• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбраныя творы чэшскай прозы XIX — першай паловы XX стагоддзя

    Выбраныя творы чэшскай прозы XIX — першай паловы XX стагоддзя


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 163с.
    Мінск 2010
    44.05 МБ
    — Ну дык я пачну з гэтага яшчара, — заявіў капітан.
    — 3 якога яшчара? — здзівіўся камерцыйны саветнік Бондзі.
    Ну, з тых скарпіёнаў. Як гэта кажуць, Lizards.
    — Яшчаркі?
    Іа, ліха на яго, яшчаркі. Такія яшчаркі там, пан Бондзі.
    Дзе?
    — На адным з тых астравоў. Я не магу назваць, хлопча. Гэта вялікі сакрэт, worth of millions31. — Капітан ван Тох выцер насоўкай лоб, — Ліха яго бяры, дзе тое піва?
    За хвіліну будзе, капітан.
    — Ja. Ну добра. Каб Вы ведалі, пан Бондзі, наколькі гэта мілыя і паслухмяныя звяры, тыя яшчаркі. Я гэта ведаю, хлопча, — капітан хлопнуў рэзка па стале. — A тое, што гэта былі чэрці, гэта мана. A damned Lie, sir32. Хутчэй Вы або я чорт, я, Captain van Toch, пан. Можаце мне паверыць.
    Г.Х. Бондзі напалохаўся. Белая гарачка, сказаў ён сам сабе. Дзе гэты пракляты Павондра?
    — Іх там некалькі тысяч, тых яшчарак, але ж яны і добра жэрлі тых, як гэта кажунь, sharks.
    — Акул?
    Ja, акул. Гэтыя яшчаркі надзвычай рэдка сустракаюцца, пан, і толькі ў тым самым месцы, у тым заліве, які я не магу назваць.
    — Дык тыя яшчаркі жывуць у моры?
    Ja, у моры. Толькі ноччу вылазяць на бераг, але праз хвіліну яны зноў знікаюць у вадзе.
    А як выглядаюць? (Пан Бондзі не мог дачакацца, пакуль вернецца той пракляты Павондра.)
    Ну, вялікія, як цюлені, але калі ўздымаюцца на заднія лапы, дык выглядаюць вось такімі, — апісаў капітан. — Каб сказаць, што прыгожыя, дык не. У іх няма ніякага шалупіння.
    31 Цана яму — мільёны (англ.)
    32 Праклятая мана, сэр! (англ.)
    — Лускі?
    — Ja, шалупіння. Яны абсалютна голыя, пан Бондзі, як нейкія жабы або саламандры. А тыя іх пярэднія лапы, выглядаюць, як рукі дзяцей, але маюць толькі чатыры пальцы. Гэта такія бедныя, — дадаў капітан са спачуваннем, — Але вельмі кемлівыя і мілыя звяры, пан Бондзі. Капітан стаў на кукішкі і ў гэтай пазіцыі стаў перавальвацца з нагі на нагу. — Вось так яны ходзяць, тыя яшчаркі.
    Капітан паспрабаваў надаць свайму магутнаму целу на кукішках хвалістыя рухі, пры гэтым ён трымаў рукі перад сабой, як трымае лапы сабака, што стаіць на задніх лапах і “служыць”, і глядзеў на пана Бондзі незабудкавымі вачыма, якія выказвалі гіросьбу аб сімііатыі. Г.Х. Бондзі быў надзвычай усхваляваны і па-чалавечы сканфужаны. Акрамя таго ў дзвярах ціха з’явіўся пан Павондра са жбанам піва і ўзняў з абурэннем бровы, назіраючы за непрыстойнымі дзеяннямі капітана.
    — Пастаўце піва і ідзіце прэч, выпаліў пан Бондзі паспешліва.
    Капітан узняўся і сапеў.
    Вось такія гэіыя звяры, пан Бондзі. Your health, сказаў і выпіў піва. — ГІіва ты маеш добрае, хлопча. Гэта праўда, такі дом, які маеш ты... — капітан выцер вусы.
