• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбраныя творы чэшскай прозы XIX — першай паловы XX стагоддзя

    Выбраныя творы чэшскай прозы XIX — першай паловы XX стагоддзя


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 163с.
    Мінск 2010
    44.05 МБ
    He, ён жыве ў Празе, але нарадзіўся, я думаю тут, у Евічку.
    ' ’ Хлопец (англ.)
    2" Мая радзіма (анга.)
    21 Газетчыкі (англ.)
    — Ліха яго бяры, — загудзеў капітан радасна, — ты маеш праўду, хлапец. Гэта той, хто трымаў на кірмашы мануфактурная краму. Ja. Бондзі... як жа яго клікалі? Макс Макс Бондзі. Дык ён цяпер гандлюе ў Празе?
    — He, гэта быў, пэўна, яго бацька. Цяперашняга клічуць G.H. Prezident G.H. Bondy, капітан.
    — Г.Х., пакруціў галавою капітан. — Г.Х. тады не быў ніякім Г.Х. Мабыць гэта быў Гусгль Бондзі... але гэта не быў ніякі прэзідэнт. Густль быў такім вяснушкаватым яўрэем. Гэта не можа быць ён,
    — Гэта ён, пан Вантох. Прайшло шмат гадоў, як вы не бачыліся.
    Ja, кажаш праўду. Даўно гэта было, — пагадзіўся капітан. — Сорак гадоў, хлопча. Так што магчыма, што той Густль ужо вырас. А кім ён з’яўляецца?
    -	Ён прэзідэнт управы MEAS, ведаеце, гэта буйныя заводы па вытворчасці катлоў і іншых падобных рэчаў. Ну, з’яўляецца старшынёй амаль дваццаці таварыстваў і карусляў... Вельмі важны пан, пан Вантох. Яго называюць капітанам нашай прамысловасці.
    Капітанам? — здзівіўся Captain van Toch. — Значыць я не з’яўляюся адзіным капітанам з Евічка! Ліха яго бяры, дык ён, Густль, таксама Captain. Трэба з ім сустрэцца. А ці ёсць у яго грошы?
    — Але так. Шмат грошай, пан Вантох. Ен мае не адну сотню мільёнаў. Самы багаты чалавек у нас.
    Капітан ван Тох адразу стаў сур’ёзным.
    — I таксама Captain. Дзякую, хлопча. Ну і я да яго паплыву, да гэтага Бондзі. Ja, Густль Бонда. I know22. Такі быў маленькі яўрэйскі хлопчык. А цяпер гэта Captain G.H. Bondy. Ja, ia, як ляціць час, — уздыхнуў ён меланхалічна.
    — Пан капітан, нам неабходна пайсці, a то мы спознімся на вячэрні цягнік...
    To я вас правяду да прыстані, заявіў капітан і начаў здымацца з якара. Вельмі рады, шго вы прыехалі, панове. Я знаёмы з адным рэдакгарам у Сурабаі, добры хлапец, ja, a good friend of mine23. Страшэнны п'яніца, хлопцы. Калі б вы пажадалі, то я вам знайшоў бы месца ў газеце ў Сурабаі. He? Ну, як хочаце.
    I калі ўжо цягнік пайшоў, памахаў памалу і ўрачыста капітан ван Тох вялізнай сіняй насоўкай. Пры гэтым у яго выпала адна вялікая няправільнай формы жамчужына ў пясок. Жамчужына, якую ніхто ніколі не знайшоў.
    Г.Х. Бондзі і яго зямляк
    Як вядома, чым больш важны пан, тым менш ён мае напісанага на шыльдзе на сваіх дзвярах. Стары пан Макс Бондзі ў Евічку павінен быў мець над крамай, па баках дзвярэй і на вокнах вялікімі літарамі напісанае, што тут
    “ Я ведаю (англ.)
    “ Мой вялікі сябар (англ.)
    Макс Бондзі мае краму з разнастайнымі мануфактурнымі гаварамі пасаг для маладой, пасцельную бялізну, рушнікі, рушнікі для посуду, абрусы і пакрывалы, сіцец і баціст, сукно, шоўк, гардзіны, ламбрыкены, махры і ўсялякія неабходныя прылады для шыцця. Заснавана ў 1885 годзе. Яго сын, Г.Х. Бондзі, капітан прамысловасці, прэзідэнт гаварыства МЕАС, камерцыйны дарадчык, член біржавога камітэта, віцэ-старшыня саюза прамыслоўцаў, Consulado de la Republica Ecuador24, член шматлікіх упраў і г.д., і г.д., мае на сваім доме толькі малую чорную шкляную шыльду з залатым надпісам:
    * Бондзі |
    Нічога болей. Толькі Бондзі. Няхай іншыя пішуць на сваіх брамах Юліус Бондзі, прадстаўнік фірмы General Motors, альбо “Доктар медыцыны Эрвін Бондзі”, альбо “С. Бондзі і кампанія”, але ёсць толькі адзіны Бондзі, які проста Бондзі, без усялякіх падрабязнасцяў. (Думаю, што Рымскі Папа мае на сваіх дзвярах напісана проста Пій, і ніякіх гытулаў або лічбаў. А Бог не мае ніякай шыльды ні на небе, ні на зямлі. Дык мусіш, чалавеча, даведацца сам, што Ён тут жыве. Але сюды гэта не мае ніякіх адносінаў і мы закранулі толькі мімаходзь.)
