• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбраныя творы чэшскай прозы XIX — першай паловы XX стагоддзя

    Выбраныя творы чэшскай прозы XIX — першай паловы XX стагоддзя


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 163с.
    Мінск 2010
    44.05 МБ
    У дзядзькі ж засталося дастаткова фігур. Ён аб’явіў "шах” каралю і каралеве сваім канём і тут жа дадаў : “Мат”.
    -	He, не, дзядзька, — сказаў я, цяпер я вазьму сваім канём твайго каня, і аб’яўлю твайму каралю “шах” і “мат”.
    Дзядзыса паглядзеў уважліва на дошку, разважыў і, нарэшце, дадаў:
    — Твая праўда, я атрымаў “мат”, але толькі ў тым выпадку, калі б гуляў з Рэгінай. Яна ведае адзін здзіўляючы спосаб гульні, конь у яе любімая фігура, і яна ім добра манеўруе.
    Пры гэтых словах удалечыні пачуўся глухі сабачы брэх.
    — Калі ласка, дзядзька, растлумач, — перапыніў я дзядзьку, калі ён загаварыў пра беспамылковую ігру Рэгіны, — што ўчора і сёння робіцца з тваімі сабакамі? Яны гак шалёна брахалі ўчора, што не давалі спаць,
    — Гэта бывае толькі зрэдку, — адказвае дзядзька. — Калі нехта непажаданы і незваны набліжаецца да маёнтка, то нашы сабакі яго чуюць. У маёнтак ён ніколі не грапіць!
    — Але з Рэгінай, мабыць, уначы адбылося нешта вельмі прыкрае, — нагадваю яму, каб перавесці размову на цётку.
    — 3 Рэгінай? — здзівіўся дзядзька. — О, не турбуйся пра яе, безумоўна, нервы ў жанчын слабыя, але яна ў сваім жыцці была сведкай надзвычай страшных падзей. Ці яна не анавядала табе пра тое, што адбылося ля Стралецкага вострава ў 1848 годзе? Ты якраз, наколькі я ведаю, і з’яўляешся адзіным чалавекам, якому Рэгіна давярае, перад якім яна раскрывае ўсе тайны свайго сэрца.
    Я ведаю ўсё, — прыгадаў я.
    — Усё? Гэта немагчыма, каб ты ведаў усё, — сказаў дзядзька.
    Я перакананы, што Рэгіна нічога ад мяне не схавала.
    — Няхай так, але ў маю душу яшчэ ніхто не змог зазірнуць.
    — Пра што гаворка? — пытаюся я ў яго.
    — Я думаю, што ніхто не зможа даказаць, што я ўласна і быў прычынай смерці бацькі Рэгіны.
    — Рэгіна вырашыла, што гэта быў ты, дзядзька.
    Рэгіна зрабіла вывады, нягледзячы на тое, што няма да сённяшняга дня ніякіх доказаў.
    А ці можна даведацца прычыну? пытаюся я.
    Дзядзька на хвіліну задумаўся, потым адказаў:
    Ты, хлопча, як я ўжо сказаў, з’яўляешся адзіным чалавекам, якому Рэгіна ўсё даверыла, перакананы. што ты заслугоўваеш, каб табе даверыўся і дзядзькаРоберт.
    Як ты ведаеш, я быў у 1848 годзе сотнікам у ірэнадзёраў і стаяў у Празе. Калі ў фатальныя чэрвеньскія дні армія па загадзс князя Windischgratre пакінула Стары і Новы Горад і засяродзілася на левым беразе Влтавы, у асноўным на Малай Стране і на Градчанах, я атрымаў загад, каб мае сотнікі з невялікай колькасцю паляўнічых занялі пярэднюю лінію абароны Стралецкага вострава.
    Для арміі гэта нескладанае заданне. Грэнадзёры былі незадаволеныя, бо жывуць вайной, стральбой, а мы два дні стаялі на востраве лагерам, а ні на правым, ні на левым беразе не было ніводнай душы.
    Раптам з’явіўся вельмі рана ля цаўднёвага боку Яўрэйскага вострава на баржы стары з малой дзяўчынкай і пачаў бесклапотна капаць пясок.
    Я быў салдатам у праўдзівым сэнсе гэтага слова, кожны неваенны чалавек для мяне і іншых грэнадзёраў быў толькі лялькай, на якую сапраўдны салдат можа толькі на кароткі час звярнуць увагу.
    Убачыўшы старога на баржы, я адчуў, як кроў прыліла да маёй галавы ад нянавісці і гневу.
    — Ты, чалавеча, з’явіўся сюды ў самы раз, — падумаў я і, звярнуўшыся да сваіх грэнадзёраў, якія ляжалі ў траве ля берага, дадаў:
    — Ці нельга гэтага хлопца прыбраць адсюль? Хто хоча, можа па ім страляць!
