Выбраныя творы чэшскай прозы XIX — першай паловы XX стагоддзя
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 163с.
Мінск 2010
Аднак гэты душэўны стан не цягнецца доўга. Чароўны вобраз Рэгіны пачынае блякнуць, і мая душа напаўняецца невыказнай горыччу...
КАРЭЛ КЛОСТЭРМАН (1848—1923)
Празаік, публіцыст
Карэл Клостэрман нарадзіўся і правёў маленства ў нямецка-чэшскім асяроддзі на Шумаве. Вывучаў мсдыцыну ў Венс і падчас навучання прымаў актыўны ўдзел у рабоце студэнцкага таварыства “Влтаван”.
Карэл Клостэрман захапіўся журналістыкай і доўгі час працаваў у часопісе '‘Палітык”, які выдаваўся ў Чэхіі на нямецкай мове. Лігаратурную дзейнасць распачаў фельетонамі, падарожнымі нататкамі, а сапраўдную вядомасць Карэлу Клостэрману прынеслі апавяданні, раманы і мемуары. У 90-х гадах пісьменнік распачынае тварыць на чэшскай мовс. Вялікі поспех мелі раманы “У свеце лясной самоты” (1892), “У шумаўскім раі” (1893).
У далейшым тэматыка і праблематыка гвораў К. Клосгэрмана значна пашыраецца. Апошнія гады жыцця Карэл Клостэрман прысвячае творам малой эпічнай формы. апавяданням, нарысам, замалёўкам.
Нешта
У паветранай вышыні, бліжэй да аблокаў, што лёгка лунаюць у блакітным паднябессі і якім промні заходзячага сонца надаюць фіялетавазалатое ззянне, ён меў свой дом. Ён яго не ствараў, а атрымаў, бо з пакалення ў пакаленне ён належаў яго продкам і шмат перайначылі яны ў свеце.
Маленькая вёсачка, пяць або шэсць хат, што раскінуліся бліжэй да вяршыні старога Жданава, найвышэйшай гары ў цэлым гэтым краі, якая ад веку глядзіць з заходняга боку на ўганараваны, здаўна слаўны, вольны каралеўскі горад Перкрайхенстайп3, куды ў даўно забыты час прыходзілі шахцёры, якія з глыбінь зямлі здабывалі золата. Сёння ніхто гэтае месца не наведвае, і хаты, адлучаныя ад астатняга свету, ціха стаяць, нібы ў зачараваным сне, і чакаюць, што некалі сюды вернецца жыццё. Усё заўсёды паддаецца зменам, у тым ліку і гюбыт на зямной паверхні: калісьці тут была сярэднееўрапейская Каліфорнія, а як толькі людзі спынілі пагоню за бліскучым залатым металам, схілы гор параслі высокім лесам, але і гэта было да часу. Высеклі лес, выкарчавалі пні, і атрымалася поле вакол хат, зялёныя паляны назвалі лугамі, але такая ганаровая назва ім не падыходзіць. Сады тут ніколі не мелі агароджы, былі каравыя і нсдагледжаныя.
Яблыні і грушы, у большасці дзічкі, ціснуліся бязладна да хат, а плады іх падалі ў траву; усё навокал яшчэ больш буяла б, калі б тут не было пераважна суха. Праўда, дажджы ішлі часта і снегу ўзімку выпадала дастаткова, але слой зямлі быў мелкі і вада, як толькі падала, тут жа збягала ў глыбокія раўніны ля падножжа гор. Раслі тут маладыя сосны, якія акалялі поле і ўзбіраліся аж да горных вяршынь, якія аддзяляла шырокая агароджа, складзеная з вялікіх і дробных камянёў, таму дрэвам і не было вальготна. Там жа, дзе яны раслі рэдка і свабодна, на паўднёва-заходніх схілах, а таксама ўсходніх і паўночных, дзе глеба была вільготная і ўлетку было мала сонца, дрэвы вырасталі магутнымі, былі сапраўдным шумаўскім лесам. Там, дзе не было лесу, была сухая зямля, на якой раслі паўзучыя, густыя зараслі ажыны, і кусты ядлоўцу, каравыя чорныя вольхі, каля якіх і паміж якімі раслі верас і пучкі цвёрдых траў. Месцамі ніякая расліннасць не магла з’явіцца, і твой погляд, мой мілы чытач, калі б спыніўся на гэтым, то ты убачыў бы груды пустога друзу, рэшгкі былых распрацовак, паглыбленні ў выглядзе варонак, як сведчанне таго, што тут былі шахты, а таксама равы, якія ўтварыліся пасля таго, як асыналіся падземныя калідоры. Большасць шахт засыпана, але некаторыя і сёння стаяць адкрытыя, як жудасныя чорныя дзіры, глыбіню іх ніхто не вымераў і не ведае, што на іх дне шуміць вада і ніколі туды не зазірае промень сонца. А там, магчыма, знаходзілася пад зямлёй багацце, назапашанае калісьці для гэтага краю. I цяпер, хто зайздросціў Аўгусціну,
’ Сучасная назва гэтага горада Кашперске Горы ўзнікла ў XVIII стагоддзі і ідзе ад назвы гары Кашперка (ням. Karlsberg), на вяршыні якой пабудаваны Град з той жа назвай (ням. Karlsberg), што пабудаваў кароль Карл IV для аховы. Да XVIII стагоддзя туг здабывалі золата. і залатыя сцяжынкі ад Kling вялі сюды.
