• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбраныя творы чэшскай прозы XIX — першай паловы XX стагоддзя

    Выбраныя творы чэшскай прозы XIX — першай паловы XX стагоддзя


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 163с.
    Мінск 2010
    44.05 МБ
    Вузенькія, сціснутыя рукі былі да гэтага часу яшчэ свежыя, нібы пакрытыя расой бутоны ружы.
    Укленчыўшы, мужчына глядзеў у куфар на тонкія рысы прыгожай нябожчыцы.
    Ён доўга назіраў без хвалявання, і ў душы яго вірыліся сумныя пачуцці і горкія ўспаміны; твар яго паступова спахмурнеў, лоб яшчэ болей пакрыўся зморшчкамі, вусны яшчэ мацней сціснуліся, а з цёмных вачэй памалу пацяклі слёзы па збялелым твары...
    Потым ён рэзка адвярнуўся ад нябожчыцы, прыкрыў павекі і схіліўся над ёю, як чалавек, якога падчас цяжкай хваробы пачынаюць пакідаць сілы.
    Галавой ён абалёрся на правую руку, якую міжволі паклаў на крышку куфра, і доўга сядзеў без руху, вочы ён зажмурыў, а на твары яго яшчэ доўга бачны былі сляды ўнутранай барацьбы і хваравітага раздражнення.
    У хуткім часе дагарэла свечка на парэнчах лесвіцы, і ў вітальні пасялілася абсалютная цемра.
    Некаторы час ланавала магільная цішыня. Раптоўна падзьмуў звонку рэзкі вецер і, націснуўшы з усёй сілы на акенца, так яго затрос, што яно насцеж расчынілася. і вецер завіхрыўся па ўсёй вітальні.
    Паток ветру быў настолькі моцны і нечаканы, што паваліў крыж з Хрыстом, які быў абаперты аб сцяну, і ён з грукатам паляцеў на зямлю.
    Мужчына над куфрам узняў галаву. Вакол была непраглядная цемра і толькі халодны подых ветру авяваў яго разгарачаныя скроні. Ён хацеў падняцца, але не ўстаў і толькі змяніў паставу каля куфра.
    У той жа момант зарыпелі адны з нізкіх дзвярэй, слабы прамень жоўтага святла ўзнік у вітальні, і на парозе каля адчыненых дзвярэй з’явілася жаночая постаць у беласнежнай начной кашулі.
    Гэта была дваццацігадовая хударлявая дзяўчына. Няспанне, клопаты і смутак адбіліся на яе бледным, але па-ранейшаму свежым і напоўненым надзвычайнай прыгажосцю Усходу, з характэрнай для гэтага рэгіёну смуглай скурай, твары. Выраз твару быў незвычайна задуменным.
    Яе распушчаныя чорныя валасы акружалі твар, а налітыя крывёй бялкі вачэй дадавалі твару дзіўны выраз вясталкі; яе мяккія, гарачыя вусны пурпуровага колеру, на якіх, здавалася, захаваліся гарачыя, абпальваючыя пацалункі, і поўныя, напалову прыкрытыя начным адзеннем грудзі, хутчэй стваралі вобраз жанчыны, створанай для жыцця і раскошы, чым для пакуты.
    Яна трымала ў адной руцэ лямпу, а ў другой — недашытую дзіцячую белую кашулю, і некалькі імгненняў нерухома стаяла ля дзвярэй, без страху пазіраючы на мужчыну, які схіліўся над куфрам.
    Зрабіўшы некалькі крокаў наперад, яна паставіла лямпу на парэнчы менавіта туды, дзе раней была васкавая свечка, і бліжэй падышла да мужчыны.
    Той не ўзняўся з зямлі, а на яго гвары адбілася снроба адвесці нейкую цяжкую думку, потым ён моўчкі паглядзеў у млявы задуменны твар дзяўчыны, што стаяла побач, і, нахіліўшыся да яго, пазірала гаксама моўчкі, але з выразам нецярпення, нібы хацела зразумець, што яе чакае, радасць або смутак.
    Бсз слоў мужчына зноў прыўзняў крышку куфра.
    Падніміся! — прастагнала дзяўчына, закрываючы адной рукой твар.
    Аднак тут жа нахілілася да куфра, абняла памерлую дзяўчынку і пачала нястрымна цалаваць яе белы, як снег, лоб.
    He магу, не магу развітацца! — усхліпвала яна прыглушаным голасам.
    Ля куфра яшчэ стаяў, укленчыўшы на адно калена, мужчына, але ён нічога не сказаў, а разгарнуў цёмную матэрыю, у якую было загорнута тое, што ён прынёс з сабой.
