Выбраныя творы чэшскай прозы XIX — першай паловы XX стагоддзя
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 163с.
Мінск 2010
Па пятах агідных служак ціха ўвайшло шэсць чорных сабак, якія па нрыкладзе слуг утварылі вакол нас больш шчыльнае паўкола.
За імі з’явіўся дзядзька Роберт з рудым фурманом.
Памалу і сур’ёзна наблізіўся дзядзька да стала.
— Рэгіна! — пачаў ён прыглушаным голасам.
Рэгіна не адказала.
Я хацеў нешта сказаць, але незразумела чаму не мог вымавіць ні стова. Я бачыў, што рабілася вакол мяне, але не разумеў нічога.
Рэгіна падняла галаву.
— Напачатку я не хацеў паказваць пачварам, працягваў дзядзька сур’ёзна, махнуўшы рукой вакол сябе, на што здольная чароўна прыгожая жанчына; напачатку я не бачыў у гэтым сэнсу, але цяпер на гэта гляджу інакш...
— Прабач. Роберт! — застагнала нарэшце Рэгіна.
Гэта немагчыма! — адказаў дзядзька сур’ёзна. Устань! — дадаў праз хвіліну загадна.
Рэгіна паслухалася.
— Раскрый свае грудзі! — загадаў дзядзька жорстка.
Рэгіна моўчкі пачала раскрываць белую сукенку на сваіх грудзях.
Халодным, ледзяным позіркам назіраў дзядзька некалькі імгненняў за Рэгінай, пакуль памалу не ўзняў правую руку вышэй...
Мой страх перарос у жах: я ўбачыў у яго правай руцэ — рэвальвер.
Я хацеў крыкнуць, хацеў усхапіцца і кінуцца на дзядзьку, але нягледзячы на ўсе намаганні я не мог ані паварушыцца, ані падаць голас; моўчкі і нерухома я глядзеў, як дзядзька прыцэліўся зброяй у сэрца Рэгіны.
Потым, сабраўшы апошнія сілы, я падхапіўся, але ў той моманз дало знаць раненне. Я ўскрыкнуў, і толькі цяпер зразумеў, што — прачнуўся. Залатыя промні сонца ігралі на супрацьлеглай сцянс.
Я ляжу апрануты на канапе, перада мной на стале прыбор для пісьма і амаль нечытэльна накрэслены пераклад некалькіх слоў з верша Мюсэ; побач дзве вялікія бутэлькі, абедзве пустыя...
Псраадольваючы страх, яшчэ дрыжучы, я ўстаў з канапы і прайшоўся па пакоі. Паўсюль панавала магільная цішыня, як у доме, так і ў двары і ў бліжэйшым наваколлі, у парку і ў лесе. Бясспрэчна, у маёнтку паўсюль спяць. Адчуваючы незадаволенасць і стому ад жудаснага сну, я зноў лёг, але пра сон ужо нелыа было і падумаць...
Упершыню ў жыцці я памятаў так ярка сон і шкадаваў, што жудасны сон не з’яўляецца праўдай.
Шкадаваў я і таму, што абаяльную жанчыну пакрыўдзілі і ёй пагражала страшная небяспека, і аднак разумеў, што толькі ў сне было магчыма, каб жанчына адважылася на смелы ўчынак, кахаючы мяне, думкі напаўнялі мяне невыказна салодкім пачуццём, і здалося мне, што гое, што знішчала гэтае пачуццё, завецца нсдаравальным грахом...
Я не мог ніяк заснуць і ляжаў, разважаючы, пакуль у двары не пачаўся рух і пачуўся вясёлы спеў дворні,
Устаўшы, я пачаў хадзіць на пакоі. Ледзьве зрабіў нскалькі крокаў, як нехта лёгка пастукаў, дзверы расчыніліся і на парозе з’явілася гарбатая старая, якую я ў маёнтку дзядзькі сустрэў нершую.
Я пачула, што Вы прачнуліся, — прасіпела яна. Я прынясу вам сюды сняданак.
Дзякуй, адказаў я, пастаўце мне на стол.
Старая, ставячы на стол сняданак, прыгадала:
Я прынесла Вам тое, што Вы любіце.
Як жа Вы пра гэта даведаліся?
Рэгіна расказала, а я толькі паслухала, прагучаў адказ.
Зноў Рэгіна, падумаў я, але нічога не сказаў.
Адначасова павінна ў Вас спытаць, працягвала старая, гледзячы на мяне сваімі светлымі вачыма, — як Вы выспаліся?
Добра, сказаў я ціха. — Рэгіне можаце сказаць, што выдатна.
Я не маю права так казаць, — кажа старая, мераючы мяне з ног да галавы.
— Чаму?