сыну Марціна, унуку Якуба, а не чатыром або пяці яго суседзям таму, што іх дамы знаходзяцца ў самым цэнтры Эльдарада, наадварот, кожны здзіўляецца, што іх хаты стаяць да гэтага часу, бо пасля кожнага спорнага дажджу ў іх знікае ў зямлі то частка саду, то кавалачак поля, a то і хлеў або іншыя забудовы, сцены якіх адлюстроўваюць бясконцае дрыжанне, нібы пасля землятрусу. Шчыра сказаць, дамы ўжо даўно абваліліся б, калі б кожнае лета іх не рамантавалі і не ўмацоўвалі. Відавочна, што пад дамамі знаходзіліся падземныя калідоры, па якіх калісьці праходзілі гарнякі і там жа працавалі. У Аўгусціна, сына Марціна, унука Якуба таксама правалілася карова ў адну з адкрытых шахт і знікла назаўсёды ў жудаснай падземнай глыбіні, і застаецца толькі дзівіцца, як такім чына.м ён не страціў усю сваю маёмасць. Ну што ж, заўважана: Аўгусцін па-сапраўднаму шчаслівы чалавек.
Неабходна, каб ты ўявіў, мілы чытач, гэтага Аўгусціна, сына Марціна, унука Якуба, ён з’яўляецца тым, каго я закрануў у пачатку свайго аіюведу, не назваўшы яго імя. Прозвішча мне яго невядома, ніхто мне пра гэта не паведамляў, ніхто яго ніколі не называў, а ў метрыкі і пазямельныя кнігі я не зазіраў, каб гэта высветліць. Але я ведаю, што яго бацька зваўся Марцінам, а яго дзед Якубам. Гэтага дастаткова.
Аўгусцін тыповы шумаўскі немец, з якімі я сустрэўся на моўным памежжы. У час, калі і адбываліся апісаныя намі падзеі, яму было без малога сорак гадоў, што цяжка вызначыць, калі ў чалавека грузная постаць, хадзіў ён на кароткіх нагах, але пры гэтым меў велізарныя ступні; вялікая круглая галава сядзела на кароткай шыі з моцна недаразвітымі шчытападобнымі залозамі, якія не мелі вельмі хваравітай формы, а называліся валляк; лоб у яго быў нізкі. гвар моцна пачырванелы, упрыгожаны вялікімі рыжаватымі вусамі і бакенбардамі; малую бараду, заўсёды дрэнна паголеную і пабітую на плямы за бліскучым цвёрдым шчаціннем, шырокія вусны, цяпер на вусны расцягнутую ў грымасе, малы нос, падобны на барвовую бульбападобную бародаўку з дзвюма, звернутымі да нябёсаў, дзіркамі, з якіх вырасталі цэлыя кусты кучаравых валасоў, але ён атрымаў, як узнагароду, бровы, якімі яго ўпрыгожыла прырода, яны былі падобныя на пару цыліндрычных, зачырванелых выпукласцяў, скура на якіх увесь час трэскалася, нібы раздражнёная вострымі канцамі рыжавата-русай шавялюры, якая падала на лоб, высоўваючыся з-пад страціўшага форму незвычайна бруднага лямцавага капелюша, які ён ніколі не здымаў ані на вуліцы, ані дома, ані ўначы, калі спаў у сваім ложку. Неабходна разумець, што ён так імкнуўся захаваць свае малыя блакітныя вочы, абалонка якіх заўсёды была болын або менш хворая на запаленне, таму вочы заўсёды слязіліся, нават калі ён весела ўсміхаўся. Адзенне і бялізна, якія прыкрывалі яго цела, нічым не саступалі капелюшу; яны былі такія ж брудныя, асабліва куртка, і сподняе такое ж пазбаўленае формы, адрозненне было толькі ў тым. што капялюш быў зроблены з аднаго кавалку матэрыялу і не быў дзіравы і толькі па краях растрапаны, нібы яго пагрызлі мышы, затое ж адзенне, колеры якога былі не бачны за вялікім слоем бруду і смалы, было пакрыта вялікай колькасцю лапінак рознай формы і пры гэтым заўсёды некалькі дзірак, якія прасіліся, каб іх зашылі. Магла
