• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбраныя творы чэшскай прозы XIX — першай паловы XX стагоддзя

    Выбраныя творы чэшскай прозы XIX — першай паловы XX стагоддзя


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 163с.
    Мінск 2010
    44.05 МБ
    Уначы, калі сабакі лётаюць па лясах вакол маёнтка, да нас не наблізіцца ніхто. Сабакі ўдзень ніколі не брэшуць, пакуль чужынец ад маёнтка знаходзіцца далёка, але калі робіць спробу трапіць у двор, брэшуць, нібы ашалелыя, і не змоўкнуць, пакуль хто-небудзь з нашых людзей не прыкрыкне на іх. Уначы яны пачынаюць брахаць на значнай адлегласці ад маёнтка, і калі пераканаюцца, што ідзе да нас, то прывядуць яго сюды, як і ўдзень, толькі са страшэнным брэхам.
    Да сённяшняга дня яшчэ ніколі не здаралася, каб яны на некага кінуліся без загаду; яны, як я ўжо казаў, прайшлі спецыяльную падрыхтоўку і кідаюцца на чужынцаў толькі, калі нам рэальна пагражаюць. Трэба дадаць, што за ўвесь час, што мы трымаем гэтых сабак, не здарылася нічога такога, каб нам трэба было ад некага бараніцца. Калі б мы былі вымушаны так зрабіць, то няма сумнення, што наш вораг быў бы разарваны на часткі.
    Між тым мы памалу прайшлі праз двор да брамы. Чорныя сабакі да гэтага часу стаялі каля прыступак ля выхаду з дома, застыўшыя, як статуі.
    — Можа, мне іх паклікаць, каб яны нас суправаджалі? — запытаўся дзядзька праз хвіліну.
    — He трэба, дзядзька, — адказаў я, я не пачуваюся добра ў іх таварыстве.
    Веру, але будзе лепей, калі яны з табой бліжэй пазнаёмяцца, — цвёрда сказаў дзядзька і пляснуў ў далоні.
    Сабакі моўчкі падбеглі да нас і сталі неііадалёк, чакаючы далейшага загаду.
    Дзядзька, не звяртаючы ўвагі на сабак, выйшаў за браму, а я за ім. Сабакі пабеглі за намі на пэўнай адлегласці.
    Перад намі доўіа цягнулася цянітая алея старых ліп і па абодва бакі пачынаўся вялікі нарк, які акаляў маёнтак дзядзькі.
    Мы ўвайшлі ў парк і спыніліся ў адной з альтанак.
    На стале ўжо стаяла ежа. Старая, якую я зусім нядаўна бачыў у дзядзькавым доме, чакала нас ля ўваходу.
    Я з’еў трохі дзічыны і запіў нскалькімі кілішкамі добрага венгерскага віна пасля дастаткова доўгага перапынку і незвычайнага апетыту.
    Толькі праз наўгадзіны мы пайшлі далей. Дзядзька павёў мяне праз парк і раўніну, паказаў свас лясы, свае палі, свае лугі, наогул усё, што называў сваім, і пазабавіў мяне дастаткова прыемным аповедам пра некаторыя характэрныя падрабязнасці ваеннаі а жыцця.
    Я ўбачыў перад сабой значнага, трохі меланхалічнага мужчыну з незвычайна моцнай воляй.
    Ён быў задаволены, што ні ад каго не залежыць; спакой і свабода асобы, што імкнецца жыць самотна, зрабілі з дзядзькі чалавека, які не хацеў, каб вольнасць іншага была нечым абмежавана.
    Маёнтак свой дзядзька набыў з асцярожнасцю, але ўдала. Ён не імкнуўся да таго, каб побыт у ім быў надзвычай камфоргным.
    Стаіцызм, але заўсёды свежая думка і свабодныя погляды рабілі з яго прыемнага суразмоўцу. Мне наваг здалося, што ў маладосці ён быў дзіваком і азартным чалавекам, а цяпер праз многія гады стаў добра валодаць сваімі страсцямі і знешнім іх праяўленнем, калі была ў гэтым патрэба.
    Наогул, дзядзька зрабіў на мяне ўражанне вельмі прыемнае.
    Толькі адна ягоная рыса здалася мне таямнічай і з паводзінамі і прынцыпамі дзядзькі ніяк не гарманіравала.
    Ён прынцыпова выступаў супраць вайны наогул, супраць праліцця крыві, высока не ацэньваў геройства, з усмешкай казаў пра гераізм, як пра праяву звярынага інстынкту.