    Толькі я гэта сказаў, як прагучаў першы стрэл. Стары не звярнуў на яго ўвагу. Праз некаторы час пачуўся другі, трэці стрэлы, грэнадзёры пачалі страляць дакладней.
    Стоячы на беразе, я глядзеў з бесчалавечнай жорсткасцю на жах, які ахапіў старога, на ўсё, што адбывалася, і ўспрымаў усё, як спектакль. У хуткім часе стары загінуў ад кулі, што прашыла яго грудзі.
    Я павярнуўся, каб убачыць, хто з грэнадзёраў забіў старога і убачыў, шго побач са мной пераможна ўсміхаецца руды, самы агідны з усёй сотні.
    Я кіўнуў яму, што ведаю пра яго ўчынак, і ў гэты ж час убачыў, што баржа з дзяўчынкай плыве па вадзе ўніз, і пачуў, што ад маластранскага арсеналу трубач пратрубіў сігнал: скончыць стральбу.
    Я абурыўся:
    — Як? Значыць, дзіця выратуецца? — падумаў і не адрываў вачэй ад дзяўчынкі, якая ўкленчыла на баржы і малілася. Потым я зрабіў два крокі наперад, выстраліў два разы з пісталета ў дзіця.
    Параненая дзяўчынка павалілася.
    Менавіта ў гэты момант — упершыню ў сваім жыцці я адчуў нешта падобнае на шкадаванне. Ускочыўшы разам з двума грэнадзёрамі ў лодку. я паплыў за баржай, дзе ляжала параненая дзяўчынка.
    Калі я ўскочыў на баржу, то ўбачыў, як курчыцца ад болю прыгожая дванаццацігадовая дзяўчынка, якая глядзела на мяне вялікімі шэрымі вачыма са страхам і просьбай, і я — павінен шчыра прызнацца пашкадаваў пра тое, што быў надзвычай жорсткім.
    Паводзіны мае не засталіся беспакаранымі. Страляніна са Стралецкага вострава была спынена, калі быў дадзены сігнал, а я быў аддадзены пад ваенны трыбунал.
    Трыбунал адбыўся адразу пасля падзей у Мадзьярах ля Вілагосы. Судзілі мяне нястрога, бо іншых парушэнняў дысцыпліны ў мяне не было, але я вымушаны быў пайсці ў адстаўку.
    Я не шкадаваў, што пакінуў армію, бо быў сыты па горла прафесіяй ваеннага. Маючы пасля смерці бацькоў дастаткова сродкаў, я набыў гэты маёнтак.
    Што было далей, ты, пэўна, ведаеш ад Рэгіны. Дадам толькі, што мужчына, які застрэліў бацьку Рэгіны, жыве шмат гадоў побач з намі. Гэта вазніца, якога Рэгіна паслала сустрэць цябе.
    — Я не разумею. — кажу, калі дзядзька скончыў, — навошта страляць па бедным безабаронным старым і нявінным дзіцяці.
    Я сын ваяра, мой бацька быў палкоўнікам у тым жа палку, дзе пазней служыў і я, — сказаў дзядзька. — Я ад прыроды рэзкі і дзікі, бо выхаванне атрымаў у ваеннай школе жорсткім ваяром.
    Я нічога не ведаў, акрамя воінскай справы; ваяр і вайна былі маімі ідэаламі, воінскі гонар — найвышэйшая ўзнагарода. Вакол мяне былі людзі з такімі ж поглядамі, і я пачаў пагарджаць усім, што выходзіла за межы спраў ваенных.
    Звычайных людзей я лічыў прымітыўнымі, інструментам, няздольным думаць, і пачаў іх ненавідзець, адным словам, стаў адным з тых жорсткіх афіцэраў, якія ў бурлівыя гады канца мінулага стагоддзя...
    Ды і навошта далей апавядаць? Калі ў 1848 годзе ў Празе ўспыхнула паўстанне, я быў сярод тых, хто прагнуў крыві, помсты. Аднак некалькі дзён у мяне не было нагоды, каб праявіць сваю жорсткасць, пакуль перада мною не з’явіўся стары, якога застрэлілі.
    Само яго з’яўленне выклікала ў мяне гнеў, жорсткую нянавісць, якія я адчуваў да кожнага, хто не захоўвае вернасць воінскаму сцягу, таму і паклікаў грэнадзёраў, якія стралялі без жалю ў старога і яго дзіця.
    Ты сапраўды, дзядзька, народ ненавідзеў? — спытаў я з асуджэннем.
    Так, ненавідзеў я яго, хоць я не быў, нягледзячы на свае жорсткія паводзіны, злым чалавекам. Доказам можа служыць тое спачуванне, якое выклікаў у мяне невыказны боль у шэрых вачах Рэгіны.
    — 1 за гэта ты атрымаў ад Рэгіны анёльскія адносіны да сябе, прыгадаў яму я.
