Выбраныя творы чэшскай прозы XIX — першай паловы XX стагоддзя
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 163с.
Мінск 2010
Ад падання да рамана
ВЫБРАНЫЯ ТВОРЫ ЧЭШСКАЙ ПРОЗЫ XIX — ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ XX СТАГОДДЗЯ
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ
Ад падання да рамана
ВЫБРАНЫЯ ТВОРЫ ЧЭШСКАЙ ПРОЗЫ XIX — ПЕРШАЙ ПААОВЫ XX СТАГОДДЗЯ
ВУЧЭБНЫ ДАПАМОЖНІК ДЛЯ СТУДЭНТАЎ ФІЛАЛАГІЧНАГА ФАКУЛЬТЭТА
Мінск «Выдавецкі йэнтр БДУ» 2010
УДК 821.162.3.09”8/19”-3(0.75.8)
ББК 83.3(4Чех)я73
А28
Складальнік, перакладчык з чэшскай мовы і аўтар каментарыяў Н. Б. Рашэтнікава
Рэкамендавана
Вучоным саветам філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага унівсрсітэта
4 лютага 2010 г.. пратакол № 4
Рэцэнзенты:
д-р філал. навук, праф. Л. Д. Сінькова;
д-р філал. навук, праф. Г. К. Тычко
Ад падання да рамана. Выбраныя творы чэшскай нрозы XIX — А28 першай паловы XX стагоддзя : вучэб. дапам. / склад., пер. с чэш. мовы, аўт. камент. Н Б. Рашэтнікава. — Мінск : Выд. цэнтр БДУ, 2010.— 163с.
ISBN 978-985-476-778-9.
Вучэбны дапаможнік утрымлівае асноўныя звесткі пра чэшскую прозу XIX — першай паловы XX стагоддзяў, біяграфічныя звесткі і агляд творчасці выдатных чэшскіх пісьменнікаў, мастацкія творы ў псракладзе на беларускую мову.
Адрасуецца выкладчыкам і студэнтам філалагічных факультэтаў, а гаксама ўсім. хто цікавіцца прыгожым пісьменства.м чэшскага народа.
УДК 821.162.3.09’8/19”-3(0.75.8)
ББК 83.3(4Чех)я73
ISBN 978-985-476-778-9 © Рашэтнікава Н. Б., укладанне, пераклад
на беларускую мову, каментарыі, 2010
ПРАДМОВА
Вучэбны дапаможнік для студэнтаў-філолагаў створаны згодна з праграмай курса ‘Тісторыя чэшскай літаратуры”. У ім змешчаны сістэматызаваныя звесткі пра развіццё чэшскай прозы ў XIX першай палове XX стагоддзя.
Дапаможнік складаецца з аглядавага артыкула (дзе чэшская проза разглядаецца як самабытнае нацыянальнае мастацкае слова на фоне культурна-гістарычнага працэсу), хрэстаматыйнай часткі мастацкіх тэкстаў, а таксама каментара. Перад кожным тэкстам даюцца асноўныя звесткі пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, вызначаецца месца канкрэтнага твора ў творчасці мастака слова.
Адбіраючы тэксты для перакладу, аўтар-складальнік і перакладчык імкнуўся паказаць жанравую і тэматычную разнастайнасць прозы ў чэшскай літаратуры XIX першай паловы XX стагоддзя, ад падання і легенды да рамана.
У вучэбным дапаможніку ў перакладзе на беларускую мову нрадстаўлены вяршынныя дасягненні чэшскай літаратуры, значэнне якіх у стварэнні нацыянальнай традыцыі ў развіцці празаічных жанраў нельга пераацаніць.
ЧЭШСКАЯ ПРОЗА ХІХ-ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ XX СТАГОДДЗЯ
Своеасаблівасць развіцця прозы ў чэшскай літарагуры XIX стагоддзя праявілася ў тым, што мастацкія гворы на нацыянальнай мове з’явіліся ў друку прыкладна ў адзін час з перакладамі на чэшскую мову. Значны ўнёсак у гэтым кірунку належаў выдагнаму паэту і філолагу Ёзафу Юнгману (1773 -1847). Аўтар пяцітомнага “Чэшска-нямецкага слоўніка” (1834 1839), ‘Т’історыі чэшскай літаратуры” (1825) пераклаў на родную мову “Страчаны рай” Мільтана, “Аталу” Шатабрыяна, “Ленору” Бюргера. Ідэалам Юнгмана была літаратура, якая адпавядала высокім мастацкім паграбаванням, ён называў яе “класікай” і марыў пра з’яўленне нацыянальнай класічнай літаратуры. Асаблівае значэнне меў пераклад аповесці Шатабрыяна “Атала”, асноўны пафас якой быў скіраваны на адраджэннс манархіі, скасаванай падчас Вялікай французскай рэвалюцыі, і каталіцкай веры. Юнгман-перакладчык імкнуўся глыбока псрадаць ідэйны змест твора Шатабрыяна, своеасаблівасць мастацкіх сродкаў выразнасці, такіх як рытмічнасць інтанацыі, слоў і вобразаў, што нагадвалі стыль Бібліі.