    Але калі апавядаў пра бой, вочы яго свяціліся незвычайным агнём, лоб пакрываўся зморшчкамі, рука сутаргава сціскалася ў кулак, і кожны жэст сведчыў пра тое, што гэта мужчына. які прыйшоў да адмаўлення вайны прынцыпова, але па сваім характары гвалтаўнік.
    Розум і разважлівасць ваявалі ў ім з прыродай або выхаваннем. Гэта быў ваяр. і ад сваёй ваяўнічасці ён не адмовіўся нават праз многія гады, калі з перакананнем выступаў супраць нечага, і гэта было настолькі глыбока ў яго натуры, шго толькі з вялікім напружаннем можна было адолець. Такім чынам. я пераканаўся, што дзядзька, цяпер такі сірыманы, з’яўляецца чалавекам, які можа пад уздзеяннем гневу або ў момант хвалявання пусціць кулю ў лоб нявіннаму чалавеку.
    Было ўжо шэсць гадзін па абедзе, калі мы вярталіся праз парк назад.
    Сабакі, якія суправаджалі нас па дарозе, увесь час неяк нясмела беглі за намі. За ўвесь час ніхто з іх не падаў голас, не завыў, не апярэдзіў нас і ўвесь час чакалі ад дзядзькі загаду.
    Дзядзька, здавалася, зусім забыўся нра іх і не звяртаў на сабак ніякай увагі.
    Калі мы ўвайшлі ў двор, я ўважліва разгледзеў будынак.
    Дом быў аднапавярховы, задняя яго частка абаніралася аб лысую, непрыступную скалу, якая высока ўздымалася над дахам будынка.
    У двары нікога не было, як і тады, калі мы з яго пайшлі. Толькі там, дзе жылі слугі, было гучна і весела: адтуль чуліся спевы пад гармонік.
    — Нашы хлопцы вярнуліся з працы, — растлумачыў дзядзька. — Ты не хочаш пазнаёміцца з імі?
    Прапанова дзядзькі мне не спадабалася, але я нічога не адказаў.
    Мы ўвайшлі ў дом, дзе жылі слугі. Я ўбачыў вялікі, чысты, падобны да залы пакой, напоўнены трыццаццю асобамі абодвух палоў і рознага ўзросту, ад старых да не.маўлят.
    Каля дзесяці іх сядзела за вялікім круглым сталом ля поўным місак. Ля аднаго акна стаяла група людзей вакол маладога худога хлопца з гармонікам у руках, астатнія стваралі трэцюю групу, якая сядзела ля вялікай печы або на нізкіх лавах або на зямлі і слухала апавяданне пажылога мужчыны, які, абапёршыся спінай на сцяну, размахваў рукамі, нібы расказваючы пра нейкую бойку.
    Агледзсўшыся вакол, я задрыжаў; бо ніколі яшчэ нс бачыў столькі палохаючай агіднасці і столькі пачвар разам.
    У кожнага з іх быў нейкі фізічны недахоп або гэта было жудаснае страхоцце; тут былі і немаўляты, іх дзеці, здаровыя. Карціна ўражвала: ля акна сядзіць на нізкай лаве аднарукая маці і на калене калыша дзіця. а на агідным твары незразумелы выраз.
    Калі мы ўвайшлі, ніхто на нас не звярнуў увагі, ніхто нас не прывітаў; ні спеў, ні гукі гармоніка не сціхлі.
    Дзядзька казаў праўду! Чалавек павінен да гэтых людзей паступова прывыкнуць, каб яму яны не перашкаджалі. Мне яны ў той момант не толькі перашкаджалі, але і проста адпуджвалі.
    Толькі аднойчы зірнуўшы вакол сябе, я пакінуў дом слуг так хутка, як і ўвайшоў, дзядзька пайшоў за мной.
    -	Нічым не магу дапамагчы, ты павінен прывыкнуць! сказаў дзядзька, калі мы зноў апынуліся ў двары.
    -	He турбуйся, дзядзька! адказаў я. Бачу, што адразу немагчыма. але паступова я звыкнуся з Вашымі дзівацтвамі.
    — Шкада толькі, — працягваў дзядзька, што мусіш прывыкаць сам. Бо я павінен у Плзні наладзіць свае справы і паеду яшчэ сёння. Можа, там я заірымаюся на цэлы тыдзень, а, можа, і болей. Ты будзеш бавіць час. як зможаш. На шчасце, тут ёсць Рэгіна.
    Між тым мы падышлі да ўваходу ў дом.
    — Цяпер я пакажу табе падрыхтаваныя для цябе пакоі, — сказаў дзядзька, паднімаючыся па прыступках у дом, я ішоў за ім.
    Калідор на першым паверсе быў яшчэ святлейшы, чым унізе, і выкладзены белым мармурам.
