• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбраныя творы чэшскай прозы XIX — першай паловы XX стагоддзя

    Выбраныя творы чэшскай прозы XIX — першай паловы XX стагоддзя


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 163с.
    Мінск 2010
    44.05 МБ
    — Твая цікаўнасць, дзядзька, пачынае мяне абцяжарваць, — адказала цётка, з жартоўным асуджэннем. — Але для таго, каб ты не думаў, што я няўмольная, нешта скажу. Пазаўчора позна ўвечары ты дайшоў да Плзня і не памятаеш, хто пытаўся ў цябе ў гасцініцы пра тое, куды ты накіроўваешся?
    — Памятаю. Маладая дзяўчына спытала ў мяне пра гэта мімаходзь,..
    -	А ці не здзівіла цябе, што ў чужым горадзе незнаёмая дзяўчына пытаецца ў цябе, калі ты ііакінеш Плзень?
    — Калі я дзяўчыне адказаў, дык зусім не звярнуў на гэта увагі, але пазней...
    — Ну вось, перапыніла мяне цётка. — Дзяўчына выконвала просьбу аднаго з тваіх і маіх прыяцеляў(=знаёмых), якога ты выпадкова сустрэў у Плзні. Прыяцель (=знаёмы) той адразу паведаміў пра твае планы мне. Гэта сапраўдны дзівак.
    3 гэтымі словамі Рэгіна ўзнялася і, дастаўшы з невялікай скрынкі на туалетным століку маленькі аркуш паперы, падала яго мне са словамі: “Калі ласка, чытай!”
    Я ўзяў паперу і прачытаў наступнае:
    “Дарагая Рэгіна!
    Пражскі дзядзька накіроўваецца да вас сапраўды пагасцяваць; цяпер ён знаходзіцца ў Плзні, а заўтра пойдзе далей. Калі ласка, зрабі ўсё, каб ён не трапіў да вас. Прычына надзвычай сур’ёзная; растлумачу праз два-тры дні пры сустрэчы.”
    — Ведаеш почырк? — спытала Рэгіна, сядаючы зноў на канапу, калі я прачытаў допіс.
    Хвіліну я ўважліва даследаваў почырк. Мне здалося, што я нешта падобнае ўжо бачыў, але дзе, не мог прыгадаць.
    — He ведаю, — адказаў я. Але, Божа мой, якую прычыну мог указаць мой незнаёмы прыяцель, каб растлумачыць, чаму я не павінен наведаць вас?
    -	Добра. шго не ведаеш почырк, — сказала цётка. Значыць у цябе застанецца цікаўнасць, калі я не скажу табе ні прычыну, ні імя прыяцеля.
    Як ты магла, Рэгіна, паслаць мне насустрач фурмана, які мяне не ведаў? — запытаўся я, не звярнуўшы ўвагу на яе разуменне маёй цікаўнасці.
    Вельмі лёгка, пачуў адказ.
    Ізноў пацягнулася цётка да століка і нешта мне падала.
    Я назнаў свой фотаздымак.
    У фурмана было з сабой гэта, — растлумачыла цётка.
    Цяпер я нрыгадаў, што агідны фурман, спыніўшы карэту ля карчмы, дзе я адпачываў па дарозе да дзядзькі, уважліва глядзеў на далонь. Пэўна глядзеў на мой фотаздымак і ўважліва азіраўся, ці не ўбачыць ён чалавека, якога яму трэба было спаткаць.
    Хто табе даў мой фотаздымак? запытаў я праз хвіліну. I чаму ты адразу ж з лістом дзядзькі накіравала мне ананімны допіс, каб я не нрыязджаў да вас у госці?
    Цяпер не атрымаеш адказ, бо не магу сказаць. — сказала Рэгіна. — Але для таго, каб ты не казаў, што я зусім ачарсцвела, нагадаю табе нешта. Роберт зусім нядаўна прыгадаў, што напіша табе, каб ты нас наведаў. Ён мне гэта сказаў, і я пагадзілася. Пазней я падумала, што будзе лепсй, калі ты да нас завітаеш пазней — падчас непрытомнасці Роберта...
    Што ты падумала? перапытаў я Рэгіну.
    Менавіта так, як я сказала. Роберт збіраецца ў бліжэйшы час у доўгатэрміновую паездку і гэты перыяд здаўся мне найбольш здатным для гасцявання. Калі Роберт муж жорсткі, рэзкі і запальчывы...
    He турбуйся, Рэгіна! Я не збіраюся яму нічога перадаваць...
    Я веру, але Роберт не чакае выпадку...
    Апошнія словы выклікалі ў маёй душы холад. Я ўбачыў, што знаходжуся ў таварыстве жанчыны, якая іграе са мной, як віхура са слабым сцяблом.
