Выбраныя творы чэшскай прозы XIX — першай паловы XX стагоддзя
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 163с.
Мінск 2010
Цяпер у замку пасялілася радасць, чорнае сукно прыбралі, а замест яго ў горадзе павесілі чырвонае. Баяя стаў каралём у сваім каралеўстве і са сваёй жонкай жыў шчасліва аж да с.мерці.
ЯН НЭРУДА (1834—1891) Паэт. празаік, публіцыст
Ян Нэруда — выдатны мастак слова, тэарэтык мастацтва, публіцыст. Нарадзіўся творца ў Празе, і з раёнам горада Мала Страна звязана яго жыццё.
Ян Нэруда вывучаў права, філасофію, але захапіўшыся журналістыкай, назаўсёды абраў гэту прафесію.
Пісьменнік увайшоў у чэшскую літаратуру ў 50-я гады XIX стагоддзя, калі ў краіне панавала рэакцыя. Увайшоў як аўтар паэтычнага зборніка “Магільныя кветкі” (1858), пазней з друку выйшаў шэраг кніг паэзіі Яна Нэруды: “Касмічныя песні” (1878), “Балады і рамансы” (1883), “Простыя матывы" (1883), “Песні Велікоднай пятніцы” (1896).
Першая кніга прозы “Арабескі” ўбачыла свет ў 1864 годзе. У яе ўвайшлі творы розных жанраў: фельетоны, нарысы, легенды, апавяданні ў форме дзённіка і лістоў. Да “Арабесак” у хуткім часе далучылася кніга кароткіх псіхалагічных эцюдаў “Розныя людзі” (1871). Вяршыняй нэрудаўскай прозы з’яўляюцца “Маластранскія апавяданні і аповесці” (1878), якія гісторыкі літаратуры лічаць лепшымі ўзорамі чэшскай прозы XIX стагоддзя. Нэруда пісаў “Маластранскія апавяданні і аповесці” пасля смерці маці, калі перасяліўся на новае месца жыхарства ў Празе. Гэта кніга навеяна ўспамінамі маленства і юнацтва, у ёй мастак слова пісаў пра тое, што добра ведаў і любіў. Менавіта таму гэта кніга — класіка чэшскай прозы, якая дала імпульс для стварэння выдатных кніг Яраслава Гашака, Карэла Чапека і інш.
Як пан Ворэл абкурыў сваю люльку
16 лютага тысяча васемсот саракавога года адчыніў пан Ворэл сваю краму па продажы круп і мукі ў доме “Ля зялёнага анёла”.
— Да, Poldi horst1, — сказала пані сотнікава, што жыла на паверх вышэй за нас, сваёй незамужняй дачцэ, якая ішла на кірмаш і ўжо стаяла ў калідоры, — манкі купі ў гэтага новага, трэба пакаштаваць.
Многія легкадумныя людзі, магчыма, вырашаць, што адкрыццё новай крамы не было нейкай значнай падзеяй. Я такому недапечанаму сказаў бы толькі: “Ты, няшчасны!” — або толькі паціснуў бы плячыма і нічога б не сказаў. Калі б правінцыял, які дваццаць гадоў не быў у Празе і праз Страгоўскую браму дайшоў бы да Аструговай вуліцы, то знайшоў бы гандляра на тым жа самым месца, дзе той і быў дваццаць гадоў таму, пекар знаходзіўся б пад той жа шыльдай, і кожны дробны купец там жа. Калісьці ўсё мела сваё вызначанае месца, і адчыніць раптам краму па продажы мукі і круп там, дзе раней быў іншы продаж, выглядала б настолькі недарэчна, што пра гэта ніхто б і не падумаў. Крама пераходзіла ў спадчыну ад бацькі да сына, а калі б раптам перайшла да нейкага гандляра, які пераехаў з Прагі або з правінцыі, то мясцовыя жыхары глядзелі б на яго, як на чужынца, за выключэннем выпадку, калі б падпарадкаваўся нейкім чынам ранейшаму парадку і не выдумляў навацый. Пан Ворэл быў не толькі чужым для іх чалавекам, ён адчыніў краму па продажы мукі 1 круп у доме “Ля зялёнага анёла”, дзе раней зусім не было аніякай крамы, і дзеля гэтага разбурыў сцяну на першым паверсе будынка, каб быў выхад на вуліцу. Раней там знаходзілася толькі скляпеністае акно, ля якога з раніцы да вечара сядзела пані Станькава з малітоўнікам і з зялёным казырком над вачыма, і кожны, хто праходзіў каля дома, мог яе бачыць. Старую ўдаву адвезлі чатыры гады назад на могілкі ў Кашырне і цяпер — мы маем краму! Гандляр мукой і крупамі на Аструговай вуліцы заўсёды быў адзін, і гэтага ўсім было дастагкова. Дык навошта другі? Калі людзі яшчэ мелі грошы, го прызапашвалі муку і крупы проста з млына. Магчыма, пан Ворэл думаў: “Нічога, снрава пойдзе!” Магчыма, любуючыся сабой, уяўляў, што ён, малады і прыгожы хлопец, з круглым тварам, бліскучымі блакітнымі вачыма, зграбны, нібы дзяўчына, да таго ж нежанаты, таму гаспадыні абавязкова да яго пойдуць. Але дзіва не адбылося.
