• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбраныя творы чэшскай прозы XIX — першай паловы XX стагоддзя

    Выбраныя творы чэшскай прозы XIX — першай паловы XX стагоддзя


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 163с.
    Мінск 2010
    44.05 МБ
    Рэгіна таксама маўчала і праз хвіліну павярнула назад...
    Мы моўчкі вярталіся той жа дарогай, па якой прыйшлі сюды. Сонца між тым зайшло і ціхі летні вечар распачаў у лесе распасціраць свае шэрыя цені. Міжволі мы пайшлі хутчэй, а калі, выйшаўшы з лесу, убачылі, як непадалёк удалечыні блеў статак страўсаў, зноў загаварылі. Рэгіна зноў была гаваркой, як і раней, зноў вясёлай і лепятала, як бесклапотнае дзіця.
    Месяц з’явіўся на небе, калі мы пакінулі парк. Рэгіна была сур’ёзнай.
    Калі яна падала мне руку, я адчуў, што яна злёгку сціснула маю руку, але на падобны рух я не адважыўся...
    Рэгіна пайшла.
    Праз хвіліну я ўбачыў, як яна ад падножжа скалы паступова па прыступках узбіраецца ўгору, а яны былі так глыбока выцесаны, што кожнага, хто па іх ідзе, не было магчымасці з аднаго боку бачыць, я чуў некаторы час шамаценне яе сукенкі, пакуль усё не сціхла...
    Я доўга яшчэ хадзіў па сцішаным парку. Разнастайныя думкі вагаліся ад сур’ёзнай рэфлексіі аж да дасціпнасці, вірыліся ў дзіўнай сумесі, і толькі, калі пацягнула начным холадам, я праз двор вярнуўся ў адведзеныя мне пакоі.
    Зайшоўшы ў пакой я ўбачыў, што ён абстаўлены з такім жа густам і так прыгожа, як і выцесаныя ў скале летнія пакоі, дзе некалькі гадзін назад мы размаўлялі з Рэгінай. Усё было выцягнута ў адзін рад, таму праз адчыненыя дзверы з канапы ў апошнім пакоі можна было ўбачыць, хто ўваходзіць або выходзіць у першы пакой.
    У апошнім пакоі, пэўна, цёткінай спальні, з якой шкляныя дзверы выходзілі на галерэю, я знайшоў разасланы ложак, а на стале падрыхтаваную халодную вячэру і некалькі бутэлек з розным віном. Я паеў трохі дзічыны і запіў ежу шклянкай выдатнага мадзьярскага віна. He адчуваючы пакуль патрэбы ў адпачынку, я выйшаў у галерэю.
    Ноч была незвычайна ціхай. На хвіліну агарнуў мяне пах з блізкага лесу; пачуў я як паступова заціхае шэпт начнога ветрыка, як настае глыбокая
    цішыня. Месяц над аддаленымі цёмнымі гарамі разліваў сваё бледнае святло па наваколлі, a па раўніне віўся і блішчэў ручай у магічным прыцемку, як сярэбраны прут. Неба было ясным і напоўненым слаба мігаючы.мі амаль нябачнымі зоркамі; толькі каля месяца клубілася некалькі жаўтаватых аблокаў.
    Разгледзеўшы наваколле, я ўзняў вочы на скалу, дзе жыла Рэгіна.
    Абапёршыся на скалу, Рэгіна стаяла ў свягле месяца нерухома, нібы статуя. Галава яе цяжка схілілася на гірудзі, распушчаныя валасы, падзеленыя на дзве насмы, сплывалі па шыі гак жа, як калісыді, калі я ўнершыню яе ўбачыў у пакоі, а чароўны твар яе выказваў журбу і задумлівасць. Яна доўга стаяла нсрухома; потым памалу падняла галаву і паглядзела на месяц. Праз хвіліну яна зноў паварушылася, галава яе нахілілася да ірудзей і ў ціхай ночы загучаў напеў адной з маіх любімых эратычных песень... Пры гэтым невялікія хмаркі закрылі месяц. У начным змроку здалося, што Рэгіна знікла ў густой імгле. Хвіліну яшчэ я бачыў як змрок усё больш і больш хавае абрысы яе постаці, а калі месяц зноў выступіў з хмар, Рэгіна знікла.
    Засмучаны я вярнуўся ў апошні з пакояў Рэгіны.
    Звычайна, зусім нязначнае з’яўленне і знікненне чароўнай жанччны пакінула ў маёй душы асаблівае, напалову прыемнае, напалову горкае пачуццё. Бясконца я бачыў яе прыгожы твар, бясконца бачыў шэрыя, часам з зіхоткім ізумрудным бляскам вочы, памятаў нават пра пяшчотны поціск рукі пры раставанні.