    — А як ты знайшоў гэтых яшчарак, капітан?
    — Гэта і ёсць мой аповед, пан Бондзі. Гэта адбылося тады, калі я шукаў жэмчуг на Тана Маса... — капітан спыніўся. — Альбо там недзе. Ja, гэта быў нейкі іншы востраў, але гэта мой сакрэт, хлопец. Людзі вялікія злодзеі, пан Бондзі, і чалавек вымушаны трымаць язык за зубамі. А калі гыя два праклятыя сінгалезцы рэзалі пад вадой shells ад тых жамчужын...
    — Ракавіны?
    — Ja. Такія ракавіны, што прыліпаюць да камянёў моцна, як яўрэйская вера, і таму трэба іх адразаць нажом. Пры гэтым яшчаркі на тых сінгалезцаў глядзелі. А сінгалыды вырашылі, што гэта марскія чэрці. Гэта неадукаваныя людзі, сінгалезцы і батакі. Таму і кажуць, што там чэрці. Ja. — капітан гучна затрубіў у насоўку. — Ведаеш, хлопча, што чалавеку не хапае. Я не ведаю, ці толькі мы, чэхі, такі цікаўны народ, але дзе б я ні сустрэў нашага земляка, дык заўсёды паўсюль суне свой нос, каб даведацца, што за тым ёсць. Я думаю, што гэта адбываецца таму, што мы, чэхі, не хочам ні ў што верыць. Вось чаму я вырашыў сваёй старой дурной галавой, што павінен на тых чарцей наглядзець бліжэй. Я быў п’яны, праўда, але гэта таму, што цікаўнасць заўсёды для мяне была характэрнай. Там, унізе на экватары, гэта можна, чалавеча. Дык вось, пайшоў я ўвечары паглядзець на той Дэвл Бэй...
    Пан Бондзі паспрабаваў уявіць гэтую бухту ў тропіках, якую акалялі скалы і першабытны лес.
    — Ну, што?
    Дык сяджу там і раблю тс-тс-тс, каб тыя чэрці прыйшлі. I ведаеш, хлопча, праз хвіліну вылезла з мора адна такая яшчарка, стала на заднія ножкі і завярцелася ўсім целам. I зрабіла тс-тс-тс. Калі б я не быў п’яны, то
    высграліў бы ў яе, але я быў, дружа, наліты, як анілічанін, і таму кажу: хадзі сюды, хадзі ты, tapa-boy, я не хачу цябе пакрыўдзіць.
    Вы з ім размаўлялі ііа-чэшску?
    He, па-малайску. Там часцей гавораць па-малайску, хлопча. Ён нічога не робіць. толькі пераступае з нагі на нагу і круціцца, як дзіця, калі саромсецца. А вакол у вадзе было пару соцень тых яшчарак, і яны высунулі з вады свае мысы і глядзелі на мяне. А я, праўда, быў п’яны, таму сеў на кукішкі і пачаў круціцца, як яшчарка, каб яны мяне не баяліся. Потым з вады вылезла друіая яшчарка, рост мела, як дзесяцігадовы хлопец, і таксама пачала так тупаць. А ў пярэдняй лапе ён трымаў жамчужную ракавіну. — Капітан адпіў піва. — Ваша здароўе, пан Бондзі. Праўда, я быў наліты цалкам, і таму кажу яму: — Ты, хітрун, ты хочаш, каб я гэтую ракавіну адкрыў, ja? Дык хадзі сюды, я табе магу яе сваім нажом адкрыць. Але ён нічога, увесь час не мог адважыцца. Дык я і пачаў зноў круціцца. нібы маленькая дзяўчынка, якая перад некім саромеецца. Тады ён прытупаў бліжэй, а я ціхенька працягнуў руку і ўзяў ракавіну з яго лапы. ІІІчыра сказаць. баяліся мы абодва, ты толькі ўяві сабе, пан Бондзі, але я быў п’яны. гэта праўда. Дык я ўзяў свой нож і тую ракавіну адкрыў, памацаў пальцам, ці не ляжыць там жамчужына, але яе там не было, а толькі слізь, такі слізкі малюск, якія і жывуць у тых ракавінах. Трымай, кажу, тс-тс-тс, зжары гэта, калі хочаш. I кідаю яму адкрытую ракавіну. Ты б паглядзеў, хлопча, як ён яе вылізаў. Гэта мусіць з’яўляецца для яшчарак выключным titbit, як гэта кажуць?
