Выбраныя творы чэшскай прозы XIX — першай паловы XX стагоддзя
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 163с.
Мінск 2010
прыходзіў па дровы для сябе, рабіў запасы паліва, якое ляжала перад яго хатай і за ёй. было гэтых запасаў шмат і ніколі іх колькасць не змяншалася.
Ох, і шчаслівы ж быў Аўгусцін! Ён не звяртаў увагі на хмары на небе, бачыў толькі усход і заход сонца, якія абяцалі яму спакойную ноч і дзень, запоўнены цяжкай, катаржнай працай; ён бачыў высокія блакітныя шумаўскія горы, і Роклан, дзвюхгаловую вяршыню, што ўздымаецца над усім наваколлем, але ніколі не бачыў, як уздымаецца сонца і пачатак дня, ніхто не прыносіў яму ружы. Ён быў шчаслівы і свабодны. Яго жонка памерла некалькі гадоў назад, і ён кожны дзень мог бы прызначаць вяселле, не было ніякіх перашкод, акрамя адсутнасці будучай жонкі, але для жаніцьбы чалавек не хутка саспявае, і таму цешыць сябе надзеяй, што ў будучым нешта яму свеціць.
Ён быў шчаслівы, бо быў гаспадаром сямі галоў жывёлы, якая абыходзілася яму танна, бо ўзімку пражывала на саломе, бульбе і сене, ад якіх каровы ў іншым месцы з агідаю адвярнуліся б, улетку яго жывёлы пасвіліся на бедным полі і ўзмежжы, дзе маглі б прахарчавацца толькі пяць авечак, якія ў яго і былі. А дзве яго каровы, больш худыя, чым у іншых, у свой час у снах бачыў фараон Егіпта, і два валы выконвалі цяжкую працу, і цяляты растуць, ускормленыя малаком дзвюз коз, якія без догляду пасвіліся ў панскіх лясах, але ў росце і ў вазе не прыбаўлялі, хоць і карысталіся пратэкцыяй леснікоў. I з усяго яго здабытку, які меў за доўгі час, як толькі пачаў гаспадарыць, ні адна жывёла ў яго не знікла, акрамя каровы, якая правалілася ў шахту, і тая, любіў казаць, была не горшая за іншых, што меў, і добра даілася...
Шчаслівы быў Аўгусцін, калі з гонарам глядзеў на сваіх нашчадкаў. Старэйшая з іх трынаццацігадовая дачка, якая звалася гучным і паэтычным імем Адэла, пасля яе ішоў дзесяцігадовы Філіп, хлопец здаровы, што дуб, падобны на бацьку і такі ж брудны, як і бацька, нават у нядзелю, пасля Божа мой! — Сэпл, сямігадовы бедны хлопец, карлік, які не валодаў нагамі, што было вынікам запалення суставаў, якое знікла на першым годзе жыцця дзіцяці без усялякай лекарскай дапамогі толькі бясконцым прыкладаннем гарачых бліноў з вотрубяў і лістоў хрэну, акрамя адвару дзевясілу, які Аўгусцін даваў хворым цялятам, адзінымі сапраўднымі лекамі, якія ўжывалі з пакалення ў пакаленне ў сям’і Аўгусціна і якія, па словах гэтага славутага мужчыны, і ў гэтым выпадку выключна сябе праявіла, і без іх Сэпл не вытрымаў бы. Дзіця назаўсёды засталося б скалечаным, але ёсць у гэтым воля Бога, у няшчасці праявіўся незвычайны талент дзіцяці, якое само па сабе без усялякай дапамоп, навучылася лічыць, паказваючы пальцам на мух, што поўзалі па чорнай брусчатай столі, бясконца паўтарала: “Адзін, два, тры, восем, дваццаць, шэсць, сто, тысяча!” — “Хто б сказаў, што гэта дзіця само па сабе навучыцца лічыць! — дзівіўся бацька, — я ніколі да смерці не здолеў бы зрабіць гакое. Цяпер зразумела, што стварыў нас Бог.”
