• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбраныя творы чэшскай прозы XIX — першай паловы XX стагоддзя

    Выбраныя творы чэшскай прозы XIX — першай паловы XX стагоддзя


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 163с.
    Мінск 2010
    44.05 МБ
    Устаўшы зранку і сардэчна падзякаваўшы гасцінным гаспадарам, я спытала ў дваровага пра свайго ўчарашняга знаёмца, але той выконваў сваё абяцанне і не сказаў мне ні яго імя, ні хто ён.
    Але я даведалася куды болсй, бо гэтыя простыя людзі падчас размовы міжволі паведамілі мне падрабязнасці з жыцця незнаёмага, так я пачула і яго імя. Яшчэ ў той час, калі я жыла ў гэтым доме, ён як студэнт здымаў у дваровага той самы пакойчык, дзе я пераначавала.
    Я памятала гэтага чалавека вельмі добра, бо ён рабіў на мяне, яшчэ дзіця, уражанне чалавека непрыступнага, строгага, да якога я ніколі не адважылася б падысці.
    Пакінуўшы гасцінны дом, я пайшла шукаць жыллё. Я дастаткова хутка знайшла яго ў доме ўдавы, якая жыла на гэтай жа вуліцы і якая мела, як і дваровы, вольны пакой, што да вакацый здымалі два студэнты.
    Удава прыняла мяне дастаткова цёпла і паклапацілася, каб я мела ручную працу і такім чынам з цяжкасцю магла выжываць.
    Я пачала жыць зусім па-новаму, праводзячы час за вельмі карпатлівай і патрабуючай вялікіх намаганняў працай. Працавала я з раніцы да позняга вечара, цярпела нястачу, але была задаволеная і нават шчаслівая.
    Прайшло некалькі тыдняў, накуль у маім жыцці штосьці змянілася. I сапраўды штосьці змянілася; у асноўным змяніўся кірунак маіх думак, бо малады мужчына, якога я сустрэла ў першы свой вечар у Празе, не выходзіў у мяне з галавы.
    Я зрабіла спробу забыць пра яго, але чым больш я забараняла сабе думаць пра яго, тым часцей вярталася да гэтага прадмета думак, аж пакуль не пачала думаць пра яго пастаянна.
    Я не магла ўявіць гэтага мужчыну зрокава, бо ў бледным святле месяца я ледзьве бачыла яго гвар, таму аблічча яго не памятала, аднак гаямнічасць і асабліва халодныя, упэўненыя і жорсткія яго паводзіны вабілі мяне да яго.
    Мужчына гэты зацікавіў мяне, як ніхто з мужчын, з якімі я была знаёмая да гэтага часу. Я доўга змагалася, доўга супраціўлялася, але нарэшце раніцай я хутка апранулася і выйшла з дома, каб сустрэцца з ім.
    Я не ведала, што сказаць, мне не ірэба былі ні парады, ні дапамога, але я апранула жоўтую хустку на галаву і каля дзевяці гадзін раніцы ўжо стаяла ля будынка крымінальнага суда.
    Мы сустрэліся.
    Ён пазнаў мяне здалёк, і крок яго стаў больш хуткім; падышоўшы, ён запытаўся ў мяне сур'ёзна:
    Божа мой, пэўна, нешта здарылася, калі Вы прыйшлі?
    Упершыню ў жыцці я разгубілася і зразумела, што перад гэтым мужчынам зусім безабаронная. Я не змагла адказаць. а толькі апусціла вочы.
    — Можа, Вам патрэбны грошы, можа, дапамога? — пытаўся ён.
    — He, — кажу, — мне нічога не патрэбна...
    — Ці трэба далей апавядаць? — перапыніла сябе раптам Рэгіна. — Яшчэ сёння, дзядзька, ты сам казаў, што ў Празе няма ідыліі, а тут сапраўды пачынаецца пражская ідылія...
    Рэгіна на хвіліну змоўкла, а потым пачала апавядаць далей:
    — Пра тое, што было пасля, не трэба шмат казаць. Мы пазнаёміліся, я закахалася, стала перад Богам яго жонкай і ў хуткім часе маці.
    Я любіла сваё дзіця з усёй шчырасцю сваёй палымянай душы, любіла страсна, палка.
    Тады я спазнала прызначэнне жанчыны і шчасце маці, тады я спазнала таемныя чары, якія могуць зрабіць жанчыну шчаслівай або няшчаснай.
    Шкада, надзвычай шкада, што шчасце было нядоўгім.
    Маё дзіця захварэла. Дзень і ноч я сядзела каля яго ложка, удзень і ўначы я назірала з невыказным страхам за кожным яго рухам, за кожным уздыхам.
