Выбраныя творы чэшскай прозы XIX — першай паловы XX стагоддзя
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 163с.
Мінск 2010
знайсці такое, пра што ніхто не ведае! Хай Бог даруе, гэта ёлупні! Яны яшчэ не хацелі, каб я не набіў тым батакам морды, калі не аддадуць жэмчуг. Новае месца для лоўлі! У Падангу ёсць новы бардэль, гэта праўда, але ці ёсць новае месца для лоўлі? Пан, я ўсе гэтыя асгравы ведаю, як свае штаны... ад Цэйлона да гэтага праклятага Кліпертон Ісланда... Калі нехта думае, што ён нешта знойдзе, што прынясе добры прыбытак, го шчаслівага шляху, пан! Трыццаць гадоў я плаваю тут, а цяпер ад мяне гэтыя дурні хочуць, каб я тут нешта адкрыў!” Капітан ван Тох проста задыхаўся ад гэтага патрабавання, якое яго крыўдзіла. “Калі я пашлю да іх нейкага зялёнага хлапца, той ім такога параскажа, што будуць лыпаць вачыма, але імкнуцца даведацца, хто гэта ведае так, як капітан I ван Тох... Дык будзыде ласкавы даведацца, пан! У Еўропе яшчэ можа нешта з’явіцца, але тут... Хутчэй людзі прыйдуць сюды толькі па тое, што можна зжэрці, а калі не зжэрці, дык купіць і прадаць. Пан, каб ва ўсіх праклятых тропіках было нешта, што магло б мець добрую цану, то там стаялі б тры агенты і махалі засмарканаю хусткаю караблям усіх краін, каб спыніліся. Вось так, пан. Я гэта ведаю лепей, чым каланіяльны ўрад Яе вялікасці каралевы, прашу прабачыць”. Капітан ван Тох з намаганнем пераадолеў свой справядлівы гнеў, што дапамагло яму кіпець і далей. “Ці бачыце там двух мізэрных лайдакоў? Гэта лаўцы жэмчугу з Цэйлону, хай не карае мяне Бог, сінгалезцы, як іх Бог зрабіў, але навошта, то не ведаю. Цяпер я іх бяру з сабою, пан, а калі знайду кавалак узбярэжжа, на якім няма надпісаў “Агенцтва”, альбо “Баця”, альбо “Мытня”, то скірую іх у ваду, каб шукалі ракавіны. Той меншы мярзотнік здольны нырнуць на восемдзесят метраў у глыбіню: цяпер на Прынцавых астравах вылавіў з глыбіні дзевяноста метраў ручку ад кінематаграфічнага апарата, пан, але жэмчуг куды там! Ані намёку! Мярзотны зброд, гэтыя сінгалезцы. Вось такія ў мяне мярзотныя абавязкі, пан: рабіць выгляд, што набываю пальмавы алей, а сам у гэты час шукаю новыя месцы для лоўлі ракавін з жэмчугам. Магчыма будуць яшчэ пажаданні, каб адкрыў новы кантынент, ці не? Тут няма працы для паважанага гандлёвага капітана, пан. I ван Тох не з’яўляецца ніякім мярзотным авантурыстам, пан. He, пан”. I гэтак далей, мора вялікае і акіян часу не мае межаў, плыві па моры, чалавеча, і яно абмялее, наракай на свой лёс, але дарэмна; і ў выніку ўсіх разважанняў і назіранняў мы прыходзім да таго, што капітан галандскага карабля “Кандонг Бандунг” I ван Тох, уздыхаючы і пускаючы слязу, садзіцца ў шлюпку, каб выйсці на кампонгу4 ў Тана Маса разам з п’яным мецісам, нечым сярэднім паміж кубу і партугальцам, з нейкімі гандлёвымі справамі.
— Sorry, Captain’? — сказаў нарэшце нешта сярэдняе паміж кубу і партугальцам, — але пан, на Тана Маса, ніякіх ракавін няма. Гэтыя брудныя батакі, — дадаў ён з невыказнаю агідаю, жаруць і мядуз. Яны жывуць хутчэй у вадзе, чым на зямлі. Жанчыны насголькі смярдзяць рыбаю, што вы
1 Кампонг — вёска (малайскае)
5 Прабачце, капітан (англ.)
не можаце сабе нават уявіць. Што я хацеў сказаць? Ага, вы пыталіся пра жанчын”.
— А ці няма там недзе хоць трошкі берагу, — запытаў капітан, — дзе такія батакі не лезуць у ваду?
Нешта сярэдняе паміж кубу і партугальцам пакруціў галавою: “He, пан, магчыма, Дэвл Бэй, але гэта не для вас”.