Прайшло ўжо амаль чвэрць года, як пан Ворэл перабраўся на Аструговую вуліцу аднекуль з правінцыі. Пра яго нічога не ведалі, акрамя таго, што ён сын млынара, пэўна, ён сам расказаў бы пра сябе болей і ахвотна, але ў яго не пыталіся. Старажылы глядзелі на яго з пагардай, бо ён быў для іх чужы. Увечары пан Ворэл сядзеў у карчме “Жоўты дом” з куфлем піва на рагу стала каля печкі і заўсёды самотна. Іншыя наведвальнікі яго не ўспрымалі, мабыць, толькі ківалі галавой, калі ён сам з імі вітаўся. Хто заходзіў у карчму пазней за яго, глядзеў на пана Ворэла так, нібы гэты
' Паслухай, ІІольдзі (ням.)
незнаёмы чалавек тут упершыню, калі ж ён заходзіў пазней, то размова адразу сціхала. Так і здарылася ўчора. пана Ворэла ніхто не ўспрымаў, а між тым гам ладзілася ўрачыстасць! Свягкаваў пан Ярмарка, паштовы служачы, сярэбранае вяселле. Гэты пан Ярмарка да сёння быў старым халасцяком, але 18 лютага дваццаць пяць гадоў назад ён мог ажаніцца. Яго нявеста памерла за дзень да вяселля, і пан Ярмарка з таго часу ні пра які шлюб больш не думаў, застаўся верным сваёй нявесце і да ўчарашняга дня ён сапраўды сур’ёзна казаў пра сярэбранае вяселле. Яго суседзі, добрыя людзі, не бачылі ў гэтым нічога асабліваіа, і калі пад канец звычайнага добрага падпітку пан Ярмарка паставіў тры бутэлькі “мельніцкага”, яны ўспрынялі гэта з радасцю. Кілішкі пераходзілі ад аднаго да другога (у гаспадыні было голькі дзве чаркі для віна), але ніводная не трапіла да пана Ворэла. А між тым у пана Ворэла сёння была новая люлька, аздобленая серабром, і набыў ён яс таму, каб быць падобным да суседа.
16 лютага. а шостай гадзіне раніцы, адчыніў пан Ворэл сваю краму ў доме “Ля зялёнага анёла”. Ужо ўчора тут усё было добра падрыхтавана, крама ззяла белізною пасля ра.монту. На прылаўках і ў раскрытых мяхах мука была бялейшая за толькі што пабеленую сцяну, а бліскучы гарох быў жаўцейшы за посуд апельсінавага колеру. Суседзі і суседкі, што праходзілі каля крамы, уважліва зазіралі ўнутр, а некаторыя нават вярталіся, каб паглядзець яшчэ раз. Але ў краму ніхто не ўвайшоў.
Яны ўсё роўна прыйдуць, сказаў пан Ворэл, апрануты ў кароткую шэрую камізэльку і белыя суконныя штаны, а сёмай гадзіне.
— Толькі б нехта зрабіў пачын першым, сказаў ён а восьмай гадзіне і запаліў сваю новую люльку, пусціўшы клубы дыму.
А дзевятай ён падышоў да дзвярэй і акінуў поглядам вуліцу, ці не ідзе нарэшце гой першы, хто зробіць пачын. Якраз па вуліцы ішла дачка сотніка, панна Палдынка. Палдынка, кругленькая невысокая паненка з шырокімі плячыма і сцёгнамі, выглядала старэйшай за свае дваццаць гадоў.
Пра яе ўжо чатыры разы казалі, што пойдзе замуж, але яе светлыя вочы заўсёды мелі выраз абыякавасці, стомленасці, як у жанчын, якія носяць каптур занадта доўга. Яна хадзіла, перавальваючыся з боку на бок, і было пры гэтым у яе хадзе нешта асаблівае. Маючы адпаведныя намеры, панна Палдынка заўсёды спатыкалася і пры гэтым падцягвала сукенку, нібыта на яе наступала. Мне і этая яе хада нагадвала доўгі эпічны верш, дзе кожная страфа мае аднолькавую колькасць стоп. Позірк гандляра спыніўся на панне Палдынцы.
