Выбраныя творы чэшскай прозы XIX — першай паловы XX стагоддзя
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 163с.
Мінск 2010
Яна ў імгненне ўзняла галаву і паглядзела на мяне.
Шэрыя з ізумрудным бляскам вочы заіскрыліся, і ў іх мільганула дэманічная ўпартая маланка.
Я адчуў, што перада мной зусім не анёл, а чароўнасць, якая выражана ў неадольнай абаяльнасці распуснай істоты.
Я хацеў нешта сказаць, але голасу не было. Чароўная жанчына, ускочыўшы лёгка, нібы газель, падляцела да мяне і, абняўшы правай рукой маю шыю, пачала мяне горача цалаваць.
Пажадлівая прыгажосць распуснай жанчыны і яе прагныя, палымяныя пацалункі надзвычай мяне ўсхвалявалі.
Я адчуваў, што кроў прыліла да майго твару і ў мяне ўзмацнілася невыразнае словамі пачуццё страху.
Распушчаныя валасы жанчыны, што мяне цалавала, датыкаліся да майго твару, і я адчуваў, нібы да мяне дакранаецца гнуткая тыгрыца, якая будзіць жаданне.
Міжволі я абняў рукамі худое цела прывабнай жанчыны. Кроў закіпела ў маіх жылах і менавіта так жа горача і страсна я адказваў на пацалункі чароўнай незнаёмкі.
Усё працягвалася толькі некалькі імгненняў.
Жанчына, што мяне цалавала, раптам рэзка адсунулася, нібы апамяталася, і зрабіўшы крок назад, горда ўзняла галаву, адгарнула валасы колеру воранавага крыла і, прыкрыўшы напалову адкрытыя грудзі, паглядзела ў мае вочы дапытліва, напалову прыветна, напалову строга.
Выраз яе твару, які яшчэ за хвіліну да гэтага выказваў страсную пажаданасць, быў задуменны, хутчэй сумны, нібы раптоўна яе падманулі салодкім успамінам.
Прабач, дзядзька! сказала яна праз хвіліну сімпатычным альтам, і голас яе быў ўсхваляваны. Прабач, што я цябе так прывітала! Я была ўся ва ўспамінах перад тым, як ты з’явіўся... Растлумачыць усё табе я не магу, але гы мне і не паверыў бы, аднак, я ўпэўнена, што гы мне прабачыш.
Салодкая ўсмешка пры гэтых словах асвятліла яе задумлівы гвар, нібы нямая просьба.
— Жанчыны нястрыманыя і страсныя, як я, — працягвала яна, не чакаючы майго адказу, — часта пераходзяць ад адной экстравагантнасці да другой. Раптоўнае захапленне і хваляванне ў хуткім часе ператвараюцца ў абыякавасць, замест цеплыні і шчырасці, якую прагнеш мець, сустракаеш у настунны момант холад, які адштурхоўвае. Але паведамлю табе яшчэ нешта, я ўпэўнена, што ты мне прабачыш, калі скажу, што ты з’яўляешся самым блізкім сябрам адзінага мужчыны, якога я кахала...
Якога Вы кахалі, цётка? — перапыніў яе я, надкрэсліўшы слова "кахала”. — Чаму ж цяпер не кахаеце?
Ціха! сказала цётка прыглушаным голаса.м і з гарэзлівай усмешкай. Хто ж мог спадзявацца, што першым жаданнем дзядзькі будзе высветліць і ацаніць каханне разбэшчанай цёткі да яго, так ці не? Пэўна, нешта падобнае трэба ў зародку знішчыць! Найперш я не дазволю. каб мне нехта выкаў і называў мяне цёткай! Мяне клічуць Рэгінай, а Рэгіне тыкаюць'
Апошнія словы яна вымавіла з такой мілай рашучасцю, што я ёй прабачыў не толькі гое, што адбылося, але і гэты раптоўны пераход у няпростай размове.
Рэгіна, якая ўжо цалкам узяла сябс ў рукі, паказала мне месца побач з сабой на канапе.
Адчуваючы незвычайную перавагу гэтай дзіўнай жанчыны, я нясмела сеў каля яе і пачаў адказваць на яе пытанні. I такім чынам паступова паміж намі ўзнікла жывая размова, якая, магчыма, большасць людзей не зацікавіла б, але мяне, які лічыў сябе для Рэгіны незнаёмым чалавекам, вельмі значная.
