• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбраныя творы чэшскай прозы XIX — першай паловы XX стагоддзя

    Выбраныя творы чэшскай прозы XIX — першай паловы XX стагоддзя


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 163с.
    Мінск 2010
    44.05 МБ
    Караліна Светла нарадзілася ў Празе і шэраг твораў прысвяціла дарагому яе сэрцу гораду. Гэта раманы “Першая чэшка” (1861), “Каралева званочкаў” (1872) і акрамя іх апавяданні, нарысы і ўспаміны.
    Творчасць выдагнага паэта і празаіка Сватаплука Чэха (1848 1908) — новая старонка ў развіцці чэшскай прозы XIX стагоддзя. Распачаў празаік сваю творчасць з фельетонаў, гумарэсак і арабесак. Лепшыя празаічныя творы Сватаплука Чэха фантастычныя аповссці "Падарожжа пана Броўчка на Месяц” (1878), ‘Новае эпахальнае падарожжа пана Броўчка на гэты раз у XV стагоддзе” (1889), дзе сучаснасць спалучана з эпохай гусіцтва. Пазней тыпізаваны вобраз малога чалавека пісьменнік скарыстаў у крытычнай літаратуры (“Разнастайныя шляхі па Чэхіі ў творах Мацея Броўчка і яго паплечнікаў” (1891), “Мацей Броўчык на выставе”(1892)). Вылучаецца ў творчасці Сватанлука Чэха яго аўтабіяграфічная проза, дзе аўтар звярнуўся да гадоў дзяцінства і юнацтва.
    Сапраўдным паэтам Шумавы, цудоўнай мясцовасці на паўднёвым захадзе Чэхіі, быў Карэл Клостэрман (1848 1923). Вядомасць пісьменніку прынеслі апавяданні, раманы, мемуары, хоць ён акгыўна працаваў і ў публіцыстыцы, ствараў бліскучыя фельетоны. падарожныя нагаткі. нарысы. Вялікім поспехам у чытачоў карысталіся раманы К. Клостэрмана “У свеце лясной самоты” (1892), “У шумаўскім раі” (1893).
    Якуб Арбес (1840—1914) вызначыўся ў чэшскай літаратуры, працуючы ў жанры раманета. Назву жанра празаічнага твора сярэдняй формы (каля ЮОстаронак) прыдумаў Ян Нэруда, калі ў сваім выдавецтве ў 1873 годзе збіраўся надрукаваць “Святога Хаверыуса” Арбеса. Сюжэт раманста сваёй напружанасцю і таямнічасцю ў нечым нагадваў творы амерыканскага пісьменніка Эдгара По. У сваёй далейшай творчасці Якуб Арбес развіваў вызначаны жанр. Да ліку лепшых раманета пісьменніка можна аднесці “Шэравокага дэмана” (1873), “Святога Ксаверыя” (1873), “Мозг Ньютона" (1877). Паспяхова Якуб Арбес працаваў у розных публіцыстычных жанрах.
    Юліус Зэер (1841 —1901), паэт, празаік, драматург, перакладчык захапляўся антычнай міфалогіяй, Бібліяй, культурай Усходу. Адсюль своеасаблівая тэматыка яго твораў, якія вызначаюцца глыбінёй і вастрынёй пастаўленай праблемы, шырынёй асацыяцый, філасафічнасцю і псіхалагізмам. Трыпціх “Тры легенды пра ўкрыжаванне”, раманы “Онупрэй Чарнышоў”, “Раман пра вернас сяброўства Аміса і Аміла”, “Ян Марыя Плойгар” прынеслі празаіку заслужаную вядомасць і славу.
    Майстрам жанра гістарычнага рамана ў чэшскай літаратуры XIX стагоддзя з’явіўся Алоіс Ірасек (1851 —1930). Пісьменнік стварыў шэраг гістарычных раманаў, дзе адлюстраваны розныя псрыяды гісторыі чэшскага народа. Папулярнасць Ірасеку прынеслі гістарычныя хронікі “Паміж плынямі” (1887—1890), “Супраць усіх” (1893), а таксама кніга “Даўнія чэшскія легенды і паданні”, у якой змешчаны мастацкія апрацоўкі міфаў, легенд і паданняў, а таксама арыгінальныя творы пісьменніка.
    Развіццю прыгожага пісьменства чэшскага народа ў нершай палове XX стагоддзя садзейнічала агульная атмасфера ў налітычным, сацыяльным і культурным жыцці краіны. У 1918 годзе ўзнікла Чэхаславацкая рэспубліка. Магчыма таму перыяд з 1918 года па 1938 год лічыцца найбольйі наспяховым у далейшым станаўленні нацыянальнай чэшскай літаратуры. якая дасягнула ў XIX стагоддзі сусветнага ўзроўню. Ужо на пераломе стагоддзяў адбыліся падзеі, якія паўплывалі на паскоранае развіццё літаратуры і культуры. У 1890 годзе распачала працу Акадэмія навук і мастацтва, адкрылася філармонія. дзе першы канцэрт дырыжыраваў Антанін Дворжак. У Празе ў гэты час жыў і тварыў французскі скульптар Аўгуст Радэн. 3 друку выходзіць манументальны навуковы слоўнік Ота (1908), распачынае працу самастойны чэшскі універсітэт, дзе працуюць выдатныя навукоўцы, у тым ліку і філосаф, сацыёлаг Т. Г. Масарык.
