Выбраныя творы чэшскай прозы XIX — першай паловы XX стагоддзя
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 163с.
Мінск 2010
Улічваючы ўсе яго ўяўленні пра знешнасць, мы не будзем здзіўляцца, што яна вельмі спадабалася добраму Аўгусціну, а яго ідэал жаночай прыгажосці непасрэдна быў звязаны з думкаю пра тое, як яе скарыстаць...
Аўгусцін і ішоў за ёю на некаторым аддаленні, каб яе не напалохаць і не згубіць з вачэй, лёс яму прынёс сустрэчу з даўнім знаёмым. таварышам з блізкай сялібы Аплецэпца, чалавека яго ўзросту, аднак знешнасцю на яго непадобнага. Быў гэта доўгі і сухі чалавек з загарэлым тварам, аздобленым доўгімі чорнымі вусамі, лысы, з высокім ілбом.
— Добрай раніцы, Аўгусцін, — прывітаўся ён, стаўшы на яго шляху, — што робіш там у сябе на гары? Я даўно цябе не сустракаў, нават не памятаю калі бачыў. Выглядаеш, на маю думку так, нібы ідзеш у сваты...
— Э-э, добрай раніцы Францале, — адказаў Аўгусцін, не выказваючы асаблівага задавальнення ад сустрэчы з чалавекам, пра якога ведаў, што даставаў сваіх добрых знаёмых усялякімі жартамі, і баючыся, што прадмет яго тугі знікне як пара над гаршком, — гляджу сабе трошкі... э, э..
Паколькі доўгі Францал, нягледзячы на тое, што быў худы, закрываў яму свет, Аўгусцін паварочваў сваё цела то направа, то налева, каб бачыць, што адбываецца наперадзе. Францал зразумеў рухі свайго знаёмага.
На мой погляд. сказаў ён, хлопнуўшы Аўгусціна па шіячы. ты сочыш за дзеўкамі, га-га-га! Які шэльма!
I азірнуўшыся, ён паглядзеў у бок, куды скіроўваў свой позірк Аўгусцін, пакуль той, даведзены да роспачы, не буркнуў:
— Ну так, чаму чалавеку не глядзець у іх бок, тым больш, што я свабодны...
— Праўда твая, калі б я быў свабодны, то глядзеў бы на іх таксама. Я здзіўляюся, што ты ўжо пяць гадоў сам вядзеш гаспадарку. Гэта не жыццё! Ты сам пячэш хлеб! Наўрад ці ён добры!..
— Ну, пяку. Што рабіць, калі няма жонкі...
— I калі б твой хлеб быў самым лепшым, гэта не мужчынская праца. Ці не смяюцца з цябе там? Раскажы!
— Смяюцца — не смяюцца. Усё роўна!
— Пашлі іх да д’ябла, ажаніся і пасмяешся з іх...
— Лёгка сказаць: ажаніся... Чалавек не можа ні з кім сысціся, і няма таго, хто б адшукаў нявесту...
— Небарака! Ты што не маеш языка, каб сказаць! Скажы мне і я табе знайду нявесту. Што ты мне за гэта дасі? Бо ведаеш, задарма нават курыца не падграбае.
Аўгусцін яшчэ вагаўся, бо не разумеў, ці праўду кажа Францал, ці не робіць з яго дурня. Пытанне пра тое, што ён дасць, Аўгусціна ўсхвалявала. Ён не любіў даваць, ну, калі хочаце, гэта не было моцным яго бокам. Але ўсё было за тое, што Францал не смяецца і нявесту яму знойдзе.
— Ну, я, калі б... — прамармытаў Аўгусцін праз хвіліну, кідаючы дапытлівы позірк то на Францала, то на групу жанчын, што спыніліся пагутарыць у дваццаці кроках ад іх, краска з Чэрвена была сярод іх.
— Ну што, калі б! Кажы, ці прыкмеціў якую, а можа хочаш, каб я табе знайшоў? I што мне дасі, калі я табе дапамагу?
Аўгусцін, нарэшце, развязаў язык.
— Ведаеш, — сказаў, мігаючы вачыма і выціраючы вочы сіняй бруднай насоўкай, з якіх бясконца цяклі слёзы, — я табе скажу шчыра. Скажы мне, ці не ведаеш ты гэтую вялікую там, у зялёнай квяцістай спадніцы, на ёй чорны фартух і жоўтыя каралі на шыі. Яна мне падабаецца, гэтая для маёй душы!.. 3 ёю я пазнаёміўся бы.