выклікаць цікавасць яго калісьці сіняя камізэлька: яна зашпілялася ад пояса ажно да шыі, дзе тырчэў скамечаны каўнер, завязаны вяроўкай, якая нагадвала павадок на загрыўку сабакі. Добрая палова гузікаў на камізэльцы адсутнічала, затое тыя, што засталіся, уражвалі сваёй разнастайнасцю: адзін быў са шкла, два — белы і чорны — з косці, адзін металічны і адзін, самы новы з усіх, абцягнуты сукном пурпурнага колеру. Без дзірак і лапінак на ім былі толькі абутак, ваўняныя панчохі, якія былі высока нацягнутыя на штаны, на палове лытак сцягнутыя рэменем і параўнальна чыстыя, а таксама моцныя чаравікі, у якіх ён хадзіў узімку і ўлетку, як толькі ён выходзіў з пакоя, то адразу апранаў свае велізарныя ногі.Праўду сказаць, так выглядае Аўгусцін толькі ў будзень, калі працуе ў доме, на полі або ў лесе, у нядзелю і ў свята ён ходзіць у горад на імшу, пераапрануўшыся ў святочнае адзенне, якое нічым не адрозніваецца ад вопраткі яго суседзяў, больш таго, вельмі чыстае і клапатліва адпрасаванае так, што выглядае, быццам новае, таму не здзіўляе, што ў той час, да якога адносіцца наш аповед, — у канцы васьмідзёсятых гадоў мінулага стагоддзя — пятнаццаць гадоў ён насіў высокія святочныя боты і круглы чорны капялюш на галаве.
Падумай сам, дарагі чытач, ці быў бы наш Аўгусцін прадметам зайздрасці, ці быў бы ён абраннікам зменліваіа шчасця, вызначанага тым, што з’яўляўся Аўгусцін уладальнікам чатырохсог гектараў зямлі, адным словам, яму належалі дзве грэці каменнага друзу, скалы гнейсавыя і сланцавыя, сухая зямля, дзе магла пасвіцца жывёла, пяць авечак і дзве казы, якіх, калі не загоніш у стайню або ў хлеў, то могуць прапасці ў падземных калідорах былых залатарудных шахт, а на палях не растуць ні пшаніца, ні цукровыя буракі, а толькі авёс, жыта і бульба: прызнаюся габе, мой шаноўны чытач, што мілы Аўгусцін наўрад ці будзе табе падабацца ў гваіх каляровых снах і не будзеш ты па ім сумаваць, і твая пышная фантазія перанясецца з мінулага ў сучаснасць, і я табе прашапчу даверліва ў ружовае вушка: “Ты б магла яго мець, бо ён — удавец!” — пачуеш ты яшчэ пра нешта іншае... Ён сваёй знешнасцю не прываблівае, ці не так, мая залатая, але калі святочна апранецца!..
I ўсё ж былі людзі, яго непасрэдныя суседзі, жыхары раўніны ва Удолі, у Ідэрцы, у Каврліку і на другім баку Жданава, у Нездзіцах, цалкам заселеных чэхамі, дзе мімаходзь адзначым — пяць або шэсць нямецкіх сямей таксама жылі і былі так жудасна прыгнечаны, што падчас муніцыпальных выбараў адзін з немцаў справядліва быў абраны — так, былі людзі, якія Аўгусціну зайздросцілі і сцвярджалі, што шчасце проста ідзе за ім следам.
Зайздросцілі яму найперш таму, што жыў на памежжы трох маёнткаў. ІІаны знаходзіліся то тут, то ў іншым месцы, а Аўгусцін на іх працаваў. Бывала, што лесніку князя ў Кранкоцкіх лясах патрабаваўся чалавек, каб абмалаціў збожжа. I ён клікаў Аўгусціна, а таксама лесніку графа ў Жданаве, і панам ляснічым у Няздзіцах і ў Залужжы ён дапамагаў у палявых работах, аў лясах каралеўскага горада Кашлерскія Горы займаўся нарыхтоўкай дроў. За ўсю гэтую працу ён не атрымліваў шмат, і ўся яго выгода заключалася ў тым, што ва ўсіх лясах гэтых панскіх двароў на яго не звярталі ўвагі, калі ён