• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбраныя творы чэшскай прозы XIX — першай паловы XX стагоддзя

    Выбраныя творы чэшскай прозы XIX — першай паловы XX стагоддзя


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 163с.
    Мінск 2010
    44.05 МБ
    Так і жыла дзяўчына нейкі час, наваг і блізка нічога не мянялася.
    Аднойчы наведала яе ўдава Вабаржылава і надзвычай здзівілася. убачыўшы, што дзяўчына хутка стане маці.
    Яна не сказала пра гэта нікому, але праз некаторы час змены ўбачылі і іншыя суседкі і казалі так, як у падобных выпадках бывае: блудніца; з гэтага моманту суседкі больш дзяўчыну не хацелі бачыць, не было ніводнай, якая б яе пашкадавала.
    Праз некалькі месяцаў дзяўчына сапраўды стала маці, і дзіцятка, прыгожая дзяўчынка, было пахрышчана без усялякага шуму ў храме Дзевы Марыі Прачыстай.
    Маладая маці клапацілася пра сваё дзіця надзвычай добра, але няглсдзячы на гэта дзіця захварэла праз некаторы час на запаленне лёгкіх.
    Паклікалі лекара. Аднак лячэнне не дапамагло — дзіця памерла; і калі мясцовы лекар агледзеў нябожчыцу, яе пахавалі згодна з каталіцкім абрадам на могілках.
    Усё, пра што тут сказана, пацвердзілі ўсе суседкі і былі гатовыя пацвердзіць гэта нават пад прысягай.
    Між тым судовая камісія на гэтым справу не скончыла.
    Ыайперш неабходна было дзяўчыну апісаць; калі апісанне было зроблена, яго параўналі з партрэтам у дакуменце і сведкі звярнулі ўвагу, што апіеанні не супадаюць.
    Прычына, што ніхто раней не звярнуў на гэта ўвагу, была яснай, як божы дзень: удава Вабаржылава, якая не ўмела чытаць, нават не зірнула на дакумент служанкі, адсюль і няўвага да партрэта.
    Цяпер судовая камісія разглядала, што адбылося насля смерці дзіцяці і перад яго пахаваннем.
    Доўга не мог ніхто з запрошаных гэта прыгадаць, аж пакуль адна суседка не сказала, што, калі яна выйшла з дому ў дзень пахавання (якраз быў памінальны дзень), было вельмі рана, і яна ўбачыла, што ў вітальні на падлозе ляжала скінутае ўкрыжаванне, было насцеж расчынена акно, а на драўляных парэнчах лесвіцы застаўся агарак васкавой свечкі.
    Усё гэта было занесена ў пратакол, але судовая камісія на гэтым не заспакоілася, асабліва таму, што ніхто з запрошаных жыхароў дома не мог нічога больш расказаць.
    Адзін з членаў камісіі, які заўважыў, што адзінае акно пакоя выходзіць на суссдні двор, прапанаваў, што трэба паслухаць таксама жыхароў суседняга дома, што і зрабілі.
    Аднак ніхто не мог прыгадаць, што адбывалася ў пакоі ў першы і другі дзень, тым больш у першую і другую ноч напярэдадні памінальнага дня.
    Толькі адна старая, якую слухалі апошняй, распавяла сваім дрыжачым голасам, што акно яе ўнучкі, у якой яна жыве, якраз насупраць акна пакоя і яна добра памятае, што ў ноч перад памінальным днём (яна не магла заснуць) бачыла праз апушчаныя шторы, што ў пакоі мітусяцца два дарослыя чалавекі амаль цэлую ноч і што адтуль далятае часам нейкі дзіўны гук, нібы нехта паварочвае ручкай і адразу пасля гэтага чуецца скрыгатанне ветру, а потым раптам змаўкае. Судовая камісія, зразумеўшы, што ад запрошаных сведкаў нічога немагчыма даведацца, вырашыла яшчэ раз надзвычай уважліва агледзець пакой.
    Аднак не знайшла нічога, што магло яе задаволіць, толькі пісар убачыў у куце за печкай некалькі кавалкаў ад шкляной банкі з гладкімі краямі, потым нейкую старую ручку, некалькі малых балтоў і сапсаваны поршань, і пасля стараннага агляду адзін з членаў камісіі заявіў, шго гэта хутчэй рэшта ад разбітай вакуумнай помпы.
    Якім чынам рэшткі такога прыбора трапілі ў пакой, судовая камісія высветліць не магла, прычына, магчыма, была ў тым, што раней у пакоі жылі студэнты...