Францал паглядзеў, гучна рассмяяўся і сказаў:
Так, гэтая табе спадабалася! Як бачу, чалавеча, ты маеш добры густ! А ці ты яе не ведаеш? — Гэта ж Марыянка, дачка Венцала з Чэрвэнэ! Як гэта ты не чуў! Чалавеча, ты шчаслівы! Гэтую ты атрымаеш абавязкова, а калі не ажэнішся з ёю, то гэта будзе толькі твая віна, адным словам, — Францал выпрастаўся і ўзняў галаву, — калі я захачу, то ты яе атрымаеш, а калі не, то нс! Памятай пра гэта! А цяпер, што ты мне дасі, калі я цябе цяпер з ёй пазнаёмлю, і што, калі арганізую вяселле? Скажы, і я падвяду цябе да яе!
Аўгусцін цяпер вагаўся.
Ведаеш, дам табе... Пачакай, скажу...
Толькі хутка вырашай, кажу табе! У мяне бываюць дзіўныя ідэі, прыходзяць яны да мяне не ведаю як. Я магу раптам паслаць цябе далёка, адвярнуцца і пайсці.
За пяць крокаў ад іх спыніўся і стаў каўбаснік, што пераязджаў з мссца на месца, з усім сваім посудам і сваімі прыпасамі. Кіпела вада ў металічнай каструлі, дзе варыліся сасіскі, ад якіх ішоў белаваты пар і прыемны пах лагодзіў насы тых, хто праходзіў побач, заклікаючы іх да пачастунку; каля каўбасніка пекар прадаваў свае вырабы, і на яго доўгім стале ўзвышаліся цэлыя горы рагалікаў, булак, даламанак. Вакол пекара і каўбасніка тоўпіліся мужчыны і жанчыны і нешта елі, іх кішэні нанаўняліся духмянымі пачастункамі. каб смакоцця хапіла і тым, хто вымушаны быў застацца дома. Тут Аўгусцін, напалову звернуты да гэтых прылаўкаў з ежаю, носам убіраў у сябе пахі і адначасова з яго вачэй цяклі слёзы па магутнай жаноцкасці; ён на хвіліну змоўк, потым сказаў:
Я куплю табе тры сасіскі, тры каўбасы і тры салёныя рагалікі, а гы мяне з ёю пазнаёміш.
А Францал на гэта:
— Хадзем, але возьмеш пяць сасісак, пяць каўбасак і пяць рагалікаў.
Аўгусцін пра сябе гандляваў. He мог ніяк пагадзіцца, але нарэшце перамог сябс:
- Ну, каб ты не казаў, што я сквапны, заплачу за тое, што пажадаеш.
Яны пайшлі наперад, Францал вялізнымі крокамі, я Аўгусцін за ім падскокам, ажно пакуль, не дайшоўшы да групы жанчын, Францал не спыніўся.
— А што мне дасі, калі будзе вяселле? — запытаўся ён, калі ты мне не адкажаш, то я завярнуся і пайду, і скажу табе шчыра, што я кашляў на ўсе гвае сасіскі і каўбасы.
— Ну, я б не хацеў... каб так здарылася! Калі будзе вяселле, то я цябе запрашу і дам авечку.
Даеш слова! — кажа Францал, хлопнуўшы Аўгусціна па шырокай спіне, — цяпер усё па.між намі ясна, пайшлі! He бойся, Марыяна, як кажуць, ужо твая. Нават здзівішся, як я гэта зраблю.
Яны падышлі да групы. Марыяна стаяла, абярнуўшыся да іх спінаю. Францал звярнуў яе ўвагу на сваю прысутнасць звыклым для той мясцовасці спосабам: яго кастлявая рука стукнула яе па самай шырокай частцы яе цела.
- Хто з мярзотнікаў! — ускрыкнула Марыяна і абярнулася рэзка. Убачыўшы Францала, яна прыгразіла яму кулаком, але пасля гэтага прыветліва і лагодна яму ўсміхнулася.
Ну, хай Бог цябе прывітае, Марыяна, — сказаў Францал, падаючы ёй руку і смеючыся, — я ўжо і не памятаю, калі цябе бачыў. Усё добра. Ці не так? Чаго ў цябе няма? Квітнееш, на маю думку, як сланечнік. Калі б нс быў жанаты, то ажаніўся б голькі з табою.
— Твая віна? Чаму ты мяне не пачакаў?
Ну, так здарылася! была ты тады з тым музыканта.м. Але, каб ты ведала, я заўсёды цябе прыгадваю, вяду да цябе жаніха. які будзе цябе насіць на руках, калі ты пагодзішся пайсці за яго замуж. Ці ведаеш яго, гэтага?