    Некалькі вялікіх даўніх карцін, на якіх былі адлюстраваны сцэны з грэчаскай і рымскай міфалогіі, упрыгожвалі белыя, як снег, сцены і дадавалі калідору пахмурны выгляд, але свежыя высокія экзатычныя кветкі па абодва бакі калідора, дзе быў выхад у элегантныя галерэі, з якіх можна было аілядаць наваколле, мірылі з непрыветным калідорам.
    У калідоры было толькі двое дзвярэй, нанрава і налева.
    Дзядзька адчыніў дзверы з правага боку і сказаў:
    — Гэта твае пакоі!
    Зазірнуўшы нраз адчынсныя дзверы, я ўбачыў некалькі элегантна і прысожа абстаўленых пакояў.
    — Калі ты захочаш пагаварыць з Рэгінай, працягнуў дзядзька, — то трэба адчыніць дзверы злева.
    Потым ён гэтыя дзверы адчыніў.
    Я ўбачыў малы пусты вестыбюль. адну сцяну якога ўтварала прамая скала, у якой былі выцесаны прыступкі, што вялі ўгару — да нейкага калідора ў скале.
    -	Сёння мне надзвычай важна паехаць, — сказаў дзядзька, падаючы мне руку.
    —	А чаму ты мяне з Рэгінай не пазнаёміш?
    He трэба, гэта ў нас не прынята, — адказаў дзядзька і, сціснуўшы мне па-прыяцельску руку, пакінуў мяне аднаго.
    Хвіліну я вагаўся, а потым хутка ўвайшоў у вестыбюль і, падняўшыся па прыступках ўгару, апынуўся ў вузкім, высокім, выцесаным у скале калідоры.
    Падлога ў ім была пакрыта цяжкім дываном і святло прасочвалася ўнутр праз столь, пакрытую тонкім зялёным шклом, з-за чаго калідор набываў асабліва казачны выгляд.
    Як толькі я ўвайшоў, мне стала па-марознаму холадна. Мне здалося, што я апынуўся раптам у вестыбюлі крыштальнага палаца русалкі.
    Я зрабіў некалькі крокаў наперад, іх не было чуваць на цяжкім дыване. Я пайшоў далей і ўбачыў праз некаторы час, што калідор закругляецца і завяршаецца адчыненымі дзвярыма.
    Прайшоўшы калідор, я апынуўся ў выдатна аздобленым пакоі. Прыгажосць у пакоі. куды святло таксама прасочвалася праз столь, надзвычай уражвала.
    У пакоі нікога не было. Прыадчыненыя дзверы вялі ў іншы пакой, таксама элегантна і прыгожа абсгаўлены. I ў ім нікога не было.
    Я хацеў прайсці і ў трэці пакой. але каля дзвярэй міжволі спыніўся.
    На падлозе, на шыкоўным каштоўным персідскім дыване ляжала маладая жанчына, апранутая ў муслінавае складкаватае адзенне бледнаружовага колеру. Яна абапіралася на левую руку і такім чынам была
    прыўзняўшыся; галава яе схілілася да грудзей і было не зразумела, ці то жанчына задумалася, ці то спіць.
    Цяжкі дыван на падлозе і сонечныя пра.мяні, што прасочваліся ў пакой скрозь столь непасрэдна перад жанчынай, былі прычынай таго, што яна мяне адразу не заўважыла.
    He могучы адвесці свайго іюгляду ад незвычайнай з’явы, я застаўся стаяць у дзвярах.
    Гэта жанчына была дэманічна прывабнай, нібы грэх. Твар нагадваў смуглую красу Усходу, скура яе была светла-карычневага колеру, тонкая, амаль празрыстая.
    Некалькі імгненняў яна ляжала нерухома. 3-пад складкаватага адзення выглядала худая, заружавелая, босая ножка; муслінавая сукенка расхінулася, і мяккія грудзі былі амаль непрыкрытыя. Распушчаныя валасы колеру вароны, падзеленыя на дзве пасмы, сплывалі па шыі на грудзі, дадаючы прапарцыянальна пабудаванаму светламу целу чароўны выгляд, а твару хвалюючую павабнасць.
    Нечакана яна ўздрыгнула рэзка і страсна. Грудзі ўзняліся, нібы жанчыну раптоўна ўразілі і ўсхвалявалі, правая ручка прыціснулася да грудзей, і мне здалося, што нават пазногці сутаргава сціснуліся і сталі белымі, вострым болем працяла грудзі.
    Салодкія, дыхаючыя раскошай вусны былі напалову адкрытыя, нібы бутоны ружы, але было бачна, што на іх грала горкая хваравітая ўсмешка.