Чацвёртае і апошняе дзіця, на гэты раз дзяўчынка, нарадзілася ў дзень, калі нябожчыца яго маці, на апошнім месяцы цяжарнасці вырашыла, што патрэбна нараджаць, пра што і сказала Аўгусціну, але ў гэтым вьшадку ёй не
пашчасціла, яна памерла ііадчас родаў, але знайшлася суседка, якая дзіця выратавала і два гады ў сябе пратрымала, за што нічога не атрымала, акрамя паліва з яго запасаў: паленні, палкі, галлё і ігліцу і звыш таго малако ад адной казы, за тое, што другую і тры каровы акуратна тры разы на дзень даіла і ўсё гэтае ўменне перадала Адэлі, ды так гэтую здольную дзяўчыну навучыла розным гаспадарскім справам, што тая, калі мела толькі адзінаццаць гадоў, магла запаліць у печы, зварыць бульбу, капусту, кашу, спячы бліны і памыць посуд, бо ўсё, пакуль дачка не ўмела, вымушаны быў рабіць Аўгусцін. Ён вымушаны быў сам пячы хлеб і таму хлеб часта быў недапечаным або спаленым і такім брудным, што іншыя пад страхам смерці не адважыліся б яго есці, але Аўгусціну і яго дзецям гэта не шкодзіла, больш таго надавала моцы, умацоўвала мускулы і павялічвала вагу цела. Шчаслівы і блаславёны бацька, які, дзякуючы такому харчаванню, не меў добрай паставы, і сваім дзецям даў зброю для выжывання! I Сэпл, калека, быў узброены, бо яго страўнік без цяжкасці прымаў гэты Божы дар, і апетыт у хлопца быў заўсёды вялікім і трывалым. Як бы там ні было, складзеныя былі дзеці Аўгусціна надзвычай моцна, так, напрыклад, іх паходы ў школу, да якой трэба было ісці гадзіну, ніяк не шкодзіла іх здароўю, нават узімку ніхто з іх не замярзаў у сумётах. Але пра рэгулярнае наведванне школы не было і гаворкі, бо ведаем, што Адэла гатавала, даіла кароў і даглядала меншых дзяцей, Філіп ёй дапамагаў, бо вадзіў жывёлу на пашу, але каб у яго былі іншыя абавязкі, ён усё роўна не быў фанатыкам навучання, і яго шаноўны бацька ў ім не распальваў фанатызм, бо школу лічыў справай непатрэбнай, а неабходнасць, каб дзеці наведвалі школу падманам, бо “паны” гэта прыдумалі для беднага вясковага люду, каб маглі самі жыць без працы...
Але і ў гэтым Аўгусцін меў шчасце. Скалечаны Сэпл таксама павінен быў хадзіць у школу. Але хадзіць не мог, таму ад неабходнасці наведваць школу быў вызвалены, што было выгадна Аўгусціну, бо павінен быў плаціць падатак за навучанне ў школе двух дзяцей, а калі б хадзіў Сэпл, то патрэбна было плаціць на трэць болей. Ён ведаў, што павятовае кіраўніцтва ў Сушыцы мае сэрца і розум і не лічыць, што ў старых калідорах і шахтах можна знайсці золата, таму і не патрабуе шмат. Але калі б не плаціў, то пасадзілі б у астрог і тым самым зменшылі б яму плату, але Аўгусцін, у адрозненне ад большасці яго землякоў, такіх жа як і ён бедных, плаціў падагак рэіулярна, бо надзвычай баяўся астрога.
Так, плаціў, але чым часцей, тым больш ненавідзеў школу, усялякае настаўніцтва, асабліва пана дырэктара, які на яго скардзіўся павятоваму кіраўніцтву. Калі гэта адбылося ўпершыню, Аўгусцін з’явіўся да гэтага пана і выступіў перад ім з вялікай нрамовай, дзе прыніжана паскардзіўся на жыццё, бо працуе з раніцы да вечара ў лесе, а так, як удовы, то няма на каго перакласці догляд за малымі дзецьмі і за жывёлай, як не на старэйшых, якія таму і не могуць наведваць школу і ў будучым таксама не змогуць. Па прастаце сваёй душы ён спадзяваўся, што дадасць важкасці сваім словам. калі да іх дакладзе старую выбракаваную курыцу. з якой можна зварыць такі суп, што нават паміраючы стары стане мацнейшым.
Але пан дырэктар не зацікавіўся фантастычнай сілай супа з курыцы і прагнаў наведніка з прабабуляй курынага роду, каб тая хадзіла і кудахтала каля яго хаты. 3 гэтай хвіліны Аўгусцін убачыў ва ўсіх прадстаўніках настаўніцкага роду біч. Прадбачлівасць разам з чалавечнасцю — гэта біч, удары якога не менш балючыя, чым раны, якія наносіць падатковая інснекцыя, якая заўсёды знойдзе таго, хто павінен плаціць.
