• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбраныя творы чэшскай прозы XIX — першай паловы XX стагоддзя

    Выбраныя творы чэшскай прозы XIX — першай паловы XX стагоддзя


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 163с.
    Мінск 2010
    44.05 МБ
    Дарога праз лес станавілася ўсё больш цяжкай. Яна была камяністай, уся ў выбоінах, то рэзка ішла ўгару, то рэзка ўніз і кожны раз паварочвала вакол нейкай скалы.
    Мне ўжо нс хацелася аглядаць мясцовасць. Толькі часам, калі мы паднімаліся на нейкі высокі ўзгорак, я бачыў перад сабой вершаліны соснаў і непадалёк на адлегласці цёмна-сінія абрысы шумаўскіх гор.
    Было надзвычай горача.
    У паветры стаяла незвычайная духата, і ветрык, які часам з’яўляўся, хутчэй апаляў, чым асвяжаў.
    Мы ехалі ў кірунку на захад, па абодва бакі дарогі раслі высокія дрэвы. і таму на паваротах, калі дарога вяла вакол скалы, часам траплялі ў цень.
    Промні сонца пранікалі ў экіпаж, асабліва, калі мы з’язджалі з узгорка. і траплялі фурману і мне проста ў твар і палілі.
    Я ўсё пераносіў куды больш цярпліва, чым сам думаў, асабліва, калі зірнуў праз малое акенца ў экіпажы назад на дарогу і ўбачыў, што на ўсходзе над даляглядам пачалі з’яўляцца сівыя хмары, якія неслі навальніцу.
    Хмары з усходу ніколі не марудзяць.
    Праз некаторы час усё неба зацягнула хмарамі. часам здавалася, што чуюцца глухія грымоты і пачаўся дождж.
    Сонца яшчэ свяціла, але не было памылкі, што ўсё будзе зацягнута хмарамі і навальніца ахопіць усё наваколле.
    У моманз, калі вецер, які папярэднічае навальніцы, упершыню рэзка ўзняў клубы пылу і панёс іх наперад, наш экіпаж падняўся на вяршыню ўзгорка, з якой можна было ўбачыць усю мясцовасць перад намі.
    Я бачыў лроста перад сабой шырокую ў яркай зеляніне шумаўскую раўніну, якую з абодвух бакоў акружаў высокі густы чорны лес, якім зараслі вяршыні.
    Удалечыні бялеў сярод свежай зеляніны маёнтак, а непадалёк ад яго блішчэў у нромнях сонца амаль аранжавьі шырокі ручай, які вірыўся сярод лугоў і знікаў, нібы залатыя кучары, у цёмнай лагчыне, што ўздымалася аж да аблокаў, як і стромкія, вільготныя горы.
    Ледзьве я агледзеў наваколле, як хмары на захадзе закрылі сонца, і ўсё навокал імг нснна спахмурнела і набыло рысы пагрозлівай строгасці.
    Яркая зеляніна набыла сумную шэрасць, і лясы, якімі параслі горы і якія зусім нядаўна, здавалася, з усмешкай віталі кожнага, цяпер нібы зморшчыліся і набылі мярзотны выгляд.
    Рэзкая перамена ў прыродзе не магла не закрануць мяне, у маёй душы ўзмацніўся нейкі неспакой, і ён нарастаў гым больш, чым бліжэй насоўвалася навальніца.
    Маланка і грымоты глухім рэхам адбіліся ў далёкіх гарах, у хуткім часе яны паўтарыліся бліжэй, пачаўся праліўны дождж, і навальніца выбухнула проста над намі.
    Дарога праз узгорак была прамой, і коні беглі рыссю наперад.
    Але калі мы дасягнулі вяршыні і пачалі спускацца ўніз, фурман адпусціў лейцы і вараныя, нібы віхар. паляцелі з узгорка. Неспакой мой пачаў пераходзіць у страх. Навальніца грымела над намі, а фурман гнаў коней з усёй моцы нагіерад.
    Едзьцеспакайней! звярнуўся я да фурмана.
    Руды, напалову павярнуўшыся, зірнуў на мяне, і замест адказу, усміхнуўшыся, сцебануў коней пугай.
    Вараныя ляцелі яшчэ шпарчэй па шырокай дарозе, на якую мы выехалі, Вецер енчыў і жаласна выў, у лесе чулася патрэскванне і лёскат дрэў, якія выгіналіся і качаліся. Маланка шуіала за маланкай, а грымоты станавіліся мацнейшымі.
    He сумняваючыся, што мог бы патрабаваць, каб фурман ехаў больш павольна, праз некалькі секунд я паўтарыў сваю просьбу з большым націскам, чым у першы раз, але незвычайная з’ява нечакана звярнула на сябе ўсю маю ўвагу.
