Выбраныя творы чэшскай прозы XIX — першай паловы XX стагоддзя
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 163с.
Мінск 2010
— Абаронца засмучоных і пакрыўджаных, аблегчы сэрца маё, ты толькі зможаш ачысціць мяне, шэрыя хмары закрылі сонца майго жыцця, ясны месяц, асвятлі мае цяжкія дні. Слава мая знікла сёння, як у спякотны дзень залатое сонца, і як на падарожнага ў цёмным лесе, калі надыходзіць ноч, валяцца на мяне няшчасці са страшнай сілай. Прыніжана я тым, каго кахаю, бо не ўмею хаваць сваё пачуццё, адсюль усе мае няшчасці. О. я так рана страціла сваю маці. якая магла б навучыць мяне жыццю, дзень яе смерці быў першым днём майго няшчасця. Я буду помсціць за несправядлівасць, якой ахутана маё жыццё, за смерць маёй маці ворагам маёй маці.
Яна змоўкла. Устала, падышла да акна і ўбачыла, як удалечыні, за вяршынямі гор, пачынае днець; страшная думка ўзнікла ў яе, што, калі Багдана памрэ, то сэрца ягонае звернсцца да яе, Іаганы. Яна не ведала толькі, як выйсці з града незаўважанай і апынуцца ля муроў кляштара. А калі Багдана з’явіцца ля акна, як яна пачула пра гэта ад Віясіла, то яна яе заб’е. 3 лукам і стрэламі Іагана спусцілася з крапасной сцяны града, разумеючы, што зноў паднімецца сюды па вяроўцы наступнай ноччу з дапамогай слугі. Слуга потым яшчэ доўга стаяў на крапасной сцяне і назіраў за тым, як Іагана знікла ў лесе.
II
У духмяным маі, у шырокім гаі салаўі спяваюць. Зачыні краты, цёмная ноч!
Я не баюся самоты.
II. Марэк
Скончылася навальніца, зашумеў дождж, заззяла яснае сонца, са сцяны кляштара данёсся гук, што мінуў поўдзень. Кветкі. што ўвабралі ў сябе вільгаць дажджу, духмяна запахлі, здалёк даносіўся ціхі шолах гаю, залатым
бляскам адлівала Бяроўнка, што працякала каля сцен кляштара, Побач з магілай на кляштарных могілках сядзеў Віясіл і цярпліва пазіраў у вокны сваёй каханай. чакаючы, калі ў акне пакажацца яе твар. Ён сядзеў доўга, абапершыся на свой меч. Малады ціс распасцёр над ім свой цень. на дрэве гучна спяваў малады птах, часам ён змаўкаў, і тады гучаў ужо з кустоў бэзу, што цягнуліся ўгару пад вокнамі Багданы, спеў другога птаха, як адказ першаму. Прагучаў голас з двара, адчынілася акно Багданы, і яна падышла да акна. He жадаючы, каб яе ўбачылі, яна закрыла твар вэлюмам і ціха малілася. Чорная вопратка падкрэслівала бледнасць твару, яна ўжо не магла любавацца пейзажам, ад бясконцых слёз згас яе позірк. Блакітныя вочы нічога не бачылі. Абапершыся на магільны помнік, Віясіл глядзеў не адрываючыся ўгару, і ад вялікага гора па твары ягоным цяклі слёзы. I ён маліўся таксама, і Бог пачуў іх малітвы, таму змоўк плач. Праз некаторы час пачала Багдана гучна сама з сабой размаўляць, разумеючы. шіо ніхто яе не чуе:
Дзе ты, той, пра каго я супраць сваёй волі ў малітвах заўсёды прамаўляю, ці ўспамінаеш часам няшчасную Багдану, якую калісь кахаў? Ах, каб яшчэ аднойчы цябе ўбачыць! Але дарэмныя мае мары і туга, нічога больш у маім жыцці не будзе! Дарэмна для мяне пачынаюцца дзень і ноч, не для мяне квітнеюць кветкі, згас бляск маіх вачэй, у іх назаўжды пасялілася ноч. О, каб ты ведаў, якая я няшчасная... Каб я толькі магла даведацца. Божа, ці кахае мяне той, хто таксама няшчасны. але калі б ён ведаў мой лёс, то быў бы яшчэ больш няшчасным, чым цяпер. Спадзяюся, што Бог не будзе доўжыць маё няшчасце далей, бо адчуваю, што ў хуткім часе засну спрадвечным сном, бо не магу над прычынай свайго няшчасця болей плакаць, высахла крыніца маіх слёз.
3 вежы зноў пачуўся звон.
