Выбраныя творы чэшскай прозы XIX — першай паловы XX стагоддзя
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 163с.
Мінск 2010
Разві гваючыся з Вінцкам, Аўгусцін сказаў: “Я пераканаўся, што ўстрахавых канторах сядзяць злодзеі. Але ня.ма нікога горшага за жанчыну. Ва ўсіх маіх няшчасцях вінавата жанчына. Толькі яна магла прымусіць столькі ёй набыць сасісак і каўбас! Ніколі ні на адну больш нават не пагляджу”.
Магчыма, што ён, сын высокіх Жданаўскіх гор, як і шматлікія яго землякі, церпіць нястачу на поўдні Чэхіі або капае каменны вугаль недзе на поўначы краіны або ў Парынску. Ён, чыя калыска стаяла над калідорамі і шахтамі, дзе ў даўні час капалі бліскучае золата.
АЛОІС ІРАСЕК (1851—1930)
Празаік, драматург, заснавальнік гістарычнага рамана ў чэшскай літаратуры
Алоіс Ірасек нарадзіўся ў Гронаве 23 жніўня 1851 года. Творчы шлях пісьменнік распачаў вершамі, якія пісаў пад уздзеяннем творчасці Карэла Гінэка Махі і Карэла Яраміра Эрбэна. Першы зборнік прозы пад назваю “Апавяданні з гор” выйшаў з друку ў 1878 годзе. Паступова Алоіса Ірасека ўсё больш і больш вабіць гістарычная тэматыка, і ён ад апавяданняў на гістарычную тэму пераходзіць да жанру рамана і раманных хронік, якія прысвечаны гусіцкім войнам і тэме нацыянальнага адраджэння. Найбольш вядомыя з іх “Скалы” (1886), “Псагалоўцы” (1884), “На ваяводскім двары” (1877), “Скарб” (1881), “Супроць усіх” (1893) і інш.
Вядомасць пісьменніку прынеслі і драматычныя дворы, напісаныя ў асноўным на гістарычную тэму. Сярод якіх “Калыска" (1891), “Ян Жыжка” (1903), "Ян Гус” (1911), “Ян Рогач” (1914) і інш.
Асаблівае месца ў творчасці Алоіса Ірасека належыць кнізе “Даўнія чэшскія паданні” (1894), дзе змешчаны таленавіта апрацаваныя мастаком слова матэрыялы старажытных чэшскіх хронік, твораў вуснай народнай творчасці, “Паданні” падзяляюцца на тры цыклы: даўнія чэшскія паданні, паданні гіра старую Прагу, старажытныя паданні і легенды.
Бланіцкія рыцары
Паслухайце апошняе даўняе паданне і прароцтва, якое паведаміў блазнаваты сляпы юнак каралю Карлу.
Паглядзі, гара Бланік у мантыі цёмнага лесу, якая сплывае з яе вяршыні па ўсіх баках. Важна і пахмурна глядзіць яна на краявіды, аддаленыя ад свету, на іх ўзгоркі і малаўрадлівыя палі. Шырока і далёка бачна яе вяршыня, і ўсе навокал пытліва ўглядаюцца ў яе. Калі яна ахутана хмарамі — дрэннае надвор’е, калі вакол блакітнае і яснае неба — дзень без дажджу або снегу. На вяршыні Бланіка згледзіш у ценю букаў, елак і соснаў старадаўнюю каменную агароджу, у асноўным разбураную. Мохам і кустамі яна зарасла, а ад драўлянага замка, які яна калісьці акружала. няма сёння і знака.
Але пад агароджай, у глыбіні гары дрэмлюць узброеныя рыцары, “святавацлаўскае войска”, дрэмлюць і чакаюць. калі настане дзень і спатрэбіцца іх дапамога, калі іх паклічуць на бой.
Пад камяністай вяршыняй Бланіка, на ўсходнім баку, ёсць скала накшталт ламанай дугі. Там уваход у гару, там таксама б’е крыніца. 3 той крыніцы пояць бланіцкія рыцары сваіх коней, а калі надыходзіць час, то ў святле месяца выязджаюць яны з гары на паляну, што знаходзіцца паміж лесам і гарой. У такую ноч разносіцца на наваколлі глухі гром, прыглушаны грукат барабанаў і голас трубы. Да раніцы ўсё разам сціхае: рыцары, коні — усё праходзіць праз браму ў скале і знікае ў таемным улонні гары. На паляне застаецца толькі ўспамін пра начны конны рэй: сляды ад конскіх капытоў... У скальным падзямеллі, дзе дрэмле войска святога Вацлава пабываў ужо не адзін чалавек.
