• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбраныя творы чэшскай прозы XIX — першай паловы XX стагоддзя

    Выбраныя творы чэшскай прозы XIX — першай паловы XX стагоддзя


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 163с.
    Мінск 2010
    44.05 МБ
    Афіцэр чуў жаласлівы голас старога, бачыў яго страх і жах, але не даў загаду, каб грэнадзёры спынілі сграляніну.
    Гэтая страшная сітуацыя працягвалася толькі некалькі імгненняў. На баржы, укленчыўшы, стары і дзіця просяць аб літасці, а супраць іх жорсткі афіцэр і без перапынку сграляючыя ірэнадзёры.
    Стары на баржы раптам рэзка ўзняўся, нібы хацеў выскачыць, але пахіснуўся, галава яго нахілілася да грудзей, ахопленая гюлымем частка цела перагнулася цераз борт баржы, і вада стала чырвонай ад крыві, бо куля прашыла старому грудзі. Рана была адна, а з баржы можна было ўбачыць і таго, хто страляў. Гэта быў трыццаціпяцігадовы агідны руды. Ён доўга цэліўся, а калі куля трапіла ў мішэнь, то з-за кустоў выйшаў і афіцэр, які
    стаяў за некалькі крокаў ад яго, паказаў яму рукой, што ведае, хто так удала пацэліў.
    Стары задрыжэў і паспрабаваў павярнуцца тварам да дзіцяці, але не змог. Яго цела некалькі разоў здрыганулася, у грудзях захрыпела, і праз некалькі імгненняў стары ўжо быў нерухомы.
    На баржы засталося толькі дзіця.
    Страляніна на Сіралецкім восіраве не спынялася. Стрэл гучаў за стрэлам, а мішэнню цяпер было дзіця, яукое малілася.
    Гучная страляніна на Стралецкім востраве абудзіла бліжэйшае наваколле. На востраве Кампе каля збройніцы распачаўся незвычайны рух у ваенным лагеры, там, пад адкрытым небам і каля Оўезда загучаў глухі грукат барабана: клікалі да зброі.
    Страляніна з вострава Сгралецкага не спынялася, аж пакуль баржа з дзіцем не паплыла па вадзе. Здарылася тое, што некалькі куль рассеклі вяроўкі, якімі баржа была прывязана да кала.
    Афіцэр убачыў, што жывая мішэнь яго грэнадзёраў памалу аддаляецца, хацеў даць загад сваёй сотне, але тут з вострава Кампы трубачы далі сігнал: спыніць страляніну.
    Афіцэр страшна змяніўся ў твары. але вымушаньі быў падпарадкавацца загаду вышэйшага начальства. Ен даў знак шабляй, каб салдаты спынілі страляніну; сам ён, зрабіўшы некалькі крокаў у вадзе наперад, выстраліў з пісталета два разы па дзіцяці.
    Дзіця да гэтага часу кленчыла на баржы, не ведаючы страху. Пасля другога стрэлу з пісталета дзіця закрычала і, хутка ўскочыўшы, зарыла левую ручку ў пясок.
    У хуткім часе пясок афарбаваўся крывёю, а дзяўчынка жаласліва плакала ад болю ля мёртвага цела свайго бацькі...
    Страляніна спынілася і вакол усталявалася магільная цішыня...
    Рэгіна спыніла аповед.
    — He веру! адзначыў я. — Калі б мне гэта апавядала не Рэгіна, то я падумаў бы, што не разумею, як гэта магло здарыцца ў Празе.
    — He разумееш таму, што не ведаеш час, калі гэта магло здарыцца, — сказала Рэгіна. тое, пра што я апавядала, адбывалася ў сярэдзіне чэрвеня 1848 года...
    — Цяпер разумею, — кажу, — працягвай свой аповед далей.
    — Пра што я павінна раксказваць? — спытала Рэгіна. — Я ўжо завяршаю: дзяўчынка, у якой прастрэленая рука, — гэта я, а той, хто выстраліў, — Роберт.
    Рэгіна ўзнялася, тым самым даўшы знак, што скончыла свой расказ. Яе прыгожы твар быў сумным.
    Пэўна, ты не бачыла, Рэгіна, Прагу з часоў свайго беднага дзяцінства, — заўважыў я.
    — Наадварот, — сказала цётка. — Я жыла ў Празе каля двух гадоў зусім адна.
    — А як да гэтага паставіўся Роберт?
    — Роберт мне ніколі нічога не заараняў, не мог забараніць: я збягала...
    — Ты збегла, Рэгіна! кажу здзіўлена.