У хуткім часе пасля з’яўлення друку “Аталы” Шатабрыяна ў перакладзе Юнгмана быў надрукаваны раман Ёзэфа Лінды “Свіганне над паганскім светам” (1818). Падзеі ў творы адбываюцца ў часы змены паганства хрысціянствам. Язычніцкі і хрысціянскі светы адлюстраваны мастаком слова як вялікія каштоўнасці, дзе язычнік Балеслаў увасабляе славянскую самабытнасць, а хрысціянскі князь Вацлаў IV — маральныя каштоўнасці. Твор Ёзэфа Лінды засведчыў сталасць айчыннай мовы, майстэрства пісьменніка, які шырока выкарыстаў у рамане жанр песні, а таксама звярнуўся да стараславянскай мовы.
Гістарычную тэматыку, якую распачаў у чэшскай прозе Ёзэф Лінда, працягнуў у псршай палове XIX стагоддзя Вацлаў Клімент Кліцпера аповесцю “Точнік” (назва замка каля горада Жэбрак). Кліцпер у сваім творы таксама звярнуўся да нерыяду праўлсння Вацлава IV. Узорам для прозы пісьменніка (Кліцпера — вядомы драматург) былі раманы англічаніна Вальтэра Скота. Англійскай прозай XVIII стагоддзя, у прыватнасці творчасцю С. Рычардсона, захапляўся Францішак Ярамір Рубеш (1814— 1853). У сваіх навелах “Пан амануэнсіс у правінцыі, або Падарожжа за навелай” (1842), “Гарфеніца” (1849) пісьменнік звяртаўся да праблем чалавечай асобы, асвятляў стасункі паміж людзьмі, дакладна апісваў побыт.
Да трыццаітых гадоў XIX стагоддзя паэзія мела перавагу перад прозай. Але калі ў цэнтры ўвагі мастацкага слова стаў чалавек як асоба, мастацкая проза ўзвысілася і стала поруч з паэзіяй. Гэта наглядна праявілася ў творчасці Ёзэфа Каетана Тыла (1808 1856) і Карэла Гінэка Махі (1810—1856). Характэрнай асаблівасцю чэшскай нрозы XIX стагоддзя з’яўляецца той факт, што выдатныя празаікі былі выдатнымі паэтамі і драматургамі (Маха, Нэруда, Галек, Чэт, Зэер). Ёзэф Каетан Тыл распачаў у чэшскай літаратуры жанры апавядання і аповесці. Творы аднаго з самых яркіх прадстаўнікоў рамантызму ў чэшскай літаратуры былі прасякнуты пафасам патрыятызму.
Так, у рамане ‘’Апошні чэх” (1845) пісьменнік стварыў вобраз патрыёта, якога любіць і шануе народ. Для гэтага твора Тыла, як і для іншых, характэрна ідэалізацыя вобраза-персанажа, адлюстраванне ўнутранай барацьбы ў душы героя (напрыклад, паміж пачуццём абавязку і пачуццём кахання).
Эпоху рамантызму ў чэшскай літаратуры XIX стагоддзя нельга сёння ўявіць без творчасці Карэла Гінэка Маха, які пашырыў жанравую палітру ў прозе, стварыўшы ў чэшскай літаратуры аповесць-эцюд, творы ў форме дзённіка. Пісьменніка захапляла гістарычная тэматыка, і ён задумаў стварыць тэтралогію пра гусіцкую эпоху. Аповесць “Кршываклад” (1834) з’явілася першай закончанай часткай цыкла гвораў пад агульнай назвай “Кат”. Апавяданне “Віясіл Віясіловіч” таксама прымыкае да гэтай гістарычнай эпохі. Падзеі ў гворы адбываюцца ў 1422 годзе, калі чэхі прынялі рашэнне каранаваць на чэшскі трон аднаго з літоўскіх князей, які прыйшоў на дапамогу пражанам. Проза Карэла Гінэка Махі з’явілася адной з мастацкіх вяршынь у чэшскім прыгожым пісьменстве.
Значны след у чэшскай прозе пакінуў Карэл Сабіна (1813—1877), вядомы літаратуразнаўца і літаратурны крытык, аўтар лібрэта оперы Бедржыха Сметаны “Праданая нявеста”. Вялікай папулярнасцю ў чытачоў карысталася аповесць “Магільшчык”, створаная празаікам-рамантыкам.
Карэл Гаўлічак Бароўскі (1821 —1856), выдатны паэт і публіцыст, распрацоўваў у чэшскай нрозе публіцыстычныя жанры, такія як фельетон, нарыс, падарожныя нататкі і інш. Проза пісьменніка вылучалася глыбокай аналігычнасцю і сацыяльнай завостранасцю. Падарожныя нататкі “Карціны з Расіі”, дзе адлюстраваліся ўражанні Карэла Гаўлічка Бароўскага ад наведвання Расіі (1843 —1844), напоўнсны гумарам, іроніяй і сарказмам.