    Перад гэтай шкляной шыльдай у адзін спякотны дзень спыніўся пан у белай марской фуражцы і выцер блакітнай насоўкай магутную шыю. Ён у думках праклінаў велічны дом, пакуль з няўпэўненасцю націскаў медную кнопку званка.
    У дзвярах узнік швейцар Павондра, які вымераў вачыма тоўстага пана ад ботаў да залатога галуна на фуражцы і стрымана сказаў:
    — Да вашых паслуг?
    — Тут, хлонча, — прагрукатаў пан, — жыве нейкі пан Бондзі?
    — Што патрэбна? — спытаў халодна пан Павондра.
    — Скажыце яму, што з ім хоча пагаварыць Captain van Toch ze Surabaja. Ja, успомніў ён, — вось мая картка. I ён ііадаў пану Павондры картку, на якой быў намаляваны якар і надрукавана імя:
    Captain I. van Toch
    EI&P.L. CoS
    Kandong Bandoeng 	Surabaya Naval Club	
    Пан Павондра нахіліў галаву і вагаўся. Ці не сказаць яму, шго пана Бондзі няма дома? Альбо: шкада, але пан Бондзі знаходзіцца на вельмі важным паседжанні? Ёсць візіты, якія трэба агучыць, а з іншымі тут разумны швейцар вырашае сам. Пан Павондра адчуваў інсгынктыўна няёмкасць, звычайна ў падобных выпадках ён даваў сабе раду, але гэты тоўсты пан неяк не ўваходзіў у звычайную катэгорыю неаб’яўленых візітаў, ён не быў падобны ні на коміваяжора, ні на прадстаўніка дабрачыннаіа таварыства. А капітан ван Тох у гэты час пыхкаў і выціраў насоўкай лысіну, пры гэтым
    4 Консул Рэспублікі Эквадор (ісп.)
    так бясхітрасна мігаў светаа-блакітнымі вачыма... Пан Павондра раптам вырашыў, ш го за гэты візіт ён цалкам ускладае на сябе адказнасць.
    — Праходзьце далей, — сказаў ён, — я паведамлю пану саветніку пра вас.
    Captain I. van Toch, выціраючы блакітнай насоўкай лоб, агледзеў вестыбюль. Ліха яго бяры, усё ў гэтага Густля схоплена, бо мае салон як на тых караблях, што прыходзяць з Ратэрдама ў Батавію. Жахлівую колькасць грошай гэта каштуе. А такі быў маленькі вяснушчаты яўрэйскі хлопчык, здзіўляўся капітан.
    А ў гэты час Г.Х. Бондзі разглядаў задумліва ў сваім кабінеце картку капітана.
    -	Што ён хоча? запытаўся падазрона.
    He ведаю, прабачце, мармытаў ветліва пан Павондра.
    ГІан Бондзі зноў патрымаў у руцэ картку. Намаляваны карабельны якар. Captain 1. van Toch, Surabaja... дзе, уласна кажучы, знаходзіцца Сурабая? Мабыць, недзе на Яве? На пана Бондзі дыхнула далеча. "Кандонг Бандунг' гучыць нібы ўдар гонгу. Сурабая. I сёння такі трапічны дзень. Сурабая.
    Дык прывядзіце яго сюды, — кажа пан Бондзі.
    У дзвярах стаіць магутны мужчына ў капітанскай фуражцы і салютуе. Г.Х. Бондзі ідзе яму насустрач.
    — Very glad to meet you, Captain. Please, come in"’.
    ГІрывітанне, прывітанне, пан Бондзі. радасна прамаўляе капітан. Вы чэх? здзіўляецца пан Бондзі.
    Ja. Чэх. Мы ж знаёмыя, пан Бондзі. 3 Евічка. Гандляр мукой і крупамі Вантох, do you remember?26
    Праўда, праўда, — радуецца гучна Г.Х. Бондзі, але прытым адчувае сябе падманутым. (Дык ён не галандзец!)
    -	Гандляр крупамі і мукой на кірмашах, так? Зусім не змяніўся, пан Вантох! Усё такі, як быў! Ну дык што, як ідуць справы з продажам крупаў?
    -	Thanks, — адказаў капітан ветліва, — бацька ўжо даўно сканаў, як гэта кажуць...
    Памёр? Але, але! Праўда, дык Вы будзеце яго сынам...
    Вочы пана Бондзі ажылі раптоўна успамінам.
    — Дарагі мой, дык вы, пэўна, той Вантох, з якім я біўся, калі мы былі хлапчукамі?
    — Ja, гэта я, пан Бондзі, пагадзіўся капітан са значэннем. — Ва ўсякім разе за гэта мяне выправілі з дому ў Мараўскую Астраву.