Чуеш, мяне клічуць да малітвы. О, зрабі так, Божа ўсемагутны, каб звон гэты, што кліча мяне да малітвы, паклікаў мянс і да смерці. Маім апошнім словам, з якім я звярнулася б да свету, было б “дабранач”...
Віясіл больш не мог стрымліваць сябе, ён укленчыў, схіліў галаву да зямлі і паклікаў:
— Багдана!
I ў гэты момант са сцяны кляштара ўзвілася страла і глыбока працяла Багдане правы бок, тая, крычучы ад болю, павалілася. Віясіл, галава якога была схілена ўніз, не бачыў стралы і вырашыў, што дзяўчына ўскрыкнула іаму, што пачула сваё імя, ён падняўся з кален і пайшоў, кажучы самому сабе:
Я пакрыўдзіў яе, праз мяне яна такая няшчасная!
А ў гэты момант Іагана, якая выстраліла з лука ў Багдану, хутка праз лес вярнулася на крапасную сцяну града. Сёстры знайшлі Багдану смяротна параненай і паклалі яе на ложак. Дзяўчына вырашыла, шго яе параніў Віясіл, таму яна. перамагаючы боль, сказала:
Я гэтага не заслужыла!
Клапатліва даглядалі сёстры Багдану цэлую ноч, таму не заснула няшчасная спрадвечным сном...
Зноў прывітала зязюля раніцу над Карлавым Тэйна.м, але сонца на гэты раз узышло не яснае, а крывавае, нібы сімвал новага дня.
Войска пражан падрыхтавалася да бою, нарыхтавалі лучыны для агню і іншую зброю, каб захапіць град. Наперадзе войска стаў Гедвік, які цэлую ноч хадзіў па лесе, бо не мог заснуць перад боем. Ен нагадаў сваім людзям пра стрыманасць, даручыў, каб высокую сцяну закідалі агнём. Потым з Гарой зноў накіраваўся ў лес, каб там дачакацца дзевятай гадзіны, на якую была прызначана атака.
3 сумам шумелі над імі сосны і высокія елкі, вецер выў у лесе, як нявеста на труне свайго каханага. Прыгнечаны Гедвік доўга маўчаў, ды і Гара не сказаў ніводнага слова, аж пакуль не пачаў Гедвік:
— У мяне такое прадчуванне, што з апошняй атакі я ўжо не вярнуся, і адзінае, што я хачу, каб раней дачка Басковіца загінула ад маёй рукі, якая разам з Віясілам вызначылася ў мінулы раз. Я яе ўжо за тое ненавіджу, што яна з’яўляецца дачкой жонкі Басковіца, якая, як ты ведаеш, мною пагарджала і не пайшла за мяне замуж. Над маёй труной ніхто плакаць не будзе, бо не маю ні дзяцей, ні жонкі. Калі я загіну, то хацеў бы, каб за мяне адпомсцілі і не адышлі ад Карлава Тэйна раней, чым загіне Іагана.
Калі Гара паабяцаў яму гэта, яны вярнуліся да войска.
Пачалася агака, загучалі трубы, і пачуўся лязгат мячоў, агонь лётаў над і'радам, і падпалена была не толькі высокая вежа.
Гедвік ішоў у атаку, выглядаючы то тут, то там Іагану. Яму доўга не ўдавалася яе знайсці, але нарэшце ён убачыў яе на крапасной сцяне. Ён хутка схапіў лук са стрэламі і стаў на скале паднімацца, а паколькі ахоўнікі Іаганы яго не ўбачылі, ён узлез на крапасную сцяну. 3 дзікім рыкам ён кінуўся на Іагану, і пачаўся страшны бой, бо дзяўчына гэтак жа добра валодала мячом, як і іншай зброяй. Яна ўпэўнена наступала, Гедвік упэўнена абараняўся. са здзіўленнем глядзелі ваяры на гэты паядынак. Раптам з рукі Гедвіка выпаў меч і паляцеў у бездань між скал, а, апынуўшыся на зямлі, разляцеўся на кавалкі. Гедвік, узяты ў палон, не хацеў ісці ў град, не хацеў, каб яго закавалі ў кайданы, таму рваўся з рук аховы Іаганы, як раз’юшаны тур:
— He грэба захоўваць мне жыццё, ведайце, што перад вамі самы закляты ваш вораг, а вы і не дзяўчына і не мужчына, вы ганьбіце сваіх бацькоў, падперазаная мячом, ваша смерць была б маім подзвігам і вашай ганьбай, дык чаму вы мяне шкадуеце?