    Доўга я хадзіў па пакоі, пакуль стомлены не сеў на канагіу. Прыгадаў я ўсё, што са мной адбылося ў апошні час і тое, сведкам чаго я быў; але нягледзячы на ўсе мае намаганні, я так і не змог знайсці пацвярджэння самым смслым маім меркаванням. Лдносіны Рэгіны да мяне здаліся мне дзіўнымі і былі незразумелымі, бо я не сумняваўся, што паводзіць сябе яна натуральна, як ёй ііадказваюць яе розум і пачуцці. Пры гэтым мне здалося. што пачуцці яе да мяне хутчэй сяброўскія, бо прыгадаўшы некаторыя падрабязнасці, я не мог прыйсці да высновы, што гэта прыгожая жанчына горача мяне кахае...
    Чым больш я паглыбляўся ва ўспаміны нядаўна перажытага, тым павялічваўся хаос самых дзіўных думак, тым мацней вірыла кроў у маіх жылах, тым больш узрастаў у маёй душы загадкавы салодкі страх, які быў няўмольным доказам, што намі кіруюць пачуцці. Маю душу запаўнялі самыя прыгожыя эратычныя вершы і асабліва раманс Мюсэ пра маркізу d’Amaequi.
    Я прыгадаў, што вершы Мюсэ я пакінуў у Рэгіны, але раманс так жыва ўзнавіўся ў маёй памяці, што я дакладна дэкламаваў цэлыя строфы. Міжволі я пацягнуўся за ручкай і паперай на малым століку, што стаяў побач, і напісаў некалькі строф гэтага палымянага верша ў перакладзе на чэшскую мову. Спачатку першыя дзве. а потым апошнюю, бо пераклад мяне не вельмі абцяжарваў, потым, паклаўшы галаву на падушку, я пачаў разважаць.
    Напачагку ход маіх думак быў мутным і таму я памалу перабіраў дэталі перажытага ў сваёй памяці. Праз некаторы час я задрамаў.
    Раптам мне здалося, што нехта асцярожна адчыніў дзверы ў першым пакоі. Я амаль зрокава адчуў рыпенне і ўбачыў праз адчыненыя дзверы тонкую жаночую постаць у белай начной сукенцы, якая, як цень, набліжалася да мяне. Прыцемак, які ўзнік таму, што праз вокны ўсіх пакояў лілося святло месяца, і здавалася, што постаць амаль лунае ў паветры, яе крокаў па цяжкім дыване не было чуваць, што выклікала амаль жахлівы кашмар.
    Я сеў на канапе і пачаў уважліва сачыць за постаццю, якая праз некалькі імгненняў спынілася каля дзвярэй майго пакоя.
    Я пазнаў Рэгіну.
    I ў гой момант, калі я хацеў нешта сказаць, пачаў біць гадзіннік...
    Настала поўнач.
    Адначасова з гукам гадзінніка я пачуў звонку ўдалечыні брэх сабак.
    Рэгіна, трымаючы ў руцэ кнігу, наблізілася да майго стала, і зазіраючы мне ў вочы, што для яе было характэрна, як я зразумеў, падала мне кнігу.
    Я пазнаў зборнік вершаў Альфрэда дэ Мюсэ, які я ў яе забыўся.
    Я прыгадала, дзядзька, што табе маглі б спатрэбіцца вершы дэ Мюсэ, — сказала Рэгіна ціхім, невыказна салодкім голасам. — Таму і прынесла іх табе ўначы. Роберта сёння няма дома.
    Пры апошніх словах голас яе задрыжэў.
    Нечаканае з’яўленне цёткі ў маёй спальні мяне здзівіла, і я нават падумаў, што здагадваюся пра прычыну гэтага з’яўлення.
    Пакуль я збіраўся з адказам, Рэгіна ўбачыла на маім стале лісток паперы, на якім быў мой імправізаваны пераклад верша Мюсэ.
    — Што гэта? Верш? спытала Рэгіна з усмешкай.
    Я міжволі паклаў руку на паперу, але Рэгіна тым не менш выцягнула лісток з-пад маёй рукі і пачала чытаць. Чытала яна ўголас выразна, падкрэсліваючы меладычнасць твора:
    Мая ты, мая! Mae гэтыя
    мяккія вусны і гладкі твар!
    Мой гэты салодкі цень шаўковых веек,
    Яе валасы — мае, мае — палаючыя вочы,
    Мой яе гарнастай!
    Мая гэта шыя, а сцены ў спальні
    халодна глядзяць у прывабным уборы!
    Маё ёйнае адзснне, што прыкрывае сцёгны.
    Мая гэта белая тонкая ручка
    і ножка ў чорным чаравіку!