    -	Мы часта біліся. Але Вы былі мацнейшым за мяне, — пагадзіўся пан Бондзі, як спартсмен.
    Ja, гэта быў я. Вы былі такім слабым яўрэйскім хлопчыкам, Бондзі. I добра атрымлівалі па заду. Шмат разоў.
    ‘ Вельмі ўсцешаны, што пазнаёміўся з вамі, каііітан. Заходзьце, калі ласка (англ.)
    26 Памязаеце? (англ .)
    — Атрымліваў, гэта праўда, — заглыбіўся ва ўспаміны Г.Х. Бондзі пакорліва. — Сядайце, зямляк! Як добра, што Вы пра мяне ўспомнілі! Адкуль Вы тут?
    Капітан ван Тох з годнасцю ўсеўся ў скураное крэсла і фуражку паклаў на падлогу.
    Я ў адпачынку, пан Бондзі. Вось так. That’s so27.
    — Ці памятаеце, — паглыбляўся ва ўспаміны пан Бондзі, як Вы крычалі мне: яўрэй, яўрэй, ці чорт па цябе прыйдзе?
    — Ja, — са штучнай важнасцю сказаў капітан і затрубіў з пачуццём у блакітную насоўку. — Ax, ja. Гэта быў добры час, хлопец. Што зробіш, ён застаўся ззаду. Цяпер мы абодва старыя і абодва Captains.
    — Праўда, Вы капітан, — прыгадаў пан Бондзі. — Хго б пра гэта калі падумаў! Captain of Long Distances'8 — здаецца, так ці не?
    — Yah, sir. A highscaer. East India and Pacific Lines, sir29.
    Цудоўная прафесія, — уздыхнуў пан Бондзі. Сёння б я з вамі памяняўся, капітан. Вы павінны мне расказаць пра сябе.
    — Гэта так, — ажывіўся капітан, Я хацеў бы вам пра нешта расказаць, пан Бондзі. Вельмі цікавая рэч, хлопец.
    Капітан ван Тох неспакойна азірнуўся.
    — Нешга шукаеце, капітан?
    — Ja. Ты не п’еш ніякага піва, пан Бондзі. А я на дарозе з Сурабаі адчуў такую смагу, — капітан пачаў выграбаць з вялікай кішэні штаноў і выцягнуў блакітную насоўку, палатняны мяшочак з нечым, кісет з табаком, нож, компас і пачак банкнотаў. — Я паслаў бы каго-небудзь за півам. Мабыць, таго сцюарда, што вёў мяне сюды, у тваю каюту.
    Пан Бондзі зазваніў.
    — He турбуйцеся, капітан. А пакуль запаліце цыгару.
    Капітан узяў цыгару з чырвонай і залатой палоскай і панюхаў яе.
    — Гэта табак з Ламбока. Там жывуць вялікія злодзеі, што тут зробіш,
    Потым да жаху пана Бондзі размяў каштоўную цыгару ў сваёй магутнай руцэ і насыпаў пакрошаны табак у люльку.
    — Ja. Ламбок. Альбо Шумба.
    У гэты час у дзвярах ціха з’явіўся пан Павондра.
    — Прынясіце нейкага піва, — загадаў пан Бондзі.
    Пан Павондра ўзняў бровы.
    — Піва? А колькі?
    — Галон, — буркнуў капітан, і, кінуўшы абгарэлую запалку на дыван, затаптаў яе.
    — У Адэне было надзвычай спякотна, хлопец. — Дык вось, у мяне такія навіны, пан Бондзі. 3 Sunda Islands, see30? Там у мяне была казачная
    27 Вось так (англ.)
    ■’ Капітан дальняга плавання (англ.)
    29 Так, сэр. Плаваю ў адкрытым моры. Ост-Індыя і Ціхаакіянскія лініі, сэр (англ.)
    30 Зондскі архіпелаг, разумееце? (англ.)
    здзелка, пан. A big business. Але калі б мусіў расказаць пра ўсё, то атрымалася б story, як гэта сказаць?
    — Апавяданне.
    — Ja. Вось якое апавяданне, пан. Пачакайце, — капітан узняў да столі свае незабудкавыя вочы. — Я не ведаю, з чаго пачаць.
    (Зноў нейкая крама, падумаў Г.Х. Бондзі. Божа, як абрыдла! Ён мне раскажа, як прывезці швейныя машыны на Тасманію або паравыя катлы і шпількі на Фіджы. Цудоўная крама, я ведаю. Пра гэта я чуў шмат разоў. Але ў чорта на кулічках я гандляваць не буду. Я летуценнік. Я своеасаблівы паэт. Раскажы мне, марак Сіндзібад, пра Сурабаі або пра Феніксавы асгравы. Ці не прыцягнула да сябе Магнітная гара, ці не знёс у сваё гняздо птах Нох? Ці не вяртаешся ты з грузам жэмчуга, карыцы і безоара? Ну так, чалавеча, пачні маніць!)