэкленбургу, дзе Эбэрхард, папросту Эбі, гаспадар кнайпы, пяць гадоў таму назад пазнаёміўся зь ёю і адарваў яе ад ейнага жыцьця аранжыроўшчыцы букетаў у маленькім гарадку. Тры гады жылі яны разам. А тады Эбі вярнуўся да сваёй разьведзенай жонкі, а Сімону пакінуў служачай у сваёй кнайпе.
    Такое сумленнасьці я больш нідзе не знайду, сказаў ён.
    Амэрыканца Сімона сустрэла год таму назад на карнавале. Зь лета ён зноў вучыўся ў Лансінгу, Мічыган, дзе жыла ягоная сям’я.
    3 бацькамі ён ужо перагаварыў, сказала Сімона, але ўсе паперы, у Амэрыцы патрэбна столькі папер, калі ты хочаш ажаніцца.
    Амэрыка, сказала я.
    Але ж такі, Амэрыка, сказала Сімона і кінула анучу ў вядро, абы толькі выбрацца адгэтуль, Розі.
    Яна бадай што сапраўды верыла, што выйдзе за амэрыканца. Яна была каталічка і хадзіла ў нядзельную школу. Зрэшты ж, Эбі выцягнуў яе ў Бэрлін, чаму ж бо тады ёй і не перабрацца з амэрыканцам у Лансінг, Мічыган.
    Так, Розі, сама ты нічога ня зробіш, давядзецца пачакаць, сказала яна.
    Пасьля сабраліся гульцы ў скат, як кожнага панядзелка. У Сімоны больш не было на мяне часу. Я сядзела каля канторкі, піла віно і пачувалася добра.
    Кнайпа гэта ня толькі апошняя станцыя мужчынскай свабоды, сказаў Бруна, чым хацеў сказаць, што кнайпа прыпірышча свабоды толькі на горшы канец, бо не было жаночай свабоды па-за граматыкай, і Бруна ніколі не прыходзіла ў галаву сьцьвярджаць нешта такое. Жанчын Бруна лічыў прыроднымі ворагамі свабоды, а тэлефон самай страшнай рэпрэсіўнай машынай у руках жанчыны. Пытаньне: чаму ты не пазваніў, магло яго, калі ён са змрочнымі вачыма пасьля распрапойнай ночы раніцай вяртаўся дамоў, укінуць у яму глыбокае роспачы. Ён толькі распранаўся, здымаў чаравікі, сьвечкаю падаў на ложак, казаў, што тэлефон гэта інцыдэнт для камісіі па правах чалавека, ён напіша ў ААН, заўтра ж раніцай.