    Дарога, па якой мы ехалі, была незвычайна доўгай і роўнай, і цяжка было зразумець, дзе яна скончыцца або паверне. Выглянуўшы з экіпажа, я ўбачыў, нягледзячы на прыцемак, на краі дарогі некалькі цёмных жаночых абрысаў, якія імкліва набліжаліся да нас.
    Я прыўзняўся, каб лепей разгледзець абрысы. Але толькі я гэта зрабіў, як убачыў насупраць нас жанчыну з цэлай зграяй чорных сабак.
    Яны беглі пасярод дарогі, здавалася, хутчэй за вараных. Беглі ў два і тры рады, з высунутымі языкамі і пенай на пысах, з якіх тырчэлі беласнежныя іклы
    Дабегшы да вараных, яны імгненна расступіліся. Экіпаж паляцеў далей, і праз хвіліну я ўбачыў жахлівых сабак, якія рыссю беглі побач з коньмі, па тры з кожнага боку, шчыльна адзін за адным.
    Беглі моўчкі ў адным тэмпе з варанымі, як жахлівы эскорт.
    — Што гэта значыць? — спытаўся я.
    Фурман зноў напалову да мяне павярнуўся і вакол яго агідных вуснаў зайграла нешта падобнае на крывую ўсмешку.
    He адказаў.
    Зноў бліснула маланка, а потым пачуліся грымоты. Вараныя заіржалі і ўзнялі ўгару галовы, а фурман працягваў сцябаць іх пугай, і цалкам у пене коні ляцелі па дарозе яшчэ хутчэй.
    — Ці не паедзеш, хлопча, спакайней?! крыкнуў я рудому рэзка і патрабавальна.
    На твары рудога нічога не адбілася. Ен зноў напалову павярнуўся да мяне і неяк грэбліва паглядзеў, крывая ўсмешка з’явілася на вуснах, і ён узняў пугу.
    Ад такіх яго паводзінаў кроў прыліла да майго твару, і я, нс ведаючы, што раблю, узняў руку, у якой да гэтага часу трымаў рэвальвер, і, навёўшы зброю на фурмана, грозна на яго іірыкрыкнуў:
    — Ты будзеш слухаць мяне ці не?
    Руды ўбачыў зброю і пачуў словы, але нягледзячы на гэта ўзняў пугу і двойчы сцебануў коней, а гютым скрозь зубы працадзіў:
    — He паслухаюся!
    Фагальнае слова было сказана з адценнем амаль д’ябальскай пагарды.
    Я націснуў на спуск і пачуўся стрэл. У той моманг я не зразумеў, ці дасягнула куля мэты, але страляў я з такой блізкай адлегласці, што намыліцца было нельга: руды зваліўся з козлаў.
    Коні ляцелі рыссю далей.
    Я азірнуўся назад. Руды ляжаў на зямлі, а зграя чорных сабак стаяла вакол яго і скуголіла.
    Больш я нічога не бачыў, бо не страціў сілы духу і спрабаваў дацягнуцца да лейцаў, што выпалі з рук фурмана. Але гэта, нягледзячы на ўсе намаганні, не атрымалася. Коні, якіх цянер ніхто не стрымліваў, ляцелі наперад, цягнучы лейцы па зямлі, у шалёным тэмпе.
    Жудасная гэтая язда доўжылася пяць хвілін.
    Экіпаж праехаў па лагчыне да раўніны і цяпер ехаў па добра ўезджанай дарозе каля лесу, трохі спакайней, але ўсё ж небяспечна хутка.
    Навальніца працягвала грукатаць над наваколлем. Вецер спяваў сваю жудасную песню, з лесу чулася патрэскванне, а з неба ліў праліўны дождж.
    Нечакана я пачуў за сабой праз грукат навальніцьі і тарахценне экіпажа конскі тупат. Азірнуўшыся назад я ўбачыў удалечыні за экіпажам конніка. які скакаў галопам. Праз некалькі імгненняў я разгледзеў доўгую ў складкі сукенку.
    Гэта быў не коннік, а жанчына ў чорным касцюме для высздкі з шэрым капелюшом на галаве. Яна ехала рыссю па цяжкай дарозе так хутка, наколькі хапала сілы і паветра вараным і ў хуткім часе дагнала экіпаж.
    Божа мой! У Вас няма фурмана? запытала гучным альтам, скачучы хвіліну каля карэты.
    Потым яна імкліва сагнулася да аброці правага прыпражнога каня, схапіла лейцы, пусціла коней імчацца далей, а сама кінула лейцы мне.