— Таму што ў нас гэта немагчыма, — гучыць адказ так цвёрда і ўпэўнена, што не пакідае магчымасцей для сумневу.
Я маўчаў.
Я яшчэ павінна запытаць Вас, ці зможаце сёння раніцай суправаджаць Рэгіну, — працягвае старая далей.
— Перадайце, што з вялікай ахвотай.
— Перадам, але як: пешшу ці конна?
— Хай гэта вырашыць Рэгіна!
Рэгіна любіць конна і як толькі паснедаеце.
Добра, перадайце, што буду гатовы.
Старая асцярожна выходзіць.
Толькі яна зачыніла дзверы, я ўжо сядзеў за сталом.
Сняданак быў выдатным і смачна мне было ўсё, што падрыхтавала старая, якая зрабіла на мяне пры першай сустрэчы непрыемнае ўражанне. Цяпер я ўжо не бачыў у ёй калеку і не ўспрымаў яе грубасць.
Паснедаўшы, я выйшаў у двор.
Рэгіна ўжо чакала мяне. Яна стаяла на прыступках ля выхаду з дому, трымаючы за аброць двух асядланых вараных. Яна была апранута ў шэры касцюм для коннай паездкі; яе талія была зацягнута шырокай пурпуровай стужкай, на галаве — карычневы круглы капялюшык з пяром чаплі.
Калі я спусціўся па прыступках, яна мне моўчкі падала з усмешкай руку, пасля чаго лёгка, як пёрка, ускочыла на аднаго з вараных. Я ўзяў прыклад з яе, ускочыў на другога каня, і праз некалькі імгненняў мы выехалі з двара.
Моўчкі мы ехалі па шырокай алеі парка, пакуль не выехалі на ўскраек лесу.
— Паедзем каля лесу? — спытала Рэгіна.
— Як табе хочацца, Рэгіна, — адказаў я прыглушаным голасам. бо не мог пазбавіцца нейкай збянтэжанасці, якую пакінуў жудасны сон у маёй душы.
— Ты сёння нейкі сумны, дзядзька, заўважыла Рэгіна, збочыўшы на дарогу, што вяла каля лесу.
Я не су.мны, — адказаў я.
У гэты момант конь Рэгіны прыўзняўся і хутка панёсся наперад, таму я не пачуў, што сказазала Рэгіна.
Падштурхнуўшы свайго каня, я дагнаў Рэгіну праз некаторы час, мы зноў паехалі побач моўчкі.
Раніца была незвычайна прыгожай. На небс не было ніводнага воблака. а ўсё наваколле блішчэла і зіхацела ў пурпурным ззянні сонца, здавалася, нібы блішчэў і зіхацеў цудоўны край ў буйнай фантазіі дзіцяці, якое, стаіўшы дыханне, з хваляваннем сэрца слухае першую казку...
Праз паўгадзіны мы выехалі на добрую дарогу, якая вяла лесам на ўзгорак, і толькі цяпер Рэгіна пачала размову. Я адказваў ёй аднаскладова, пасля чаго пачуў ад цёткі:
— Дзядзька, дзядзька, з табой адбылася нейкая перамена.
— Я сам не разумею, — адказаў я, — але я сёння бачыў дзіўны сон...
— Сон! — усклікнула Рэгіна. — I сон мог стаць прычынай тваёй перамены?
I весела, нават гарэзліва засмяялася. Калі я адразу не адказаў, яна нагадала:
— Ну, апавядай!
Мы ехалі памалу. Выконваць патрабаванне Рэгіны мне было не вельмі прыемна, але ўплыў гэтай дзіўнай жанчыны на мяне быў моцны і я не мог яе не паслухаць. Я пераказаў цалкам сон, такім чынам, як ён застаўся ў маёй памяці.
Рэгіна ўважліва выслухала, не перапыніўшы мяне ні словам. Калі я скончыў, спытала:
— I гэты сон цябе напалохаў?
— А чаму не? — адказаў я, — бо далей...
— Трагічны фінал твайго сну наогул немагчымы, — перапыніла мяне Рэгіна.
— Як гэта?
— Зусім проста, — прагучаў адказ Рэгіны. — не мае на то ніякага права!
Я хацеў спытаць: “Як? Твой муж не мае ніякага права!?”, але адказ Рэгіны прагучаў настолькі рашуча, што я паверыў ва ўсю ўяўную праўдападобнасць. Прычына мне была незразумелая, але я быў перакананы.
Некаторы час мы зноў моўчкі ехалі іюбач. Рэгіна задумалася і на яе прыгожым твары адбіліся сляды хвалявання і разгубленасці.
Праз некаторы час мы выехалі з шырокай дарогі на горную, і кожны з нас павінен быў сачыць за коньмі.