    Судовы пратакол быў куды больш шырокім і падрабязным.
    Мснавіта такі спосаб надачы матэрыялу, дзе пытанні чаргаваліся з адказамі, не даваў магчымасці зразумець, чаму судовая камісія з’явілася ў гэтай кватэры і чым гэта было выклікана.
    Дазнанне камісіяй таго, што зусім нядаўна знікла жыхарка гэтай кватэры. і яна не была той асобай, якой належаў дакумент, прадсгаўлены паліцыі, сваёй таямнічасцю яшчэ больш рабіла следства складаным і цяжкім.
    Пасля афармлення і паднісання пратаколу кватэра, якая была агледжана камісіяй, была запячатана ёю важна і цырымонна, а сама камісія як прыйшла, так і пакінула дом.
    Цікаўнасць суседзяў не была задаволена. Таму не трэба здзіўляцца, што адна з найбольш адважных суседак, бачачы, што пажылы пісар, які выказаў нерашуча свае падазрэнні, зрабіў некалькі крокаў за судовай камісіяй, дакладна ў той момант, калі камісія выйшла за браму, а пісар адзін застаўся ў двары, ху гка да яго падышла і найлагоднейшым голасам спытала, чаму ўласна камісія прыйшла і што імкнуліся адшукаць.
    Пісар спыніўся і, прыклаўшы сухенькі палец да свайго носа на пергаментным гвары, агледзеў субяседніцу ўважліва з галавы да ног, потым важна і цырымонна прыцішаным голасам заўважыў:
    Дзяржаўная тайна.
    Аднак адразу схамянуўся, прыгадаўшы, што могуць і не маючыя адносін да снравы людзі нешта сказаць гакое, што хоць часткова дапаможа следству, дадаў з інтанацыяй надзвычай важнага давсру:
    Але магу вам нешта паведаімць, бо бачу, што вы прыстойны чалавек.
    I нахіліўшыся трохі да яе, сказаў таямніча:
    Дзіця, якое тут памерла два тыдні таму, не было пахавана.
    Жанчына паглядзела здзіўлена пісару проста ў вочы, а потым пачала хутка казаць:
    Але ж гэта немагчыма! Я сама на ўласныя вочы бачыла, як труну закрылі і цвікі забілі. Я кажу, што гэта нсмагчыма! Пра гэта павінна была ведаць найперш я, бо ехала ў катафалку на могілкі і там на ўласныя вочы бачыла, як магільшчык паклаў труну ў магілу і магілу засыпаў...
    Нічога не магу сказаць, як гэта здарылася, —• адказаў пісар, падыходзячы да брамы, дзе паміж іншым сказаў трохі болей, але ёсць доказы, што памерлае тут дзіця пахавана не было.
    — Але ж скажыце мне тады, як гэта магла шаноўная камісія высветліць, калі магіла засыпана? — спытала жанчына наіўна і з цікаўнасцю, бо пэўна не першая пыталася пра гэта.
    — Як? Гэта высветлена, — адказаў пісар і магчыма ўжо выйшаў бы на шлях праўдзівага раскрыцця дзяржаўнай тайны, каб, падышоўшы да брамы, не ўбачыў, што члены камісіі ўжо садзяцца ў экіпаж.
    Пакінуўшы цікаўную суседку без адказу, ён паспешліва, наколькі гэта мог зрабіць пажылы чалавск, падсеў у першым экіпажы на козлы да вазніцы, паўтарыў таму загад рады земскага суда, куды трэба ехаць, і абодва экіпажы накіраваліся да могілак.
    На могілках камісія аглядала найперш наноў выкапаную магілу нумар 65 у дзіцячым аддзяленні, пасля чаго пратакол папоўнілі назірання.мі на могілках.
    Магільшчык прадыктаваў да пратакола па сутнасці наступнае:
    — Учора ўвечары я сказаў аднаму з падзёншчыкаў, які мне часам дапамагае, каб ён раскапаў у дзіцячым аддзяленні даўнішнюю магілу пад нумарам 56.
    Падзёншчык быў падпіўшы, і пакуль дайшоў да месца, то паблытаў нумар і пачаў раскопваць магілу нумар 65.
    П’яны стан, вячэрняе змярканне і снег, які перад гэтым некалькі дзён падаў і быў вышэй за чаравікі, былі прычынай, што падзёншчык, капаючы, не звярнуў увагі на больш рыхлую гліну, чым тая, што бывае ў даўнішніх магіл, і выкапаў з амаль новай труной.