    ГІсрыяд 1918—1938 завяршае эпоху нацыянальнага адраджэння, якая расначалася ў пачатку XX стагоддзя і прайшла праз усё стагоддзе, фактычна ад Маха да маніфеста чэшскага авангарду.
    У чэшскай прозе першай паловы XX стагоддзя асаблівае месца належыць раману. Сярод твораў гэтага жанру вылучаюцца раманы Геды Вчэлічка, Карэла Новага, Івана Ольбрахта, Карэла Конрада, Уладзіслава Ванчуры, Марыі Пуйманавай, Марыі Маёравай і інш. Празаікі імкнуліся на шырокім гістарычным матэрыяле асэнсаваць шлях, што прайшоў народ, узняць праблемы дня сённяшняга. Вялікія эпічныя творы вызначаліся жанравай і стылістычнай разнастайнасцю. Сярод іх рэалістычныя творы і авангардныя, напрыклад, трылогія Марыі Пуйманавай (1893—1958), першы раман з якой напісаны пад уплывам творчасці Марселя Пруста.
    Сатырычны раман Яраслава Гашака (1883-1923) “Прыгоды ўдалага ваяра Швейка падчас сусветнай вайны” (1921) — гэта і сатыра, і эпапея, і містыфікацыя. Яраслаў Гашак працаваў над сваім творам на працягу двух гадоў, будучы цяжка хворым, але так і не завяршыў раман.
    Вяршынным дасягненнем чэшскай прозы ў жанры рамана з’яўляецца твор Карэла Чапека “Вайна з саламандрамі” (1936), дзе грамадскі і палітычны пафас спалучаны з сацыяльна-фантастычнай сатырай.
    Такім чынам, выдатныя празаікі XX стагоддзя паспяхова ўмацоўвалі і развівалі традыцыі чэшскай літаратуры XIX стагоддзя, вызначаючы перспектывы яе развіцця.
    КАРЭЛ ПНЭК МАХА (1810—1836)
    Паэт, празаік, драматург
    Карэл Гінэк Маха, выдатны мастак слова, пачынальнік рамантызму ў чэшскай літаратуры, заставаўся рамантыкам, як сведчаць сучаснікі творцы, не толькі ў прыгожым пісьменстве, але і ў жыцці.
    Маленства і юнацтва Карэла Гінэка Махі прайшло ў Празе, дзе ён нарадзіўся 16 лістапада 1810 года. Ен вывучаў філасофію, служыў акторам у аматарскім тэатры Ёзафа Каэтана Тыла, працаваў адвакатам у Літамержыцах.
    Карэл Гінэк Маха захапляўся гісторыяй свайго края, любіў гіадарожжы, з задавальненнем наведваў замкі і грады.
    Пісаць пачаў падчас навучання ў гімназіі. першыя вершы датуюцца 1829 годам. Самы значны лірычны твор — ліра-эпічная паэма “Май” (1835)— створаны над уплывам творчасці выдатнага англійскага паэтарамантыка Джорджа Гордана Байрана.
    Сярод празаічных твораў вылучаецца адзіны раман творцы “Цыганы” (1835), аповесці і апавяданні на гістарычную тэму. Аповесць “Кршываклад” (1834) з’яўляецца першай часткай задуманай аўтарам тэтралогіі, дзея якой адбываецца ў эпоху Вацлава VI. Менавіта гэты час адлюстраваны і ў апавяданні “Віясіл Віясіловіч”. На жаль, заўчасная смерць творцы (падчас эпідэміі халеры) не дала магчымасці Карэлу Гінэку Маху здзейсніць задуманае. Шмат засталося накідаў, незавершаных твораў.
    Віясіл Віясіловіч
    He плачце па памерлым і не шкадуйце яго, але абавязкова плачце па тым, хто памірае. бо ён ужо не вернецца, каб паглядзець на зямлю, дзе нарадзіўся. Калі ён пакідае радзіму, то не вернецца болей. а на месцы, якое ён успрыме ўсёй душой. ён памрэ.
    3 прарока Ерамія
    Сілай народа ўзноўлены, Крывёй кожны меч напоены, Толькі калі кроў пралілася дарэмна, He зможаш меч дастаць з ножнаў ніколі.
