Выбраныя творы чэшскай прозы XIX — першай паловы XX стагоддзя
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 163с.
Мінск 2010
Капітан спахмурнеў.
Ну, што там? — запытаўся раздражнёны.
Сінгалезец яшчэ доўга коўзаўся па валунах, гучна заікаючыся ад жаху.
Што здарылася? — крычаў капітан.
— Саіб, саіб, — выціснуў з сябе сінгалезец, паваліўшыся на бераг і сіпла выдыхаючы: “Саіб, саіб”.
— Акулы?
—-Джыны, застагнаў сінгалезец. — Чэрці, пан. Тысячы, тысячы чарцей! — Ён націснуў кулакамі вочы. — Сапраўдныя чэрці, пан!
Пакажы гэтую ракавіну, — сказаў капітан і адкрыў яе нажом. Унутры ляжала малая, чысгая жамчужына,
— А большыя ты не знайшоў?
Сінгалезец дастаў яшчэ тры ракавіны з мяшка, які вісеў у яго на шыі.
— Гэта тыя ракавіны, пан, якія чэрці сцераглі. Яны глядзелі на мяне, калі я адразаў... — яго кучаравыя валасьі ўзняліся ад жаху. — Саіб, мабыць, там нічога няма!
Капітан адкрыў ракавіны. Дзве былі пустыя, а ў трэцяй ляжала жамчужына падобная на гарох, круглая, нібы кропля ртуці.
Капітан ван Тох папераменна глядзеў на жамчужыну і на сінгалезца, распасцёртага на зямлі.
— Ты, — сказаў няўпэўнена, — ці не змог бы зноў скочыць яшчэ раз?
Сінгалезец без слоў пакруціў галавой. Капітан ван Тох адчуў на языку вялікае жаданне вылаяцца, але надзвычай здзівіўся, што гаворыць цішэй і мякчэй:
— He бойся, хлопча. А як выглядаюць гэтыя... чэрці?
— Як малыя дзеці, выдыхнуў сінгалезец, — маюць хвост, і ёсць сярод іх высокія, -— ён паказаў на метр дваццаць ад зямлі. — Сталі вакол мяне і глядзелі, што я раблю... было вось такое кола... Сенегалезец затросся. — Саіб, саіб, тут не!
Капітан ван Тох задумаўся.
— А што мігаюць ніжнімі всйкамі ці не?
— He ведаю, пан, — хрыпеў сінгалезец. Іх там.. .дзесяць тысяч
Капітан пашукаў вачыма другога сінгалезец. Той стаяў на адлегласці сто пяцьдзесят метраў і абыякава чакаў каманды, абхапіўшы рукамі плечы. Праўда, калі чалавек голы, то няма куды пакласці рукі, як на плечы. Капітан яму моўчкі кіўнуў і дробны сінгалезец скочыў у ваду. Праз гры хвіліны і пяцьдзесят секунд ён вынырнуў і пачаў узбірацца на валуны, слізгаючы рукамі.
— Вылазь, — крыкнуў капітан, але, паглядзеўшы больш уважліва, ужо скакаў па валунах да рук, узнятых у жаху; ніхто не лаверыў бы, што такое масіўнае цела так можа скакаць. У апошні момант ён схапіў адну руку, сапучы. выцягнуў сінгалезца з вады. Потым паклаў яго на валун і выцер пот з ілба. Сінгалезец ляжаў нерухома, адна нага яго была абадрана да касцей, пэўна аб камень. але ўсё было на месцы. Капіган прыўзняў яго павекі і ўбачыў, што бялкі яго вачэй закаціліся. У сінгалезца не было ні ракавін, ні нажа.
У гэтую хвіліну шлюпка наблізілася да берага для пасадкі.
— Пан, — паклікаў швед Енсэн, — тут акулы. Ці будзеце паляваць далей?
— He, — адказаў капітан, — пад’едзьце сюды, каб забраць гэтых двух.
— Паглядзіце, пан, — звярнуў яго ўвагу Енсэн, калі яны вярталіся да карабля, — як тут мелка. I ідзе водмель адтуль аж да берага, — паказваў, шлёпаючы вяслом па вадзе. — Нібы тут пад вадою была нейкая дамба.
Нарэшце свядомасць вярнулася да малога сінгалезца на караблі; ён сядзеў, падпершы каленьмі бараду, і калаціўся ўсім целам. Капітан загадаў усім адысці і сеў насупраць яго, шырока расставіўшы ногі.
— Кінь ты, — сказаў. Што ты там бачыў?
— Джынаў, саіб, — прашаптаў малы сінгалезец, вочы яго пачалі закатвацца, і ўсё цела пакрылася гусінай скурай.
Капітан ван Тох захрыпеў:
- A ... як выглядаюць?