    Потым ён з сілай стукнуў матыгай па труне. Матыга прашыла вечка, вечка адразу адвалілася.
    Падзёнчык зазірнуў у адкрытую труну і, прыгледзеўшыся больш уважліва, убачыў, што ў ёй замест нябожчыцы ў белай кашульцы ляжыць акружаная міртам і ружамі васковая фігура.
    Перапалоханы ён пабег да мяне, каб мне гэта паведаміць, я пазней пераканаўся ў праўдзівасці яго слоў і з раніцы пераказаў гэта ў паліцыі.
    Пратакол допыту падзёншчыка пісаўся вельмі марудна, бо гой часта адпіраўся, адмаўляўся ад сваіх слоў.
    Нягледзячы на тое, што судовая камісія атрымала пацверджанне. што прычынаю таго здарэння была памылка. падзёншчык доўга блыгаўся, бо ўпершыню ён стаяў перад намеснікам старшыні суда. Аднак і гэты аповед здаўся камісіі дастатковым. Выканаўшы сваю задачу, судовая камісія пакінула могілкі.
    Хоць працягвалася і далей судовае дазнанне і паліцэйскі вышук, справа засталася абсалютна нявырашанай.
    Хто з нас, пастарэлых і пасівелых, выкрэсліўшых каханне з надзённага жыцця, не прыгадае ў самоце час, калі маладыя нашы душы ўпершыню апанавала пачуццё нейкага салодкага нявольніцтва і незадаволенасці, нейкай бязмэтнай і беспрадметнай тугі?
    Hi ў кога асабліва гэты душэўны стан не працягваецца доўга.
    Шмат калі адна ўсмешка, адзін пагляд альбо іншая акалічнасць выклікаюць тужлівы настрой; у адных гэта доўжыцца гадамі, а ёсць людзі (гэта рэдкая парода), якія не могуць ад гэтага пачуцця пазбавіцца ўсё жыццё...
    Я выхоўваўся амаль выключна ў жаночым асяроддзі, але не магу пахваліцца, што быў пазбаўлены гэтых ілюзій.
    Памятаю яшчэ добра той час, хоць не магу яго не прыгадваць ніяк інакш, як са спачуваннем і пагардай. Дзіўлюся, як гэта можна, што для мяне погляд прыгожых вачэй і салодкая ўсмешка на прывабным твары значылі болей, чым самыя дакладныя доказы логікі. Як мажліва, што пяшчотны шэпт і далікатны дотык тонкай ручкі больш моцна і трывала адгукаліся ў маёй душы, чым самае разумнае слова самага гарачага абаронцы людскіх правоў, які выступіў супраць заняволення народа, супраць бессаромнага нахабства тых, хто выкарыстоўвае безабаронную слабасць на карысць патрэбам паскудных эгаістычных асоб з прывілеямі.
    Праўда ў тым, што гэты салодкі падман, гэта неразуменне жыццёвай мэты доўгі час не маглі абараніць ад засмечвання ўяўлення пра жыццё нерэалістычнымі планамі; яны кіравалі мной да таго часу, пакуль я не ўбачыў дастаткова позна, што жыццё маё замест таго, каб рухацца адзінай плынню наперад, расцяклося на розныя ручайкі, якія паступова губляюцца і знікаюць у пяску ідэалістычных памылак.
    У той час, калі эратычная песня была для мяне канонам для ўсіх пачынанняў і імкненняў, асабліва калі бліскучая, зграбная, як маладыя змеі на санцапёку, іграючая тысячамі фарбаў, і як салодкі грэх прывабная песня нешчаслівага Альфрэда дэ Мюсэ захоплівала маладую душу чарамі, што не маюць слоў; у гэты час я адчуваў сябе агідней часцей, чым гэта патрэбна, я глядзеў у кнігу перад сабой і нічога не бачыў, адным словам, у гэты перыяд я больш адчуваў, марыў і думаў, чым узважваў і працаваў.
    3 аднаго боку, гэты душэўны стан доўга не змяняўся менавіта таму, што жыў я ў ціхай самотнай студэнцкай мансардзе з чалавекам, які быў на некалькі гадоў старэйшым за мяне, які цалкам пасталеў, з чалавекам здольным, уважлівым, свядомым і ўсім, што прыгожае і добрае, захопленым, хоць да ўсяго, што тычыцца кахання, так мне здалося, абсалютна індыферэнтным.