• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбраныя творы чэшскай прозы XIX — першай паловы XX стагоддзя

    Выбраныя творы чэшскай прозы XIX — першай паловы XX стагоддзя


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 163с.
    Мінск 2010
    44.05 МБ
    Стоячы ля карты, ён трымаў у правай руцэ шпільку з ружовым сцяжком, і шукаў месца, куды яе прымацаваць.
    Праз хвіліну, адклаўшы ўбок шпільку, ён сказаў ціхім голасам сам сабе:
    Гэта немагчыма! Ужо прайшло столькі дзён пасля бою, а да сёння нельга скласці поўнае ўяўленне пра тое, што адбывалася падчас яго.
    Некалькі імгненняў стары стаяў, нахіліўшыся над картай, у роздуме, потым рэзка павярнуўся і ііаглядзеў на мяне.
    Я ўбачыў твар свосасаблівы і надзвычай цікавы. На ім пры гюглядзе на мянс адбілася нейкае мілае здзіўленне, але потым густа зарослыя сівыя яго бровы над вачыма, з якіх ляцелі іскры, зноў апусціліся, нібы стары заглушыў у сабе гнеў.
    He спускаючы з мяне вачэй, стары хутка падышоў да майго ложка і, падаўшы мне правую руку, паклаў левую мне на галаву.
    — Чаму ты нам не напісаў, што прыедзеш? — запытаў тонам дабрадушнай вымовы. Мы б .маглі пра цябе паклапаціцца, a то ты трапіў да нас спосабам вельмі негасцінным.
    Я хацеў вас здзівіць. адказаў я, пазнаўшы па некалькіх словах у старым свайго дзядзьку. Так, перада мной стаяў ён.
    Табе гэтая нечаканасць магла каштаваць жыцця, працягваў стары. Коні ўсе ў пене прыцягнулі ўчора пад вечар экіпаж без фурмана, твой твар быў акрываўлены, а ты — беспрытомны. Рэгіна напалохалася жудасна. Я ніколі не бачыў яе настолькі расчуленай. Калі я аіледзеў рану і растлумачыў, што яна неглыбокая, то яна засмяялася зласліва, як звычайна бывае, калі некага надзвычай жорстка караюць.
    Значыць, я ў вас ад учарашняга вечара? — запытаўся я.
    Так, і ўвесь час ты вельмі неспакойна спіш, адказаў дзядзька. — Калі ты ачуняў, то размаўляў з намі разумна, і ў хуткім часе заснуў. А цяпер, мабыць не памягаеш, што расказаў нам пра ўсе свае прыгоды. Але цянер, пэўна, адчуваеш сябе добра, ці не так?
    Я пацвердзіў, што не адчуваю болю і слабасці.
    Прабач, што мы пакінулі цябе ў гэтай непрыветнай казарме, працягваў дзядзька. Мы не хацелі цябе гурбаваць. А цяпер Рэгіна загадала, каб надрыхтавалі тры зімовыя пакоі, і я думаю, што ты будзеш імі задаволены.
    Я спадзяюся, што вы мне даруеце, -адказаў я на дзядзькаву ветлівасць. Найперш за тое, што вас патурбаваў, аднак я буду часта Вас адрываць ад гірацы так, як зрабіў гэта, дзядзька, за хвіліну да гэтага.
    Гэта так! — засмяяўся дзядзька. Заўсёды гэта толькі гульня. Я быў ваяром; таму не здзіўляйся, што мяне і сёння цікавіць нейкі бой, асабліва пасля таго, як скончыўся наш паход у Паўночную Італію, дзе некалькі гадоў назад я знаходзіўся з палком доўгі час. Так, я хацеў прааналізаваць колішнюю ўжо бітву каля Магенты, дзе загінула шмат маіх былых паплечнікаў і сяброў, але аказаць супраціўленне было немагчыма.
    Як доўга Вы былі ў войску, дзядзька? — запытаў я.
    Амаль чвэрць стагоддзя.
    Служылі ў розных палках або ў адным?
    Толькі ў адным: я быў грэнадзёрам. Пасля таго, як мы здалі Arthura Gorgege ля Вілагосы я пайшоў у адстаўку. У чэрвені 1848 года я быў сотнікам падчас аблогі ў Празе.
    Апошнюю фразу дзядзька прамовіў з нейкі.м адценнем горычы ў голасе і замаўчаў.
    Прафесія ваяра ганаровая для кожнага, сказаў я праз хвіліну з наіўнай бяздумнасцю для таго, каб размова працягвалася.
    Зусім не ганаровая, за ўвесь час я не адчуў ніякага задавальнення, — адказаў дзядзька. — Прафесія гэта куды менш ганаровая, чым звычайна прынята яе ацэньваць.