— Як ... як ... Вочы сінгалезца зноў зацягнуліся бялком. Капітан ван Тох нечакана іруба стукнуў яго па твары далонню і тыльным бокам рукі, каб прывесці ў свядомасць.
- Thanks, саіб, — выдыхнуў сінгалезец, і зрэнкі яго выплылі з-пад павек.
— Ужо табе добра?
— Так, саіб.
— Ці былі там ракавіны?
— Так, саіб.
Капітан I. ван Тох працягваў перакрыжаваны допыт з вялікай цярплівасцю і грунтоўнасцю. Так, там чэрці. Колькі? Тысячы і тысячы. Ёсць высокія і падобныя на дзесяцігадовых дзяцей, пан, і амаль чорныя. Плаваюць у вадзе і па дне ходзяць на дзвюх нагах. На дзвюх, саіб, як вы або я, алс пры гэтым ківаюцца целам, туды-сюды, увесь час туды-сюды. Так, пан, у іх рукі, як у людзей, не, не маюць кіпцюроў, хутчэй гэта дзіцячыя рукі. He, саіб, не маюць ані рагоў, ані поўсці. Так, хвост у іх ёсць, трохі падобны да рыбінага, але без хваставога плаўніка. Маюць вялікую галаву, круглую як у батакоў. He, нічога не казалі, пан, толькі улюкалі. Калі сінгалезец адразаў ракавіны на глыбіні шаснаццаці метраў, то адчуў на спіне дотык малых халодных пальцаў. Ён азірнуўея і ўбачыў вакол сябе іх сотні і сотні. Сотні і сотні, пан, яны плавалі і стаялі на камянях, і ўсе глядзелі, што робіць сінгалезец. Тут ён выпусціў з рук нож і ракавіны і паспяшаўся ўзняцца. Пры гэтым натрапіў на некалькіх чарцеў, якія плавалі над ім, а што было потым, то ўжо не ведае, пан.
Капітан I. ван Тох задумліва глядзеў на дрыжачага малога вадалаза. “Гэты хлапец ужо нічога добрага не зробіць, сказаў ён сам сабе, пашлю яго з Паданга дахаты на Цэйлон”. Буркаючы і сапучы, ён пайшоў да сваёй кабіны. Там ён высыпаў з папяровага пакета на стол дзве жамчужыны. Адна была маленькая, як пясчынка, другая — велічынёй з гарох, яна блішчэла і адлівала срэбрам ажно да ружовага колеру. Капітан галандскага карабля фыркнуў і дастаў са скрынкі свой ірландскі віскі.
Каля шостай гадзіны шлюпка зноў падышла да кампонгу, і ён звярнуўся непасрэдна да нечага сярэдняга паміж кубу і партугальцам.
Тоддзі, — сказаў ён, і гэта было адзінае слова, якое вымавіў. Ен сядзеў на верандзе з хвалістай ліставой сталі; трымаў у тоўстых пальцах
шклянку з тоўстага шкла і піў і пляваўся і пяліўся з-пад касматых броваў на жоўтых худых курэй, якія бог ведае як перад ім узніклі на брудным і запляваным двары паміж пальмамі. Нешта сярэдняе маўчаў і толькі наліваў. Памалу вочы капітана сталі налівацца крывёю, і яго пальцы пачалі дрэнна падпарадкоўвацца яму.
Амаль сцямнела, калі ён устаў і падцягнуў свае штаны.
— Ужо пойдзеце спаць, капітан? —запытаўся ветліва нешта сярэдняе паміж чортам і д’яблам.
Капітан тыкнуў у паветра палыдам.
— Я б паглядзеў, — сказаў ён, ці ёсць на свеце нейкія чэрці, якіх бы я яшчэ не ведаў. Скажы, дзе той пракляты паўночны захад.
— Там, — сказаў нешта сярэдняе. — Куды вы пойдзеце, пан?
— У пекла, — прахрыпеў капітан I. ван Тох, — Паглядзець на Дэвл Бэй.
Гэтым вечарам і пачаліся дзівацтвы капітана I. ван Тоха. Да кампонгу ён вярнуўся на світанку, ні з кім не размаўляючы, ён дазволіў правесці сябе на карабель, дзе зачыніўся ў сваёй каюце ажно да вечара. Усё гэта нікому не кідалася ў вочы, бо на “Кандонг Бандунг” павінны былі нагружаць бласлаўлёныя дарункі вострава Тана Маса (карыцу, перац, камфару, гутаперчу, пальмавы алей, табак і працоўную сілу); але калі ўвечары капітану паведамілі, што ўвесь тавар пагружаны, ён засоп і сказаў:
— Шлюпку. Да камлонгу.
I вярнуўся зноў ажно на світанку. Швед Енсэн, які яму дапамагаў узняцца на борт, ветліва запытаўся:
Сёння адплываем, капітан?
Капітан павярнуўся, нібы нехта стукнуў яго па спіне.