- Чаму?
— Таму што... Туды нікому нельга, пан. Ці дазволіце вам наліць. капітан?
— Thanks6. Мабыць там акулы?
— Акулы, і наогул, — мармытаў нешта сярэдняе, — дрэннае месца, пан. Батакам бы не спадабалася, калі б туды нехта палез.
— Чаму?
— ... Там ёсць чэрці, пан. Марскія чэрці.
— Хто гэта марскі чорт? Рыба?
— Ніякая не рыба, — запярэчыў, ухіляючыся ад прамога адказу, нешта сярэдняе, — проста чэрці, пан. Марскія чэрці. Батакі іх называюць “тапа”. Тапа. Яны там маюць свой горад, гэтыя чэрці. Ці дазволіце наліць?
А як выглядае ... той марскі чорт?
Нешта сярэдняе паміж кубу і партугальцам паціснуў плячыма.
— Як чорт, пан. Я яго аднойчы бачыў... дакладней сказаць, яго галаву. Я вяртаўся на шлюпцы з Кэйп Харлем... і раптам перада мною з вады выскачыла гэткая галава.
- Ну? На што была падобная?
— Мазгаўню мае, як батак, пан, але цалкам лысую.
Ці не быў гэта на самой справе батак?
— He быў, пан. На тым месцы ніводзін батак нс палезе ў ваду. Апотым... ён мяне ўразіў ніжнімі павекамі, пан. — Нешта сярэдняе нібы скінуў з сябе цяжар, — Ніжнімі павекамі, якія закрываюць цэлае вока. Гэта Тапа.
Капітан I ван Тох павярнуў тоўстымі пальцамі шклянку з пальмавым віном. — А ці не перабралі вы тады? Ці не былі п’яным?
Быў, пан. Інакш бы адтуль не выплыў на шлюпцы. Батакі не любяць, калі нехта тых ... чарцей патрывожыць.
Капітан ван Тох пакачаў галавою:
Чалавеча, ніякіх чарцей не існуе. А калі б былі, то павінны былі б выглядаць, як еўрапейцы. Гэта, пэўна, была нейкая рыба, або нешта падобнае.
Рыба, заквахтаў нешта сярэдняе паміж кубу і партугальцам, — у рыбы няма рук, пан. Я не нейкі батак, пан, я хадзіў у школу ў Бад’енгу. Я ведаю дзесяць запаведзяў, іншыя навукі, у тым ліку дакладныя. Адукаваны чалавек заўсёды можа адрозніць, дзе чорт, а дзе звер. Запытайцеся ў батакоў, пан.
6 Дзякуй (англ.)
- Гэта негрыцянскія забабоны, заявіў капітан з пачуццём перавагі адукаванага чалавека. Навукова гэта не дакажаш. Чорт не можа жыць у вадзе. Што б ён там рабіў? He трэба казаць пустое, хлапец. Нехта даў той бухце назву “Чортаў заліў”, і з таго часу батакі баяцца чарцсй. Так і ёсць. — дадаў капітан і стукнуў тоўстаю далонню па стале. — Нікога там няма, хлопец, гэта навукаю даказана.
Так, пан, — пагадзіўся нешта сярэдняе, які хадзіў у школу ў Бад’енгу. — Але ніводнага разумнага чалавека не знойдзсш у Дэвл Бэй.
Капітан I ван Тох пачырванеў. “Што? — раскрычаўся ён. — Ты, брудны кубу, лічыш, што я буду баяцца тваіх чарцей? Мы яшчэ паглядзім, — сказаў ён, уздымаючы сваё магутнае цела пад дзвесце фунтаў: Я цяпер не буду з табою марнаваць свой час, бо маю клопаты з бізнесам. Але памятай: у галандскіх калоніях ніякіх чарцей няма, а калі ёсць, то толькі ў французскіх. Там яны маглі б быць. А цяпер пакліч да мяне старасту гэтага праклятага кампонга.
Вышэйназваную асобу не трэба было доўга шукаць; ён сядзеў на кукішках каля крамы меціса і жаваў цукровы трыснёг. Гэта быў голы стары пан, куды больш худы, чым бываюць старасты ў Еўропе. Недалёка ад яго, захоўваючы патрэбную дыстанцыю, сядзела на кукішках цэлая вёска з жонкамі і дзецьмі, бясспрэчна, чакаючы, што яе будуць здымаць для фільма.