    Даглядала, аберагала яго, плакала, галасіла, малілася... I гым не менш маё дарагое дзіця памерла.
    Заўсёды, калі прыпамінаю яго апошнія імгненні, то мне здаецца, што мае грудзі ад болю разарвуцца.
    Быў непрыветлівы, пахмурны восеньскі дзень. Дзіця маё раптам заціхла, я ўзяла яго на рукі. Яно расплюшчыла свае вочкі і паглядзела на мяне хвіліну напроста ў вочы, потым пачало цяжка дыхаць, дыханне яго станавілася ўсё больш кароткім і слабым. Яно зноў расплюшчыла вочы, нотым хутка заплюшчыла.
    Я сачыла за кожным рухам бледнага тварыка, бачыла, як згасала апошняя іскра, але надышоў канец, і ў маёй душы ўтварылася сграшэнная пустэча... Калі я не пачула дыхання дзіцяці, то хацела паслухаць яго сэрца, адчуць хоць нейкае біццё, алс нічога не пачула. Дзіця пачало астываць...
    Ведаючы, што маё дзіця памерла, я пачала яго шалёна цалаваць, аж гіакуль яно на маіх руках цалкам не стала халодным...
    Потым я зняла з сябе хустку, паклала цёмную з воўны хустку на дно куфра, і, паклаўшы ў куфар сваё дзіця, склаўшы яго худзенькія ручкі крыжом на грудзях, звязала чырвонай стужкай. Куфар з целам дзіцяці я вынесла ў вітальню...
    Мяне ахапілі боль і адчай. He разумеючы, што раблю, я выбегла з дому і доўга хадзіла бяздумна гіа вуліцах...
    Раптам я сустрэла бацьку свайго дзіцяці. 3 першага погляду ён прачытаў на маім твары страшную вестку. Ен хацеў мяне суцешыць, вымавіў мякка некалькі слоў, слёзы выступілі ў яго на вачах, ён запнуўся і пачаў рыдаць...
    Ён давёў мяне дадому. Я паказала яму дзіця і цяпер у пакоі вымавіла першыя словы:
    -	Я не магу, не магу з ім развітацца!
    — Але павінна, — чую я каля сябе глухі голас бацькі дзіцяці.
    — Што значыць павінна?! — укрыкнула я, ускочыўшы, але потым зноў укленчыла і з сумам прашаптала:
    — Твая праўда! Я не магу, але павінна! А ці няма іншага выйсця? — ніхто не адказаў, і з таго імгнення я не сказала ні слова...
    Я правяла жудасную ноч...
    Вельмі рана, яшчэ было цёмна, прыйшоў мой каханы зноў.
    У Празе немагчыма выканаць тваё пажаданне, Рэгіна, — кажа мне хутка шэптам. — Але калі зможаш, калі захочаш вярнуцца ў горы да Роберта, то не будзеш са сваім дзіцем развітвацца.
    Як? Ці магчыма гэта? — спытала я.
    -	Адзін з маіх прыяцеляў, працягваў ён далей — тут ён назваў, дзядзька, гваё імя і шэптам расказаў мне ўсё астатняе...
    Увечары таго ж дня ён прынёс да мяне ў пакой пад сакрэтам вакуумную помпу, а ўначы перад пахаваннем, прынёс таксама таямніча ўсё астатняе, тое, што было патрэбна: у драўлянай труне труну шкляную, вострыя краі якой шчыльна прыстасоўваліся адна да другой, акрамя таго ляльку з воску, якая была падобная на памерлае дзіця. Яе мы паклалі сярод мірта і руж у драўляную труну, якую і патрэбна было закапаць у зямлю, а дзіця таксама паклалі паміж мірта і руж у труну са шкла, потым з гэтай труны пры дапамозе вакуумнай помпы выцягнулі ўсё паветра.
    Праца гэта патрабавала значных намаганняў і працягвалася цэлую ноч, але мы паспелі да раніцы яе скончыць.
    На наступны дзень апоўдні было пахаванне. Я прыкрыла труну белай, напалову празрыстай хусткай, каб ніхто не здагадаўся пра падман. Паклалі пасля пахавання шкляную труну з памерлым дзіцем асцярожна ў куфар, і я паехала таемна з Прагі да Роберта.
    Праз некалькі дзён у ясную ад месяцовага святла лістападаўскую ноч я пахавала сваё дзіця ў крыштальнай вадзе горнага возера.
    Рэгіна скончыла аповед.
    Між гым месяц ужо ўзышоў над верхавінамі дрэў улалечыні і пасерабрыў гладзь возера.