Паненка падышла з кошыкам у руцэ аж да дзвярэй крамы. Яна ўзняла вочы, нібы нешта яе здзівіла, потым спатыкнулася аб прыступку і стала ў дзвярах. Так і стаяла, прыціснуўшы насоўку да носа. Пан Ворэл перад гэтым доўга курыў, і ў краме было накурана.
Цалую ручкі. Шго жадаеце? — спытаў яе з гатоўнасцю пан Ворэл, зрабіўшы два крокі назад і паклаўшы люльку на прылавак.
Два жэйдлікі' манкі сярэдняга памолу, загадала нанна Палдынка і напалову высунулася з крамы.
Пан Ворэл замітусіўся. Ён адмераў два жэйдлікі манкі, дадаў яшчэ палову і высыпаў усё ў папяровы пакет. Пры гэтым ён размаўляў з пакупніком.
— Вы будзеце, далікатная паненка, вельмі задаволеная, — казаў ён. запінаючыся ад хвалявання, — так... трымайце, калі ласка!
А ці не шмат? — запытала ў яго панна Палдынка з нейкім стрыманым дыханнем і высмаркалася ў насоўку.
Чатыры крэйцары. Так! Цалую ручкі! Калі пачын робіць прыгожая паненка, то значыць, што буду мець шчасце!
Панна Палдынка паглядзела на яго халодна, вырачыўшы вочы. Вось які гэты новы гандляр! Ён усцешыцца, калі да яго прыйдзе па закупкі дачка мылавара рудая Анута. Яна не адказала і пайшла з крамы.
Пан Ворэл паціраў рукі. Ён выглянуў на вуліцу, і яго позірк спыніўся на пане Вайцішку, жабраку. Адзін момант, і пан Вайцішак са сваім блакітным капелюшом у руцэ ўжо стаяў ля дзвярэй.
Тут ёсць добры чалавек, — сказаў яму нан Ворэл дабрачынна, прыходзьце сюды кожную сераду.
Пан Вайцішак усміхнуўся, падзякаваў і пайшоў. Пан Ворэл зноў пацёр рукі і падумаў: “Мне здалося, што дастаткова на некага ўважліва паглядзець. дык ён абавязкова зойдзе ў краму. Так, справа пойдзе!”
А ў гэты час каля дома “Ля глыбокага склепа” стаяла сотнікава панна Палдынка і апавядала жонцы савсгніка пані Кдаековай: “Ён там так накурыў, што ўсё нібы копчанае”. А калі зварылі з манкі суп і паставілі на стол, то панна Палдынка ўпэўнена заявіла, што “адчувае пах тытуню” і паклала лыжку.
Да вечара ўсе суседзі сказалі, што ў краме пана Ворэла ўсё прапахла тытунём, мука. нібыта палёная. а крупы — копчаныя. I ўжо нс называлі пана Ворэла ніяк іначай. як толькі "копчаны гандляр”. Лёс яго быў вырашаны.
Пан Ворэл нічога не прадчуваў. Ну быў нершы дзень няўдалым. нічоі а. Другі, трэці ну яшчэ не страчана надзея! Напрыканцы тыдня ў яго не было нават двух залатых выручкі гэта чорг ведае што!
I так працягвалася далей. 3 суседзяў не зайшоў ніхто, часам у краму мог заблукаць правінцыял. Дакладна заходзіў толькі пан Вайцішак. Адзіным суцяшэннем для пана Ворэла была яго люлька. Чым агідней быў яго настрой. тым большыя клубы дыму выляталі з яго вуснаў.
Твар пана Ворэла стаў бледным, лоб зморшчыўся, а люлька з дня на дзень рабілася больш чырвонай і блішчэла ад абкурвання.
Паліцэйскія з Аструговай вуліцы аднойчы зазірнулі ў краму, каб паглядзець на гэтага нястомнага курыльшчыка з люлькай у вуснах, які толькі аднойчы выйшаў на вуліцу! У прыватнасці адзін з іх, невысокі пан Новак, невядома што даў бы, каб змог прымусіць гандляра выкінуць люльку.
' Жэйдлік — бляшаная конаўка (каля 0.5 літра).
Паліцэйскія інстынктыўна адчулі непрыязь суседзяў да чужынца. Але пан Ворэл сядзеў у дрэнным настроі за нрылаўкам і нават не зварухнуўся.