Так аднойчы нейкая дзяўчына касіла пад Бланікам траву. Раптам перад ёй узнік рыцар і прапанаваў ёй пайсці разам з ім у гару, каб там прыбраць. Дзяўчына не напалохалася і пайшла. Брама ў гару была адчынена. Яна ўбачыла скляпеністыя каменныя залы, магутныя калоны. на якіх была развешана зброя. Глыбокая цішыня, нібы ў касцёле, панавала ва ўсіх памяшканнях, асветленых таемным жаўтаватым святлом. Ля сцен і кармушак стаялі ў рад асядланыя коні, за каменнымі сталамі ў зале сядзелі рыцары, схіліўшы галовы на стол. Яны спалі, а коні стаялі нерухома, нават не павярнулі да яе галавы, не стукнулі капытом на зямлі, не памахалі хвастом.
Дзяўчына ўвайшла, агледзелася, ніхто не зварухнуўся, і пачала падмятаць. Работа гарэла ў яе руках і за хвіліну яна ўсё нрыбрала. I цянер перад ёй ніхто не з’явіўся, ніхто не сказаў ёй слова, ніхто не прачнуўся. Яна як зайшла, так і выйшла, а калі прыйшла дахаты, то ў яе пыталіся, дзе так доўга яна была.
Яна здзівілася і сказала, што заўсёды вяртаецца ў адзін і той жа час. Жахнулася, калі ёй расказалі пра тое, што яна вярнулася з касавіцы праз год, што цэлы год яе не бачылі. Дзяўчына прызналася, дзе была, і ўсе зразумелі. што год ёй здаўся хвілінай. На трэці дзень пасля свайго вяртання дзяўчына памерла.
Так, як і дзяўчыну, паклікаў рыцар у гару каваля з Лаўнёвіц, каб там падкаваў коней. Каваль пайшоў, і калі скончыў працу, далі яму ў мех смецце, якое ён ад злосці высыпаў ля гары. Дома ён даведаўся, што яго ўжо аплаквалі, бо знік бясследна і цэлы год не было пра яго ні гуку.
Каваль расказаў, што з ім адбылося, і калі мех вытрасаў, выпалі з яго тры дукаты. Цяпер ён зразумеў, што памыліўся. Імгненна кінуўся ён бегчы назад, да бланіцкай брамы, туды, дзе высыпаў смецце. Але дарэмна. He было там ні смецця, ні дукатаў...
Раскажу таксама і пра пастуха, які шукаў заблукаўшую авечку і сам заблукаў да Бланіка, і пра юнака, які адсутнічаў дома, як і пастух, цэлы год, бо пабываў у гары, і ніхто пра гэта не здагадаўся.
Але было гэта даўно... Бланік зачынены, важна і пахмурна глядзіць ён на апусцелую, аддаленую ад свету мясцовасць і нібы думае сваю цяжкую думку. Спіць войска свягога Вацлава. Яшчэ не прыйшоў час, каб яно прачнулася. Гэта здарыцца ў хвіліну вялікай небяспекі, калі на нашу зямлю прыйдзе так многа ворагаў, каб разнесці цэлае каралеўства на капытах сваіх коней.
Тады будуць бачны знакі: засохнуць верхавіны дрэў у бланіцкім лесе, на вяршыні гары зазелянее стары засохлы дуб, а крыніца ля скалы заб’е так моцна, што бурлівай ракой панясецца ўніз. I потым грымне вялікі і крывавы бой паміж Бланікам і Нагэрадцам. Высахне сажалка, і калі старое засохлае дрэва каля яе зазелянее, яна напоўніцца ручаямі пралітай крыві. I будзе плач і вялікі сум ад таго, што чэхам трэба гераічна змагацца ў надзвычай жорсткім баі з ворагам нашмат мацнейшым за іх. I ў вырашальную хвіліну Бланік адкрые сваю браму, і рыцары ў поўным ўзбраенні выйдуць з гары, а святы Вацлаў, едучы на белым кані, павядзе іх на дапамогу чэхам.
Вораг, ахоплены страхам, звар’яцела паляціць у Прагу, і там жорсгкі бой завершыцца. I будзе ён такі люты, што кроў пацячэ ручаём ад Страгава аж да каменнага Карлава маста. Тут святы Вацлаў на белым кані з харугвай ў руцэ павядзе чэхаў наперад і чужаземцаў, а таксама ўсіх ворагаў Чэшскага каралеўства пагоніць за межы краіны. А святы Пракоп, ігумен Сазаўскі, са сваім посахам, будзе яму дапамагаць.
Потым настане святы спакой і чэшская зямля адпачне. Шмат чэхаў у тых баях загіне, але тыя, хто застанецца, будуць моцныя духам. Асэнсаваўшы памылкі сваіх продкаў і свае, яны будуць упэўнена стаяць на абаронс радзімы і вораг іх не адолее.
КАРЭЛ ЧАПЕК (1890—1938)
Празаік, драматург, публіцыст, перакладчык
Карэл Чапск нарадзіўся ў 1890 годзе ў мястэчку Малэ Свагонёвіцы. Навучаўся ў Градцэ Кралове, Брно і Празе.
У 1920—1921 гг. загадваў літаратурнай часткай у тэатры на Вінаградах. У далейшым прафесійны пісьменнік супрацоўнічас з газетамі і часопісамі.
