Выбраныя творы чэшскай прозы XIX — першай паловы XX стагоддзя
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 163с.
Мінск 2010
Жылі мы з ім разам некалькі гадоў. Прыяцель, скончыўшы вывучаць правазнаўства, стаў аўскультантам, потым ад’юнктам у Ц.К. земскага, інакш крымінальнага, суда і праз год пасля завяршэння навучання быў (як ён і хацеў), прыняты ў якасці адваката ў пражскі дзяржаўны суд.
Пасаду і прафесію сваю прыяцель не любіў, і часта казаў, што проста немагчыма, каб нехта выступаў у якасці грамадскага абвінаваўцы.
Таму і выконваў свае так званыя “абавязкі” больш свядома, чым іншыя яго калегі, але не праходзіў ніводзін тыдзень, каб яму кіраўнікі або калегі не паказалі перад судом, калі не было магчымасці правесці як след доследы і сабраць доказы па справе, што можна атрымаць скаргу, ці — як калісьці
сказаў адзін з яго калегаў — цярпі, бо няма наогул годных грамадскіх абвінаваўцаў.
Членам дзяржаўнага суда і дзяржаўным адвакатам мой прыяцель стаў, як і многія, супраць сваёй волі.
Калі ён вучыўся, то не меў дастатковых сродкаў для існавання, адсюль немагчымасць ухіліцца ад пасады і пакорліва пагадзіцца з першым вызваленым гняздзечкам, таму і быў пазбаўлены ад матэрыяльных праблем. Ён ведаў, што не ўваходзіць у тое кола людзей, з якімі працаваў, і яны заўсёды будуць ім незадаволены, але жалезнаю рукою прымусіў сябе стрымлівацца.
Са сваім светапоглядам, палітычнымі і грамадскімі прынцыпамі ён уваходзіў у кола крайніх радыкалаў.
Свае думкі і планы пра перабудову ён раскрываў толькі зрэдку; але калі гэта адбывалася, то слова яго набывала незвычайную сілу, і чалавек, які гэта чуў, разумеў, што гэты мужчына мае ўсе здольнасці, каб узняць сцяг сапраўднага ваяра, алс час мінае ў падрыхтоўцы да вялікага вырашальнага бою супраць палітычнага і сацыяльнага ўціску.
Ва ўсім іншым быў прыяцель чалавекам звычайным; ён любіў прыроду і шмат пра яе ведаў, любіў жыццё і яго асалоду, і бываў, як і ў студэнцкія гады, вясёлым і здаваўся бесклапотным.
Пасля таго як апошнія вакацыі ён правёў у паездцы па Шумаве, з ім адбылася незвычайная змена. Ён стаў засмучаным і маўклівым.
Цяпер ён зрэдку і заўсёды толькі на кароткі час затрымліваўся дома, ніколі нічога не чытаў, і амаль зусім не вучыўся.
Тлумачу прычыну гэтай змены своеасаблівасцю працы і імкненнем прыяцеля затрымацца на атрыманым месцы; я зрабіў спробу ўзняць настрой прыяцеля, але ўсе мае намаганні былі дарэмнымі.
Засмучанасць прыяцеля між тым узрастала, і праз некалькі месяцаў я ўбачыў, што ён дзіўна, але моцна захварэў.
Так жылі мы два гады.
Здымалі мы ўвесь час адну мансарду, але мець стасункі, як і раней, не маглі, пра гэта не магло быць і гаворкі, бо маўклівы, увесь час сумны прыяцель зрэдку затрымліваўся дома, і мог ён быць кім хочаш, толькі не прыемным спадарожнікам.
Пазней, калі мне пачало здавацца, што прычына куды больш спакайнейшая і весялейшая, ён вярнуўся дахаты позна ўначы і, не звяртаючы ўвагу на тое, што я сплю, пачаў хутка збіраць рэчы, каб пайсці.
Абуджаны грукатам, я спытаў яго пра прычыну.
— Мушу паехаць, мабыць, на некалькі тыдняў, — адказаў прыяцель.
— Куды і чаму так хутка? запытаў я.
— Куды пайду, яшчэ не ведаю сам, а прычынаю з’яўляецца мая гарачая кроў.
— Як гэта? — спытаўся я зноў.
— Здарылася такое, што ніколі яшчэ не было ні з адным дзяржаўным адвакатам, — адказаў таварыш. — Я — здраднік дзяржавы.
Здраднік дзяржавы? — запытаўся я здзіўлена, хоць для чалавека радыкальных гюглядаў і цвёрдых прынцыпаў, якім і быў прыяцель, у гэтым не было нічога дзіўнага.