- Навошта табе? — адрэзаў. — Глядзі сваё праклятае дабро!
Цэлы дзень ляжаў “Кандонг Бандунг” на якары на адлегласці аднаго вузла ад узбярэжжа Тана Маса і не рабіў нічога. Увечары вываліўся са сваёй каюты капітан і загадаў:
— Шлюпку. Да кампонгу.
Мізэрны грэк Запаціс глядзеў на яго адным вокам сляпым, а другім касым.
— Хлопцы, — пракукарэкаў ён, — або там мае наш стары дзяўчыну, або зусім звар’яцеў.
Швед Енсэн пацямнеў з твару.
- Чаго табе? адрэзаў ён Запацісу. — Глядзі сваё праклятае дабро! — Потым з ісландцам Гудмундсанам узяў малую шлюпку і павеславаў у кірунку Дэвл Бэй. Яны схаваліся са шлюпкай за валуны і сталі чакаць, што будзе далей.
У бухце хадзіў капітан і здавалася. што некага чакаў. часам ён спыняўся і клікаў прыкладна так: тс-тс-тс.
— Глядзі, — сказаў Гудмундсан і паказаў на мора, якое блішчэла ад чырвонага і залатога заходу сонца. Енсэн налічыў два, тры, чатыры, шэсць плаўнікоў, вострых, як лязо, якія накіроўваліся ў Дэвл Бэй.
- Гердот, — буркнуў Енсен, гэта акулы!
Штохвіліны нейкае лязо хавалася, над вадой узнікаў хвост, а ў вадзе хутка вірылася. Тут пачаў капітан I. ван Тох на беразе шалёна скакаць, выкрыкваць нракляцці і пагражаць акулам кулаком. Потым хутка надышоў трапічны змрок і над востравам выплыў месяц. Енсэн сеў на вёслы і наблізіўся са шлюпкай да берагу на адзін фэрлонг. Капітан цяпер сядзеў на валуне і прамаўляў тс-тс-тс. Нешта каля яго выгіналася, але што, нельга было зразумець.
Падобна на цюленяў, — падумаў Енсэн, — але цюлені лезуць паіншаму. “Гэтае” вынырвала з вады паміж валунамі і топала па беразе, перавальваючыся, як пінгвіны. Енсэн ціха завеславаў і спыніўся на палову фэрлонга да капітана. Так, капітан нешта кажа, але што, тут і чорт не зразумее, хутчэй па-малайску альбо тамільску. Разводзіць рукамі, нібы нешта хоча кінуць гым цюленям (але гэта не цюлені, пераканаўся Енсен), хутчэй brebenti кітайскія або малайскія. У гэтую хвіліну вясло выслізнула з рукі Енсэна і шлёпнулася аб ваду. Капітан узняў галаву, падняўся і зрабіў трыццаць крокаў да вады. Раптам тут пачало бліскаць і хлопаць, капітан пабег з браўнінгам у кірунку да шлюпкі. Хутка ў бухце зашумела, завірылася, запляскала, нібы тысячы цюленяў скочылі ў ваду, але гэтага ўжо Енсэн з Гудмундсанам не бачылі, бо абаперліся на вёслы і пагналі сваю шлюпку за бліжэйшы рог, ажно вецер свістаў у вушах. Калі яны вярнуліся на карабель, то нікому не сказалі ані слова. Толькі жыхары Поўначы ўмеюць так маўчаць. Пад раніцу вярнуўся капітан, ён быў спахмурнелы і раз’юшаны, але не сказаў ані слова, Толькі калі яму Енсэн дапамагаў падняцца на палубу, яго блакітныя вочы сустрэліся з халодным і дапытлівым позіркам.
- Енсэн. сказаў капітан.
Так, пан.
- Сёння адплываем.
Так, пан.
— У Сурабаі атрымаеце свой разлік.
- Так, пан.
I кропка. У гэты ж дзень “Кандонг Бандунг” адышоў да Падангу. 3 Падангу капітан I. ван Тох паслаў сваім знаёмым у Амстэрдам пакет, ацэнены на тысячу дзвесце фунтаў стэрлінгаў. А таксама тэлеграфаваў прашэнне пра адпачынак на год. Прыводзіў разумныя доказы і г.д. Потым ён бадзяўся па Падангу, пакуль не знайшоў чалавека, якога шукаў. Гэта быў дзікун з Барнэа, даяк, якога час ад часу наймалі гіадарожныя англічане для палявання на акул. Ён здзіўляў тым, што працаваў яшчэ па-старому, узброіўшыся толькі доўгім нажом. Гэта быў, пэўна, людаед, але меў сваю цвёрдую таксу: пяць фунтаў за акулу, акрамя харчу. Глядзець на яго было страшна, бо абедзве рукі, грудзі і сцёгны яго былі абадраны скурай акулы, a hoc і вушы аздоблены зубамі акулы. Клікалі яго Шарк.