Ніяк не ўспрыняўшы яго словы, Іагана даручыла ахоўнікам весці Гедвіка да града. Тады ён зноў звярнуўся да яе:
— He радуйцеся маёй пагібелі, бо ведайце, што за мяне адпомсцяць, у хуткім часе будзе знішчана гэта гордая вежа і будзе пахаваны ў развалінах град, так загадаў я!
На гэта Іагана хутка адказала:
Вы хочаце мяне прынізіць, але будзеце прыніжаны самі. Вы загадалі спаліць агнём град, а я загадваю: звяжыце яго мацней, як кіраўніка тых, хто хацеў аддаць чэшскую карону свайму Карыбуту. Вазьмі саламяную карону
і трымай яе. Прывяжыце яго да высокага дрэва і хай вісіць над дахам вежы, можа яго ваяры больш нс будуць кідаць агонь у бок вежы.
Так і зрабілі. Прывязалі Гедвіка да выцесанаіа з дрэва слупа і павесілі яго пад дахам вежы, на галаву надзелі карону з саломы, пад ім звінелі зброяй ваяры і чуліся крыкі, але запаленыя смаляныя лучыны перасталі кідаць у бок вежы. Гедвік крычаў моцным голасам:
He шкадуйце мяне, паліце вежу. кідайце ў гэты бок агонь, для мяне будзе радасцю, калі разам са мной будзе знішчана вежа!
Аднак ваяры яго не чулі за звонам мячоў і крыкамі тых, хто змагаўся, дарэмна ён спрабаваў развязаць рукі.
На вежу паднялася Іагана, якая здзекліва пакланілася Гедвіку і сказала, што нарэшце ён дасягнуў адпаведнай яму вышыні. А пад імі лязгалі мячы. чуліся крыкі, у нейкі момант яму пашчасціла вызваліць адну руку, ён выхапіў свой кінжал і закрычаў:
Ведай, дзяўчына, што я вораг тваёй маці, якая мной пагарджала!
Погым ён перарэзаў вяроўкі, якімі быў прывязаны, і скочыў у бездань паміж скаламі.
Іагана напалохалася, а ўнізе над вежай сціхлі крыкі і грукат, атака была скончана.
БАЖЭНА НЕМЦАВА (1820—1862)
Паэтка, празаік. публіцыст, фалькларыст
Бажэна Немцава — найярчэйшая зорка на небасхіле чэшскага прыгожага пісьменства. Яе творы абуджалі нацыянальную свядомасць, дапамагалі народу зразумець гістарычную значнасць сваёй Айчыны. У самыя змрочныя часы чэхі знаходзілі ў іх маральную сілу, што дапамагала выстаяць і перамагчы.
У чэшскую літаратуру Бажэна Немцава (у дзявоцтве Барбара Панклава) прыйшла ў 40-я гады XIX стагоддзя, якія характарызаваліся нарастаннем вызваленчага руху, а асноўны этап творчасці супаў з перыядам рэакцыі. Першай публікацыяй пісьменніцы быў верш “Чэшскім жанчынам", надрукаваны ў 1842 годзе ў часопісе “Kvety”. Пазней Бажэна Немцава яшчэ неаднойчы звернецца да паэзіі, але асноўнымі жанрамі яе творчасці стануць легенда, паданне, казка, нарыс, апавяданне, аповесць. Творы яе прымаюць з захапленнем чытачы і калегі па пяру. Першая кніга “Народныя казкі і легенды” выйшла ў дзвюх частках адпавсдна ў 1845 і 1847 гадах.
Бажэна Немцава з сям’ёй часта пераязджала з аднаго месца ў другое, бо так патрабавала служба яе мужа, чыноўніка фінансавай інспекцыі Ёзафа Немца. Адсюль і тэматыка кнігі “Карціны дамажліцкіх ваколіц” (1845), “Лісты з Францішкавых Лазняў” (1846), “3 Дамажліц” (1847).
Сапраўдным мастацкім узлётам пісьменніцы былі апавяданні і аповесці, створаныя ў 50-я гады: “Барунка”, “Разарка”, “Сёстры”, “Карла”, ‘Торная вёска”, “У замку і ў падзамчышчы”, "Бедныя людзі”, “Дзіўная Бара”, “Добры чалавек” і інш.
Вядучай ідэяй культурнага жыцця чэшскага народа перыяду нацыянальнага адраджэння была думка пра адзінства народа этнічнае. гістарычнае, духоўнае. Менавіта гэтай ідэяй прасякнута аповесць Бажэны Немцавай “Бабуля” (1855).
Прынц Баяя