    Рэгіна спынілася і некалькі імгненняў глядзела на мяне. Я прачытаў у яе поглядзе пытанне:
    — Што гэта? Магчыма, гэты верш прысвечаны мне?
    Я не змог адказаць, і Рэгіна працягвала чытаць далей:
    О, калі б скрозь вэлюм жалобны
    я ўбачыў, як бліснулі маланкай шалёна вочы —
    Га! Пры ўсіх святых ваўсёй Касціліі!
    Цябе б кінулі ў бой крывавы,
    Калі б ты дакрануўся да сукенкі!
    Калі б ты ўбачыў гэту прыгажосць
    толькі аднойчы ў белым начным адзенні!
    Калі б ты ўбачыў, як б’ецца, кусаючы, —
    ГІры гэтым горача мяне цалуе як чужыя словы ляпеча...
    Ло! Як шалёна радуецца яна,
    калі раніцай смяецца і спявае,
    апранае панчохі свае шаўковыя,
    і атласным адзенні шоргат
    уяўлясцца па-боску прывабным!
    Рэгіна скончыла чытаць Яе погляд зноў уважліва і запытальна слізгануў па маім твары. Потым моўчкі падышла да мяне і, сеўшы на канапу, абвіла сваімі рукамі маю шыю.
    Кроў завірыла ў маім целе хутка і ііалаюча, нібы лава, аднак у наступны момант астыла.
    Проста перад сабой каля дзвярэй другога пакоя я ўбачыў агідны твар рудога фурмана, які ўсміхаўся. Пачварны сведка ганебнага ўчынка Рэгіны нядоўга паназіраў і знік.
    Кроў прыліла да мозгу, у якім блыталіся думкі. Я быў упэўнены, што калі дзядзька вернецца, то руды маўчаць не будзе пра тое, што бачыў. Яшчэ ніколі такога страху не ведаў я, як пачуцця віны. Сілай атлантаў сціснула мне грудзі ад разумення салодкага граху з Рэгінай; але я не быў гатовьі разняць рукі прыгожай жанчыны і сказаць ёй некалькі слоў пра небяспеку, якая нам пагражае.
    Праз некалькі імгненняў Рэгіна ўзняла лёгка галаву, моцна ўскрыкнула і, прытуліўшыся да мяне яшчэ мацней, гіаклала сваю галаву мне на грудзі.
    Дзядзька Роберт стаяў каля дзвярэй, а за ім руды са шкадлівым выразам твару.
    Дзядзька быў смяртэльна бледны; але на твары яго з’явілася пакора і ўтаймаванне.
    Хвіліну ён глядзеў на нас пільна і строга, і здалося, што яго вочы заіскрыліся гневам, але ў хуткім часе яго погляд пазбавіўся апошняга ценю строгасці і дзядзька моўчкі. Як з’явіўся, так і знік з рудым слугой.
    Мы засталіся з Рэгінай зноў адны.
    Мой страх узрастаў.
    Рэгіна, схаваўшы сваю галаву ў мяне на грудзях дрыжала і ўсхлілвала. Я хацеў падняцца, але чуючы грукат напалоханага сэрца Рэгіны на сваіх грудзях і гарачае, палымянае яе дыханне на твары, я ў нейкай незразумелай збянтэжанасці, прытуліў яе цела яшчэ шчыльней да сябе.
    I калі я хацеў нахіліцца, каб пацалаваць яе ў лоб і развітацца з ёю, дзверы зноў расчыніліся і ў першым пакоі з’явілася некалькі постацей
    у цёмным. Я зноў хацеў падняцца, зноў хацеў нешта сказаць, але зусім незразумела чаму застаўся сядзець нерухома і голас мой засеў у горле.
    I бачу я далей, як постаці ў цёмным набліжаюцца ўсё бліжэй і бліжэй, як уваходзяць у пакой і шоргаюць у ясным святле месяца тае.мна каля сцен, нейкім чынам утвараючы вакол мянс і Рэгіны паўкола.
    Нягледзячы на тое, што лямпа на стале не гарэла, я пазнаў у паставах дворню дзядзькі. якую бачыў некалькі гадзін дагэтуль.
    3 правага боку я ўбачыў страшна знявечаны твар старога карліка, за ім велізарную постаць маладога мужчыны, з выразам ідыятызму на твары і з незвычайна адстаючымі вушамі, далей аднавокага і аднарукага гарбуна, які з намаганнем падцягваў за сабой свае ганюткія ножкі.
    Злева бачу падобныя стварэнні: то геніяльна вялізны высокі лоб над а.маль зніклым носам на азызлым твары з шырокімі пажаднымі вуснамі, побач на магутных плячах галава карліка з доўгімі зубамі і ад шыі надзвычай шырокай барадой, а за гэтым яшчэ адна агідная істота. зноў іншая пачвара і зноў.