    -	Ласунак.
    Ja, ласунак. Толькі яны, бедныя малыя, не могуць цвёрдыя ракавіны пальцамі раскалоць. Гэта цяжкае жыццё, ja. Капітан адпіў піва. Я потым усё гэта расклаў у сваёй галавс, хлопец. Калі гэтыя яшчаркі бачылі, як сінгалезцы рэжуць ракавіны, дык яны вырашылі: ага, яны іх жаруць, і хацелі паглядзець, як сінгалезцы будуць іх адкрываць. Сінгалезец у вадзе здасцца падобным да яшчаркі, але такая яшчарка хітрэйшая за сіні алезца або батака, таму што нечаму хоча навучыцца. А батак ніколі не спасцігне нічога, акрамя ўмення рабаваць, — дадаў капітан I. ван Тох абурана. — 1 калі я на гым беразе рабіў тс-тс-тс і круціўся, як яшчарка, дык яны, пэўна, думалі, што перад імі нейкая вялікая саламандра. Менавіта таму яны мяне не баяліся і падыходзілі, каб я адкрыў ім ракавіну. Такія гэта разумныя і даверлівыя звяркі. — Капітан ван Тох пачырванеў. Калі я з імі бліжэй пазнаёміўся, пан Бондзі, дык я распранаўся зусім, каб быць падобным да іх, але іх увесь час здзіўляла, што ў мяне валасатыя грудзі і такія гэтыя рэчы. Ja. — Капітан правёў насоўкай па пабарвавелай шыі.	 Але я не ведаю, можа, мой аповед надзвычай доўгі. Пан Бондзі.
    Г.Х. Бондзі быў зачараваны.
    — He, не. Працягвайце далей, капітан.
    Дык добра, я працягваю. Калі тая яшчарка вылізала ракавіну, то іншыя на яе глядзелі і лезлі на бераг. Некаторыя таксама грымалі ракавіны ў лапах, — гэта было дастаткова дзіўна, хлонча, што яны змаглі адарваць іх
    ад гэтых clibts33 такімі дзіцячымі ручкамі без палыда. Яны хвіліну саромеліся, а потым дазволілі ракавіны з лап узяць. Праўду сказаць, не былі гэта ракавіны з жэмчугам, такія абы-якія мне не падабаліся, запоўненыя нікуды не вартымі ўстрыцамі і без іх, таму я кідаў іх у ваду і казаў: “He, дзеці, яны нічога не вартыя, і я іх вам сваім нажом адкрываць не буду”. Але калі гэта была жамчужная ракавіна, дык я сваім нажом яе адкрываў і правяраў, ці няма там жамчужыны. I гэгую ракавіну я даваў ім, каб вылізвалі. Выкол мяне сядзелі дзве сотні тых lizards і глядзелі, як я адкрываю. А некаторыя спрабавалі самі, як раскалоць ракавіну нейкай скарлупкай, што там іюбач ляжала. Гэта мяне вельмі здзівіла, хлопча. Ніякая жывёла не можа працаваць з інструменгамі: што паробіш, жывёлы, гэта закон прыроды. Праўда, у Байцензоргу я бачыў малпу, якая змагла адкрыць нажом такі tin, бляшанку з кансервамі, але малпа не з’яўляецца звычайнай жывёлай, пан. Праўда, дзіўна мне гэта было.