Карэл Чапек пачаў друкавацца разам з братам Ёзафам Чапекам з 1907 года. Разам браты выдалі зборнікі апавяданняў, а потым п’есы. Першыя зборнікі апавяданняў Карэла Чапека “Укрыжаванне” і “Пакутлівыя апавяданні” выйшлі ў 1921 годзе.
У пачатку 20-х гадоў XX стагоддзя К. Чапек актыўна перакладае французскую паэзію. Першы драматычны твор К. Чапека — драма “Разбойнік” (1920 г.). У далейшым работа над драматычнымі творамі актыўна працяі валася. Да пачатку 20-х гадоў можна аднесці і падарожныя нататкі пісьменніка “Лісты з Італіі” (1923 г.) і “Лісты з Англіі’’ (1924 г.). Работа над публіцыстычнымі жанрамі адна з асноўных у творчасці К. Чапека.
3 1928 па 1934 год па частках пісьменнік выдае кнігу ‘Тутаркі з Т.Г. Масарыкам”, першым прэзідэнтам Чэхаславакіі.
У 19331938 гг. з друку выходзіць шэраг аповесцей К. Чапека і раман "Вайна з саламандрамі” (1938 г.)
Вайна з саламандрамі
Кніга першая
AndrJas Scheuchzeri
Дзівацтвы капітана van Toxa
Калі б вы шукалі астравок Тана Маса на карце, то знайшлі б, пэўна, яго на экватары, крыху на захад ад Суматры; але калі б вы запыталіся на палубе карабля "Кандонг Бантунгу” капітана I ван Тоха, што гэта за Тана Маса, перад якім цяпер ён стаў на якар, дык той задумаўся б на хвіліну, а потым адказаў бы вам, што гэта самая брудная дзіра сярод усіх Сандскіх астравоў, яшчэ мізэрнейшая, чым Тана Бала і пры гэтым такая ж праклятая, як Піні або Баньяк; што адзіны нармальны чалавек, які там жыве (мы ніколі не лічылі колькасць вашывых батакоў) — гэта заўсёды п’яны гандлёвы агент, нешта сярэдняе паміж кубу і партугальцам, але яшчэ большы злодзей, самы паганы з усіх кубу і ўсіх белых у свеце, і калі ёсць у свеце нешта праклятае, то гэта праклятае жыццё на гэтай праклятай Тана Маса, пан. Потым вы ў яго запыталіся б, чаму ён менавіта тут кінуў свой пракляты якар, нібы хацеў застацца ў гэтым месцы на праклятыя тры дні, і ён бы забурчаў раздражнёна і бурчэў бы менавіта ў тым сэнсе, што “Кандонг Бандунг” спыніўся толькі з-за таго, што трэба забраць гэты пракляты копр або пальмавы алей, і гэта разумна, і ў рэшце рэшт вам гэта ўсё роўна, пан, гэта мне трэба выконваць праклятыя загады, а вы, будзьце так ласкавы, пан, займайцеся сваімі справамі. I так падрабязна і многа тлумачыў бы, як трэба слухацца старога, шмат зведаўшага, вопытнага капітана карабля.
Але калі б замест усіх пытанняў вы пакінулі б у спакоі капітана I ван Тоха, каб бурчэў і праклінаў усё моўчкі, то даведаліся б больш. Чаго ад яго не даведаешся, што ён паспрабуе схаваць? Толькі пакіньце яго ў спакоі, як прычына яго незадаволенасці выявіцца сама па сабе. “Паглядзіцеце, пан, — выгукне капітан, гэтыя хлапцы ў нас з Амстэрдама, гэтыя праклятыя жыды, якія маюць уладу, успомнілі пра жэмчуг. Чалавеча, пашукайце сабе жэмчуг? Сёння людзі вар’яцеюць ад жэмчугу і наогул”. Тут капітан з прыкрасцю сплюне: "Толькі тое і ведаюць, што гандляваць жэмчугам! Гэта гаму, што вы, людзі, заўсёды імкнецеся да нейкай вайны або нечага падобнага. Клопат пра грошы вось асноўная мэта. Вось так узнікае крызіс, пан”. Капітан I ван Тох трошкі завагаецца, ці трэба працягваць з вамі размову пра народнагаспадарчыя пытанні, бо сёння ні пра што іншае не гавораць. Аднак тады перад Тана Масай было залішне горача і ляніва, і капітан ван Тох махнуў рукою і прабурчэў: “Гэта толькі так кажуць, жэмчуг! Пан, на Цэйлоне яго забаранілі здабываць пяць год, на Формазе зусім забаранілі. I пры гэтым, глядзіце, капітан ван Тох, каб вы знайшлі новае месца, дзе можна здабываць жэмчуг. Зайдзіце на гэтыя д’ябальскія астраўкі, бо, можа, там вы знойдзеце месца, поўнае ракавін...” Капітан грэбліва пратрубіў у блакітна-сінюю насоўку. “Гэтыя нацукі ў Еўропе думаюць, што тут яшчэ можна нешта