• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбраныя творы чэшскай прозы XIX — першай паловы XX стагоддзя

    Выбраныя творы чэшскай прозы XIX — першай паловы XX стагоддзя


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 163с.
    Мінск 2010
    44.05 МБ
    Я не мог добра арыентавацца, але ж ведаў, што ўвесь час іду ўгору.
    Праз некаторы час я апынуўся ля лясной сцяжынкі. Яе было цяжка пазнаць, але я ўсё ж здагадаўся, куды яна вядзе.
    He раздумваючы, я пайшоў па сцяжынцы ажно да вяршыні, пакуль не апынуўся на лысай скале, з якой было добра бачна наваколле.
    Перада мной, як на далоні, была малая раўніна.
    3 аднаго боку цягнуліся дастаткова высокія стромкія скалы, з другога боку быў густы лес, раўніна парасла задумлівымі вольхамі і вербамі, што акалялі невялікае возера.
    Паверхня скалы была гладкая, як шкло, а з месца, з якога я глядзеў. Вада возера здавалася чорнай, як смала.
    Вось гэты аптычны падман мяне збіў, і я пабег па непраходнай, цяжкай сцяжынцы са скалы на раўніну да возера.
    У раўніне панавала глыбокая цішыня.
    Нейкі час я блукаў уздоўж берага возера. Тут я сарваў некалькі лісткоў вярбы, там нахіліўся да возера, каб разгледзець кветкі, якія гам растуць; кветкі калыхаліся сярод чароту, і я, дарэмна разгарнуўшы галіны вярбы, да
    свайго вялікага здзіўлення ўбачыў сярод густа парослых всрбаў ля берага невялікую лодку ў вёсламі.
    Скокнуўшы ў лодку, я схапіў вёслы і адштурхнуў лодку ад берага.
    Як кожнае горнае возера, гэтае возера было глыбокім, а вада ў ім крыштальна чыстай і празрыстай настолькі, што амаль паўсюль можна было ўбачыць дно, стваралася ўражанне, нібы чалавек глядзіць скрозь вялікае шкло.
    Некаторы час я вандраваў на лодцы па возеры; то я падплываў да скалы, да якой возера прылягала з аднаго боку, то вяртаўся да вольхаў і вербаў, а потым наадварот.
    Праз некаторы час мне гэтая гульня абрыдла. Я адклаў вёслы і даў магчымасць лодцы плыць у тым кірунку, у якім яна плыла дагэтуль, аж пакуль не спынілася ля скалы.
    Я агледзеў наваколле і зірнуў у воднае люстэрка.
    Дно возера было ў тых мясцінах парослым самымі разнастайнымі раслінамі, як грава зялёнымі альбо жоўтымі і рудымі.
    Лсабліва маю ўвагу прыкавалі два віды гэтых раслін ля скалы з вялікімі шырокімі лістамі, якія раслі ўгару і тут жа нахіляліся ўніз, нібы рух вады прымушаў іх то ўздымацца. то схіляцца.
    Прыгледзеўшыся больш уважліва, я ўбачыў, што час ад часу з дна возера ля скалы б’е пад воднымі кветкамі жывая крыніца, якая і ўздымае шырокія лісты тых раслін угару, каб потымі зноў памалу апускаліся на дно возера.
    Незвычайны той рух і ападанне лістоў водных раслін на дно возера надзвычай мяне зацікавіла. Нахіліўшыся цераз борт лодкі, я яшчэ больш пільна стаў глядзець у глыбіню...
    Але што гэта? Мне здаецца або гэта праўда? Я гляджу напроста на дно возера і бачу, як са скалы б’е струмень вады, адгарнуўшы шырокія лісты водных раслін ад сябе і вышэй, а пад лістамі я бачу галаву чалавека.
    Лісты ледзьвс разгортваюцца, а потым нахіляюцца, і я зноў не бачу нічога іншага, як зялёны, нібы барвінак, зараснік.
    Аднак цяпер пасля гэтага зноў больш хуткі струмень забіў фантанам са скалы, лісты ўзняліся ўгару і я зусім добра разгледзеў на дне возера шчыльна ля скалы адкрытую труну, а ў ёй сярод свежага мірту і ружаў белую кашулю памерлага дзіцяці...
    Я доўга глядзеў на незвычайную і напачатку нявысветленую з’яву на дне горнага возера.
    Чым далей і больш уважліва я і лядзеў, тым больш яскрава я назіраў, як уздымаюцца і нахіляюцца шырокія лісты, а сярод іх нябожчыцу.