    Пры ўсёй сваёй стрыманасці я не мог пазбавіцца пачуцця нейкай залежнасці. Усе мае намаганні, каб даведацца пра нешта праўдападобнае і ў далейшым арыентавацца ў сітуацыі, засталіся марнымі. Рэгіна ўхілялася заўсёды, прыкрываючыся словамі і жартамі. Або проста адмаўляючыся адказваць.
    Я заўважыў, што яна радуецца маёй разгубленасці, і таму замаўчаў.
    Аднак Рэгіна не дала мне шмат часу для роздуму. Устаўшы, яна сказала, як ласкавая гаспадыня:
    Ці не было б лепш, каб мы разам пайшлі з гэтых цесных скальных сцен?
    Я моўчкі падняўся з канапы, паказаўшы, што гатовы пайсці.
    Ты. пэўна, злуешся на мяне, дзядзька? — спытала Рэгіна, узняўшы на мяне свае вялікія шэрыя вочы.
    Погляд той быў больш красамоўны, чым самая замілаваная просьба.
    -	Злуюся? Гэта немагчыма, Рэгіна! адказаў я амаль супраць сваёй волі.
    — Але ж я бачу, што ты спахмурнеў!
    Твае вочы мяне абяззброілі.
    — Mae вочы? Гэта немагчыма, дзядзька! парадзіруючы мае словы. Рэгіна зазірнула мне ў вочы.
    Я хацеў усміхнуцца, але выразныя вочы Рэгіны мянс сапраўды абяззброілі.
    Моўчкі я падаў ёй руку, і гэтая надзвычай вабная жанчына прачытала на маім твары, што перамагла.
    — Пачакай толькі некалькі хвілін! — сказала Рэгіна і паспешліва зайшла ў суседні пакой.
    Я хацеў азірнуцца вакол сябе, але міжволі мой погляд накіраваўся ўслед за нрыгожай жанчынай.
    Я ўбачыў, як яна апранула белыя панчохі, як яс вузкая ножка ўвайшла ў чорны атласны чаравік... Я не мог адарваць вачэй, але Рэгіна хутка ўзнялася і так жа як адышла, так і вярнулася...
    Хадзем! — зазвінеў яе ўладарны гучны альт.
    Я падпарадкаваўся.
    Пакінуўшы пакой праз шырокія дзверы, мы апынуліся пад шэрым небам, амаль у вузкай скальнай лагчыне, куды вялі каля дваццаці выцесаных у скале прыступак.
    Падняўшыся па прыступках мы апынуліся на шырокай пляцоўцы, якой завяршалася лысая самотная скала, на якую абапіраўся дом дзядзькі.
    Від са скалы на наваколле ўражваў, і ў ціхія летнія ночы, калі з неба лілося святло месяца, тут было надзвычай прыемна.
    Здаецца Роберт не заслужыў пахвалу за свой узорны клопат? спытала Рэгіна, назіраючы, як я з замілаваннем разглядаю здзіўляюча рамантычнае наваколле.
    — Дзіўны чалавек! працягвала Рэгіна, не чакаючы майго адказу. Зрабіў для мяне больш, чым я заслужыла. Ён бы ўсё паклаў да маіх ног. здзейсніў бы ўсе мае планы, але я ніколі нічога ў яго не прасіла, і ні ііра адно са сваіх жаданняў ніколі яму нічога не казала. Паступова я стала яго другой душой. Кожную маю задуму, кожнае жаданне адчуе і выканае. Толькі нічога ён не ведае пра пачуццё; што б я ні адчувала, ад кахання да нянавісці, ён ніколі не здагадаўся, ніколі не звярнуў увагу. ніколі нс ацаніў...
    Голас Рэгіны пры гэтых словах незвычайна змякчэў.
    Я слухаў вельмі ўважліва; з гэтых слоў было зразумела, што Рэііна дзядзьку за яго выключныя асаблівасці паважае, але ў той жа час не можа яго кахаць.
    Некалькі гэтых слоў зрабілі на мяне вялікае ўражанне. Я і спачуваў і асуджаў маладую цётку, і бачыў, што яе думкі лунаюць недзе далёка.
    Ён сам адчувае моцна і страсна, працягвала нраз хвіліну Рэгіна, нібы размаўляла сама з сабой, — сам кахае і ненавідзіць страсна, але не разумее пачуццяў іншых, не разумее мяне... I чаму я табе ўсё гэта кажу, дзядзька? — звярнулася яна да мяне. — Бачыш там унізе вокны маіх зімовых. а сёння гваіх летніх пакояў, а на рагу галсрэю, з якой можна мяне бачыць.
