Выбраныя творы чэшскай прозы XIX — першай паловы XX стагоддзя
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 163с.
Мінск 2010
Шыі і ілба не было зусім; рудыя ўскудлачаныя валасы звісалі аж да з’едлівых глыбока запалых вачэй, што гарэлі нейкім шкадлівым усмешлівым агнём.
Вусоў у яго не было, барада нібы зраслася з шыяю, і нос, асабліва ў пераноссі, быў незвычайна шырокі. Крокі пачварнага рудога, хуткія і ўпэўненыя, былі падобныя на хісткі крок маракоў.
Агідны выгляд рудога зрабіў на мяне такое ўражанне, што я міжволі адвярнуўся і паглядзеў праз акно на дарогу, дзе стаяў лёгкі элегантны экіпаж,
у які былі ўпрэжаны два вялікія вараныя кані, палюбавацца на якіх было б прыемна кожнаму знаўцу з радасцю і любоўю.
Руды хутка прайшоў праз пакой і выйшаў гэтак жа хутка, як і ўвайшоў, потым ён выйшаў з карчмы, і калі я зірнуў зноў, ён ужо сядзеў на козлах.
Заўважыў я яшчэ, як гэты пачварны чалавек ўважліва паглядзеў на сваю далонь, і мне здалося, што ў руцэ ён трымаў нейкі партрэт.
Потым сціснуў пальцы, гукнуў на коней, і экіпаж стрымгалоў знік у тым кірунку, адкуль зусім нядаўна з’явіўся.
На некалькі імгненняў я зноў застаўся ў самоце, аж пакуль не ўвайшоў гаспадар, які прынёс кубак піва.
Паставіўшы кубак перада мной, ён сеў за мой стол, і, як гэта прынята ў падобных людзей, пачаў распытваць, адкуль я, куды накіроўваюся і чаму, ды так нецярпліва, нібы ад маіх адказаў залежала выратаванне яго сям’і.
Замест адказаў на цэлы шэраг пытанняў, я запытаўся, як далёка да месца, куды я накіроўваюся і ў які бок мне трэба ісці.
Ах, дык Вы накіроўваецеся да “чорнага Роберта”? — запытаў карчмар яшчэ раней, чым я скончыў. — Чаму Вы не сказалі раней?
— Як гэта?
— Вы што не ведаеце, што чалавек усё павінен рабіць у свой час, а не тады, калі позна? Хвіліну назад я адказаў бы на Ваша пытанне, а цяпер гюзна.
Падняўшыся, ён падышоў да акна, паглядзеў у той бок, куды на вараных конях паехаў руды.
Праз хвіліну ён прамармытаў:
— Так, так, ужо позна, ужо яго не дагоніце.
Дык, пэўна, той пачварны чалавек і ёсць “чорны Роберт”? — спытаў я з недаверам, бо ніяк не мог паставіць эпітэт “чорны” побач з “пачварным чалавекам”.
— О не, не не быў, — пралепятаў карчмар. — Але гэта быў экіпаж Роберта і яго фурман. I калі б Вы сказалі раней, то ён бы адвёз Вас... Але пачакайце! — дадаў, нібы нейкая шчаслівая думка прыйшла яму ў галаву. Цяпер экіпаж паедзе нагару хутчэй памалу, дык калі Вы паспяшаецеся, то зможаце дагнаць. Вы пойдзеце сярэдняй з трох дарог, раз’езджаных вазамі, аж пакуль не дойдзеце да другога перакрыжавання, потым павернеце направа і ўбачыце экіпаж... Так, так! Яго Вы дагоніце толькі тады, калі пойдзеце хутка!...
Я ўсхапіўся.
Паклаўшы на стол удвая болей дробных грошай, чым каштавала ніва, я выйшаў з карчмы і пайшоў у патрэбным кірунку.
Экіпаж я ўбачыў на добра ўезджанай палявой дарозе. Ён ехаў памалу. але не даехаў пакуль ні да аднаго з узгоркаў, і мне здалося, што я ў хуткім часе змагу яго дагнаць, калі пайду следам.
Я прыгадаў параду карчмара і хутка зразумеў, што экіпаж не зможа мяне абагнаць, нават калі паедзе хутчэй.
Прайшоўшы добры кавалак дарогі, я пачакаў, пакуль экіпаж праедзе першы ўзгорак, які быў бачны з карч.мы.
Такім чынам я чакаў пачварнага чалавека, які павінен быў мяне дагнаць.
Калі так і здарылася, я “прагаласаваў”, сказаў, хто я і куды іду.
Праз колькі часу я ўжо сядзеў у экіпажы і вараныя несліся па раўніне. Некаторы час ехалі мы шалёна, пакуль дарога не пайшла ўгару і коні замарудзілі ход; толькі цяпер я заўважыў, што коні нечым напалоханыя.