    Яна ляжала ў труне, што была шчыльна нрыціснута да скалы, што амаль вертыкальна ўзнімалася ўгару, і нават пад воднай гладдзю была вертыкальнай.
    Нябожчыца была апранута ў белую, як снег, кашулю, яе галава была нахілена да грудзей, а ручкі былі складзены на грудзях крыжом.
    Яе твар я не мог разгледзець добра, але калі пасля таго, як струмень з крыніцы пырснуў са скалы і лісты хутка ўзняліся вышэй і хваліста зрушыліся, а пасля таго крыштальная вада зноў стала нерухомай, я на некалькі імгненяў убачыў мілавідны твар памерлага дзіцяці, але тут жа лісты. што нахіліліся ніжэй, яго цалкам закрьілі.
    Я павінен прызнацца, што першая думка, якая прыйшла да мянс, калі я ўбачыў пемарлае дзіця ў возеры, была такой — Рэгіна.
    Але як і чаму прынеслі нябожчыцу сюды, да возера? Чыё гэта дзіця? Чужое або Рэгіны? Гэта злачынства або ахвяраванне?
    Усё гэта заставалася для мяне цёмным, нягледзячы на ўсе намаганні прыйсці хоць да якой-небудзь здагадкі.
    Вакол панавала магільная цішыня. Я доўга глядзеў на дно возера.
    Гульня лістоў паўтаралася кожныя тры або чатыры хвіліны са здзіўляючым інтэрвалам і заўсёды, калі лісты ўздымаліся ў вышыню, я глядзеў на памерлае дзіця.
    Чым далей я глядзеў, тым больш мне здавалася. шго ведаю або сапраўды магу зрокава пазнаць гэты твар, бо здалося таксама, нібы мілавідны твар памерлага дзіцяці нечым падобны да твару Рэгіны.
    Аднак у наступны момант я вырашыў, што гэта міраж або аптычны падман.
    Пазней я ўважліва агледзеў наваколле.
    Спачатку мне нічога не кінулася ў вочы, але пазней я ўбачыў у скале нейкі выступ, дзе можна было б зрубна стаяць або сядзець.
    Зрабіўшы крок з лодкі на выступ, я ўбачыў, што ён з’яўляецца пачаткам дастаткова шырокай расколіны ў скале, дзе былі выцесаны прымітыўныя прыступкі.
    Узняўшыся па прыступках угару, я ў хуткім часе апынуўся ў дастаткова прасторнай катлавіне, акружанай з усіх бакоў за выключэннем усходняга, бярозамі і густымі зараслямі ажыны. 3 усходняга краю катлавіны можна было не толькі свабодна ўбачыць наваколле, але і возера пад скалой.
    3 таго факту, што тут знаходзілася некалькі выцесаных у скале лавачак, а каля іх некалькі кінутых палявых і лясных кветак, я вырашыў, што тут зусім нядаўна нехта быў, бо сярод завялых кветак было некалькі зусім свежых, сарваных пару гадзін назад.
    Я яшчэ раз уважліва агледзеў катлавіну і ўбачыў, што да яе вядзе сцежка са скалы, аднак сярод густых кустоў яна так схавана, што няма магчымасці ўбачыць.
    Вярнуўшыся той жа дарогай, якой я сюды трапіў, я адштурхнуў лодку ад скалы і некаторы час плыў па возеры.
    Нарэшце мне гэта надакучыла, я плыў да месца, дзе была лодка схавана пад вербамі, і выйшаў на бераг.
    Сонца схілілася да захаду, а скалы і дрэвы каля возера пачалі кідаць доўгі цень, але гладзь возера была і цяпер у сонечным святле.
    Некаторы час я хадзіў уздоўж берага. Калі ўжо вырашыў пайсці назад, то ўбачыў, што па сцяжынцы, па якой я збег у раўніну, нехта ідзе.
    Я прыгледзеўся і ўбачыў Рэгіну. Зрабіўшы некалькі крокаў ёй насустрач, я спыніўся.
    Рэгіна збягада па сцежачцы свабодным крокам да берага возера якраз мне насустрач; яна была задуменная і глядзела проста перад сабой на зямлю, менавіта таму яна мяне не згледзела, калі апынулася перада мной.
    — Як? Ты тут, дзядзька? — спытала здзіўлена, убачыўшы мяне за некалькі крокаў перад сабой.
    Чаму ты здзіўленая, Рэгіна? — спытаў я. Чаму чалавек часам не можа трапіць на месца, куды іншыя ходзяць спецыяльна?
    — He разумею.
    — Вельмі проста, — кажу. Я думаю, што мы з табой тут наўрад ці сустрэліся выпадкова.