Растлумачу ўсё ў некалькіх словах, — адказаў прыяцель іпрацягнуў: Як ведаеш, у мінулы чацвер было свята святой Маркеты і сёння, у нядзелю, вядомае свята “Зоркі”.
Я доўга хадзіў самотны сярод натоўпу, аж пакуль на аддаленым месцы недалёка ад знакамітага летняга палаца прылёг у адзіноце пад велізарнай хвояй на траву.
Народ весяліўся: ганцавалі, спявалі, дэкламавалі, і ў хуткім часе вакол спяваючых утварыўся вялікі натоўп цікаўных гледачоў і слухачоў.
Некаторыя навучэнцы выразна прачыталі знакамітыя вершы, а адзін з іх прывітаў народ імправізаванай прамовай.
Але што сказаць далей? Ты ведаеш мае прынцыпы і разумееш, што я забыўся, што такое яднанне з людзьмі можа мець наступствы, дык вось, я звярнуўся да народа таксама.
Я прыгадаў бой на Белай Гары, пра яго прычыну і наступствы, я рэзка выступіў супраць улады і кіруючай дынастыі.
Народ прыйшоў ад маёй прамовы ў захапленне, але я пасля свайго выступу с гаў здраднікам дзяржавы.
У натоўпе знаходзіўся паліцэйскі агент, які пачаў за мной сачыць; але я змог ад яго пазбавіцца, і цяпер мне трэба пакінуць Прагу, каб паліцыя забылася пра мяне.
Я сёння напішу яшчэ неабходныя лісты, каб мой ад’езд на кароткі час растлумачыць. Я ўпэўнены, што калі мне будзе патрэбна ад цябе дапамога, ты мне не адмовіш. Ці не праўда?
Я даў слова.
Яшчэ на світанку сябар пакінуў Прагу, а я, адаслаўшы яго лісты, застаўся ў мансардзе адзін.
Павінен прызнацца, што пасля ад’езду прыяцеля я засумаваў пасапраўднаму, а пазней мне стала надзвычай цяжка, амаль невыносна.
Таму не трэба здзіўляцца, што я адчуў патрэбу змяніць нейкім чынам сваё жыццё.
У хуткім часе мне дапамог шчаслівы выпадак. Праз чатырнаццаць дзён пасля ад’езду прыяцеля, я вярнуўся дахаты ўвечары з доўгага шпацыру і знайшоў у сябе на стале два лісты, якія мне прынёс дваровы.
Адкрыўшы першы. я прачытаў:
"Мілы хлопча!
Я пішу табе толькі некалькі слоў, спадзеючыся, што ты маю просьбу выканаеш.
Я не бачыў цябе шмат гадоў і часта па табе сумаваў. Апошні раз я бачыў худое дзіця, а цяпер, я думаю, што ты сапраўдны сталы хлопец.
Хацеў бы зноў з табой сустрэцца, таму запрашаю цябе на некалькі дзён, або тыдняў як ты пажадаеш да сябе, або лепш сказаць да нас.
Магчыма, ты ў.жо ведаеш, што я ажаніўся не так даўно, і маладой жонцы ў нашай самоце трохі сумна.
Яна б хацела з табоіі пазнаёміцца. Таму прыедзь. як ліага хутчэй, і пераканаешся, што таварыства маёй жонкі і маё не будзе табе цяжкім пасля жыцця ў вялікім горадзе.
Твой дзядзька Роберт. "
Часткова дзядзька не памыляўся.
Я быў статным хлопцам, але пра нейкую дзядзькаву прыхільнасць да сябе ніколі не ведаў.
He быў я з ім знаёмы і толькі памятаў, што даўно, калі я яшчэ быў малым, маіх бацькоў наведаў мой дзядзька, мужчына незвычайна высокага росту і строгага выгляду, маўклівы і рэзкі. Больш я пра яго нічога не ведаў, але пазней прыгадаў, што калісьці мімаходзь чуў, што ён багаты і дзівак.
Тым не менш яго запрашэнне ў той момант было мне патрэбна, таму як толькі я дачытаў ліст, дык адразу вырашыў, што наведаю дзядзьку ў хуткім часе.
Адкрыўшы другі ліст, я прачытаў наступныя словы:
"Шаноўны пан!
Цяпер або ў бліжэйшы час Вы атрымаеце ліст ад свайго дзядзькі Роберта, які запрашае Вас на нейкі перыяд да сябе ў госці.
Прабачце, што незнаёмы, але чалавек, які да Вас ставіцца з увагай і дабрынёй, я папярэджваю Вас, што, калі Вы прымеце яго запрашэнне і нрыедзеце, дык вельмі пашкадуеце пра гэта.