    — Тузайце коней ў тры разы мацней! — дадала.
    А калі зразумела, што я паслухаў яе парады, ляснула пугай свайго каня і паехала далей.
    Коні, запрэжаныя ў экіпаж, пры першым тузанні лейцамі, пабеглі цішэй, а пасля трэцяга, разам з наймацнейшым супраціўленнем, праз некаторы час спыніліся.
    Перад сабой я бачыў толькі жанчыну-вершніка, якая імчалася ўдалечыню.
    Нічога не разумеючы, я па прыкладзе рудога фурмана сціснуў пальцы.
    Коні зноў пабеглі рыссю.
    Жанчына-вершнік ехала перада мной не так хутка, як раней, і павярнула з дарогі каля лесу на дарогу праз лес.
    Я бачыў, як мільгацела сярод дрэў яе постаць у чорным складкаватым адзенні, то знікаючы, то з’яўляючыся зноў. I чым больш яна знікала ў лесе, тым больш мне здавалася, што я павінен, нягледзячы ні на што, дагнаць яе і яшчэ раз уважліва паглядзець. Мяне ахапіла незразумелае пачуццё, якое прымушала гнаць коней хутчэй наперад.
    Я сціснуў пальцы зноў. Коні пабеглі галопам, а я не спускаў вачэй з мільгаючай паміж дрэвамі постаці жанчыны-вершніка, ехаў за ёю, аж пакуль не зразумеў, што, кіруючы зусім незнаёмымі коньмі, магу апынуцца ў вялікай небяспецы.
    Дзіўнае, незразумелае пачуццё, якое мяне ахапіла, стрымлівала ўсе рэфлексы. Бяздумна я імчаўся разам з коньмі наўздагон.
    Праз некаторы час коні без кіроўцы павярнулі на дарогу ў лес і пабеглі галопам па лесе.
    Праз хвіліну я ўбачыў удалечыні паміж дрэў мільгаючую постаць жанчыны-вершніка. Раптам мне здалося, што я яе згублю, што яна знікне ў лясным гушчары...
    Я прыўзняўся і пагнаў коней. I ў гэты момант мяне зачапіла галінка дрэва. Рана аказалася глыбокай і я вымушаны быў зноў сесці ў экіпаж.
    Я адчуваў, як кроў цячэ па скронях, чуў глухі грукат ветру і тупат консй, якія паступова знікалі.
    Я хацеў яшчэ раз прыўзняцца, але не змог.
    Што рабілася далей, не ведаю, бо я страціў прытомнасць.
    ***
    Спакойны ветрык павсяў у пакой праз адчыненае акно моцным пахам бальзаміну.
    Апрытомнеўшы, я ўбачыў, што ляжу распрануты ў чужым пакоі і на чужым ложку.
    Дзе я знаходзіўся і як тут апынуўся, я не ведаў.
    ГІачуваўся я слабым, так, нібы страціў на кароткі час прытомнасць, галава мая была перавязана вільготнай тканінай, але рану на галаве я не адчуваў.
    ГІрыўзняўшыся на ложку, я разгледзеўся вакол сябе.
    Я знаходзіўся ў простым невялікім чыста выбеленым пакоі казарменнага тыпу.
    Мэблі тут было вельмі мала: ложак. на якім я ляжаў, два сталы, куфар, лава і некалькі крэслаў. Мэбля не была паліраванай, але толькі добра выгабляванай.
    Можна хутчэй нагадаць, чым аднесці да своеасаблівасці інтэр’еру, што на сценах былі развешаны карціны, на якіх адлюстраваны баі і эпізоды з жыцця ваяроў. Я адразу назнаў карціны бою з нядаўняга часу, потым выявы з мадзьярскага паўстання 1849 года і эскізы падзей у Празе ў 1848 годзе.
    Пасярод пакоя стаяў вялікі стол і каля яго на двух крэслах ляжала мноства часопісаў рознага фармату.
    На стале была раскладзена вялікая карта, у якую было прымацавана шмат шпілек з рознакаляровымі сцяжкамі, якія выкарыстоўваюцца стратэгамі бою, а таксама шматлікімі аматарамі ваеннаіа мастацтва, якія доўгі час праводзяць, гуляючы ў стратэгаў.
    Нахіліўшыся над сталом да мяне павярнуў твар пажылы чалавек, якому, на першы погляд, можна было даць шэсцьдзесят гадоў; ён быў высокі, срэбравалосы, з атлетычнай постаццю, з моцна вылепленымі грудзьмі і шырокімі плячыма.
    Яго суровы, надзвычай загарэлы твар быў зарослы густымі бслымі, як снег, вусамі і барадой, што надавала твару шляхецкі выгляд.