Па абодвух баках цягнуліся нізкія, парослыя кволымі соснамі і рэдкім кустоўем скалы, і штохвіліны адкрывалася то з правага, то з левага боку дарогі бездань.
Коні цяжка дыхаючы, ішлі памалу, але ўпэўненым, верным крокам наперад, аж пакуль мы не апынуліся на краі вяршыні. Перад намі аж да аблокаў уздымаліся стромкія горы, каля падножжа якіх працякаў хутка горны ручай, і недалёка ад дарогі спадаў са скалы ў глыбіню.
Рэгіна першай узнялася на вяршыню і, спыніўшы каня каля самага ручая, яна зняла шэрую пальчатку з левай рукі.
Падштурхнуўшы каня, я ўзняўся следам за ёй і, спыніўшы каня каля яе, агледзеў наваколле.
Агляд з гэтага месца быў па-сапраўднаму чароўны.
Паглядзі на наш маёнтак! — сказала Рэгіна, паглядзеўшы на ўсход і паказваючы левай рукой, у якой трымала пальчатку, на раўніну.
Я паглядзеў у той бок, куды яна паказвала, і ў той жа момант убачыў, як пальчатка выпала з яе рукі. Я хацеў саскочыць з каня, але Рэгіна ўхапіла мяне за левую руку.
— He трэба, бо ўжо позна, — сказала, паказваючы рукой.
Хуткая плынь ручая ўжо аднесла пальчатку далёка. I толькі Рэгіна сказала, як пальчатка са скалы паляцела ў бездань.
Вузкая ручка Рэгіны на хвіліну затрымалася ў маёй правай руцэ.
Я хацеў яе лёгка сціснуць, але нягледзячы на тое, што яна была вузкай і гнуткай, мне здалася далонь Рэгіны грубай, нібы ў мазалях, пасля цяжкай працы.
Я толькі зрэдку здымаю пальчатку з левай рукі, — заўважыла Рэгіна, — і дзядзька твой мне заўсёды прабачае.
— Я не ведаю, што сказаць, — кажу.
— Што не адчуваеш, што трымаеш у правай руцэ руку калекі, — сказала Рэгіна сумна, нібы паглыбілася ў непрыемныя ўспаміны.
Узняўшы левую руку Рэгіны вышэй, я ўбачыў, як яна страшна знявечана. Яна была напалову меншая за правую, у цэнтры далоні было паглыбленне, ад якога ва ўсе бакі разыходзіліся глыбокія барозны і шрамы. нібы калісьці рука была прабіта вялікім цвіком.
Я хвіліну глядзеў на скалечаную ручку, аж пакуль Рэгіна памалу не выцягнула яе з маёй рукі.
— Гэта сумны ўспамін, — заўважыла Рэгіна, нібы мімаходам.
— Успамін?
— Просты, але красамоўны ўспамін пра некалькі жудасных момантаў майго жыцця, — сказала Рэгіна.
— Калі і як гэта здарылася? — спытаў я далей.
■ Некалькі гадоў назад мне прастрэлілі руку.
— Гэта быў няшчасны выпадак, ці гэта зрабіў чалавек, які цябе ненавідзеў...
— He! Гэта зроблена спецыяльна, і мужчына, які такое ўчыніў, не кахаў нікога так страсна, як мяне.
Я хацеў яшчэ нешта спытаць, але Рэгіна ўз’ехала на самую вяршыню, дзе саскочыла з каня.
Я ўзяў прыклад з яе.
Калі я агледзеўся на месцы, куды б паставіць каня, Рэгіна заўважыла:
— За варанога не турбуйся! Абодва коні тут былі шмат разоў і адчуваюць сябе вальготна, дастаткова проста пляснуць у далоні і яны вернуцца.
— Я адпусціў аброць свайго варанога. Конь зафыркаў, прыўзняўся і пайшоў па схіле, за ім услед пайшоў конь Рэгіны.
Рэгіна з яўным задавалызеннем сачыла за адыходзячымі коньмі. Калі яны зніклі сярод дрэў, яна звярнулася да мяне.
— Паглядзі, дзядзька! Пакінулі нас, нібы ведалі, што мы хацелі б пабыць з табой тут сам насам.
He ведаю чаму, але я ёй нічога не адказаў.
Рэгіна хвіліну памаўчала, а потым падала мне руку са словамі:
— Ты сёння сумны або няўважлівы. Бачу, што маё таварыства табе не падабаецца. Я нават ведаю прычыну, чаму. Прабач, што я цябе раней не аддаліла. Ты адчуваеш няёмкасць таму, бо не ведаеш, з кім размаўляеш, хто я і якая — ці не праўда?