Дзядзька Ваш нядаўна ажаніўся, і нягледзячы на тое, што ўжо стары, знайшоў сабе прыяцельку па жыццю маладую, якой мог быуь хутчэй бацькам, чым мужам, і яна яго жыццё сваімі прыхамацямі зрабіла невыносным і працягвае з яго здзеквацца.
Калі Вы прымеце запрашэнне дзядзькі, дык можа здарыцца, што страціце родных і знаёмых, тое, што прывязвала Вас да дзядзькі, і вернеуеся як чалавек, які праклінае момант, калі ўзнікла думка прыняць запрашэнне паважанага / пачцівага, але безразважнага дзядзькі.
Калі Вы даражыйе сяброўствам Вашага дзядзькі, то не наведвайце яго ніколі, таму што гзта надзвычай небяспечна!
Пазней, праз некалькі месяцаў, запрашэнне. дасланае Вам. нічога не будзе значыць. "
Ліст незнаёмага "прыяцеля” не быў падпісаны. "Прыяцель” нічога не ведаў пра маё стаўленне да дзядзькі Роберта, таму сэнс ананімнага ліста быў зразумелы: зрабіць усё, каб я не прыняў запрашэння дзядзькі.
I менавіта таму, я адразу вырашыў, што дзядзьку наведаю, бо не мог я ад сваёй задумы быць адвернуты нейкім, тым больш ананімным лістом, дзе мне між радкоў пагражалі, што я магу вярнуца ад дзядзькі. “як чалавек, які праклінае гэты момант” і г.д.
Ліст гэты выклікаў у мяне цікаўнасць і меў уздзеянне супрацьлеглае.
Страсянуўшы горда галавой, я разагнаў усе непаразуменні здаровай думкай, шго я вольны чалавек і заўсёды магу вярнуцца, калі пра ўсё даведаюся, і пачаў збірацца ў дарогу.
He трэба казаць, што я быў сабраны ў хуткім часе. He ўзяў я з сабой нічога, акрамя зборніка вершаў Альфрэда дэ Мюсэ і невялікі пісталет.
Я ненадоўга задрамаў і прачнуўся на світанні, і калі першыя промні сонца асвятлілі маю мансарду, я ехаў ужо па дарозе на Плзень, цешачыся надзеяй, што шматлікія гарачыя, агнявыя песні Мюсэ будуць мне пацехай у дарозе, якую я з-за недахопу грошай павінен буду прайсці пешкі.
Але я памыляўся.
Хто калі-небудзь прайшоў з Прагі ў ГІлзень у надзвычай гарачы дзень пешкі за шаснаццаць гадзін, той пацвердзіць, калі скажу, што на працягу ўсяго шляху пра “пацеху” ад вершаў Мюсэ нават не нрыгадаў і дайшоў нарэшце да Плзня ўначы і быў настолькі стомлены, што для мяне просты адпачынак быў куды мілейшы за самыя прыгожыя вершы геніяльнага паэта.
На наступны дзень на досвітку выйшаў я з Плзня і накіраваўся на паўднёвы захад. Да дзядзькі, чый маёнтак знаходзіўся аж на мяжы з Баварыяй, ішоў я ажно дзесяць гадзін.
Спачатку ішоў я па шырокай дарозе, а пасля паўдня выйшаў я да самотнай гаспадаркі, дзе дарога разышлася ў тры бакі.
Мне нічога не заставалася, як толькі зайсці ў карчму і запытацца пра далейшы шлях.
Я зайшоў у карчму, дзе акрамя карчмара не было ніводнай жывой душы, замовіў сабе піва і, сеўшы за вялікі стол, падпёр рукой галаву.
Хвіліну я разважаў.
Я прыгадаў ліст ад звар’яцелага незнаёмага і раптам адчуў, што паціху перамагае думка аб тым, што малавядомага дзядзьку наогул не трэба наведваць.
Падстаў для такой думкі ў мяне не было ніякіх, але на працягу ўсёй дарогі мне было маркотна, і супакойвала толькі тое, што да сустрэчы яшчэ ёсць час.
Ад разваг мяне адарваў грукат экіпажа, які праязджаў паўз мяне, калі я спыніўся на некалькі хвілін перад карчмой.
Карчмар памалу выйшаў з карчмы, фурман нешта крыкнуў гаспадару, ускочыў хутка ў карчму і спалохана агледзеўся навокал.
Гэта быў пяцідзесяцігадовы пачварны, але яшчэ статны мужчына велізарнага росту.