Так мы ехалі амаль гадзіну з розным тэмпам ад спакойнага ходу да алюру, здавалася, што коньмі кіруе малады, здаровы і надзвычай умелы фурман.
Руды сядзеў на козлах, як статуя.
Ён нс глядзеў ні ўправа, ні ўлева, тым больш не азіраўся назад. Ён уважліва сачыў за коньмі, як і трэба рабіць таму, хго даглядае коней, займаецца і жыве толькі сваёй працай.
За ўвесь час. пакуль мы ехалі, фурман не сказаў ніводнага слова. Я маўчаў таксама. Пазней гэтае маўчанне мне абрыдла.
Ці далёка яшчэ? — запытаўся я.
Далёка, раздражнёна адказаў фурман.
— А ці будзем увечары на месцы?
Магчыма.
Як гэта? Вы што не всдаеце дарогі?
Фурман маўчаў, але праз хвіліну адказаў, нібы сябе перамог:
— Гм, як гэта не ведаю!?
He ведаеце, як доўга коні будуць ехаць?
Цяжка адказаць, бывае па-рознаму.
I ваш пан церпіць такіх коней?
— Гэта не яго.
— А чые?
Гэтых коней купіла пані, — быў адказ.
Але заўсёды цяжка здагадацца па конях, якія яны, — выказаў я сваю думку, паказаўшы, што ў такіх рэчах разбіраюся дрэнна.
Гэта толькі здаецца.
Чаму ж не выкарыстоўваеце іншых коней?
Пані не хоча.
Чаму? — запытаўся я з націскам.
— He ведаю.
— А ці не можаце Вы яе панярэдзіць, што можа здарыцца нейкае няшчасце?
Mary, але не маю смеласці.
Магчыма, пані злая?
He, але цвёрдагаловая.
А раптам здарыцца нейкае няшчасце?
He здарыцца!
Чаму Вы так лічыце? працягваў я пытацца.
Таму што займаюся коньмі толькі я.
I Вы ўпэўнены, што з Вамі нічога не здарыцца?
— Упэўнены.
— А няшчасце не залежыць ад волі вазніцы.
— Згодны, але коні не будуць яго прычынай, пакуль імі буду кіраваць я.
— 3 цяжкасцю всрыцца, — сказаў я недаверліва, бачачы, што размаўляю з чалавекам, які спадзяецца толькі на свой спрыт, каб яго трохі падражніць.
— Я вас пераканаю, — адказаў коратка фурман.
Між тым за размовай мы падняліся на ўзгорак, пасля чаго дарога пайшла па раўніне.
Руды не змяніў паставы, толькі слаба прыцмокнуў.
Вараныя да гэтага моманту напружыліся і ляцелі, як віхур.
Цяпер я ўбачыў, што яны пайшлі цінпй.
Mary спыніцца? — спытаўся рэзка праз гіяць хвілін руды.
Спыніцеся, адказаў я.
Руды зноў, не змяніўшы паставы, голькі прыцмокнуў, але цягіер трохі цішэй.
Усе ў пене коні зноў напружыліся. і пакуль я далічыў да дзесяці, спыніліся, стрыгучы вушамі і трасучы грывамі.
Выдатна! пахваліў я спрыт фурмана і выключную дрэсуру коней.
Фурман на гэта нічога не адказаў, нібы пахвала была сама па сабе зразумелай, і, навярнуўшыся да мяне, запытаў:
Ці маеце нейкую зброю?
— Так. Але навошта?
Цяпер паедзем праз лес. У ім надзвычай небяспечна.
— У мяне пісталет. Паказаць?
— Пакажыце! папрасіў фурман з цікаўнасцю.
Я аддаў яму пісталет, які ўзяў з сабой на ўсякі выпадак.
Руды ўважліва яго агледзеў.
— Ці зараджаны? — спытаў праз хвіліну, і, калі я пацвердзіў, дадаў: Гэта пустое, ён нам аніяк бы не дапамог.
Потым ён кінуў пісталет далёка ў гюле, па якім мы ехалі.
— Чаму Вы выкінулі? — запытаўся я здзіўлена. хоць мяне гэты ўчынак напалохаў.
Таму што маю ў экіпажы некалькі зараджаных рэвальвераў. Памацайце рукой схованку справа або злева каля сядзення. Я іх паклаў туды, бо не хачу трымаць нешта такое ў доме.
— Чаму?
Пані не любіць бачыць нешта, што вызначаецца нечым новым, больш зручным. карысным.
