Выбраныя творы чэшскай прозы XIX — першай паловы XX стагоддзя
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 163с.
Мінск 2010
Крама занепадала і рабілася занядбанай. Праз пяць месяцаў пана Ворэла пачалі наведваць сумніўныя людзі, яўрэі. Пасля кожнага наведвання пан Ворэл прычыняў шкляныя дзверы крамы. Суседзі пачалі з упэўненасцю казаць, што Мала Страна ўбачыць банкрота. “Нехта аднойчы прадасць краму яўрэю!”
Да дня святога Гавэла ўжо сказалі, што пан Ворэл будзе выязджаць, а домаўладальнік краму перабудуе ў кватэру. Нарэшце, за дзень да ад’езду, крама была шчыльна зачыненая.
На наступны дзень перад зачыненай крамай пана Ворэла з дзевяці раніцы аж да вечара было поўна народу. Казалі. што пан домаўладальнік нідзе не мог знайсці пана Ворэла. Калі дзверы крамы вымушаны былі ўзламаць, на вуліцу паляцела драўляная лава, а пад столлю вісеў няшчасны гандляр, што павесіўся на круку.
А дзесятай гадзіне прыйшла судовая камісія і ўвайшла ў краму праз дом. Яны знялі самазабойцу, дапамагаў ім паліцэйскі камісар з Малай Страны, пан Умюль.
Ен залез у кішэнь камізэлькі нябожчыка і выцягнуў адтуль люльку. Патрымаў яе на свягле і сказаў: 'Я такую выдатна раскураную люльку яшчэ не бачыў, паглядзіце!"
ЯКУБ АРБЕС (1840—1914)
Празаік. публіцыст
Якуб Арбсс нарадзіўся ў вядомым раёне Прагі, які мае назву Сміхаў. Навучаўся тэхнічным навукам, але навучанне не скончыў. Сваё першае і апошняе месца працы знаёшоў у газеце. Доўгі час сунрацоўнічаў у рэдакцыі “Народніх лістаў”, погым перайшоў на вольны хлеб пісьменніка.
Чэшскую нрозу Якуб Арбес узбагаціў сваім раманета. Гэты жанр адкрыў у нацыянальнай літаратуры Ян Нэруда, які далучыў свой твор “Лумірл” (1873) да вядомага твора Арбеса “Святы Ксаверый” (1873) і падкрэсліў, што жанр раманета не можа мець болей за 100 старонак.
Якуб Арбес задумаў стварыць цыкл раманаў пра жыццё народа ў 1-й палове XIX стагоддзя, але напісаў толькі першы раман з цыкла.
Шэравокі дэман раманета
Боскасць стварыла на гэтым свеце шмат каштоўнасцей, але, мабыць, найважнейшай каштоўнасцю з’яўляецца жанчына. Дзе няма жанчыны, там няма шчасця
Жанчына прыносіць гора, калі яна кахае або ненавідзіць. Мала існуе ў свеце такога, чаго не змагла б адолець жанчына. Яна ніколі не выкажа тое, што схавана ў сэрцы, а што выкажа, то праўдай не з’яўляецца, а пра тое, што зробіць. нікому не скажа.
Даўняе індыйскае выслоўе
Як жаночая напышлівасць, халодны і няветлівы лістападаўскі вечар апусціўся над Прагай.
На пустых вуліцах дзьме востры, пранізлівы вецер, гонячы перад сабой кроплі дробнага дажджу. У імгненне ён затуліцца ў цемры, застогнс і засычыць. лязгаючы ліхтарамі, так моцна на іх націскаючы, што нолымя ў ліхтарах імкліва загайдаецца, незаўважна знікаючы, а ледзьве бачныя ў імгле палоскі святла то інтэнсіўна загарацца на вільготным бруку, то тут жа згаснуць, утвараючы ў імгле сілуэты правільных шасціграннікаў або іншыя геаметрычныя фігуры.
Уначы амаль бязлюдная Мала Страна пусцее больш. чым звычайна. На вуліцах цемра. Толькі то тут, то там яшчэ гараць самотныя ліхтары, цьмянага і мігатлівага святла якіх лсдзь хапае на тое, каб асвятліць некалькі крокаў.
На Святамікулашскай вежы прабіла адзінаццаць, калі ад Каменнага маста на Лазенскую вуліцу павярнула высокая мужчынская постаць. Напэўна, мужчына нёс пад пахай нешта дастаткова цяжкае, але тым не менш ішоў паспешліва. Часам праз два-тры крокі спыняўся, уважліва азіраўся вакол сябе і калі бачыў, што нікога няма, клаў ношу побач з сабой на зямлю, каб адпачыць.