Убачыў я ў маладой, дваццаціпяцігадовай цётцы жанчыну надзвычай адукаваную. Тэмперамент яе я не мог у працэсе размовы дакладна раскрыць, але мне здалося, што тут змагаюцца сангвінік з меланхолікам.
Экстравагантнасць. якую я бачыў ва ўсім, што гычылася Рэгіны, была толькі ў знешніх праявах яе асобы, а само разуменне Рэгінай свету здзіўляла сваёй дакладнасцю і яснасцю.
Часта з шэрагу яе фраз выходзіла, што погляды завостраны да эктэмізму, але тут жа адно слова або выраз сведчылі пра адваротнае, што яе думка не з’яўляецца нейкай прымхай, а смелай і разважлівай высновай.
Ад жанчын з самастойны.мі поглядамі і падобнай адукацыяй Рэгіна значна адрознівалася.
Адразу яна здалася мне жанчынай з мужчынскімі поглядамі, але пазней я ўбачыў яе наіўную непасрэднасць, якую яна не хавала, шчырасць
і страснасць, якія нагадвалі ёй правы і абавязкі жанчыны і маці, і ўсё разам давала мне ўяўленне пра жанчыну надзвычай цікавую.
Радасць і сум праяўляліся ў ёй непасрэдна і шчыра. He было пачуцця, якое яна хавала б або стрымлівала, не было думкі, якую яна замоўчвала б, а казала толькі тое, што патрэбна, каб нешта сказаць.
Упершыню ў сваім жыцці я сустрэў жанчыну, у якой былі сэрца і розум, з сардэчнай цеплынёй, калі каханне або сяброўства ўсхвалявалі сэрца, але таксама з халоднай ганарыстасцю, калі грудзі ўздымаюцца ад справядлівага гневу ад дурнога ўчынку. Жанчына з такімі душой і сэрцам умее як горача кахаць, так страсна і ненавідзець...
Своеасаблівымі былі і яе адносіны да так званага “жаночага пытання”.
— Я не з’яўляюся кампетэнтнай у гэтым пытанні, — заўважыла яна, калі падчас размовы я мімаходзь прамовіў слова “эмансшацыя”, — не магу дакладна судзіць, бо з моманту, калі я пачала самастойна думаць, не была нікім аспрэчана. Я была і цяпер засгаюся абсалютна свабоднай, але ведаю таксама, што была выхавана і жыву менавіта так, дзякуючы свабодзе. Інакш я была б залежнай у большай або меншай ступені ад мужчыны, і была б звязана з ім каханнем, сяброўствам або умоўнасцю.
Я не здзіўляюся, што паўсюль, дзе муж абмяжоўвае правы жонкі, або, наадварот, жонка абмяжоўвае правы мужа, абмежаваныя імкнуцца парваць путы. Такія ўзаемаадносіны маюць свае карані ў грамадстве, і ў сваёй аснове не зменяцца датуль, пакуль не зменіцца само грамадства. Але памыляецца той, хто лічыць эмансіпаваную жанчыну хімерай. Трэба, каб многія зразумелі, што сёння існуюць тысячы эмансіпаваных жанчын. Жонка беднага чалавека заўсёды эмансіпаваная. Яна выконвае такую ж працу, як і мужчына, як і ён працуе ў поце твару свайго, прычым працуе часта на цяжкай працы, бо вымушана саступіць мужчыне лепшую. Чаму тады грэба забараняць жанчыне змагацца за сваё існаванне, калі яна адчувае ў сабе сілу і здольнасць да цяжкага, пакутлівага бою?
Я хацеў, як гэта звычайна характэрна для моладзі, запярэчыць, але ці можна пярэчыць маладой прывабнай жанчыне, якія разважае пра роўнасць і свабоду?
Надзвычай мяне здзівіла, што Рэгіна нашмаг лепей зразумела мае асобасныя погляды і погляды на сям’ю, чым дзядзька Роберт, намнога лепш, чым мае самыя блізкія сябры.
Яна зразумела мой характар, схільнасці, а таксама прыхамаці. Яна ведала, з якой цікавасцю я навучаюся, як я праводжу вольны час, чым мяне можна напалохаць і ўгнявіць, ведала таксама, што кожны чэшскі студэнт піша вершы, і звыш таго адзначыла, што лёгка і хутка я пішу вершы, а цяжка і пакутліва пішу прозу, такім чынам гэта дзіўная жанчына цікавілася мной болей, чым хто іншы.
— Скажы, калі ласка, Рэгіна, адкуль ты ўсё гэта ведаеш? — запытаўся я, калі яна з прывабным нахабствам раскрыла адну з маіх найбольш таямнічых схільнасцей, страсным захапленнем лагаметрычна-трыганаметрычнымі табліцамі.