    Там была чорная драўляная груна. Мужчына ўзняў вечка. У труне знаходзілася іншая труна з шкляным вечкам, дзе сярод свежых руж і мірту ляжала памерлае дзіця ў белай кашульцы.
    Дзяўчына, якая абдымала нябожчыцу, уважліва паглядзела ў труну і прашаптала няшчыра з радасным здзіўленнем:
    Божа! Якое падабенсгва!
    Доўга нельга марудзіць, нагадаў мужчына глухім голасам. Ужо хутка поўнач і да раніцы грэба паспець.
    Потым закрыў зноў ціха куфар і труну, рэзка падняўся, узяў труну і лямпу і ўвайшоў у пакой, дзе незадоўга да гэтага была дзяўчына.
    Дзяўчына з памерлым дзіцем, працягваючы яго цалаваць у лоб, механічна пайшла за ім і памалу, асцярожна зачыніла дзверы.
    Вітальня зноў засталася пустой, і толькі вецер штурхаў адчыненае акно ўнутр, жаласна і сумна віхурачыся.
    У пакоі, куды ўвайшлі мужчына з дзяўчынай і іх дзіцем, закрытае шторай акно выходзіла ў двор суседняга дома, і там было светла аж да раніцы.
    Вакол панавала цішыня, але калі б нехта ўважлівы за гэтым акном назіраў, го на мілы аючых ценях даведаўся б, што ў пакоі не спяць, а калі б нехта ўважлівы прыслухаўся з суседняга двара або вітальні, то пачуў бы не толькі грукат ветру, але і асаблівы, у прыватных дамах не характэрны шум.
    Здавалася, што часам нехта рэзка круціць ручкай, потым ішла паўза, і можна было пачуць нейкі прыглушаны грукат, нібы паветра праходзіла праз вузкую адтуліну ў большую прастору, што паўтаралася праз дзесяцьпятнаццаць хвілін. і гак было да самай раніцы. калі таямнічы мужчына яшчэ на світанку пакінуў пакой і дом. і этак жа асцярожна і абачліва, як і прыйшоў.
    Потым усё сціхла ў пакоі, і нішто не парушала гэтую цішыню.
    Прайшла палова дня, пакуль дзвсры пакоя адчынілі.
    Цікаўныя суседкі падыходзілі некалькі разоў да дзвярэй і прыслухоўваліся, потым адна з іх пастукала, калі ж ніхто не азваўся, то чакалі аж да другой паловы дня.
    За некалькі хвілін да дзвюх гадзін папаўдні дзверы, нарэшце, расч ыніліся.
    У пакоі акрамя ложка, стала, малой шафы і трох крэслаў не было іншай мэблі, стол ад сцяны быў адсунуты на сярэдзіну пакоя, і на стале ў чорнай труне ляжала ў белай кашулыды памерлае дзіця. Труна была прыкрыта паўпразрыстай белай матэрыяй, і гаму нябожчыцу можна было ўбачыць голькі нібы праз густую імглу.
    Ля вакна сядзела маладая жанчына са збялелым тварам і схіленай галавой. У задуменным выразе твару можна было ўбачыць глыбокі, але ціхі рэлігійны пакорлівы смутак.
    У хуткім часе пакой напоўніўся суседкамі з дзецьмі рознага ўзросту, якія сталі вакол стала і моўчкі чакалі прыходу святара.
    Роўна а другой гадзіне папаўдні прыйшоў святар з хра.му Дзевы Марыі Прачыстай з касцёльным вартаўніком.
    Гэта быў мужчына з грубым, абпаленым тварам, на якім амаль без перапынку ўзнікала ўсмешка. якая ад прыроды была непрыветлівай, рабіла твар хутчэй агідным, чым прыемным.
    Касцёльны вартаўнік быў карлікам з велізарнай галавой і з цяжкавызначальным выразам пустоі а ідыятызму на твары.
    Яны прыйшлі і праз некалькі хвілін распачалі царкоўны абрад.
    Было прамоўлена некалькі лацінскіх слоў, сэнс якіх быў вядомы толькі святару, потым святар акрапіў нябожчыцу ў груне святой вадой і намаліўся, як належала, тройчы паўтарыўшы “Ойча наш”.
    Пасля выканання абраду абодва атрымалі за сваю “працу” дзве гаксы адмеранага ганарару і гэтак жа важна, як прыйшлі, так і пайшлі.