Ен паказаў на Аўгусціна, які сгаяў у двух кроках ад іх і любезна ўсміхаўся, нры гэтым з вачэй яго цяклі слёзы. Трое дзяўчат, што стаялі побач з Марыянай, узарваліся нястрыманым гучным смехам. Вочы Марыяны спыніліся доўім позіркам на Аўгусціне, які, працягваючы ўсміхацца, абдымаў сваім позіркам яе магутную фігуру. На яе твары з’явіўся выраз, які характэрны для чалавека, што выконвае напружаную разумовую працу, яна ўспамінала, ці ведае яго, ці бачыла калі і дзе. Намаганні былі марнымі, бо нічога не ўспомніла. Затое адна з дзяўчат сказала:
— Я яго ведаю. Гэта Якуб Марцін Аўгусцін са Жданава.
— Так? Гэта той! Чула я пра яго, — сказала Марыяна.
— Ну, безумоўна, чула, сказаў Францал, хто пра яго не чуў? У Аўгусціна лепшая гаспадарка ва ўсім Жданаве, і ў лесе і на гары ён, як гэта кажуць, гаспадар. Перш, чым разважаць, хто яго хоча, неабходна дзесяць
разоў падумаць, ці патрэбны ён. Калі б меў добрую жонку, то грошы б клаў у банк. Акрамя таго, Аўгусцін настолькі добры, што няма яму роўні. Жанчына, што пагодзіцца пайсці за яго, будзе жыць як на небе. Гэта табе кажу я, Марыяна. А мяне ты ведаеш, і ведаеш. што не кажу пустое...
Гэта свягая праўда, -падтрымала яго адна з дзяўчат, — як у небе будзе яго жонка, таму што да неба ёй ужо не будзе далёка. Але да пекла таксама не, ажно пакуль усе не прападуць у нейкай там шахце разам з хатай і ўсёй гаспадаркай, як карова, што ў яго прапала...
— Маўчы, ты з тых, хто кажа пустое! — абурыўся Францал, — ты нічога не разумееш! Хто табе казаў, што ў яго прапала карова? — яна нравалілася ў шахту, але ж не прапала! Што ты да нас прыліпла? Пра цябе, вясковая прыгажуня, Аўгусцін ніколі б і не падумаў, бо сухая, як дошка, што выдралі з плоту. Ідзі дахаты і залезь у свой склеп, каб сонца не высушыла цябе яшчэ болей!
Дзяўчаты зноў засмяяліся і разам з імі тая, якую прабралі. Смяялася і Марыяна. смяяўся ўвесь у слязах Аўгусцін і нарэшцс Францал засмяяўся таксама, пасля чаго зноў пачаў хваліць Аўгусціна.
Марыяна, паслухай! сказаў ён, — я табе кажу, што Аўгусцін надзвычай добры, але ён болей, чым проста добры, ён, як гэта кажуць, шчодры кавалер, якога не знойдзеш на адлегласці пяці міль у акрузе. Ці ведаеш ты, што як толькі цябе ўбачыў, то нават мне сказаў, што цябе так пачастуе, як ты ў жыцці не ела? Бачыш там таго каўбасніка? — дык з’ясі сасіску і каўбасу, ён за ўсё заплаціць, каб ты наелася, як патрэбна. — Ну. што я казаў? звярнуўся ён да Аўгусціна і мігнуў яму так моцна і выразна, што гэга ўбачылі людзі, якія стаялі за дваццаць крокаў ад іх. — Давай! Пакліч яе, каб не падумала, што я нашу вецер або нават. што манюка!
Пры гэтых словах Францала твар Аўгусціна выцягнуўся і яго нізкі лоб нахмурыўся. Аўгусцін вагаўся, але нарэшце змог прадраць сваё сціснутае горла.
Ну і-о-о-о, — сказаў ён, --пайшлі, Марыяна. На нейкую сасіску чалавек заўсёды знойдзе грошы.
Ты чула, Марыяна, — зноў узяў слова Францал, — а цяпер бачыш, што я табе не маніў, калі казаў, што Аўгусцін кавалер. Гэта кавалер ад нараджэння, а што ён не ведаў, яго навучыў залужскі пан ляснічы, з ім ён адно цэлае. Пайшлі, можа, зможам і мы там паесці, бо народу, як вераб’ёў на смецці.
Яны пайшді наперад, тры дзяўчыны за імі.
— За мяне Вы таксама заплоціце, хросны, ці не так? — спытала адна з дзяўчат.
А за мяне таксама, — азваліся абедзьве гучна, і скокі вакол і сярэбраны смех, але Аўгусціну было не да смеху.
Ну, — зарохкаў і працёр слязлівыя вочы рукавом ён, — то б... сказаў бы...
Але Францал не даў яму скончыць, ён схапіў Аўгусціна за палу і зашаптаў яму ў вуха:
Калі наважышся зрабіцца скнарай і зрабіць з мяне манюку, я ў момант ад цябе адыду, і ручаюся, што Марыяна пойдзс за мной. Ты настолькі зняславіш сябе, што будзеш памятаць да смерці, ты, дурны няўклюда!