    Капітан зноў выпіў піва. За гую ноч, пан Бондзі, я знайшоў у тых shells васемнаццаць жамчужын. Былі яны маленькімі і большымі і тры былі, як вішнёвыя костачкі, пан Бондзі. 3 костачку. Капітан ван Тох паківаў важна галавой. — Калі я раніцой вяртаўся на свой карабель, дык сказаў сам сабе: Captain van Toch, гэта табе толькі здалося, сэр. ты быў п’яны. і г.д.; але што з таго, тады ў кішэні маёй ляжала васемнаццаць жамчужын. Ja.
    — Гэта найлепшы аповед, — выдыхнуў пан Бондзі, які я калінебудзь чуў.
    -	Як бачыш, хлопча, сказаў капітан з задавальненнем, праз дзень я ўсё абдумаў у сваёй галаве. Я буду тых яшчарак... прыручаць ці не? Ja, прыручу і навучу, а яны мне будуць насіць pearl-shells14. Такі.м чынам я кожны вечар ішоў туды зноў, але трохі раней. Калі пачынала заходзіць сонца, дык яшчаркі высоўвалі з вады свае мысы, то тут, го там, і было іх шмат. Я сядзеў на беразе і рабіў: тс-тс-тс. Раптам гляджу, акула, толькі яе плаўнік выглядае з вады. Потым у вадзе заплясала, і адна яшчарка знікла. Я тых акул налічыў дванаццаць, калі пры заходзе сонца плылі ў Дэвл Бэй.
    Пан Бондзі, тыя мярзотнікі на маіх вачах за адзін вечар зжэрлі дваццаць маіх яшчарак, выгукнуў капіган і раз’юшана высмаркаўся. — Ja, аж дваццаць! Зразумела, што такая голая яшчарка з тымі лапамі не ўратуецца. Чалавек бы заліўся слязьмі, калі б на гэта глядзеў. Гэта трэба бачыць, хлопча...
    Капітан задумаўся.
    — Я вельмі люблю жывёл, чалавеча, — сказаў нарэшце і ўзняў блакітныя вочы на Г.Х. Бондзі. — Я не ведаю. як Вы на гэта глядзіце, Captain Бондзі...
    Пан Бондзі паківаў у знак згоды.
    Гэта добра, — узрадаваўся капітан ван Тох. — Яны вельмі паслухмяныя і разумныя. тыя tapa-boys; калі ім чалавек нешта апавядае, дык слухаюць уважліва, як слухае сабака свайго гаспадара. А яшчэ іх дзіцячыя
    11 Рыфаў (англ.)
    14 Жамчужныя ракавіны (англ.)
    рукі... ведаеш, хлопча, я сгары і сям’і ў мяне няма... Ja, стары і самотны. — бурчаў капітан, перамагаючы сваё хваляванне. — Надзвычай мілыя гэтыя яшчаркі, але ж нічога не паробіш. Толькі каб акулы іх так не жэрлі! Калі я па іх, як па тых sharks, кідаў каменнем, дык яны таксама пачалі кідаць, тыя tapa­boys. Ты ў гэта не верыш, пан Бондзі. Праўду сказаць, далёка не траплялі, бо маюць рукі надзвычай кароткія. Але дзіўна гэта, чалавеча. Калі вы такія здольныя, хлопцы, кажу, дык паспрабуйце маім нажом адкрыць нейкую ракавіну. I паклаў нож на зямлю. Яны хвіліну саромеліся, а потым адзін з іх паспрабаваў утыркнуць нож паміж створкамі ракавіны. To трэба ўзламаць, кажу, узламаць, see? Так гэтым нажом павярнуць — і будзе зроблена. А ён увесь час спрабуе, бедны, пакуль нсшта не храбуснула і ракавіна адкрылася. Вось бачыш, кажу. He так гэта ўсё і цяжка, як здаецца. Калі гэта можа зрабіць паганы батак або сінгалезец, дык чаму гэта не ўмее tapa-boy, ці не так?... Я гэтым яшчаркам, безумоўна, не буду казаць, пан Бондзі, што гэта казачны цуд і дзіўна, калі гэта робяць такія жывёлы. Але цяпер я магу сказаць, я быў ... я быў, ну, сапраўдны tlunderstruck.