    — Я не магла інакш. Ты памятаеш прыгожую горную катлавіну, дзе мы з табой ненадоўга спыніліся. Тры гады назад мы былі там прыгожым летнім вечарам з Робертам. Роберт быў задумлівы і негаваркі, потым раптам схапіў мяне за руку і, гледзячы мне проста ў вочы, сказаў:
    Рэгіна, ты сёння дарослая. Прабач, што я табе доўгі час, аж да сёння — маніў. Пэўна ты лічыш, што я выхоўваў цябе, як бацька, што прысвячаў твайму выхаванню шмат часу і клопату з матываў чыстых і людскіх. Але гэта не так. Я рабіў гэта, зыходзячы з простага, цынічнага эгаізму. Калі я ўпершыню цябе ўбачыў дзіцем, калі заўважыў тваю чароўную красу і шэрыя вочы, то вырашыў, што напачатку ты будзеш маім дзіцем, а потым — маёй каханкай...
    — Роберт! — выгукнула я глухім, дрыжачым голасам, і сэрца маё пачало хутка біцца.
    — Я кахаю цябе, — сказаў Роберт спакойна і сур’ёзна, падаючы мне руку. Будзь маёй жонкай!
    — Я веру, што ты мяне кахаеш, Роберт, — сказала я праз хвіліну ласкава, каб змякчыць сваю адмову, — але не магу прыняць тваю прапанову. Я паважаю цябе, высока цаню цябе, таму я павінна цябе — пакінуць...
    — Ты мяне пакінеш, Рэгіна?! — усклікнуў Роберт хутка і горача.
    — Павінна, — адказала я спакойна і нават халодна.
    Роберт на гэта нічога не сказаў, зморшчыў свой лоб, потым павярнуўся і пакінуў мяне адну.
    Што рабілася ў маёй душы цяжка перадаць, душэўны мой стан быў страшны,
    Нягледзячы на ўсе пярэчанні розуму і халодную развагу, перамагло гіачуццё: на наступны дзень раніцай я ўжо ехала ў Прагу.
    — Але як між тым пазней ты стала жонкай Роберта? спытаўся я.
    Рэгіна, не звярнуўшы ўвагі на маё пытанне, працягвала:
    — У Празе я два гады жыла па-жабрацку бедна, выжываючы толькі працай сваіх рук. Пазней я зноў вярнулася да Роберта. Першая наша сустрэча была цёплай, сяброўскай, нібы паміж намі зусім нічога не адбылося. Але замест статнага мужчыны, поўнага жыцця, якім быў Роберт, калі я яго пакінула, я знайшла негаваркога, па-філасофску задумлівага старога. “Чорны Роберт”, як называлі яго суседзі за прыгожыя чорныя валасы і вусы, за той каррткі тэрмін, калі я яго пакінула, ператварыўся ў зусім сівога... Калі я яго ўбачыла, то слёзы пацяклі з маіх вачэй...
    — Значыць, ты стала яго жонкай, спачуваючы яму і шкадуючы яго? — перапыніў я цётку, бо не мог іначай высветліць прычыну, чаму Рэгіна стала жонкай Роберта.
    — Ніколі! — адказала Рэгіна. — Hi таму, што спачувала, ні таму, што шкадавала, бо Роберт з таго часу ніяк да мяне не ставіўся іначай, як бацька... Але ўжо час, — перапыніла Рэгіна, па сваёй звычцы, саму сябе, каб мы вярнуліся, ці не праўда? — і пры гэтым пляснула ў далоні.
    Абодва вараныя, якія былі непадалёк ад скалы і пасвіліся ў рэдкім маладняку, імгненна прыскакалі да нас.
    — Прабач, дзядзька, што не магу ў далейшым сябе стрымліваць і не магу быць у тваім таварыстве, — сказала Рэгіна. — Сваім аповедам я нагадала ў сваёй душы тысячы ўспамінаў, і адчуваю, што будзе лепш, калі на пэўны час буду ў самоце.
    Пры тэтым яна ўскочыла на каня. He ведаючы, што сказаць, я падаў Рэгіне руку.
    — А калі мы зноў убачымся? — спытаў я.
    Калі захочаш, для цябе ў мяне заўсёды адчыненыя дзверы...
    Тут яна нрышпорыла каня, які заіржаў і прыўзняўся.
    Я доўга глядзеў ёй услед.
    Яна ехала зручнай дарогай рыссю, потым трохі сцішыла ход. Калі яна знікла з вачэй, я хацеў вярнуцца ў маёнтак дзядзькі тым жа шляхам, якім мы прыехалі сюды, але насля ўсіх размоў, пасля просьбы Рэгіны пакінуць яе ў самоце, я ўскочыў на каня і паехаў у тым жа напрамку, у якім паехала Рэгіна.