    -	Ці зможаш ты мяне тут пакінуць адну? — спытала Рэгіна праз хвіліну мякка і ўмольна.
    -	Хіба можна не выканаць гваё пажаданне? — адказаў я і, адштуршнуўшы лодку ад скалы, праз некалькі імгненняў быў ля берага. Я выскачыў з лодкі, Рэгіна — за мной.
    — Я павінна правесці цябе, — кажа цётка. — бо інакш ты заблукаеш.
    Яна правяла мяне па лясной сцяжынцы ажно да дарогі, потым вярнулася да горнага возера, да свайго памерлага дзіцяці.
    Калі я вярнуўся ў дзядзькаў маёнтак, то даведаўся, што дзядзька, які збіраўся на тыдзень застацца ў Плзні, вярнуўся ўвечары дадому.
    Я хацеў з ветлівасці яго наведаць, аднак старая, якая прынесла мне вячэру, нагадала мне, што дзядзька стомлены і надзвычай раздражнёны.
    Хоць я і застаўся ў адведзеных мне пакоях, пра адпачынак нельга было і падумаць.
    Увесь час, які я правёў у дзядзькавым маёнтку, я быў усхваляваны і амаль не спаў, але нягледзячы на гэта стомы не адчуваў.
    Я выйшаў у галерэю, з якой я мог добра бачыць наваколле і ў прыватнасці скалу, дзе ўлетку жыла Рэгіна.
    Пра Рэгіну я думаў пастаянна, у прыватнасці пра тое, што мне гэта дзіўная жанчына расказала, што хавала ад усяго свету, але нягледзячы на аповед, дзе яна сама прызналася ў сваім учынку, Рэгіна сваёй шчырасцю і адкрытасцю выклікала сімпатыю да сваёй асобы.
    Доўга стаяў я ў галерэі, але Рэгіна не вярталася і толькі перад поўначчу мільгнуў на скале ў бледным святле месяца шэры цень жаночай постаці...
    Памылкі не было — гэта вярнулася Рэгіна. Толькі цяпер пачуўся ў аддаленні брэх дзядзькавых сабак. Ноч была ціхая, і сабачы брэх ужо зблізку ў лясным краі ўспрымаўся, як нешта жудаснае.
    Вярнуўшыся з галерэі ў сгіальню, я лёг, але брэх дзядзькавых сабак усё набліжаўся, ажно здалося, што брэшуць яны ля самага дома, брэх быў шалёным.
    Я зноў выйшаў у галерэю.
    У двары было ціха і пуста, толькі ля варот, што вялі ў парк, адкуль і даносіўся брэх, я ўбачыў мужчынскую постаць, якая прыціснулася да брамы, мне здалося, што гэта той руды, які прывёз мяне ў дзядзькаў маёнтак.
    Праз некаторы час брэх сабак пачаў паступова аддаляцца, аж пакуль праз гадзіну цалкам не заціх...
    На наступны дзень з раніцы мяне наведаў сам дзядзька Роберт.
    — Вітаю цябе, мілы хлопча, — сказаў ён прыветліва, падаючы мне руку, — я скончыў свае справы, і сёння ў мяне Рэгіна не зможа цябе забраць!
    Я павінен быў суправаджаць дзядзьку цэлы дзень у яго паездках па палях, лугах і лясах, наогул паўсюль, дзе была яго прысутнасць патрэбная.
    Ен здзівіў мяне сваім спрыгам, прадбачлівасцю і веданнем гаспадарскіх спраў, і хоць я побач з ім прыемна правёў час, усё ж не мог таварыства дзядзькі параўнаць з гаварыствам Рэгіны.
    Сам дзядзька, як здалося, таварыства Рэгіны не шукаў, увечары ён прыгадаў, што вельмі дзіўна, бо Рэгіна ніводнага разу не паказалася за цэлы дзень, а раней была першай з тых, хто яго вітаў, калі ён вяртаўся аднекуль.
    Дабраўшыся позна ўвечары да маёнтка, мы павячэралі з ім у вялікім пакоі, і паколькі Рэгіна так і не з’явілася, мы зайшлі праз некаторы час у пакой, дзе звычайна ігралі ў шахматы.
    Дзядзька быў азартным іграком, бо гэта гульня яго надзвычай цікавіла. Мы сыгралі адну партыю, але незвычайна доўга. Увесь час перамога схілялася на бок дзядзькі, але ён вымушаў мяне быць надзвычай прадбачлівым, мог аб’явіць майму каралю “шах”, потым браў іншую фігуру, пакуль у мяне акрамя караля і каралевы не застаўся на дошцы толькі конь.