    — Анёльскія? — паўтарыў дзядзька глуха і сумна. — Ты думаеш, хлопча, — працягнуў ён праз хвіліну, — Рэгіна зможа гэтак жа страсна ненавідзець, як і кахаць. Пазнаўшы яе каханне, ты не ведаеш яе нянавісці.
    Знешне Рэгіна можа быць анёлам, але сваёй прыгажосцю, сваім тэмпераментам і духам яна ўздзейнічае, як дэман. Ты яе кахаеш страсна, шалёна, нават, калі і ведаеш, што загінеш ад свайго кахання...
    Сгрогі, жорсткі, неадукаваны ваяр, які застрэліў Рэгінінага бацьку, стаў за кароткі час сапраўдным рабом Рэгіны.
    На месцы, дзе ты цяпер сядзіш, сядзеў тры гады назад хлопец, які хацеў ажаніцца з Рэгінай. Рэгіна стаяла побач моўчкі, але хапіла выразнага погляду яе вачэй. Хлопец, які страсна яе кахаў, засгрэліўся ў нашай прысутнасці... I ён не быў агюшнім. Іншыя, што таксама вызначаліся цудоўным характарам і выключным духам...
    Тут дзядзька раптам змоўк і ўстаў, бо пачуў сабачы брэх, які набліжаўся і нечакана загучаў ля галоўнай брамы маёнтка так страшна, нібы сабакі на некага напалі.
    Дзядзька выйшаў у двор, і праз хвіліну брэх змоўк, потым ён вярнуўся і сеў на сваё месца.
    Але не паспеў ён сказаць і слова, як увайшоў вазніца і ад дзвярэй пакоя паведаміў:
    — Два незнаёмыя мужчыны хочуць з Вамі, пан сотнік, пагаварыць.
    Хай увойдуць! — адказаў дзядзька і, устаўшы, выйшаў у вітальню.
    Дзверы засталіся напалову адчыненымі, таму я мог міжволі пачуць размову незнаёмых з дзядзькам.
    Адзін з іх, прывітаўшы дзядзьку, сказаў суха, але ветліва:
    — Прабачце, пан, што так позна ўвечары Вас турбуем, але дзяржаўныя абавязкі...
    — Што Вам патрэбна? — спытаў дзядзька крыху раздражнёна.
    У Вашым маёнтку або каля яго знаходзіцца дзяржаўны злачынца, — гучыць халодны адказ.
    — У мяне дзяржаўны злачынца? — спытаў дзядзька рэзка і ўсхвалявана. — Гэта немагчыма!
    Шкадую, — гучыць халодны голас незнаёмага, — але застаюся пры сваім меркаванні.
    — У мяне? — спытаў дзядзька зноў яшчэ больш рэзка, чым спачатку.
    — Так, учора ўвечары яго бачылі ў таварыстве вашай пані, — сказаў незнаёмы.
    — У таварыстве Рэгіны! — выгукнуў дзядзька, тупнуўшы нагой ў гневе.
    — He будзем галаслоўнымі, — сказаў з нязменным холадам у голасе незнаёмы. Мы ішлі за ім следам з Плзня аж да Вашага маёнтка...
    — А хто Вас на гэта ўпаўнаважыў? — перапыніў дзядзька незнаёмага,
    — Выконваю, пан, свае дзяржаўныя абавязкі, — гучыць лядовы адказ. — Я паліцэйскі ад’юнкт і са мной мой калега.
    — Чым я магу Вам дапамагчы? — пытаецца дзядзька.
    -	Вы маглі б нам дапамагчы пры затрыманні злачынцы, — адказаў паліцэйскі ад’юнкт.
    Я павінен дапамагаць пры затрыманні некага? — запытаў дзядзька, і яго моцны голас загучаў раздражненнем і гневам.
    — Шкада, што мы павінны прасіць у Вас дапамогі, сказаў паліцэйскі ўраднік.
    Але мы не можам інакш.
    -	Пачакайце тады момант, — адказаў дзядзька і, хутка увайшоўшы ў пакой, дзе я знаходзіўся, зашаптаў мне са страхам у вуха.
    -	Знікай, хлопча, знікай! Цябе шукаюць як дзяржаўнага злачынцу.
    — Я ўсё чуў, — адказваю яму спакойна. — Мне не трэба хавацца.
    — Знікай! — паўтарае дзядзька манатонна. — Праз тыя дзверы ты трапіш у парк.
    Нічога не адказаўшы, я зрабіў некалькі крокаў і, адчыніўшы дзверы, праз якія ўвайшоў дзядзька, стаў на парозе.
    Пасярод пакоя стаяў малады зграбны чалавек дастаткова інтэлігентны, з непрыветлівым позіркам і жаўтаватай скурай, пэўна, паліцэйскі ад’юнкт, а ля дзвярэй каля сцяны — мужчына з грубаватым тварам і з’едлівым поглядам.