    Але гонар, воінская слава! кажу я яшчэ больш наіўна, чым перад гэтым.
    Слава! Слава! паўтарае манатонна дзядзька. Толькі дым! Да таго ж яшчэ дым, які зрэдку ахутае чалавека, і той у гэтым дыме будзе
    рызыкаваць сваім жыццём. А гонар! Праўдаю ёсць баязлівасць у абароне ганебнага, але геройства ў баі ад вякоў ацэньваецца вышэй за бязлітаснасць.
    Ці не праява зверства ў тым, што чалавек забівае чалавека? Перачытай толькі некаторыя заклікі палкаводцаў, што паднімалі ў бой сваіх ваяроў. ГІерачытай уважліва, параўнай з непрадузятымі гісторыямі і пераканаешся, што гэта лухта і падман!
    У гісторыю ўнесены негаснучыя імёны герояў, а бацькі і недагогі з гонарам прамаўляюць моладзі іх, як “узор” служэння Айчыне. Чаго ж здзіўляцца, што душы маладых людзей узгадавалі ў сабе гэты атрутны зародак і з тугою мараць пра подзвіг.
    Толькі ў адным выпадку бой з’яўляецца справядлівым, гэта калі мы абараняемся.
    Свет так любіць бой і гераізм за страту чалавечнасці. Я так доўга жыў у агмасферы ілжы, што сёння магу засведчыць. як сам па сваёй віне страціў шматлікія магчымасці ў жыцці. Толькі наво'шта казаць пра тое, што само сябе выкрывае.
    Пэўна, дзядзька нешта значнае прыгадаў. Было зразумела, што толькі дакрануўся да тэмы і неяк мімаходзь, якую не любіў узнімаць.
    Дзядзька пачаў мяне цікавіць, бо з гых слоў я зразумеў, што перада мной не стары ваяка са звычайнымі поглядамі, а мужчына, які невысока ацэньвае ваенныя заслугі і славу. і хутчэй шкадуе, чым выхваляецца, што калісьці крыважэрна кідаўся насвайго бліжняга.
    Як толькі я адказаў, дзверы памалу расчыніліся і ў накой увайшла сямідзесяцігадовая старая.
    Я пачула размову, — сказала яна, — і вырашыла, што калі малады пан прачнуўся, то запрашу яго на чай.
    Наблізіўшыся да майго ложка, яна падала нешта ў белым малым кубку. Я меланхалічна ўзяў пададзены мне кубак і ўважліва зірнуўшы на старую, здзівіўся яе незвычайнай пачварнасці.
    Цела яе было жудасна перакручана з гарбом напсрад, а ззаду знявечана.
    Зморшчаны брудны жоўты твар яе выглядаў як цёмная пляма, нізкі лоб, плоскі, амаль нябачны нос на шырокім твары, шырокія губы, бледныя і пасінелыя, вусны глыбока запаўшыя, але да сёння бліскучыя вочы такім чынам гэты выгляд выклікаў у мяне пачуццё агіды.
    Старая паглядзела прама, горка ўсміхнулася, і пасля гэтага твар яе набыў асаблівы выраз, дзе былі і прыветлівасць і непрыветлівасць.
    Ад дзядзькі таксама не ўдалося схаваць сваё ўражанне ад зморшчанай старой.
    He маем дапамогі, мілы хлопча! — сказаў ён, калі яна пайшла.
    У нас ты павінен звыкнуцца з нейкай эксцэнтрычнасцю. Старая, якую ты бачыў, не апошняя пачвара, з якой ты сустрэнешся. “Пачварны з выгляду чалавек заўсёды няшчасны, — калісьці сказала Рэгіна. — Ад яго кожны адвернецца, кожны ім грэбуе, а многія яшчэ і ненавідзяць. Але паводзіны іншых для нас нічога нс значаць!" Гэтых некалькі слоў было для мяне
    дастаткова. Гэта азначала, што думка іншых не павінна нас цікавіць, і ўсе агідныя знешне людзі з наваколля перасяліліся паступова ў наш дом.
    Такім чынам вы арганізавалі асаблівы прытулак для скалечаных людзей? — запытаўся я.
    Hi ў якім разе! Яны жывуць з намі пад адным дахам і працуюць у полі, у лесе, па дому, як хто можа. Дабрачыннасці тут няма ніякай, бо кожны з іх нрацуе з большай адказнасцю, чым чалавек здаровы і шчаслівы. Я разумею твае адносіны да падобных людзей, але я ўжо адчуў, што як толькі ты з імі звыкнешся, яны не будуць цябе раздражняць.