Пяру выдатнага фалькларыста, этнографа, паэта і празаіка Карэла Яраміра Эрбэна (1811—1870) належыць вяршыннае дасягненне чэшскай літаратуры ў галіне паэзіі паэтычны зборнік “Кветкі” (“Kytyce”), выдадзены ў 1853 годзе. Адна з асноўных прац Эрбэна-фалькларыста гэта "Народныя чэшскія песні”, якія выходзілі ў ірох частках (з 1842 па 1845 гады). У 1870 годзе Карэл Ярамір Эрбэн збіраўся выдаць кнігу чэшскіх казак (асобныя творы выйшлі з друку раней). Акрамя збору і апрацоўкі народных казак Эрбэн пісаў казкі. Яго казкі, глыбокія па сэнсу, яркія і па-мастацку вобразныя, могуць успрымацца як прыпавесці.
Цэнтральнае месца ў чэшскай прозе XIX стагоддзя займае творчасць Бажэны Немцавай (1820—1862). Яна аўтар шматлікіх аповесцей, нарысаў, падарожных нататак, казак. Вялікае значэнне мае эпісталярная спадчына пісьменніцы. Бажэна Немцава распачала свой творчы шлях у галіне прозы з літаратурнай апрацоўкі народных казак, са с гварэння нарысаў, якія пазней увайшлі ў кнігі “Карціны з ваколіц Дамажліц” (1845 -1847), “3 Дамажліц” (1847), “Лісты з Францішкавых Лазняў” (1846). Тры асноўныя тэмы, што хвалююць чэшскіх пісьменнікаў у гэты перыяд, знайшлі адлюстраванне ў творчасці Бажэны Немцавай: лёс нацыі, маральнае здароўе народа, сацыяльная няроўнасць і неад’емнае ад яе пытанне пра справядлівыя
грамадскія ўзаемаадносіны. Менавіта гэтыя тэмы адлюстраваны ў аповесцях "Барунка”, “Разарка”, “Карла”, “Бедныя людзі", рамане “Вёска ў гарах” і інш.
У 1855 годзе з друку выйшла аповесць “Бабуля” — вяршыннае дасягненне ў гворчасці Бажэны Немцавай. Гэты твор з’яўляецца натрыяіычным эпасам чэшскага народа, у ім адлюстравана тое найбольш значнае і існае, што вызначае ментальнасць нацыі.
Развіццё прозы ў чэшскай літаратуры другой паловы XIX стагоддзя звязана з імем Яна Нэруды (18341891), выдатнага паэта, празаіка і публіцысіа. Жанравая палітра нрозы пісьменніка дастаткова шырокая: эсэ, замалёўкі, нарысы, фельетоны, апавяданні, аповесці. Ян Нэруда распрацаваў у чэшскай літарагуры жанр раманета. Поспех Нэрудзе-празаіку прынеслі зборнікі "Арабескі" (1864) і “Маластранскія апавяданні” (1878), дзе аўтар звярнуўся да амаль не кранугай у нацыянальнай літаратуры тэмы горада.
Поруч з Янам Нэрудай з вялікім поснехам працаваў у галіне прозы Віцезслаў Галек (1835 1874). Апавяданні і аповссці Галска былі
прысвечаны жыццю чэшскай вёскі з усімі характэрнымі для яе сацыяльнымі супярэчнасцямі і канфліктамі. Як у паэзіі (В. Галек выдатны паэт і публіцыст), так і ў нрозе аўтар нраводзіць чырвонай ніткай думку пра тое, што для чалавека найлепшым з’яўляецца сувязь з прыродай, жыццё на ўлонні прыроды. Калі парушаецца гармонія ва ўзаемадачыненнях чалавека і прыроды, то гэта вядзе да разбурэння маралі, знішчае чалавека ў чалавеку. Такая логіка развіцця падзей у апавяданнях і аповесцях “Музыкантава Лідушка” (1861), “Наш дзядуля” (1863), “У маёнтку і ў хаце” (1871) і інш.
Да тэмы вёскі звярталася вядомы аўтар апавяданняў, гумарэсак, нарысаў і раманаў Караліна Светла (1830—1899). Папулярнасць у чытачоў пісьменніцы прынёс “Вясковы раман” (1867) і жартоўная гумарэска “Губічка” (1871), сюжэт якой лёг у аснову лібрэта оперы Б. Сметаны. Стваральніцай чэшскага вясковага рамана называў Ян Нэруда Караліну Светлу і сцвярджаў, што насля Бажэны Немцавай не было ў чэшскай літаратуры гакога пісьменніка, які б так ярка намаляваў вобраз свайго сучасніка ў дра.матычны момант яго жыцця.