    Памыляешся, дзядзька! — адказала Рэгіна. — Мы сустрэліся тут з табой выпадкова, але выпадкова прыйшоў сюды толькі ты.
    Ты сюды, пэўна, ідзеш наўмысна, Рэгіна?
    — He толькі іду, але я сёння тут ужо была, — гучыць адказ.
    -	I што цябе тут прываблівае? — працягваю я дапытвацца, думаючы пра памерлае дзіця на дне возера.
    Рэгіна не адказала.
    — Што цябе сюды цягне, Рэгіна? — паўтараю я. — Прырода наўрад ці. Магчыма, нейкая салодкая таямніца?
    — Салодкая таямніца? — перапыняе мяне цётка. — Так, нешта незразумелае, неадольнае вабіла мяне сюды ў маёй беднай маладосці; з нейкага часу гэтае месца стала для мяне надзвычай дарагім...
    — Ці можна даведацца прычыну? — націскаю я,
    Рэгіна, гледзячы летуценна на гладзь возера, зноў не адказала; здавалася, што яна не звярнула ўвагі на мае словы.
    Я памаўчаў таксама.
    Праз хвіліну яна звярнулася да мяне, нібы раптам прыгадала.
    — Мне здалося, дзядзька, што ты пра нешта пытаўся. Нагадай, на якое тваё пытанне я не адказала. Але я табе засведчыла, што гэта месца для мяне па-сапраўднаму дарагое і калі я дзе бываю часта, дык тут!
    Пасля гэтага яна зрабіла некалькі крокаў уздоўж берага да месца, дзе была схавана лодка, і, разгарнуўшы рукамі галіны вярбы, паказала мне на лодку.
    — Лодка! кажу я здзіўлена, не жадаючы прызнацца, што я ўжо плыў на ёй сёння па возеры.
    Рэгіна ўскочыла ў лодку.
    Ты хочаш застацца на беразе? спытала яна, сядаючы і беручы вёслы ў рукі.
    Як ты хочаш. кажу.
    Я была б задаволеная, калі б ты зрабіў тое ж, што і я, заўважае Рэгіна з прыязнай усмешкай. Акрамя таго пераканаешся, ці магу я лодкай добра кіраваць.
    Паслухаўшыся, я ўвайшоў у лодку і сеў на лавачку якраз насупраць Рэгіны, якая адштурхнула лодку ад берагу.
    Возера было зусім малым; яго можна было пераплыць і за хвіліну і за паўхвіліны. Уменне Рэгіны упраўляцца з вёсламі сведчыла npa roe, што грымала Рэгіна вёслы ў руках часта; яна веславала добра, хутка і без бачных намаганняў.
    Сонца тым часам хавалася за небакраем. Апошнія яго пурпуровыя прамяні адлюстроўваліся ў гладзі возера і залацілі вяршыні блізкіх і ўдалечыні лясных дрэў. Вакол панавала цішыня, якую парушалі толькі ўсплескі вёслаў...
    Рэгіна пераплыла возера ўдаўжыню некалькі разоў, але пры гэтым не сказала ні слова.
    Сонца ўжо зусім села. Але захад ірдзеў да гэтага часу пурнуровай чырванню, а ўсё наваколле пачынала станавіцца белаватым,
    Рэгіна адклала вёслы; было бачна, што яна стамілася.
    Мне працягваць веславанне? — пытаюся я.
    — Як хочаш, дзядзька, але накіроўвай лодку голькі туды, куды я скажу.
    Выцягнуўшы вёслы і, прыладзіўшы іх да колца (=рус.: уключына???)) ля сваёй лавачкі, я пачаў памалу веславаць.
    Рэгіна разгаварылася. Мы размаўлялі жыва і без нацягнутасці, як і раней, а я толькі падпарадкоўваўся загадам Рэгіны, у якім кірунку або да якога месца мне трэба лодку скіроўваць.
    Рэгіна пачала апавядаць, як часта яна хадзіла сюды, як тут была шчаслівая...
    Між тым яна не заўважыла, як замест таго, каб плыць уздоўж скалы, як мне яна загадала, я павярнуў лодку да таго месца, дзе на дне возера спачывала памерлае дзіця.
    Раптам Рэгіна заўважыла. Ускочыўшы, нібы маланка, яна папрасіла:
    — Божа мой, дзядзька, туды —не!
    Чаму? — спытаў я, спыніўшы веславанне, бо сграсны крык Рэі іны мяне спыніў.
    He пытайся, дзядзька! — кажа Рэгіна, просячы, а сама стаіць перада мной у ружовых промнях зары,