Ен ніколі не спыняўся каля асветленага ліхтара або паблізу яго, а заўсёды толькі на адлегласці, дзе панавала цемра.
Калі здаралася. што мужчьінская постаць набліжалася да ліхтара, то пераходзіла заўсёды на адлегласці дваццаці-трыццаці крокаў ад яго праз вуліцу, каб трапіць на супрацьлеглы тратуар і быць ад святла як мага далей.
Твар мужчыны нельга было распазнаць. Шырокі, глыбока на вочы нацягнуты капялюш, узняты каўнер паліто не дазвалялі ўбачыць твар і тады, калі на вуліцах было святлей, і мужчына з асцярожнасцю пазбягаў святла, баязліва яго абыходзячы.
Ен прайшоўся Лазенскай вуліцай, завярнуў на Мальгэзскую плошчу, потым праз аркі накіраваўся да палаца Насціцова.
У аркадзе, дзе панавала непраглядная цемра. нечакана пачуліся аддаленыя крокі. якія набліжаліся.
Мужчына схаваў рукі назад і асцярожна стаў пасярэдзіне аркады. схаваўшыся за слуп, чакаючы. што той, хто ідзе яму насустрач, пройдзе.
Прыглушаны гук крокаў заціх якраз каля слупа, за якім стаяў мужчына са сваёй ношай (хутчэй за ўсё чалавекам у аркадзе, які шукаў сабе прытулак у непагадзь, быў паліцэйскі).
Мужчына за слупам шчыльней прыціснуўся да сцяны, каб святло ад ліхтара на рагу, побач з палацам Насціцова, якое прасочвалася ў аркаду, не ўтварала аніякага ценю.
ІІраз хвіліну ў аркадзе зноў загучалі размераныя крокі, і калі яны сталі цішэй, у адно імгненне постаць, якая прыціскалася да сцяны за слупам. накіравалася са сваёй ношай далей, да Насціцова палаца.
Тут яна завярнула да Аўезду і паспешліва пайшла да Аўездскай брамы.
Калі зварочвала на рагу на меншую вуліцу, го заўсёды ўглядалася надзвычай напружана ўдалечыню, нібы імкнулася зразумець, ці не ідзе нехта насустрач. Яна часта азіралася ўважліва назад, ці не ідзе хто за ёй следам.
Аднак перад ёй і пасля яе вуліцы былі пустымі, яна не сустрэла па дарозс аніводнай жывой душы.
Калі падышла да Маластранскага арсеналу. то павярнула на рагу на вуліцу Збройніцкую. цяпер Вышаі'радскую, і праз некалькі крокаў спынілася перад старым домам з вузкім франтонам. з двума вокнамі і з вялікай чорнай брамай.
Тут яна паклала свой груз на зямлю каля сябе, каб адпачыць.
Праз некалькі імгненняў яна выцягнула з кішэні ключ і асцярожна, каб у замку не заела, уставіла яго ў дзірку замка і яшчэ асцярожней павярнула. Дзверы расчыніліся, і ключ у замку не зарыпеў і не завяз. Памалу і без шуму прыадчыніліся дзвсры брамы. і, узняўшы ношу з зямлі, яна ўвайшла. Потым асцярожна зачыніла дзверы і на дыбачках пайшла па дарожцы праз вузкі дворык да малых адчыненых дзвярэй у будынку з правага боку.
Увайшоўшы ў пярэдні накой, постаць зноў спынілася. Адразу пачулася чырканне запалкай, але запалка не загарэлася. Чырканне паўтарылася, і праз хвіліну быў асветлены пярэдні пакой жоўтым святлом васкавой свечкі.
Мужчына з ношай пад пахай спыніўся перад трухлявымі вытаптанымі драўлянымі прыступкамі.
Ён хвіліну ўважліва паслухаў, потым памалу і асцярожна пачаў паднімацца па прыступках. Пры кожным кроку прыступкі жалобна рыпелі і хісталіся, мужчына спыняўся, уважліва прыслухоўваючыся, і некалькі імгненняў стаяў.
Нарэшце ён грапіў у квадрагную, выкладзеную керамічнай пліткай вітальню на першым паверсе.
Сцены вітальні былі закопчаныя, фарба месцамі аблуплена. Нізкая столь амаль без тынку, і тут і там тырчэлі вырваныя старыя дошкі. 3 аднаго боку вузкае акенца выходзіла ў двор.