Бясконцыя падаткі і дарогі да павятовага кіраўніцтва настолькі яму надакучылі, што ён пачаў думаць пра roe, як бы яму пакласці канец гэтым даносам, і вынікам гэтага роздуму было, што было б лепей, калі б ён змог прывесці гаспадыню пад страху свайго жылля. I начаў ён шукаць сабе гаспадыню. Спачатку яго погляд звярнуўся на ўсход сонца, да Нездзіц, нявест там было шмат, але складанасць была ў тым, што калі ён возьме за жонку чэшку, то сам ён слова па-чэшску не ўмее, акрамя таго прываблівасць яго асобы не была відавочнай, што дазволіла б само па сабе прыцягнуць да яго жаночую істоту, Аўгусцін хутчэй на залатую жылу мог спадзявацца, чым на тое, што жанчына пачуе ад яго палымяныя і гарачыя словы пра райскае жыццё пад адной страхой з ім, бо не мог ён усё гэта вымавіць, бо не ведаў мовы, але ведаў толькі, што ружы там, дзе ён, не квітнеюць.
Праўду сказаць, такая ружа магла б квітнець значна бліжэй, па суседству з яго домам. Гэта была ружа, якая добра распусцілася, хутчэй жоўтая, чым чырвоная, і салодкага паху не мела, але гэта асаблівасць не мела б вялікага значэння, бо наш лагодны Аўгусцін не глядзеў на свет, на каханне і на жанчыну вачыма рамантычнага паэта. Жыла тады ў адной са жданаўскіх хаг, безумоўна арандуючы жыллё, удава адных з ім гадоў, мела калісьці двух мужоў, якія змянялі адзін аднаго і пакінулі ёй восем дзяцей, пра якіх яна клапацілася і карміла нястомнай працай. Вочы гэтай удавы часта спыняліся на Аўгусціне з выразам салодкай тугі, але ён халодна прыгадаў, што яго гняздо не змесціць дванаццаць птушанят, таму салодкія заклікі ўдавы не знайшлі дарогі да яго сэрца.
I звярнуў ён погляд на паўднёвы захад. На аддаленні ад узвышанасці, дзе знаходзіўся яго дом, у дзвюх з паловай гадзінах хады працякае зялёная раўніна, акружаная густым лесам, высокімі схіламі гор, барвовымі водамі імклівага ручая, у якім таксама знаходзілі золата. У той раўніне распрасцёрлася вёска з некалькімі вялікімі і дагледжанымі гаспадаркамі, дзе відаць была заможнасць, а каля іх стаялі меншыя хаты, але яны не былі пабудаваны на падземных калідорах як у Жданаве. Назва гэтай вёскі Чэрвена, і ў ёй, у найбяднейшай хаце, вырастала кветка, якая падабалася Аўгусціну, як і іншым, хто яе ведаў, сярод якіх былі два, якія ў памяць пра сваё гарачае каханне пакінулі ёй па добрым хлопцу. Аўгусцін яс ўбачыў калісь у нядзелю, калі яна хадзіла цяжарная, ён прайшоўся па плошчы былога слаўнага Перкрайхепстайма і меркаваў, у які шынок патрэбна зайсці, каб надмацавацца кубкам піва і надзвычай салёным рагалікам. Убачыў яе і быў зачараваны ёю так, што зусім забыў пра шынок, піва і салёны рагалік, толькі глядзеў на яе і за ёю сачыў, у яго была адна-адзіная думка: даведацца, хто яна і адкуль, і голькі баяўся, каб не знікла раней, чым даведаецца...
I было на што глядзець! Яна пераступала нагамі, якія сваім відам моцна нагадвалі два слупы з даўно забытых часоў, плечы і рукі яе нібы наказвалі, што для іх ігрою з'яўляецца насіць цэлы дзень пару каваных вёдраў ажно да краю напоўненых вадою, або стрымаць вала, які скача, спіна і бёдры. сцёгны яе былі такіх памераў, што можна было б уявіць, як без усялякіх намаганняў яна носіць за панам паляўнічым у розныя месцы і па самых горных сцяжынках вялікую бочку з півам, што давала б ім магчымасць спаталіць смагу і падзячыў бы ён ёй тым — дай Бог таго шчасця! — калі б стаў яе мужам... А да таго палалі на яе твары дзве півоні, а калі напалову адкрыла вусны і ўсміхнулася, заблішчэлі два рады зубоў, праўда, трохі пажаўцелых, але моцных і здаровых, і чалавек уяўляў, як яна лускала як дробныя арэхі, грызла мазгавую костку з ялаўчыны і магла перакусіць карабельны канат.