    Чэшскі Аляксандр
    I
    Пасля смерці караля Вацлава IV у Чэхіі пачаліся жудасныя міжусобныя баі, і кроў пралілася не толькі за веру, прычынаю вайны быў і запавет караля. Адны хацелі бачыць каралём Зігмунда, брата Вацлава, друпя Карыбута, брата князя літоўскага, а былі і такія, хто зусім не хацеў мсць аніякага караля і лічыў, што вольны народ нс павінен падпарадкоўвацца каралю. Па ўсёй краіне, адтуль, дзе бярэ свой пачатак Влтава, аж да Крканошскіх гор чуўся страшны голас вайны, і чэшская зямля, нібы Медэя, ганарылася варожасцю сваіх дзяцей, і нс было начы, каб нс ўзвілося да неба рудое полымя пажару, і не мела значэння, што гарыць, манастыр або вёска ці цэлы горад — усё, падпаленае ворагам, ператваралася ў попел.
    Перыяд ліхалецця распачаўся ў 1419 годзе і доўжыўся аж да 1436. Менавіта ў гэты час князь Карыбут прыехаў у Прагу разам са сваім ахоўнікам і братам, маладым Віясілам Віясіловічам. па запрашэнні жыхароў Прагі і прывёў з сабой 5000 літоўскіх ваяроў, пасля чаго разам з жыхарамі розных чэшскіх гарадоў усе сабраліся на плошчы ў Празе, каб каранаваць караля. 3 гэтым не пагадзілася чэшская арыстакратыя. і калі народ супраць волі дваранства паспрабаваў абраць караля, арыстакраты ўзялі чэшскую карону разам з іншымі сімваламі каралеўскай улады ў Карлаў Тэйн, і тут распачалася вайна дваран з гараджанамі пад кіраўніцтвам Гедвіка і літоўскімі ваярамі пад кіраўніцтвам Карыбута і яго ахоўніка і брата Віясіла.
    Было гэта ў 1422 годзе. Гучна прывітала зязюля ў цёмным лесе пад Карлавым Тэйнам цудоўную раніцу, велічна ўзышло сонца над гарамі, і Карлаў Тэйн асвятліўся светла-ружовым ззяннем, ранішняя пара ахутала мясцовую раку Бяроўнку, і ў дзікіх чародах нраносіліся над цёмнымі вяршынямі гор, рассякаючы павегра моцнымі крыламі і гучна клічучы адзін аднаго. крумкачы, чулліва і цудоўна звінелі спевы чорных драздоў, усхваляючы раніцу. У гэты час два жыхары Прагі, якія былі ў аблозе вакол Карлава Тэйна, ляжалі над разгалітым дубам у вялікім лесе. Яны адпачывалі пасля бою і размаўлялі.
    — Павер мне, — сказаў першы, высокі барадаты мужчына, якога звалі Гара, — я так стаміўся знаходзіцца тут і ведаць, што кожную хвіліну рызыкую жыццём. I дзеля чаго? Таму, што хочам, каб Карыбут стаў каралём. але не маем кароны, каб яго каранаваць. Ён не можа быць каралём без каранацыі, і мы ўжо дастаткова доўга бсзвынікова тут здабываем яму ўладу. Калі ў яго ёсць жаданне стаць каралём, то няхай сядзіць у аблозе і здабывае сабе карону, а мы правільна зробім, калі вернемся дадому, да свайго закінутага рамяства.
    На гэтыя словы другі, што, выціраючы свой меч, пільна азіраўся па баках, адказаў:
    He трэба вагацца, калі мы аднойчы прынялі рашэнне. дык чаму цяпер павінны ад яго адмовіцца? Нельга адвяргаць чалавека. якога ўсе падтрымалі і абралі, нават жанчыны менш легкадумныя. Яшчэ вытрымаем некалькі атак. як учора, і калі Віясіл будзе гэтак жа мужна ваяваць. то Карлаў Тэйн схіліць перад Карыбутам сваю фанабэрлівую галаву і зразумее. што не можа быць каранаваным.
    Гара: Калі мы будзем гэтак жа мужна абараняцца, як учора, то я ўпэўнены, што нас пасля кожнай атакі стане менш намнога, як і ўчора. Хацеў бы даведацца я, хто гэтая дзяўчына, што так смела распачала бой? Яна так упэўнена выйшла са сваёй прасткай, і ніводзін камень, пушчаны са зброі, не праляцеў міма, нават Віясілу ўвесь час даводзілася выгінацца, і ён. як я заўважыў, за ёю назіраў. Ён яе пакінуў без увагі толькі ля першай лініі бастыёна і з немалымі намаганнямі прымусіў адступіць да града, дзе яна саступіла сваё месца нейкаму незнаёмаму рыцару, хоць мог засячы яе сваім мячом. У хуткім часс яна з’явілася ля другой вежы, дзе знаходзіцца калодзеж, і заставалася там да таго часу, калі мы вымушаны былі адступіць, насля таго як забілі некалькі вартавых.