Насупраць лесвіцы вісеў на сцяне або дакладнсй абапіраўся на сцяну ад падлогі да столі чорны надтрэснуты драўляны крыж з выявай Хрыста амаль у поўны рост.
Гэтая разьбярская работа была выканана надзвычай прымітыўна. Твар Хрыста ў брудным жоўтым святле закопчанай свечкі меў замест незямнога выразу цярпення і пакуты выраз упарты, здзічэлы, які з’яўляецца на тварах мярзотнікаў, жорсткіх і грубых людзей, калі іх душы ахоплівае нейкая бессаромная жарсць.
Голае, пагрызенае часам тут і там цела Хрыста было агідна скрыўлена, нібы цела калекі, які выставіў свае хворыя канечнасці на агляд.
3 ран збоку, паміж распасцёргымі рукамі і крыжам, а таксама з прабітых іржавым цвіком ног цякла чорная кроў, нібы вугаль. Вялікія, размазаныя кроплі крыві з тых ран, дзе была надзета карона з цёрну, былі на худым целе і на запалых скронях падобнымі на язвы, агідныя плямы, якія засгаюцца на целе чалавека пасля маравой язвы.
Мужчына з ношай. апынуўшыся ў вігальні, спыніўся. азірнуўшыся спачатку вакол сябе, а поты.м зноў уважліва прыслухаўся.
Вакол панавала мёртвая цішыня. Толькі часам акенца страсаў вецер; у цемры пачуўся грукат, нібы ссыпалі арэхі, потым зноў можна было толькі пачуць глухі, аднастайны, аддалены грукат аж пакуль зноў не стала ціха, нібы ў труне.
Праз хвіліну мужчына зрабіў некалькі крокаў і ўзняў свечку вышэй, каб асвяціць лепей вітальню, потым азірнуўся вакол сябе.
3 аднаго боку вітальні двос старых дзвярэй было замкнёна. Насупраць іх былі трэція дзверы, таксама замкнёныя. Каля іх драўляныя, закончаныя, старадаўнія прыступкі вялі да зямлі, як гэта часта бывае ў старадаўніх дамах, дзе дзверы размяшчаюцца ў столі.
У астатнім вітальня была амаль пустой, толькі ў адным куце знаходзілася нешта з хатняга ўжытку і ля парэнчаў стаяў невялікі чорны драўляны куфар.
Таемны наведнік, не чуючы нідзе нават шоргату, капнуў крыху воску на парэнчы і прыляпіў запаленую свечку, потым наставіў ношу каля куфра, адсунуў трохі назад капялюш і расшпіліў паліто.
Святло падала яму непасрэдна на твар і асвятляла ўсю яго постаць.
Гэта быў высокі, худы, трыццацігадовы мужчына, з шырокімі, хутчэй своеасаблівымі, чым правільнымі рысамі гвару, з цёмнымі барадою і вусамі.
Яго лоб, наколькі можна было яго бачыць пад капелюшом, быў у зморшчках, цёмныя вочы гарэлі хваляваннем, што выклікала ў ім нейкі чуллівы водбліск смутку. Мяккія, аднак цвёрда сціснутыя вусны дадавалі гвару выраз халодны і строгі, ажно да агіднай жорсткасці.
Як толькі ён паклаў ношу на зямлю, ён рэзка сагнуўся і, укленчыўшы на адно калена, нахіліўся да куфра, адчыніў яго памалу і асцярожна зазірнуў. Святло закопчанай свечкі на парэнчах трапіла ўнугр куфра і асвятліла ў ім голую мёртвую дзяўчынку.
Яна ляжала на цёмнай, засцеленай на дне куфра хустцы з воўны, нібы спакойна драмала. Белае цельца было незвычайна худзенькім, тоненькія ручкі нябожчыцы былі складзены крыжам на грудзях і звязаныя вузкай пурпуровай стужкай.
Галоўка з рэдкімі, колеру крыла вароны, валасамі, якія блішчэлі, нібы шаўковыя, на запалым цемечку, была схілена на грудзі. што надавала тонкаму пяшчотнаму твару пры ўсёй сваёй дзіцячай нявызначанасці пэўныя рысы, поўныя невыразна мілай упартасці.
Прыгожа акрэслены лоб быў гладкім і чыстым, павекі з тонкімі блакітнымі жылкамі былі прыўзнятыя, і з-пад густых цёмных веек блішчэлі на белым зрэнкі, нібы дзве дробныя чорныя жамчужыны.