— Няўжо ты не разу.мееш, што я гэта ведаю? — спытала Рэгіна з усмешкай.
— Праўда, я павінен быў зразумець, што такія падрабязнасці з ’яўляюцца доказам...
— Таго, што я ведаю! — умяшалася Рэгіна.
— А таксама ведаеш Прагу, дадаў я.
Прагу! Прагу! — паўтарыла нечакана Рэгіна ціхім голасам і цень або сум міжволі прабеглі па яе светлым твары.
Мы памаўчалі.
Праз хвіліну Рэгіна паднялася з канапы і ўзяла з туалетнага століка побач невялікую кнігу.
— Ці ведаеш гэта? — запытала яна, паказваючы на кнігу.
Ведаю, — адказаў я, намятаючы свае рэчы, вершы Альфрэда дэ Мюсэ.
— Я знайшла яе ўчора ў экіпажы, калі цябе, акрываўленага, аднеслі ў дом, — працягвала цётка. — А цяпер я яе табе вяртаю.
У гэты момант, калі мне нагадалі ўчарашні дзень, я пазнаў у Рэгіне жанчыну-вершніка, што дагнала мяне ўчора ў лесе, а пазней міжволі стала прычынай маёй бяды.
— Рэгіна! — ускрыкнуў я.
Твар Рэгіны злёгку заружавеў.
Прабач, дзядзька, што я падрыхтавала табе такую негасцінную сустрэчу, — сказала яна мякка і ўмольна. — Я паслала экіпаж насустрач і дала фурману строгі загад, каб ён адвёз цябе назад у Плзень...
— Ты што ведала, што я вас наведаю? — перапыніў я нечаканае прызнанне цёткі.
— Безумоўна, у мяне была важная прычына, каб ты не прыехаў на запрашэнне.
— Чаму ж ты мне не напісала, што не жадаеш мяне бачыць? — спытаў я важна і нават з нейкім дакорам.
Калі ты ўжо быў у Плзні і па дарозе да нас, было позна, — адказала Рэгіна. Але ў Празе гы атрымаў дзіўны ліст!
Гэты ананімны допіс незнаёмага сябра ад цябе, Рэгіна?
Так, але ж ты сам бачыш, што ён не меў ніякага ўздзеяння.
У такім разе я не бачу іншага выйсця, акрамя таго, шго грэба мне адсюль паехаць, —сказаў я праз хвіліну.
- He, не! адказала Рэгіна хутка. Цяпер, калі мы ўбачыліся, гэта зусім дарэмна.
- Я павінен прызнацца, што не разумею, — нагадаў я нерашуча, А калі б я гэтаму фурману ў парыве гневу разбіў галаву?
— О, я пра гэта зусім не турбавалася, — адказала цётка. — Я ведаю фурмана і разумела, што ён скарыстае ўсе магчымыя сродкі бяспекі. Ці ж ён не выкінуў твой зараджаны пісталет і не паказаў табе рэвальверы ў экіпажы? Hi адзін з рэвальвераў не быў па-сапраўднаму зараджаны...
— Але магло нешта здарыцца, што мела б вельмі непрыемныя вынікі.
— Мне прыйшло гэта ў галаву, — дадала Рэгіна, — і таму я выехала падчас навальніцы насустрач, У лесе я ехала побач з вамі на невялікай адлегласці. Пачуўшы пазней стрэл з рэвальвера, я зразумела, што нешта здарылася і што патрэбна мая прысутнасць. Я паехала хутчэй і ўбачыла, што фурман ляжыць на дарозе і не толькі жывы, але і здаровы, таму я паехала за табой, дагнала экіпаж. Што было далей, ты ведаеш.
Пэўна я зусім не да месца, Рэгіна, — сказаў я са значэннем. — а таму мне трэба неадкладна паехаць адсюль.
- Сёння ты не знойдзеш дарогі адсюль сам, — дадала цётка з усмешкай. — Сёння я цябе адсюль не пушчу!
— Тады хоць скажы мне прычыну, — націснуў я на прыгожую жанчыну. Яе словы заўсёды мяне надзвычай здзіўлялі і ўражвалі.
Рэгіна пакруціла адмоўна галавой, але не адказала.
— Калі ты не хочаш назваць прычыну, — працягваў я, не разумеючы відавочнае нежаданне цёткі прызнацца, — то хоць скажы, як ты даведалася пра тое, што я прыеду да вас?