    Я доўга блукаў па лясных сцежках у роздуме, але Рэгіну я не ўбачыў.
    Было ўжо далёка за поўдзень, калі я пасля бязмэтавага туляння вярнуўся ў маёнтак дзядзькі.
    Побыт у маёнтку, таварыства і асоба Рэгіны, якая мяне зацікавіла, прывялі да таго, што я зусім не шкадаваў, што паехаў у госці да дзядзькі.
    Замест “дзяўчыны, якая сваімі неўтаймаванымі выбрыкамі атручвае дзядзьку жыццё, — як была Рэгіна прадстаўлена ў ананімным допісе, што я атрымаў у Празе — я зразумеў дзіўную рэч, што цётка ў дзядзькава жыццё хутчэй прыўносіць слодыч, чым атручвае яго.
    Рэгіна не кахала дзядзьку, але адносіны паміж імі былі такія сяброўскія і сардэчныя, што маглі б, магчыма, паступова ператварыцца ў каханне. Усё, што я пачуў ад дзядзькі, не сведчыла пра тое, што Рэгіна пакрыўдзіла яго хоць калі-небудзь нават словам, і, наадварот, ва ўсім тым, што сказала Рэгіна, я не мог знайсці ніводнага моманту, дзе б дзядзька дапамог Рэгіне ў нечым.
    I пры гэтым панавала паміж абодвума, нягледзячы на разыходжанні ў поглядах, пачуццях, успрыманні, незвычайная гармонія — самы моцны надмурак для сямейнага шчасця.
    Калі я вярнуўся, мяне ля ўваходу прывітала гарбатая старая, якая мяне ўжо чакала з нецярпеннем.
    Я ўжо думала, што малады пан не паспее да абеда, — казала яна, імкнучыся, каб яе голас гучаў як мага больш сімпатычна.
    — А ці вярнулася ўжо Рэгіна? — спытаўся я.
    Бсзумоўна, — прагучаў адказ. — I не толькі вярнулася, але ўжо прайшла гадзіна, як яна зноў паехала.
    — Куды паехала? — спытаўся я.
    — He ведаю, малады пан, у нас няма звычкі пра нешта гакое пытацца, — адказала бабуля амаль з’едліва. У нас кожны можа ісці, куды хоча, і не павінен баяцца, што нехта будзе цікавіцца, куды ён пайшоў.
    — Магчыма, Рэгіна нешта сказала, кажу я прыветліва, нібы з’едлівасць старой я не заўважыў.
    — Яна прасіла, каб Вы яе прабачылі, але сёння Вы не можаце разлічваць на яе таварыства.
    — Добра, але калі яна вернецца?
    — He ведаю, малады пан. не ведаю. Пра гэта ў нас ніхто ніколі не пытаецца. Што тычыцца іншага, то абед ужо падрыхтаваны.
    Потым старая, узмахнуўшы па-маладому рукамі, пайшла.
    Дайшоўшы да сваіх пакояў, я там паабедаў.
    Потым пачаў прыводзіць усё ў парадак. Распачаў я са скрыні з кнігамі, але быў я надзвычай раздражнёны, каб нейкая кніга змагла мяне захапіць.
    Зачыніўшы скрыню, я выйшаў у парк. Але і тут я не адразу змог супакоіцца. Я прайшоў праз парк да лесу, потым некаторы час каля лесу, потым праз лес. Дарога напачатку была дастаткова ўтаптанай, а ў лясным ценю нават прыемнай.
    Лёгкі ветрык прыносіў пах жывіцы, асвяжаў, ад таго і пачуваўся я добра. To спыняўся міжволі каля старой сасны, то захапляўся вялікім, парослым мохам камлём дрэва, то нахіляўся да незаўважных, на першы погляд, кветачак, якія распусціліся там, дзе звычайна кветкі не растуць.
    To я бег за мухай, то ўважліва прыслухоўваўся, як непадалёк перапалоханыя птушкі ўзляталі, прашумеўшы лістотай, або да таго, як дробны каменьчык, саслізнуўшы па скале, парушаў летнюю цішыню.
    Амаль гадзіну блукаў я лесам. Чым далей я адыходзіў ад дзядзькавага маёнтка, тым горшай і больш пустой была дарога.
    Хутка я ўздымаўся на ўзгорак, хутка праходзіў праз лагчыну або каля скалы; хутка павінен быў нерабірацца праз скалу, лезці нагару а потым спускацца ўніз, адным словам, я павінен быў прайсці праз непралазны лес, у якім толькі зрэдку хто заблукаў.