Зноў пані! задумаўся я. пачуўшы словы рудога, якія характарызавалі яго, як чалавека нашмат разумнейшага, чым здавалася на першы погляд.
Я выцягнуў са схованкі адзін з рэвальвераў і агледзеў яго. Між гым мы распачалі з рудым размову пра пані, пра якую я чуў увесь час і пра якую хацеў бы даведацца некаторыя падрабязнасці да сустрэчы.
Але руды, які пасля таго, як выкінуў мой пісталет, даў знак коням бегчы рыссю, ні на адно маё пытанне не адказаў ні словам, ні жэстам.
Я хацеў распачаць размову пра дзядзьку, але на сваё пытанне я таксама нс пачуў адказу.
Руды глядзеў без перапынку перад сабой на дышаль паміж коней і зацята маўчаў.
Трымаючы рэвальвер у руцэ, я абапёрся зручна на сцснку экіпажа і разважаў пра людзей, да якіх ехаў, і распачаў праз іх слугу набываць нейкае ўяўленне.
Наравісты фурман размаўляў толькі тады, калі яму падабалася, і ў далейшым за ўсю дарогу не сказаў ніводнага слова.
Амаль праз палову гадзіны, як і казаў фурман, мы пад’ехалі да ляска; аднак гэты лес не выклікаў пачуцця страху, нават здалося, што ў ім больш бяспекі, чым на вуліцы вялікага горада, якую ахоўвае паліцыя.
Паездка праз лес працягвалася дастаткова доўга, потым мы зноў выехалі на больш зручную дарогу, раз’езджаную вазамі, і праз некаторы час, так мне здалося, на казённую трасу.
Я прыгадаў, што калісьці дома чуў нра маёнтак дзядзькі, пабудаваны самотна сярод лесу, і што да яго некалькі міль вядуць толькі дрэнныя разбітыя дарогі або сцяжынкі.
Я ўжо больш не хацеў ні пра што пытацца ў фурмана і сядзеў моўчкі.
Праз некаторы час я заўважыў, што мы едзем па знаёмай дарозе.
Я ўбачыў удалечыні нейкі знаёмы ўзгорак і на ім белыя дамы прыгожай вёсачкі, потым зноў па дарозе невялікія пасадкі таполі, зноў самотныя хібары пасярод невялікіх садоў, і не прайшло і пяці хвілін, як я зразумеў, што мы едзем па дарозе, па якой я раніцай ішоў пешкі ад Плзня, едзем у кірунку адваротным, гэта значыць да Плзня.
He хаваючы незадавальнення я звярнуўся да фурмана:
— Пэўна Вы п’яны?
Руды, павярнуўшы да мяне свой мярзотны твар, прагугніў нібыта пра сябе:
— Я п’яны! Ніколі не быў і не буду.
— Дык куды едзеце?
— У Плзень, — адказаў абыякава і халодна фурман.
— Я хачу трапіць да дзядзькі.
— А я цяпер еду ў Плзень!
Хто Вас паслаў?
— Пані, — звонка, халодна і спакойна ён адказаў.
— Праклятая пані! — падумаў я, але ўголас дадаў: — Значыць пані ў Плзні?
— He.
— Дык, пэўна, нехта з вашых мясцін?
— Таксама не.
— Тады навошта Вы едзеце?
— Пані загадала.
Халодныя адказы слугі мяне распалілі. Ён ведаў, калі я садзіўся ў экіпаж, што я хачу трапіць да дзядзькі, а вязе мяне супраць маёй волі назад у Плзень!
Разгарачаны я рэзка заявіў:
— Цяпер паслухайце мяне! Калі ў цябе, старога хлапца, няма ніякіх спраў у Плзні, то я загадваю табе ехаць дахаты!
He паеду! пачуў я свавольны адказ.
I тым не менш я цябе прымушу, — сказаў я і навёў рэвальвер, які ўвесь час трымаў у руцэ, на фурмана.
Руды, які напалову павярнуў да мяне твар, убачыўшы мае рухі, сказаў са штучным адценнем дакору:
— Калі трымаеце зброю, то трэба слухацца.
Потым павярнуўшыся да коней, сцебануў іх, і яны шалёна, нібы дзікія, панесліся па раўніне, па добра ўезджанай дарозе — назад.
У хуткім часе я ўбачыў, як прамільгнуў маёнтак, куды накіроўваўся экіпаж дзядзькі, потым мы зноў ехалі па дарозе праз іюле і праз паўгадзіны даехалі да лесу.
За ўсю дарогу мы не перакінуліся ніводным словам.
Паводзіны фурмана падаліся мне надзвычай дзіўнымі, і я не мог іх ніяк зразумець, але з пакорлівасцю чакаў, што нскалі наша падарожжа скончыцца.