— Паслухай, хлапец, — звярнуўся да яго капітан ван Тох па-малайску (ён мог звярнуцца таксама па-галандску або па-англійску, бо паважаны стары батак не ведаў ніводнага слова па-малайску і ўсю прамову капітана на мову батакоў павінен быў тлумачыць нешта сярэдняе паміж кубу і партугальцам. Але ж з нейкіх меркаванняў капітан палічыў патрэбным скарыстаць мову малайцаў). “Паслухай, хлопец, мне патрэбныя некалькі высокіх моцных мужных хлопцаў, каб пайшлі са мною на паляванне. Разумееш, на промысел”
Меціс гэта пераклаў, і стараста паківаў галавою. што разумее; потым ён звярнуўся да больш шырокай аўдыторыі і выступіў з прамоваю, якая мела відавочны поспех.
— Старэйшына кажа, — сказаў меціс, што ўся вёска пойдзе з туанам' капітанам на лоў, калі туан пажадае.
— Ну, бачыш. Скажы ім цяпер, што пойдзем здабываць ракавіны ў Дэвл Бэй.
Пасля гэтых слоў чвэрць гадзіны доўжылася ўзбуджанае абмеркаванне, у якім узяла ўдзел уся вёска, асабліва старыя кабеты. Нарэшце нешта сярэдняе звярнуўся да капітана:
— Кажуць, пан, што ў Дэвл Бэй яны не змогуць пайсці.
Капітан пачаў чырванець:
— А чаму не?
Нешта сярэдняе паціснуў плячыма:
— Таму што там тапа-тапа. Чэрці, пан.
' Туан — пан (малайскае)
Капітан стаў рабіцца фіялетавым.
— Ну дык скажы ім, калі яны не пойдуць... я павыбіваю ім усе зубы... шго я адарву ім вушы... што я іх павешу... што я спалю той вашывы кампонг, зразумела?
Нешта сярэдняе гэта дакладна пераклаў, пасля чаго зноў распачалася жывая нарада. Нарэшце нешта сярэдняе звярнуўся да капітана:
Кажуць, пан, што гюйдуць са скаргаю ў Паданг у паліцыю, бо ім туан пагражаў. На гэта ёсць артыкулы. Стараста кажа, што так справу не кіне.
Капітан I ван Тох пачаў сінсць.
Скажы яму, — зароў ён, --штоя...
I без перапынку казаў добрых адзінаццаць мінут.
Нешта сярэдняе гэта пераклаў, пакуль яму дазваляў яго запас слоў, і пасля новай, больш доўгай нарады батакоў ён растлумачыў капітану:
Кажуць, пан, калі вы жадаеце пазбегнуць суда, то важны капітан можа загілаціць штраф мясцовым уладам. Гэта, — завагаўся, — дзвесце рупій, але гэта зашмат. Прапануйце ім пяць.
Фарба на твары капітана ван Тоха пачала расплывацца барвовымі плямамі. Напачатку ён паабяцаў знішчыць усіх батакоў на свеце, потым зменшыў прысуд да трохсот выспяткаў і, нарэшце, задаволіўся тым, што зробіць са старасты чучала для каланіяльнага музея ў Амстэрдаме. Батакі ў сваю чаргу пажадалі набыць жалезную гюмпу за дзвесце рупій і нарэшце ўсё скончылася тым, што капітан даў старасце замест штрафу бензінавую запальнічку. (“Дайце ім гэта, пан, — даводзіў нешта сярэдняе паміж кубу і партугальцам, — у мяне ёсць тры запальнічкі на складзе, але без кнота”) Так быў усталяваны мір на Тана Маса, але капітан I ван Тох ведаў, што гутарка ідзе пра прэстыж белай расы.
Пасля абеду ад галандскага карабля “Кандонг Бандунг” адышла шлюпка, у якой у прыватнасці знаходзіліся капітан I ван Тох, швед Енсэн, ісландзец Гудмундсон. фін Гілемайнен і двое сінгалезскіх шукальнікаў жэмчугу. Шлюпка накіравалася роўна да бухты Дэвл Бэй.
У тры гадзіны, калі адліў дасягнуў найвышэйшай ступені, капітан сышоў на бераг і крэйсіраваў шлюпку на адлегласці ста метраў ад узбярэжжа, каб можна было сачыць за акуламі, а абодва сінгалезскія вадалазы з нажамі ў руках чакалі на знак. каб скочыць у ваду.
Так, цяпер ты. казаў капітан наступнаму шукальніку жэмчугу. Сінгалезец скочыў у ваду, зрабіў некалькі крокаў і знік. Капітан паглядзеў на гадзіннік.
Праз чатыры хвіліны і дваццаць секунд вынырнула амаль за шэсцьдзесяг метраў злева карычневая галава. Са здзіўляючым адчаем, як паралізаваны, бег сінгалезец да валуноў, у адной руцэ трымаючы нож, а ў другой ракавіны з жэмчугам.