    Я павінен быў сказаць дзядзьку праўду, бо не мог пазбавіцца ад уражання. якое зрабіў на мяне першы пачварны чалавек з тых, хто жыве ў доме.
    — Я думаю, што было б лепш, — працягваў дзядзька, — калі б мы выйшлі на прыроду. Я пакіну цябе на некалькі хвілін аднаго.
    Пасля гэтых слоў, не чакаючы адказу, ён выйшаў з пакоя.
    Выпіўшы адным глытком кубак яшчэ гарачага чаю, які я ўвесь гэты час трымаў у руцэ, я пачаў апранацца.
    Я быў гатовы трохі раней, чым вярнуўся дзядзька.
    Дзядзька расчыніў праз хвіліну дзверы і кіўнуў мне, каб я ішоў за ім.
    Мы выйшлі па вузкім, добра асветленым калідоры да высокіх, насцеж расчыненых дзвярэй, ад якіх дзесяць каменных прыступак вялі да шырокай, невысокай сцяны, якой быў абгароджаны двор.
    Ужо ля дзвярэй погляд на наваколле незвычайна асвяжаў. Маёнтак дзядзькі знаходзіўся ў цудоўнай шырокай раўніне, пасярод якой віўся па ярка-зялёным лузе невялікі ручай. Высокія, парослыя лесам узгоркі ўздымаліся ўдалечыні да аблокаў, а лес рассцілаўся тут і там і ў раўніне і па нізіне.
    Двор быў выбрукаваны, але амаль пусты, толькі месцамі стаялі або ляжалі гаспадарчыя прылады.
    Зграя вялікіх чорных сабак, з якімі я ўчора пазнаёміўся, ляжалі ў ценю каля сцяны ў адным з кутоў двара. Ледзьве сабакі ўбачылі, што дзядзька выходзіць з дому, як адразу падхапіліся і падбеглі, абступіўшы з абодвух бакоў прыступкі, што вялі ў двор, і, нс спускаючы з нас вачэй скалілі свае белыя, як снег. іклы.
    Праклятыя сабакі! — звярнуўся я да дзядзькі. — Учора яны нагналі на мяне страху.
    А між тым няма больш нявінных і адначасова добрых вартаўнікоў, чым звяры гэтай пароды, — адказаў дзядзька. — Дрэсіроўка ў іх выдатная і руды фурман, які цябе ўчора вёз, за сваю настойлівую і напружаную працу заслугоўвае...
    -	Божа мой, што з ім здарылася? — перапыніў я раптоўна дзядзьку, прыгадаўшы свой учарашні ўчынак.
    — He турбуйся! — сказаў дзядзька. — Паглядзі на дом для слуг і зразумееш! — пры гэтым ён паказаў рукой назад.
    Азірнуўшыся, я ўбачыў доўгі нізкі дом, а з аднаго акна на нас пазіраў агідны твар рудога з велізарнай люлькай у роце.
    Руды глядзеў з алімпійскім спакоем самага шчаслівага флегматыка, і толькі калі зразумеў, што я на яго гляджу, усміхнуўся з нейкай своеасаблівай даверлівай грымасай, нібы хацеў сказаць: “Ага! Я зноў Вас бачу!”
    He магу зразумець, — звярнуўся я зноў да дзядзькі, — чаму гэты хлопец супраць маёй волі хацеў мяне зноў адвезці ў Плзень.
    — Сапраўнай прычыны таксама не бачу, — прагучаў халодны і прадуманы адказ дзядзькі, — але можаш быць пэўны, што надзвычай важнай прычыны не было.
    — Адначасова таксама не разумею, чаму Вы вітаеце гасцей такім варварскім спосабам — зграяй чорных сабак.
    -	He дзівіся! — адказаў дзядзька, усміхнуўшыся. — Мы жывем самотна; часта амаль месяц можам не бачыць чужога чалавека, таму няма нічога дзіўнага ў тым, як бавім час. Аднак дрэсіроўка гэтых сабак не была пустой забавай. Паглядзі з двара на наваколле і ўбачыш, што на адлегласці паўгадзіны язды бачны разнастайныя дарогі і сцежкі. што вядуць да маёнтка.
    Калі нехта пешкі або ў экіпажы набліжаецца да нашага маёнтка на вызначаную дыстанцыю, сабакі здалёк бачаць і бягуць насустрач, каб правесці яго да нас. Калі ж ён па дарозе паверне назад, то сабакі стаяць і чакаюць, пакуль не знікне. Таму немагчыма, каб удзень да нас нехта гіа дарозе або па сцяжынцы дабраўся незаўважаны, можна ў маёнтак грапіць толькі праз густы непраходны лес; але і тут ля маёнтка прывітае кожнага раз’юшаны брэх.