    Незадоўга да таго, як пакой абязлюдзеў, да груны падышоў незнаёмы мужчына ў чорным адзенні, які чакаў ля дзвярэй; ён узяўся за вечка, паклаў яго на труну і забіў цвікі, потым узяў труну і нанёс яе па прыступках, а затым праз двор дома. туды, дзе чакаў заказаны катафалк.
    Труну паставілі каля перагародкі наперадзе якраз за кучарам, у катафалку размясціліся тры суседкі з чатырма дзецьмі, а мужчына, які труну нёс, ускочыў на козлы каля вазніцы.
    Вазніца сцебануў коней, і катафалк загрукатаў па бруку, дастаткова хутка праехаў праз Аўезд і Сміхаў да могілак.
    Маладая збялелая жанчына, што сядзела, схіліўшы галаву, ля акна, на працягу ўсяго царкоўнага абраду ані схамянулася, і не варухнулася нават тады, калі незнаёмы мужчына труну забіваў, не ўзняла галаву, каб апошні раз паглядзець на твар свайго памерлага дзіцяці.
    Нябожчыцу забралі і павезлі, а маці засталася ў бедным пакоі сядзець самотна.
    I як гэта бывае звычайна, пра пахаванне дзіцяці забыліся нраз некалькі дзён, а нехта і праз некалькі гадзін.
    Пакой, у якім жыла маці, быў зачынены на нрацягу цэлага дня, як і перад гэтым. I так здарылася, што суседкі, якія наогул з негаваркой, задумлівай, маладой маці на-сапраўднаму не размаўлялі, праз некалькі дзён нават і не звярнулі ўвагу, што дзверы пакоя больш не адчыняліся, іншымі словамі, ніхто ў пакой не заходзіў.
    Магчыма, так доўжылася б і далей, калі б іх спакой не парушыў нечаканы выпадак.
    Праз пятнаццаць дзён пасля пахавання ў доме з’явілася камісія, якая складалася з рады крымінальнага суда, двух сведкаў і пісара.
    Яны запыталіся, у якой кватэры памерла дзіця, увайшлі ў вітальню з прыбітым укрыжаваннем, пастукалі ў дзверы пакоя, а калі ніхто не азваўся, паклікалі ўмельца па замках і дзверы адчынілі.
    У пакоі нікога не было, нават з першага погляду было бачна, што тут ніхто не жыў ужо некалькі дзён.
    Стаяла толькі грухлявая старая мэбля, што належала суседцы, у якой здымала пакой маладая маці памерлай дзяўчынкі, даўно тут ніхто не прыбіраў, і ўсё было пакрыта тонкім слоем пылу.
    Пры далейшым аглядзе высновы рабіліся з дробязей, пра якія забыліся былыя жыхары, іаворка ішла пра гравюры і скульптуру, пра кнігі на розных мовах, што чыталі жыхары пакоя, і іншыя рэчы, якія сведчылі пра густ і адукаванасць, а значыць жыхарка пакоя не была шаснаццацігадовай служанкай Марыяй Кучэравай з Прагі, як было напісана ў дакуменце, што аірымалі ад суседкі. Суседка і выказала свае падазрэнні паліцыі.
    У доўгім пратаколе, які быў складзены судовай камісіяй адразу пасля агляду, увага была звернута на наступныя важныя падрабязнасці справы:
    Недзе за год перад гэтым у жніўні падышла да дворніка маладая жанчына, якая шукала малую кватэру ў наём.
    Дворнік накіраваў яе да ўдавы Ганны Вабаржылавай, у якой быў вольны пакой, яшчэ зусім нядаўна тут жылі два студэнты, якія паехалі на вакацыі.
    Удава, на якую маладая жанчына зрабіла ўражанне “ветлівай дзяўчыны”, здала ёй пакой і была сваёй кватаранткай цалкам задаволеная.
    Яна атрымала ад дзяўчыны дакумент, які пазней паказала паліцыі і прыгадала, што жыла дзяўчына ручной працай, а ўсе іншыя суседкі засведчылі, што гэта праўда.
    Дзяўчына была ціхай і прыстойнай, амаль нікуды не хадзіла, нікому нічога не казала, ніякіх праблем з ёй не было, яна жыла толькі сваёй працай, гэта бачылі ўсе, хто з ёй меў нейкія стасункі.
    Апраналася яна проста, але надзвычай чыста. Знаёмых і сяброў у яе не было, як здавалася суседзям, і толькі адна суседка засведчыла, што выпадкова бачыла, як яе наведаў два-тры разы нейкі чыста апрануты малады мужчына з барадой і вусамі.