    Калі аднойчы табе стане сумна і ты выйдзеш у галерэю, то, можа, убачымся... Ты там, я тут!.. Абодва пасумуем: я па пачуццях Роберга, а ты па сваіх лагарыфмічна-трыганамегрычных табліцах...
    I Рэгіна гучна засмяялася.
    Калі размова ў асноўным скончылася, мы сышлі па крутых, але зручных, выразаных у скале прыстунках са скалы і апынуліся на месцы, з якога можна было смела працяі ваць снуск ужо без прыступак.
    Мы былі ў нарку. Прайшоўшы парк, мы падышлі да лесу. Рэгіна, якая некаторы час маўчала, зноў разгаварылася. Яна апавядала мне ііра асаблівасць жыцця, якім жыве тут, у аддаленым і самотным маёнтку ў гарах, пра тое, як клапаціўся дзядзька Роберт, каб ёй тут не было сумна, як ён узорна песціць яе і нічога ёй не забараняе. Размова была тым цікавая, што нягледзячы на лёгкасць і жартаўлівасць, з якой яна апавядала і размаўляла, Рэгіна змагалася з пачуццём гарачым і глыбокім, якое цалкам ёю авалодала.
    Сонца ўжо зайшло, калі мы апынуліся ў цудоўнай пагорскай катлавіне, якую акалялі невысокія пагоркі, парослыя лесам. Вакол панавала цішыня; нават не чуліся песні птушак, шапаценне веіру. ГІромні сонца, што пранікалі ў катлавіну, залацілі верхавіны высокіх сосен з аднгаго боку, таму парослая высокай травой катлавіна набыла задумлівы выгляд.
    Ці не здаецца табе, што гэтае месца нібы створана для роздуму і мары? — запыталася Рэгіна.
    Я пагадзіўся.
    Я рэдка яе наведваю, працягвае цётка амаль шэптам, я абыходжу яс.
    Гэта неверагодна! заўважаю я.
    Я перажыла тут некалькі надзвычай непрыемных момантаў у сваім жыцці, апавядае Рэгіна. Тут Роберт упершыню мне сказаў напрамую і рэзка... Таму і месца гэта абыходжу.
    Я прыгадаў нядаўнюю характарыстыку, якую дала Рэгіна дзядзьку, і ўжо не сумняваўся, што яна яго не кахае.
    Ты калі-небудзь кахала, Рэгіна, шчыра. горача, палымяна? запытаў я, і нават зразумеў, як цётка на гэтае пытанне адкажа.
    Паглядзі, дзядзька! — сказала Рэгіна са значэннем і даверліва, зазіраючы мне ў вочы, — я магла б і цяпср не адказаць, але не хачу, бо я кахала горача і палымяна, я, — голас яе задрыжэў, — кахаю і цяпер як і раней горача, гэтак жа палымяна, гэтак жа горача...
    — Роберта? — запытаўся я.
    Рэгіна, схіліўшы галаву, нібы паглыбіўшыся ў даўнія ўспаміны, не адказала.
    Кахаю мужчыну з крыху эксгравагантнымі поглядамі, — сказала яна праз хвіліну, — мужчыну, які знешне выглядас спакойным і ціхім, але на самой справе з’яўляецца надзвычай нервовым і мітуслівым.
    — Мужчына, які змог завалодаць тваімі пачуццямі, Рэгіна, нейкі асаблівы.
    — Праўда, што ён адрозніваецца ад іншых многімі значнымі якасцямі, і магчыма пераўзыходзіць шматлікіх людзей, але я на гэта не звяртала ўвагі. Я ведаю толькі, што ён мяне зразумеў, але шукаць прычыну сваёй закаханасці я не стала. У любым выпадку разумееш характар мужчыны з некалькіх слоў.
    Потым Рэгіна пачала паэтычна апісваць мужчыну, якога кахае. Яе апісанне было своеасаблівым; яна яго не хваліла, не ўпрыгожвала, а малявала жыва і дакладна, таму ў хуткім часе я змог убачыць дастаткова ясную карціну. Чым падрабязней Рэгіна апісвала, тым жывей у сваім уяўленні я маляваў постаць, тым больш уважліва і напружана я слухаў, бо ўсё зводзілася да таго, што Рэгіна не апісвае чалавека чужога і незнаёмага, але ж не мне. Напачатку я ад гэтага меркавання адмаўляўся, але калі Рэгіна скончыла сваё апісанне, калі прытуліўшыся на-сяброўску да мяне з даверам паглядзела з сумам мне ў вочы, то мне здалося, што ў гэтым нельга сумнявацца.
    Мяне ахапіла невыказна салодкае пачуццё. Я хацеў нешга сказаць, але словы завязлі ў маіх вуснах...